Беларускі дзяржаўны універсітэт юрыдычны факультэт




НазваБеларускі дзяржаўны універсітэт юрыдычны факультэт
Дата канвертавання30.10.2012
Памер69.59 Kb.
ТыпДокументы
БЕЛАРУСКІ ДЗЯРЖАЎНЫ УНІВЕРСІТЭТ

ЮРЫДЫЧНЫ ФАКУЛЬТЭТ


індывідуальны залік


ТЭОРЫЯ І ГІСТОРЫЯ ДЗЯРЖАВЫ І ПРАВА

Развіцце мясцовага самакіравання ў Вялікім княстве Літоўскім


ЭКОЛОГИЧЕСКОЕ ПРАВО

Право на экологическую информацию


Кротов Сергей Викторович, 4 курс, дневная форма обучения

8 017 2610465

8 029 7513090


МИНСК, 2008

Развіцце мясцовага самакіравання ў ВКЛ

Мясцовае самакіраванне ў Вялікім княстве Літоўскім, як і само грамадства ўвогуле, мела саслоўны характар. Менавіта таму яно было вельмі разнастайнай з’явай, кожная з падсістэм якой (а гэта гарадское, сялянскае і шляхецкае) мела пэўныя асаблівасці.

З канца XІV стг. у гарадах і мястэчках ВКЛ фарміруецца якасна новая форма мясцовага самакіравання, атрымаўшая назву “Магдэбурскае права”. Увогуле яно ўяўляла сабой сукупнасць прававых нормаў, якія рэгулявалі жыццядзейнасць гараджан і местачкоўцаў. Паводле прывелея на магдэбурскае права, гараджане вызваляліся з пад улады ваявод, стараст і іншых асоб і атрымлівалі права мець уласныя органы гарадскога самакіравання. Але магдэбурскае права нельга разглядаць як адзіную для ўсей дзяржавы сістэму прававых нормаў. Кожны горад або мястэчка, якія атрымалі прывелей, валодалі толькі для іх характэрнымі правамі і вольнасцямі.

У гарадах і мястэчках з магдэбурскім правам органам мясцовага кіравання быў магістрат (ратуша альбо майдэборыя), у склад якога ўваходзілі дзве калегіі: рада і лава. У большасці гарадоў і мястэчак магістрат быў выбарным органам, кандыдаты ў члены якога абіраліся гараджанамі, а затым зацвяржаліся войтам. Войт прызначаўся на пасаду Вялікім князем і ўвогуле ўзначаліваў магістрат. У шэрагу гарадоў, з канца XVІ стг. пасада войта выкупалася гараджанамі і станавілася выбарнай. Лава, пад кіраўніцтвам войта, выконвала выключна судовые функцыі па крымінальных справах. Функцыі рады і бурмістраў былі ў галіне гаспадарчай, адміністрацыйнай і часткова судовай улады. Яна распараджалася маемасцю горада, кіравала паліцыяй, мясцовай гаспадаркай, наглядала за гандлем, разглядала грамадзянскія іскі і выносіла па ім рашэнні, выконвала іншыя абавязкі.

Трэба адзначыць, што існавала сістэма шматлікіх выбарных цэнзаў, такіх як палавы, аседласці, саслоўна-маемасны, рэлігійна-нацыянальны, маральны і інш., якія значна абмяжоўвалі электарат і забяспечвалі удзел у выбранні магістрата і абранне ў магістрат толькі заможных гараджан.

Нельга абысці ўвагай сялянскае самакіраванне, якое ажыццяўлялася праз сялянскія сходы. На гэтых сходах размяркоўвалася даніна, разбіраліся спрэчныя справы паміж сялянамі, адбываліся выбары старца. У паўнамоцтвы старца ўваходзіў нагляд за выкананнем грамадскіх работ па будаўніцтву і рамонту замкаў, мастоў і дарог; збор і адвоз даніны ў вызначанае ўладамі месца і г.д. Асобна трэба сказаць аб сялянскіх копных судах, якія дзейнічалі на падставе норм звычаевага права. Але трэба адзначыць пэўную абмежаванасць сялянскага самакіравання. Справа ў тым, што яно існавала ў мясцовасцях, дзе жылі дзяржаўныя сяляне і дзе не было замкаў або дзяржаўных маенткаў-двароў.

Найбольш развітай і функціанальнай, з існуючых у той час, сістэм самакіравання, была сістэма самакіравання шляхты, якая ажыццяўлялася праз соймікі і сходы шляхты.

