Змест вучэбнага матэрыяла па дысцыпліне




НазваЗмест вучэбнага матэрыяла па дысцыпліне
Дата канвертавання30.10.2012
Памер125.31 Kb.
ТыпДокументы
Змест вучэбнага матэрыяла па дысцыпліне

ГІСТОРЫЯ СТАРАЖЫТНАГА РЫМА

1. РАННІ РЫМ I РЫМСКАЯ РЭСПУБЛIКА

Гісторыя старажытнага Рыма ў крынiцах i даследваннях. Раннi Рым (VІІІ-VI ст. да н.э.).

Асноўныя тыпы крынiц. Гiстарычныя працы. Аналiсты. Палiбiй, Садюсцiй, Дыядор Сiцылiйскi, Дзiянiсiй Галiкарнаскiй, Цiт Лiвiй, Тацыт, Плутарх. Апiян, Святонiй. Познiя рымскiя гiсторыкi: Амiян Марцэлiн, Еўтропiй, Аўрэлiй Вiктар.

Археалагiчныя крынiцы. Раскопкi этрускiх грабнiц, старажытнейшага Рыма i iншых рымскiх гарадоў, ваенных лагераў. Буйнейшыя археалагiчныя комплексы.

Эпiграфiчныя крынiцы, спецыяльныя выданнi лацiнскiх надпiсаў. Манеты i iх значэнне ў вывучэннi гiсторыi старажытнага Рыма.

Матэрыялы рымскага заканадаўства, юрыдычныя сачыненнi (Цыцэрон, Ульпiян, Дыгесты). Творы аратарскага мастацтва: Цыцэрон, Цэзар.

Творы мастацкай лiтаратуры як гiстарычная крынiца. Камедыi Плаўта i Тэрэнцыя. Паэма Лукрэцыя «Аб прыродзе рэчаў», паэзiя Катула, Вяргiлiя, Гарацыя, Авiдзiя. Раманы Петронiя, Апулея, эпiграмы i сацiры Ювенала i Марцыяла. Рымская архiтэктура, скульптура, жывапiс як гiстарычныя крынiцы. Спецыяльныя творы па аграномii (Катон, Варон, Калумела), прыродазнаўству (Плiнiй Старэйшы), геаграфii (Клаўдзiй Пталемей), медыцыне (Гален), ваеннай справе (Вегецый), фiласофii (Сенэка, Эпiктэт, Плоцiн).

Гісторыя старажытнага Рыма ў працах дзеячоў Адраджэння i Асветнiцтва. «Гiсторыя заняпаду i разбурэння Рымскай iмперыi» Э. Гiбона. Рымская гiсторыя ў працах заходнееўрапейскiх гiсторыкаў XIX ст. - Г. Нiбура. А. Валона. Т. Момзена, Фюстэля дэ Куланжа, Э. Мейера. Буйнейшыя прадстаўнiкi заходняй гiстарыяграфii старажытнага Рыма ў XX ст.: Э. Пайс, Т. Франк, М. Растоўцаў, А. Пiганьоль, Г. Ферэра, М. Фiнлi, К. Нiколе, Й. Фогт, А. Джонс. Выданнi «Кембрыджскай старажытнай гiсторыi», 7-томная «Гiсторыя Рыма» пад рэдакцыяй А. Мамiльяна i А. Скiавонэ. Вывучэнне старажытнага Рыма расiйскiмi вучонымi Д.Л. Кручковым, Т.Н. Граноўскiм, I.В.. Нетушылам, Р.Ю. Вiперам. Асноўныя накiрункi даследвання старажытнарымскай гiсторыi савецкiмi гiсторыкамi. Вывучэнне праблем гiсторыi старажытнага Рыма беларускiмi даследчыкамi Д.I. Азарэвiчам, Ф.М. Нячаем. Г.М. Лiўшыцам, К.А. Рэвяка, В.А. Фядосiкам, В.I. Ханкевiч, Н.I. Мiнiцкiм, I.А. Еўтуховым, СВ. Телепенем, Л.В. Харычковай, Е.Е. Барсук, А.Г. Зельскiм.

Перыядызацыя старажытнарымскай гiсторыi.

