Брэста Дземядзюк Марыны Іванаўны (1 катэгорыя) мрб тэма: Адкуль пайшлi назвы нашых гарадоў




НазваБрэста Дземядзюк Марыны Іванаўны (1 катэгорыя) мрб тэма: Адкуль пайшлi назвы нашых гарадоў
Дата канвертавання30.11.2012
Памер55.06 Kb.
ТыпДокументы
З вопыту работы настаўніка пачатковых класаў СШ №15 г. Брэста Дземядзюк Марыны Іванаўны (1 катэгорыя)



МРБ

Тэма: Адкуль пайшлi назвы нашых гарадоў


Мэты i задачы:

  • сiстэматызаваць веды аб вывучаных гарадах;

  • скласцi ўмовы для вывядзення сiстэмы паходжання назў беларускiх гарадоў;

  • выхоўваць любоў да роднай зямлi, пачуцце пашаны да продкаў;

  • развiваць уменне абагульняць, вызначаць асноўную сутнасць.



Падрыхтоўка: замак быў “пабудаваны” вучнямі на ўроках працоўнага навучання(калектыўная праца, падручнік Прасняковай 4 клас)


Ход урока

  1. Арганiзацыйны момант

Н. Празвiнеў ужо званок – пачынаем мы ўрок.

  1. Псiхалагiчны настрой

Н. Добры дзень усiм вам, дарагiя госцi,

Дзякуй, што да нас вы завiталi ў госцi.

Я жадаю, каб усе вашы жаданнi здзяйснялicя. Мары, жаданнi – гэта будучае, Але ў чалавека няма будучага без мiнулага. Вось зараз мы i праверым, што мы ўжо ведаем з мiнулага.

3. Праверка дамашняга задання

3 вучняў складаюць схемы-апоры «Рассяленне ўсходнеславянскiх плямен на тэрыторыi Беларусi» па тэме «Нашы продкi».


Клас выконвае тэст па тэме «Яраслаў Мудры – сын Рагнеды»:

1 варыянт


1. Цi згодныя вы з тым, што больш за тысячу гадоў таму назад князi ўсходнiх славян стварылi старажытна-рускую дзяржаву-Кiеўскую Русь? (+)

2. Яраслаў быў сынам Усяслава? (-)

3. Пры iм пачалi пiсаць карцiны? (-)

4. Яраслаў будаваў масты i дарогi, умацоўваў крэпасцi? (+)

5. Ён надрукаваў першы агульны для ўсiх закон «Руская хлусня»? (-)

6. Па яго загаду быў пабудаваны сабор у iмя святой Сафii? (+)

7. Да сваей смерцi Яраслаў Мудры падзялiў Кiеўскую Русь сярод сваi дачок? (-)


2 варыянт


1. Галоўным горадам створанай дзяржавы быў Мiнск? (-)

2. Ён быў празваны Яраславам Мудрым за свой розум? (+)

3. Спачатку Яраслаў княжыў у Ноўгарадзе? (+)

4. Пасля смерцi бацькi стаў вялiкiм полацкiм князем? (-)

5.Для парушальнiкаў былi прадугледжаны пакараннi ад штрафу да смяротнай кары? (+)

6. Гэта быў самы вялiкi i прыгожы храм у 20 стагоддзi? (-)

7. У 13 ст. Кiеўская Русь была амаль цалкам захоплена i разгромлена войскамi, якiя прыйшлi з Амерыкi? (-)


4. Cамаправерка

1 в. +  —  — + — + —

2 в. — ++ — + —  —


5. Пастаноўка праблемы

Н. Яраслаў Мудры будаваў масты, саборы, крэпасцi. Мы таксама пабудавалi з вамі свой горад, а як яго адрознiць ад iншых замкаў? Што кожны замак, горад мае абавязкова, не на што iншае не падобнае? Калi гэта слова агучваеш, то ўсiм зразумела, аб якой пабудове iдзе размова.

В. Назва.

Н. А якую назву будзе мець наш горад?

В. Школьны…

Н. А чаму?

В. Яго зрабiлi ў школе.

Н. Тады ўсе iншыя можна назваць беларускiя, пабудаваныя ў Беларусi, а як адрознiваць iх?

В. …

Н. З якой праблемай мы сутыкнулiся?

В. Мы не ведаем, ад чаго паходзяць назвы нашых гарадоў.

Н. Якая тэма нашага урока?

В. Адкуль пайшлi назвы нашых гарадоў.


6. Рашэнне праблемы


А) Н. Мы размаўляем пра гарады , а зараз мы праверым, як вы ведаеце назвы гарадоў.


Групавая работа.


Разгадванне рэбусаў (гл. дадатак)

1.

2.

3.

4.

5.

6.