Упершыню скліканне павятовых соймікаў адбылося ў 1511 г. па прапанове вялікага князя Жыгімонта І для выбрання паслоў на Сойм. Пазней павятовыя соймікі пачалі склікацца рэгулярна па ўсей дзяржаве. Соймік, як інстытут улады, выконваў падвояную функцыю: з’яўляўся адначасова і парламентскім інстытутам дзяржавы і органам мясцовага кіравання і самакіравання. Кіраванне соймікавымі пасяджэннямі ажыццяўлялася павятовымі маршалакамі (у нецэнтральных паветах) і вышэйшымі па пасадзе сенатарамі (у цэнтральных паветах). Але ў адсутнасць сенатараў на працягу трэці стагоддзя, пачынаючы з 80-х гг. 16 ст., соймікавымі пасяджэннямі павінен быў кіраваць павятовы маршалак. Шэраг даследчыкаў сцвяржае, што ў 17 ст. вядомы выпадкі кіравання соймікавымі пасяджэннямі вышэйшымі асобамі рымска-каталіцкай і ўніяцкай цэркваў.

Існавала шэсць відаў соймікаў: перадсоймавыя, рэляцыйныя, каптуровыя, дэпутатскія, элекцыйныя і гаспадарчыя. Замацаваныя Віленскім прывелеем 1565 г. перадсоймавыя соймікі збіраліся не пазней чым за чатыры тыдні да сойма, паводле Статута 1566 г. і не паздней 6 тыдняў, паводле Статута 1588 г. На ім мясцовая шляхта заслухоўвала легата вялікага князя аб скліканні сойма, пытаннях якія будуць разглядацца на ім, выбірала паслоў і складала для іх інструкцыі. Працягласць соймікаў паводле розных нарматыўных актаў таго часу складала ад трох дней да чатырох дзен. Рашэнні прымаліся як большасцю галасоў, так і аднагалосна. Менавіта скліканне перадсоймавых соймікаў стала першым і найбольш значным крокам мясцовай шляхты да ўдзелу ў кіраванні дзяржавай.

Рэляцыйныя соймікі заканадаўча афармляюцца ў 80-х гг. XVІ ст. Яны збіраліся не пазней 4 тыдняў пасля заканчэння сойма. На іх паслы дакладалі аб сваей дзейнасці на сойме і аб’яўлялі соймавыя ухвалы. Вядома, што з канца 16 ст. рэляцыйныя соймікі мелі права прымаць ухвалы па рэалізацыі пастаноў сойма, а таксама па пытаннях, якія сойм перадаваў на вырашэнне мясцовай шляхты. Пытанне фінансавання пасольскай дзейнасці вырашалася на адным з названых соймікаў шляхам прыняцця ухвалаў, якімі вызначаліся памеры падатку, іх паборца і спосаб выбрання.

Каптуровыя соймікі збіраліся ў часы міжкаралеў’я па ўласнаму жаданню павятовай шляхты і дзейнічалі на прынцыпах канфедэрацыі. Упершыню такія соймікі былі скліканы пасля смерці вялікага князя Жыгімонта ІІ у 1572 г. Асноўнай мэтай іх дзейнасці было імкненне шляхты, як перадавога саслоўя, забяспечыць ўнутраную бяспеку і захаваць цэласнасць дзяржавы. Да выбрання новага манарха ім належала ўся паўната ўлады ў павеце. Суды, якія ажыццяўлялі правасуддзе імем караля, спынялі сваю дзейнасць, іх функцыі пачынаў выконваць часовы каптуровы суд, рашэнні якога захоўвалі юрыдычную сілу і пасля аднаўлення дзейнасці іншых судоў. Але соймавыя канстытуцыі 1659 і 1717 гг. забаранілі скліканне сойміка без універсала манарха.

Элекцыйныя соймікі склікаліся для выбрання кандыдатаў на пасады суддзі, падсудка і пісара земскага павятовага суда, кандыдатаў на ўрады падкаморыя, павятовага харунжага, а з 2-ой паловы 17 ст. і на выбранне кандыдатаў на пасаду павятовага маршалака, з ліку якіх вялікі князь абавязаны быў прызначыць на вышэйадзначаныя ўрады. Таксама мясцовая шляхта мела права выбіраць павятовых возных, зацвяржаемых ваяводай і кандыдатур на пасаду возных-генералаў, прызначаемых вялікім князем. Вядома, што ў асобных землях на соймікавых пасяджэннях выбіраліся ваяводы (Полацк і Віцебск) і старасты (Жамойць). Як бачна, значная частка пасад у павеце замяшчалася з ліку мясцовай шляхты і пры яе непасрэдным і ўплывовым удзеле.