Этнiчны склад насельнiцтва Апенiнскай паўвыспы ў I тыс. да н.э. Грамадства i культура этрускаў. Этрускiя дванаццацiграддзi. Грэчаскiя полiсы на поўднi Апенiнскай паўвыспе i на Сiцылii. Уплыў культур этрускаў i грэкаў на гiстарычнае развiцце" Рыма. Iталiкi.

Паданнi i археалогiя аб узнiкненнi Рыма. Распад родавых адносiн i фарміраванне грамадзянскай абшчыны. Асаблівасці сацыяльнай арганізацыі ранняга Рыма. Патрыцыі і плебеі, патроны і кліенты. Патрыярхальнае рабства. Праблема ўзнiкнення дзяржаўнасцi ў старажытным Рыме. Iнстытут царскай ўлады, камiцыi, сенат. Рэформы Сервiя Тулiя, iх вынiкi i пстарычнае значэнне. Палiтычны пераварот i ўсталяванне рэспублiкi ў Рыме.

Ранняя Рымская рэспублiка (канец VI - пачатак III ст. да н.э.).

Фармiраванне рымскай цывiтас. Асноўныя гаспадарчыя заняткi рымлян. Формы землеўладання i земiекарыстання. Развiцце адносiн прыватнай маемасцi. Законы XII таблiц i iх значэнне. Няроўнасць патрыцыяў i плябеяў. Пазыкавае рабства ў Рыме, права арэнды на грамадскую зямлю, доступ да дзяржаўных пасад. Асноўныя этапы барацьбы плебса за роўнасць правоў з патрыцыямi. Сэцэсii плебеяў як форма барацьбы плебса, iх вынiкi. Народныя трыбуны. Параўнальны аналiз сацыяльнай барацьбы ў рымскай цывiтас i i грэчаскiх полiсах.

Сенацкая арыстакратыя, вершнiцтва, плебс. Набiлiтэт. Рабы. Правы рымскiх грамадзян. Грамадзяне з абмежаванымi правамi. Цэнзы.

Дзяржаўны лад Рымскай рэспублiкi. Вiды камiцый. Магiстратуры ардынарныя i экстраардынарныя. Консулы, прэтары, квестары, эдзiлы, цензары, дыктатар. Параўнальны аналiз дзяржаўнага ладу Рыма i старажытнагрэчаскiх полiсаў. Сенат, его склад i кампетэнцьiя. Рымская армiя i яе арганiзацыя.

Заваëва Рымам Iталii. Прынцьш рымскай палiтыкi: «Раздзяляй i ўладарнiчай». Войны з этрускамi, лацiнамi. Рым у Арыцыйскай федэрацыi. Гальскае нашэсце на Рым. Самнiцкiя войны i разгром самнiцкай федэрацыi. Узаемаадносiны рымлян з грэкамi паўднëвай Iталii. Вайна з Пiрам, яе вынiкi. Рым - уладар Iталii. Рымска-iталiйскi саюз, яго асаблiвасцi.

Пунiчныя войны.

Прычыны войн Рыма з Карфагенам. Карфагенская дзяржава. яе эканамiчны стан, сацыяльная структура, дзяржаўны лад. Суадносiны ваенных сiл Рыма i Карфагена напярэдаднi Пунiчных войнаў.

Барацьба за Сiцылiю i пачатак першай Пунiчнай вайны. Ход ваенных дзеянняў на моры, рэарганiзацыя рымскага флоту i першыя перамогi рымлян. Ваенныя дзеяннi на Сiцылii. Экспедыцыя Рэгула ў Паўночную Афрыку, яе вынiкi. Умовы мiру 241 г. да н.э. i вынiкi першай Пунiчнай вайны.

Становiшча Рыма i Карфагена пасля вайны. Першыя рымскiя правiнцыi. Вайна з галамi, захоп Медыялана. Карфагенская экспансiя ў Iберыi. Гамiлькар Барка, Ганiбал, планы новай вайны з Рымам.