Б) Прызентацыя вынiкаў. Пошук звестак аб паходжаннi назв гарадоў. Складанне схемы.

1. Полацк.(862) — рака Палата. (Адзiн з вучняў агучвае схему размешчання крывiчоў.)

2. Тураў (980) — iмя чалавека, тур. (Вучань агучвае схему дрыгавiчоў.)

3. Гомель (1142) — клiч на мель, ручай Гамяюк. (Вучань агучвае схему размешчання радзiмiчаў.)

4. Мiнск (1067) — чалавек Менеск, дзеянне «мяняць», рака Менка, рыба мень. Чытанне тэкста па падручнiку, ст 72, паклаўшы зверху кляенку, развярнуўшыся ў супрацьлеглым накiрунку да дошкi. (Чытанне з кляёнкай дае розную напружанасць на вочы, знiмае стомленнасць вачэй, разварот у супрацьлеглым накiрунку так, каб стул быў памiж нагамi, дае магчымасць дзецям аўтаматычна выправiць спiну, зняць напружанне з вязаў.)


В.) Фiзкультхвiлiнка для вачэй «Пальмiнг».

5. Вiцебск (974) — рака Вiцьба. Чытанне па падручнiку, паклаўшы зверху рашотку. (Памеры прорэзаў у рашотцы ў кожнага сваi, у залежнасцi ад тэмпу чытання, гэты прыем накiраваны на развiцце здольнасцi здагадвацца, што гэта за слова, павялiчваючы тэмп чытання.)

6. Магiлеў (1267) — магiла льва, помнiк чалавеку. (Легенду расказвае вучань.)


Г) Фiзкультхвiлiнка. (Вучнi стаяць на масажных дыванах толькi ў шкарпэтках.)

Гульня на ўважлiвае выкананне рухаў.

Рэлаксацыя пад музыку.(Рухаецца спачатку толькi галава, потым рукi, ногi, усе цела.)


Д) Пошук у тэкстах, калi ўпершыню ўспамiналiся гэтыя гарады. Размешчанне на стужцы часу.



Да н. э. наша эра 10 ст. 20 ст.

1г. 980 1267 1519 974 1142 1517 24.ст. да н.э. 862 1067 1019



Паказванне знаходжання гэтых гарадоў на карце магнiтамi.


Е) Абагульненне па схеме. Вынiкi аналiза. У асноўным называлi па геаграфiчным асаблiвасцям, побач рака або ручай, увекавечвалi iмя павадыра, выконвалi нейкае асаблiвае дзеянне.


Ж) Падбор назваў горада. Горад майстроў. Класны. Горад сяброўства.

В. Мы нiчога не напісалі насупраць Брэста.

Н. Гэта невыпадкова. Няма афiцыйнай думкi, як узнiк горад. (Магчыма ад слова бяроста) .Есць толькi легенда, якая не мае навуковых доказаў. Можа вы гэты сакрэт здолееце раскрыць?


7. Дамашняе заданне


Д.4. Адказы на пытаннi. ( ст.75)

Д.5. Скласцi легенду аб паходжаннi Брэста.


8. Выхаваўчы момант


Н. Давайце паглядзiм, каб вам было лягчэй выконваць дамашняе заданне , якi быў геральдычны сiмвал г. Брэста.


Парная работа. Злучы пару. Пошук адпаведнасцi памiж горадам i герадьдычным сiмвалам.(глядзi дадатак).


Н. Гэта быў Брэст мiнулы, а вось ен сучасны.З, яўляюцца фотаздымкi сучаснага горада. Якiя прыметнiкi можна падабраць, каб ахарактарызаваць яго. Якiя дзеясловы? Складзiце, калi ласка , сiнквейн, выказваючы свае думкi, выкарыстоўваючы сказы:


Больш усяго па сэрцу родная старонка.

Дзе нарадзiўся, там і спатрэбiўся.

Да спадобы ўсе тое, што роднае.

Той герой, хто за Радзiму гарой.


Чытанне сiнквейнаў вучнямi.


Н. Толькi ад нас залежыць, якiм будзе наш родны горад.


9. Падвядзенне вынiкаў


Мяне ўразiлi вашыя паэтычныя думкi, а што здзiвiла вас сення на ўроку? З чым вы не згодныя? Што самае галоўнае, што патрэбна запомнiць?


10.Рэфлексiя


Вазьмiце, калi ласка, свае фотаздымкi i пакладзiце iх у замак, калi вы змаглi выканаць усе, што хацелi. Калi не — за сцяну горада.


(Некалькi вучняў паклалi на сцяну — растлумачылi, што павiнны абараняць родную старонку.)