З пачатку 17 ст. афармляюцца гаспадарчыя соймікі, якія збіраліся па пытаннях прыняцця ўхвалаў па гаспадарчых справах павета, размеркаванні падаткаў ухваленых соймам, выбараў камісараў у Трыбунал скарбовы ВКЛ. Таксама гэты соймік выбіраў падатковых паборцаў і кантраляваў іх дзейнасць, ухваляў ваяводскія падаткі, вярбоўку павятовых жаўнераў і прызначаў іх начальнікаў, прымаў рашэнні пра выдаткі з ваяводскіх скарбаў і інш. Адсюль можна зрабіць выснову, што кіраўніцтва гаспадарчай дзейнасцю ў павеце і кантроль за ей ажыццяўляла таксама мясцовая шляхта.

На раду з імі дзейнічалі дэпутатскія (трыбунальскія, “грамнічныя”) соймікі, якія самастойна збіраліся кожны год для выбрання суддзяў у склад створанага ў 1581 Трыбунала ВКЛ. Такім чынам, мы бачым, што мясцовая шляхта прымала ўдзел у кіраванні не толькі праз Вальны Сойм, але і была прадстаўлена ў вышэйшых судовых інстанцыях дзяржавы.

Кожны з соймікаў выконваў тую функцыю, дзеля якой склікаўся. Але гісторыі вядомы выпадкі, калі на адным сойміке вырашаліся пытанні, аднесеныя да кампетэнцыі іншых. Так, на сойміке Рэчыцкага павета, які адбыўся 6-10 лютага 1706 г., мясцовая шляхта выбрала кандыдатаў на пасаду падкаморыя, выбрала кандыдатаў у суддзі Трыбунала ВКЛ, а таксама вызначыла некаторыя падатакі і іх паборцаў. Такім чынам, адбыўся адначасова элекцыйна-дэпутатска-гаспадарчы соймік. Прычына гэтай з’явы кроецца ў часе правядзення сойміка. Дэпутацкі соймік правадзіўся штогод, у пачатку лютага. Прыкладна ў гэты час праводзіліся элекцыйныя і гаспадарчыя соймікі. Менавіта такое накладанне соймікаў мела месца ў прыведзенным прыкладзе. Зыходзячы з гэтага, можна зрабіць выснову, што пры супадзенні тэрмінаў правядзення вышэйадзначаныя соймікі маглі трансфарміравацца ў адзін, які вырашаў пытанні, характэрныя для ўсіх трох.

Такім чынам, можна зрабіць выснову аб значным узроўні і высокай культуры мясцовага самакіравання ў ВКЛ. Таксама трэба адзначыць адметную рысу ўсяго самакіравання таго часу – валоданне кожнай з яго падсістэм сваімі ўласнымі судовымі органамі, аддзеленнымі ад адміністрацыі. Увогуле, можна сцвяржаць, што дэцентралізацыя дзяржаўнай улады, у ракурсе разглядаемага пытання, мела пазітыўныя вынікі, спрыяла развіццю прадстаўніцтва і самастойнасці ў вырашэнні мясцовых пытанняў.


Спісак літаратуры

  1. Радаман А.А. Кіраванне соймікавымі пасяджэннямі ў Вялікім княстве Літоўскім, РускімЮ Жамойцкім ў 2-й палове XVІ-пач.XVІІ стг. Весці БДПУ,2002, №2, с. 120-129;

  2. Радаман А.А. Шляхецкія соймікі і з’ездыяк структурнаяадзінка сістэмыўлады ў Менскім павецеў 2-й палове XVІ стг. “Магдэбурскае права на Беларусі” Мн. 1999. С. 79-87;

  3. Радаман А.А. Ухвалы соймікаў і шляхецкіх з’ездаў Вялікага княства Літоўскага, Рускага, Жамойцкага ў сістэме нарматыўнага рэгулявання фінансавання соймавых паслоў у 2-й палове XVІ-пач.XVІІ стг. Весці БДПУ, Серыя 2. 2005,№4 с.16-21;