Захоп I`анiбалам Сагунта. Пачатак другой Пунiчнай вайны. Паход Ганiбала з Iберыi ў Iталiю. Бiтвы пры Тыцыне, Трэбii, у Тразiменскага возера. Дзеяннi дыктатара Фабiя Кунктатара. Разгром рымскай армii пры Канах. Ваенныя дзеяннi ў Паўднеiзай Iталii, на Сiцылii i на Шрэнейскай паўвысне. Карфагенскiя экспедыцыi Гасдрубала i Магона ў Iталiю. Высадка армii СцыпШна ў Афрыцы. Бiтва пры Заме. Прычыны перамогi Рыма, умовы мiра, вынiкi другой Пунiчнай вайны.

Экспансiя Рыма ва ўсходняе Мiжземнамор`е. Македонскiя войны. Вайна Рыма з Анцiехам III. Рымская палiтыка “раздзяляй i ўладарнiчай” адносна Македонii. Грэцыi, Селеўкiдаў, Егiпта. Пергама. Стварэнне сiстэмы залежных ад Рыма дзяржаў.

Трэцяя Пунiчная вайна. Аблога Карфагена. Падзенне Карфагена i яго разбурэнне. Рым - мацнейшая дзяржава Мiжземнаморя.

Рымская рэспублiка ў I - пачатку I стст. да н.э.

Вынiкi Пунiчных войн. Рабаванне Рымам захопленых краiн i народаў. Рост колькасцi рабоў i ўключэнне iх у сферу вытворчасцi. Станаўленне класiчнага рабства, яго асаблiвасцi. Катэгорыi вольных вытворцаў. Суадносiны працы рабоў i мелкiх вытворцаў у асноўных галiнах рымскай эканомiкi.

Развiццë iнтэнсiўных галiн сельскагаспадарчай вытворчасцi. Працэс канцэнтрацыi зямельнай уласнасцi. Вiлы i латыфундыi. Рамяство. Рэгiянальная спецыялiзацыя ў рамястве i сельскай гаспадарцы. Асноўныя цэнтры гандлю ў Iталii i па-за яе межамi. Будаўнiцтва шляхоў зносiн. Марскi гандаль. Рост таварнай вытворчасцi i развiццë грашовага звароту.

Рымскiя правiнцыi. Палажэнне i статус насельнiцтва правiнцый. Падаткi. Рымскае кiраванне правiнцыямi. Публiканы.

Барацьба сярод рымскага набiлiтэту ў 190-180 гт. да н. э. Палiтычныя групоўкi Сцыпіëна Афрыканскага i Катона Старэйшага. Пранiкненне грэчаскай культуры i ўсходнiх культаў у Iталiю. Абвастрэнне супярэчнасцяў у рымскiм грамадстве другой паловы II ст. да н.э. Праграма сацыяльна-палiтычных i эканамiчных пераўтварэнняў Тыберыя i Гая Гракхаў. Прычыны iх паразы. Закон Спурыя Торыя. Развiцце прыватнай уласнасцi на зямлю. Ваенная рэформа Гая Марыя, яе змест.

Палэнне iталiйскiх саюзнiкаў у II ст. да н.э. Законапраекты Гая Гракха i Лiвiя Друза аб саюзнiках. Саюзнiцкая вайна, яе вынiкi. Сацыяльныя рухi ва ўсходнiм Мiжземнамор’і i паўстаннi рабоў на Сiцылii. Югурцiнская вайна, барацьба з нашэсцем кiмвраў i тэўтонаў.

Крызiс i падзенне Рымскай рэспублiкi.

Агульныя тэндэнцыi развiцця рымскага грамадства ў I ст. да н.э. 3'яўленне рыс крызiсу полiсных структур. Ускладненне палiтычнага жыцця i форм барацьбы. Апцiматы i папуляры. Пераўтварэнне армii ў самастойную палiтычную сiлу. Узмацненне ролi ваеннага i палiтычнага лiдэра. Усходнiя паходы. Заваëва Галii. Новыя з'явы ў правiнцыяльнай палiтыцы Рыма.

Грамадзянская вайна ў Рыме 80-х гг. да н.э. Дыктатура Сулы як рэжым адзiнаасобнай ўлады. Рэформы Сулы.