11.Заканчэнне урока

Дзякуй за супрацоўнiцтва




Дадаць дакумент у свой блог ці на сайт

Падобныя:

Брэста Дземядзюк Марыны Іванаўны (1 катэгорыя) мрб тэма: Адкуль пайшлi назвы нашых гарадоў iconТэма: Горад у ІХ – сярэдзіне ХІІІ стст. Мэты ўрока
Мэты ўрока: 1 сфарміраваць агульнае ўяўленне аб сярэдневяковым горадзе, пазнаёміць са знешнім выглядам гарадоў, шляхамі ўзнікнення,...

Брэста Дземядзюк Марыны Іванаўны (1 катэгорыя) мрб тэма: Адкуль пайшлi назвы нашых гарадоў iconАсаблівасці намінацыі страў з варанай бульбы ў беларускай І ўкраінскай дыялектных мовах
Сала І рыбы; назвы страў з яек; назвы страў з малака; назвы каш з зерня; назвы страў з агародніны; в) назвы рэдкіх (негустых) страў...

Брэста Дземядзюк Марыны Іванаўны (1 катэгорыя) мрб тэма: Адкуль пайшлi назвы нашых гарадоў iconТэма : "Наша зямля у нашых руках"
Гэта значыць, што мы будзем вызначаць экалагічнае становішча. А вандраваць мы адправімся… Як вы думаеце, куды? Так, пройдземся сцежкамі...

Брэста Дземядзюк Марыны Іванаўны (1 катэгорыя) мрб тэма: Адкуль пайшлi назвы нашых гарадоў iconХто забясьпечвае шумавую загрузку беларускіх гарадоў?
У беларусі магчымасьць лятальнага зыходу ад “шумавой траўмы” пакуль ня вывучана, аднак з кожным годам жыхары гарадоў адчуваюць усё...

Брэста Дземядзюк Марыны Іванаўны (1 катэгорыя) мрб тэма: Адкуль пайшлi назвы нашых гарадоў iconГэты ліст табе адрасуе дзяўчынка з далёкай краіны, што называецца Беларусь. Мяне завуць Славяна. Я жыву ў адным з цудоўнейшых гарадоў Слоніме. Ён стаіць у
Беларусь. Мяне завуць Славяна. Я жыву ў адным з цудоўнейшых гарадоў Слоніме. Ён стаіць у маляўнічым кутку Беларусі, у вярхоўі Немана,...

Брэста Дземядзюк Марыны Іванаўны (1 катэгорыя) мрб тэма: Адкуль пайшлi назвы нашых гарадоў iconДажынкі" І трансфармацыя беларускіх гарадоў"
Лятучы ўніверсітэт І міжнародны кансорцыюм “ЕўраБеларусь” праводзяць міні-канферэнцыю “Дажынкі” І трансфармацыя беларускіх гарадоў”,...

Брэста Дземядзюк Марыны Іванаўны (1 катэгорыя) мрб тэма: Адкуль пайшлi назвы нашых гарадоў iconАндрушкова, Л. Адкуль на Клімавіччыне латышскае піва?
Андрушкова, Л. Адкуль на Клімавіччыне латышскае піва? : [спісы насельніцтва Расійскай імперыі xviii—xix стст з'явіліся ў Клімавіцкім...

Брэста Дземядзюк Марыны Іванаўны (1 катэгорыя) мрб тэма: Адкуль пайшлi назвы нашых гарадоў iconТэма: Жыццядзейнасць бактэрый Эпіграф "Колькі цудаў утойваюць у сабе гэтыя маленічкія стварэнні" (А. В. Левенгук) мэта
Да назвы бактэрыі трэба падабраць адпаведны малюнак яе формы, з адваротнай стараны якога знаходзіцца літара. Павінна атрымацца слова,...

Брэста Дземядзюк Марыны Іванаўны (1 катэгорыя) мрб тэма: Адкуль пайшлi назвы нашых гарадоў iconПах руж Адкуль у пушчы такі водар?
Пах руж Адкуль у пушчы такі водар? Днём пушча пахне грыбніцай І прэлым лісцем, ноччу — дымам ад вогнішча, у якое Міхал, падлоўчы,...

Брэста Дземядзюк Марыны Іванаўны (1 катэгорыя) мрб тэма: Адкуль пайшлi назвы нашых гарадоў iconГістарыяграфія І к рыніцы па гісторыі гарадоў І працэсаў урбанізацыі ў Беларусі
«Гістарыяграфія І крыніцы па гісторыі гарадоў І працэсаў урбанізацыі ў Беларусі», якая адбудзецца 25–26 верасня 2009 г у Гродна

Размесціце кнопку на сваім сайце:
be.convdocs.org


База данных защищена авторским правом ©be.convdocs.org 2012
звярнуцца да адміністрацыі
be.convdocs.org
Галоўная старонка