  4. Радаман А.А. Элекцыйныя літсы як крыніца вывучэння дзейнасці соймікаў Вялікага княства Літоўскага, Рускага, Жамойцкага у 2-й палове XVІ-пач.XVІІ стг. “Архіварыўс”. Вып. 2, Мн. 2004, с.99-104;

  5. В.Н. Цед Избирательные цензы и ограничения на участие в городском самоуправлении Беларуси: XV-XVІІІ вв. и современность. “Магдэбурскае права на Беларусі” Мн. 1999, с. 198-201;

  6. Парламенцкія структуры ўлады ў сістэме дзяржаўнага кіравання Вялікім княствам Літоўскім і Рэч Паспалітай у XV-XVІІІ стг.: матэрыялы международнай навуковай канференцыі (Мінск-Наваградак, 23-24 лістапада 2007г.)/навуковая рэдакцыяС.Ф. Сокал, А.М. Анушкевіч – Мінск:БІП-Сплюс, 2008.-374с.;

  7. Магдэбурскае права на Беларусі: матэрыялы навуковай канференцыі прысвечанай 500-годдзю атрымання Мінскам магдэбурскага права. – Мн. 1999.

  8. Энцыклапедыя Гісторыі Беларусі: У6т. Т.6. Кн.1 Мн. 2001. С.383-385.

Дадаць дакумент у свой блог ці на сайт

Падобныя:

Беларускі дзяржаўны універсітэт юрыдычны факультэт iconБеларускі дзяржаўны універсітэт юрыдычны факультэт
У сучасных умовах адзінае інфармацыйна-прававая прастора абсалютна неабходна для забеспячэння ўзгодненасці, несупярэчнасці прававых...

Беларускі дзяржаўны універсітэт юрыдычны факультэт iconБеларускі дзяржаўны універсітэт юрыдычны факультэт
...

Беларускі дзяржаўны універсітэт юрыдычны факультэт iconПолацкі дзяржаўны універсітэт юрыдычны факультэт

Беларускі дзяржаўны універсітэт юрыдычны факультэт iconБеларускі дзяржаўны універсітэт юрыдычны факультэт
Менавiта з гэтай прычыны разам з наступным развiццём грамадскай вытворчасцi I з’яўленнем усё новых форм прадпрынiмальнiцкай дейнасцi...

Беларускі дзяржаўны універсітэт юрыдычны факультэт iconБеларускі дзяржаўны універсітэт юрыдычны факультэт
Дзяржава як складаны сацыяльна-палітычны інстытут выконвае мноства публічных задач, дзейнічаючы пры гэтым у розных кірунках. Дзяржава...

Беларускі дзяржаўны універсітэт юрыдычны факультэт iconБеларускі дзяржаўны універсітэт Юрыдычны факультэт Кафедра канстытуцыйнага права Кафедра тэорыі І гісторыі дзяржавы І права
Беларуская дзяржаўнасць І развіццё нацыянальнай прававой сістэмы: ад статута 1588 г. Да сучаснай канстытуцыі

Беларускі дзяржаўны універсітэт юрыдычны факультэт iconБеларускі дзяржаўны эканамічны універсітэт факультэт права
Пры самакіраванні калектыўны суб’ект кіравання практычна супадае з супольносцю людзей, якімі кіруюць, або устанаўліваецца пастаяннае...

Беларускі дзяржаўны універсітэт юрыдычны факультэт iconБеларускі дзяржаўны ўніверсітэт на правах рукапісу
Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт, загадчык кафедры гісторыі паўднёвых І заходніх славян

Беларускі дзяржаўны універсітэт юрыдычны факультэт iconБеларускі дзяржаўны універсітэт юрыдычны факультэт
Рэспублікі Беларусь, прыватная ўласнасць юрыдычных асоб Рэспублікі Беларусь, уласнасць Рэспублікі Беларусь І прыватная ўласнасць...

Беларускі дзяржаўны універсітэт юрыдычны факультэт iconУстанова адукацыі "Беларускі дзяржаўны педагагічны універсітэт імя Максіма Танка" Факультэт псіхалогіі Графік вучэбнага працэсу на
Установа адукацыі “Беларускі дзяржаўны педагагічны універсітэт імя Максіма Танка”

Размесціце кнопку на сваім сайце:
be.convdocs.org


База данных защищена авторским правом ©be.convdocs.org 2012
звярнуцца да адміністрацыі
be.convdocs.org
Галоўная старонка