Паўстанне рабоў пад кiраўнiцтвам Спартака (74—71 гг.). Унутрыпалiтычная барацьба ў 70-50-я гг. да н.э. Дзейнасць Пампея i Краса, лiквiдацыя суланскiх парадкаў. Змова Кацiлiны i Цыэрона. Першы трыумвiрат. Грамадзянская вайна 49-45 гг. да н.э. Пажыццëвая дыктатура Юлія Цэзара, яго рэформы. Адзнака ўлады і асобы Юлія Цэзара ў сучаснай гістарыяграфіі.

Расстаноўка палітычных сіл у Рыме пасля забойства Цэзара. Праграмы і дзейнасць Цыцэрона, Марка Антонія і Актавіяна. Аднаўленне грамадзянскай

вайны. Другi трыумвiрат. Падзенне Рымскай рэспублiкi, усталяванне адзiнаўладдзя Актавіяна. Сутнасць i гiстарычнае значэнне пераходнага перыяду ад рэспублiкi да iмперыi ў Рыме.

2. РЫМ ПЕРЫЯДУ ПРЫНЦЫПАТУ

Прынцыпат Аўгуста. Рымская iмперыя ў I ст. н.э.

Фармiраванне асноў манархiчнай улады ў Рыме. Тэрмiн «прынцыпат», яго сутнасць. Прынцэпс у сенаце. Прысваенне Актавiяну пажыццëвага тытула iмператара, пасады народнага трыбуна. Прысваенне Актавiяну тытулаў «Аўгуст» i «айцец бацькаўшчыны». Выбары магiстратаў i фармiраванне сената пры Аўгусце. Эрарый i фiск. Падзел правiнцый на iмператарскiя i сенацкiя. Пачатак фармiравання iмператарскай адмiнiстрацыi. Лозунгi Аўгуста аб аднаўленнi рэспублiкi i ўсталяваннi мiру. Пачатак фармiравання культа iмператара. «Рымскi мiф» і яго прапаганда. Знешняя палiтыка Аўгуста. Аўгуст i армiя. Прэтарыянская гвардыя.

Сацыяльная палiтыка Аўгуста. Сенатарскае i вершнiчаскае сасловii. Распаўсюджанне мунiцыпальнай сiстэмы, становiшча мунiцыпальнай вярхушкi. Падтрымка дробнага i сярэдняга землеўладання. Палiтыка Аўгуста адносна гарадскога плебса. Заканадаўства аб рабах. Вольнаадпушчанiкi.

Эканамiчны ўздым Рымскай дзяржавы ў I ст. н.э. Распаўсюджанне рабаўладальнiцтва классiчнага тыпу. Заснаванне новых гарадоў i развiццë гарадскога жыцця. Тэхнiчны прагрэс у рамястве. З'яўленне новых матэрыялаў i вiдаў сыравiны. Арганiзацыя працы. Сельская гаспадарка i яе рэгiянальная спецыялiзацыя. Пазямельныя адносiны. Буйное i дробнае землеўладанне ў Iталii i правiнцыях. Аграрная палiтыка рымскiх iмператараў. Развіццë таварнай вытворчасцi ў рамястве i сельскай гаспадарцы. Гандаль i грашовы зварот. Стварэнне элементаў эканамiчнага адзiнства рымскага Мiжземнамор'я.

Кiраванне дынастыi Юлiяў-Клаўдзiяў. Тыберый i камiцыi. Бюракратызацыя дзяржаўнага кiравання пры Клаўдзii. Заваëва Брытанii. Дэспатычныя тэндэнцыi ў развiццi прынцыпата. Кiраванне Нерона. Iмператарская ўлада i правiнцыi. Паўстаннi ў Брытанii. Галлii i Iўдзеi.

Палiтычны крызiс i грамадзянская вайна 68-69 гг. Дынасцiя Флавiяў. Эканамiчная i фiнансавая палiтыка Флавiяў. Сацыяльная палiтыка Веспасiяна. Культ iмператара пры Флавiях. Узмацаванне цэнтральнай ўлады пры дынастыі Флавiяў.


Рымская iмперыя ў II - першай трэцi Ш ст.

"Залаты век" Антанiнаў. Цэнтралiзацыя i бюракратызацыя дзяржаўнага кiравання. “Вечны эдыкт” Адрыяна. Папаўненне сенатарскага саслоўя правiнцыяламi. Становiшча вершнiцтва. Кiраванне правiнцыямi. Паўстанне 132 – 135 гг. у Іўдзее. Знішчэнне Іерусаліма. Аграрная палітыка Антанінаў. Аліментарная сістэма. Заканадаўства аб калонах. Росквіт гарадоў. Рымская армія пры Антанінах.

Знешняя палітыка пры Антанінах. Заваëвы Траяна стварэнне новых правінцый. Пераход Рыма ад агрэсіўнай да абарончай знешняй палітыкі. Рымскі лімес. Адрыянаў і Антанінаў валы ў Брытаніі. Становішча на ўсходніх межах. Маркаманскія войны (167-180 гг.).

Пагаршэнне становiшча Рымскай iмперыi пры Камодзе. Імператар - гладыятар. Палiтычны крызiс i грамадзянская вайна канца II ст. н.э.

Праўленне дынастыi Севераў. Улада iмператара, бюракратычны апарат, роль у iм вершнiцтва. Сенатарскае саслоўе пры Северах. Сцiранне адрозненняў памiж iмператарскiмi i сенацкiмi правiнцыямi. Эдыкт Каракалы 212 г. аб рымскiм грамадзянстве для ўсіх вольных жыхароў iмперыi, яго значэнне. Hоnеstiores, humiliores. Сувязi панавання-падпарадкавання замест сувязяў саўдзелу грамадзян у соцыуме. Iдэалогiя подданага замест iдэалогii грамадзянiна. Ваенная рэформа Сепцiмiя Севера. Рэлiгiйная палiтыка Севераў. Канчатковае афармленне iмператарскага культу.

3. РЫМ ПЕРЫЯДУ ДАМIНАТУ

Крызiс III стагоддзя. Усталяванне сiстэмы дамiната.

Праблема крызiса III ст. у гiстарыяграфii. Крызiс палiтычнай сiстэмы прынцыпата. Армiя ў сiстэме прынцыпата i яе асобая роля ва ўнутрыпалiтычных падзеях 235-284 гг. Нестабiльнасць на iмператарскiм прэстоле, «салдацкiя» i «сенацкiя» iмператары. Уварваннi варвараў i эканамiчны заняпад правiнцый, пацярпелых ад варварскiх нашэсцяў. Заняпад рамяства, гандлю i эканамiчных сувязяў. Слабасць цэнтральнай ўлады i правiнцыяльны сепаратызм. яго прычыны. Гальская iмперыя, Пальмiрская дзяржава. Апагей крызiса пры Валерыяне i Галiене. Аб’яднанне Рымскай дзяржавы пад уладай Аўрэлiяна.

Iдэалагiчны крызiс у ІІІ ст. Неадэкватнасць афiцыйнай iдэалогii i рэалiй сацыяльна-палiтычнага жыцця. Масавае расчараванне ў афiцыйнай рымскай iдэалогiii і рэлiгіі. Пошук новых духоўных каштоўнасцяў, змены ў рэлiгiйным жыццi.

Вiлы i буйныя экзiмiрваныя сальтусы. Становiшча гарадскiх i сельскiх дробных вытворцаў. Рэзкi узрост маймаснага расслаення. Распаўсюджванне каланата. Праблема крызiса рабаўладальнiцкага ладу ў Рымскай iмперыi ў ІІІст. у гiстарыяграфii.

Вынiкi i наступствы крызiсу III ст. для развiшдя Рымскай iмперыi.

Тэрмiн «дамiнат», яго сутнасць. Прыход да ўлады Дыяклетыяна.

Адмiнiстратыўная, ваенная, падатковая i грашовая рэформы Дыяклетыяна. Эдыкт аб коштах i заробнай плаце. Усталяванне тэтрархii, аўгусты i цэзары. Сiстэма дзяржаўнага кiравання пры Дыяклетыяне. Месца Рыма ў новай адміністрацыйна-тэрытарыяльнай i дзяржаўнай пабудове. Релiгiйная палiтыка Дыяклетыяна, абгрунтаванне манархiчнай ўлады. Знешняя палiтыка Дыяклетыяна.

Барацьба за ўладу пасля адрачэння Дыяклетыяна. Канчатковае афармленне рэжыму дамiнату. Лiквiдацыя тэтрархii. Бюракратычны апарат iмперыi Цэнтральная i мясцовая адмiнiстрацыя. яе пасады i асновы функцыянавання. Грашовая i ваенная рэформы Канстанцiна. Прымацаванне да месца жыхарства i заняткаў курыялаў, ремеснiкаў, калонаў. Заканадаўства аб рабах. Новая рэлiгiйная палiтыка Канстанцiна. Перанясенне сталiцы ў Канстанцiнопаль.


Узнiкненне хрысцiянства i яго ранняя гiсторыя.

Першакрынiцы па гiсторыi ранняга хрысцiянства. Хрысцiянскiя крынiцы. Новы запавет, апокрыфы. патрыстыка, дакументы царкоўных сабораў, лiтургiчныя i эпiграфiчныя крынiцы, агiяграфiя, iканафафiя. Нехрысцiянскiя крынiцы аб першых стагоддзях хрысцiянства: звесткi аб хрысцiянах у працах Iосiфа Флавiя, Тацыта. Святонiя, Плiнiя Малодшага, Лукiяна, Парфiрыя; матэрыялы дзяржаўнага заканадаўства, эпiграфiка.

Рэлiгiйнае жыцце ў Рымскай iмперыi I ст. Афiцыйная рэлiгiя, усходнiя культы. Палесцiна ў складзе Рымскай iмперыi. Плынi i секты у iўдаiзме. Ессейства па дадзеных кумранскiх рукапiсаў. Месiянства i прароцкiя рухi.

Iсус. яго вучэнне i дзейнасць. Апосталы. Дзейнасць i вучэнне апостала Паўла. Першыя хрысцiянскяе абшчыны. Першахрысцiянская сiстэма жыццевых i духоўных каштоўнасцяў. Эсхаталогiя i месiянiзм, сатэрыялагiчныя iдэi. Iдэя роўнасцi людзей ў веры. Хрысцiянства i iмператарская ўлада. Першыя рэпрэсii супраць хрысцiян, iх прычыны.

Станаўленне царкоўнай арганiзацыi, роля епiскапата ў ëй. Духавенства i мiране. Раннехрысцiянская абраднасць. Распрацоўка хрысцiянской этыкi.

Агульнаiмперскiя ганеннi на хрысцiян, iх прычыны i наступствы (эдыкт Дэцыя аб усеагульным ахвярапрынашэннi, анцiхрысцiянскiя меры Валерыяна, Дыяклетыяна). Хрысцiянскiя пакутнiкi.

«Мiланскi эдыкт» 313 г., хрысцiянства ў новай рэлiгiйнай палiтыцы Канстанцiна. Афiцыйнае прызнанне хрысцiянства. Дзяржаўныя прывiлеi хрысцiянскай царквы. Нiкейскi сабор. Станаўленне арганiзацыйнай структуры царквы. Епархii i мiтраполii. Асноўныя тэалагiчныя праблемы першых стагоддзяў хрысцiянства. Ерасi. Пачаткi манаства.

Антыпаганскiя меры Канстанцыя II. Юлiян II Адступнйк i спробы рэстаўрацыi паганства. Канчатковая забарона паганства Феадосiям I i пераўтварэнне хрысцiянства ў адзiную афiцыйную рэлiгiю Рымскай iмперыi. Умяшальнiцтва iмператарскай улады ў справы царквы, тэндэнцыi цэзарапапiзма i папiзма ў адносiнах памiж iмператарскай уладай i царквой.

Прычыны распаўсюджання хрысцiянскай рэлiгii ў Рымскай iмперыi i перамогi хрысцiянства ў антычным свеце.


Падзенне Заходняй Рымскай iмперыi.

Асноўныя працэсы сацыяльна-эканамiчнага развiцця Рымскай iмперыi ў другой палове IV ст. Аграрныя адносiны. Рост буйной экзiмiрванай маëмасцi, заняпад мунiцыпальнай формы зямельнай мабмаспi. Патрацынiй. Натуралiзацыя гаспадаркi. Заняпад гарадскога жыцця. Становiшча калонаў, рабоў. Падатковы iдас. Праблема протафеадальнага (феадальнага) ладу ў гiстарыяграфii.

Вялiкае перасяленне народаў, узмацненне нацiску варварскiх народаў на рубяжы iмпсрыi. Варварызамыя рымскай армii. Разгром рымскай армii пад Адрыянопалем у 378 г.

Распад Рымскай iмперыi на Заходнюю i Усходнюю, прычыны распада. Асаблiвасцi гiстарычнага развiцця iмперый.

Унутраная нестабiльнасць i нетрываласць Заходняй iмперыi. Слабасць улады заходнерымскiх iмператараў, узмацненне буйных зямельных маемаснiкаў. правiнцыяльны сепаратызм. Варвары на вышэйшых лзяржаўных насадах. Нашэсце вестготаў i ўзяцце iмi Рыма. Утварэнне варварскiх лзяржаў на тэрыторыi Заходняй Рымскай iмперыi (вестготаў. свеваў, вандалаў, бургундаў i iнш.). Дзяржава вандалаў у Афрыцы i узяiше iмi Рыма. Нашэсце iунаў. Каталаунская «бiтва народаў».

Апоппiiя спробы ўмацавання Заходняй Рымскай iмперыi (iмпсратар Масрыяп). Звяржнпiе iмператара Ромула Аўгустула ў Равенне i канец Заходняй Рымскай iмперыi.

Прычыны падзення Заходняй Рымскай iмперыi. Праблемы падзення Заходняй Рымскай iмперыi i канца антычнай цывiлiзацыi ў сучаснай гiстарыяграфii.


Культура старажытнага Рыма.

Этрускi i грэчаскi культурны ўплыў на культурнае жыцце ранняга Рыма. Рымская мiфалогiя i яе адрозненнi ад грэчаскай, гiстарызацыя мiфаў. Рымская рэлiгiя. агульныя рысы з рэлiгiяй грэкаў і яе характэрныя асаблiвасцi. Галоўныя багi i героi рымлян. Культ продкаў.

Рымскае пісьменства i сiстэма адукацыi. Распаўсюджанне лацiнскай мовы. Развiццë рымскай лiтаратуры. Першыя рымскiя паэты i сатырыкi. Творчасць Вергiлiя, Гарацыя, Авiдыя, Катула, паэтаў i празаiкаў Позняй iмперыi. Рымская камедыя i яе адрозненнi ад камедыi грэкаў. I`рамадскiя вiдовiшчы старажытных рымлян: баi гладыятараў. бесцінаряў. наўмахіі. цырк. атлетычныя гульнi, iх сувязь з рэлiгiяй.

Рымскае права i яго характар, значэнне рымскага права ў гiсгорыi чалавецтва.

Архiтэктура Рыма, градабудаўнiцтва. Новыя будаўнiчыя матэрыялы. вынаходжанне бетона. Шэдэўры архiтэктуры: Пантэон, Калiзей, Вялiкi цырк, рымскiя форумы. Акведукi. маеты, дарогi рымлян.

Скульптура. Развiццë iндывiдуальнага партрэту. Рымскi жывапiс.

Навука ў старажытным Рыме. Фiласофiя стоiкаў: Сенэка. Эпiкцет. Марк Аўрэлiй. Рымская аграномiя: Катон. Варон. Калумела. «Натуральная гiсгорыя» Плiнiя Старэйшага. Развiццë гiстарычнай навукi: Цiт Лiвiй, Тацыт, Амiян Марцэлiн i iнш.

Аратарскае мастацтва ў Рыме i яго прадстаўнiкi: Катон Старэйшы, Цыцэрон, Цэзар.

Развiццë хрысцiянскага светапогляду. Познеантычная i хрысцiянская фiласофiя. Плоцiн i неаплатонiкi. Аўгусцiн i яго фiласофская сiстэма. Хрысцiянская лiтаратура i яе прадстаўнiкi: Тэргулiян, Кiпрыян, Лактанцый, Яўсевiй, Йеранiм, Амвросiй Медзiяланскi, Аўгусцiн.

Заняпад культуры ў эпоху Позняй iмперыi.

Уплыў культуры старажытнага Рыма на развiццë чалавецтва.

Дадаць дакумент у свой блог ці на сайт

Падобныя:

Змест вучэбнага матэрыяла па дысцыпліне iconЗмест практычных заняткаў у зімовую сесію па дысцыпліне
Тэма: Беларуская мова І яе месца ў сістэме агульначалавечых І нацыянальных каштоўнасцей

Змест вучэбнага матэрыяла па дысцыпліне iconЗмест практычных заняткаў у зімовую сесію па дысцыпліне
Тэма: Беларуская мова І яе месца ў сістэме агульначалавечых І нацыянальных каштоўнасцей

Змест вучэбнага матэрыяла па дысцыпліне iconЗадача паглыбіць літаратуразнаўчы досвед студэнтаў, ІХ практычныя ўменні І навыкі па шматаспектным аналізе літаратурных твораў. Спосаб падачы вучэбнага матэрыяла прадугледжвае характарыстыку літаратурных тэндэнцый І твораў у шырокім культурным,
Славянская філалогія”. Адначасова прапанаваная дысцыпліна можа зацікавіць студэнтаў іншых спецыяльнасцяў, аспірантаў І выкладчыкаў...

Змест вучэбнага матэрыяла па дысцыпліне icon"Закон аб мовах у бсср" (1990 г.). [4]
Змест практычных заняткаў у зімовую сесію па дысцыпліне “Беларуская мова (прафесійная лексіка)” для студэнтаў завочнай адукацыі завочнага...

Змест вучэбнага матэрыяла па дысцыпліне iconПытанні да экзамена ў летнюю сесію па дысцыпліне «Сусветная І айчынная дзіцячая літаратура» для студэнтаў 5 курса педагагічнага факультэта завочнай формы атрымання адукацыі спецыяльнасці «Дашкольная адукацыя» (ДАзс-51)
Узнікненне беларускага друкавання, распаўсюджванне кніг вучэбнага прызначэння (Ф. Скарына, С. Будны, Л. Зізаній)

Змест вучэбнага матэрыяла па дысцыпліне iconПытанні да экзамена ў летнюю сесію па дысцыпліне «Сусветная І айчынная дзіцячая літаратура» для студэнтаў 5 курса факультэта бесперапыннай адукацыі завочнай формы навучання спецыяльнасці«Дашкольная адукацыя» (ДАзс-51, 52/09)
Узнікненне беларускага друкавання, распаўсюджванне кніг вучэбнага прызначэння (Ф. Скарына, С. Будны, Л. Зізаній)

Змест вучэбнага матэрыяла па дысцыпліне iconУрока І дата
Размеркаванне вучэбнага матэрыялу прыводзіцца ў адпаведнасці са зместам І структурай вучэбнага дапаможніка

Змест вучэбнага матэрыяла па дысцыпліне icon№ урока І дата правя
Размеркаванне вучэбнага матэрыялу праводзіцца ў адпаведнасці са зместам І структурай вучэбнага дапаможніка

Змест вучэбнага матэрыяла па дысцыпліне iconПытанні да заліку, метадычныя рэкамендацыі, прыкладны змест пытанняў, узор адказу, асноўная І дадатковая літаратура па дысцыпліне "Гісторыя культуры Беларусі" для студэнтаў завочнага аддзялення спец. "Гісторыя" (2012-2013 нав год) Пытанні да заліку па "Гісторыі культуры Беларусі"
Пытанні да заліку, метадычныя рэкамендацыі, прыкладны змест пытанняў, узор адказу, асноўная І дадатковая літаратура па дысцыпліне...

Змест вучэбнага матэрыяла па дысцыпліне iconАдукацыйны стандарт вучэбнага прадмета «матэматыка» (I-XI класы) мэты вывучэння вучэбнага прадмета
Навучанне матэматыкі скіравана на засваенне не толькі ведаў І спосабаў дзейнасці, неабходных для паўсядзённых патрэб чалавека, але...

Размесціце кнопку на сваім сайце:
be.convdocs.org


База данных защищена авторским правом ©be.convdocs.org 2012
звярнуцца да адміністрацыі
be.convdocs.org
Галоўная старонка