Урок-экскурсія




НазваУрок-экскурсія
Дата канвертавання30.10.2012
Памер129.38 Kb.
ТыпУрок
Тэма: “Мінск – сталіца нашай дзяржавы”

Мэты: - пазнаёміць вучняў з праспектамі, плошчамі, вуліцамі, з найбольш

значымымі будынкамі і помнікамі галоўнага гаспадарчага,

палітычнага і культурнага цэнтра нашай краіны;

  • садзейнічаць фарміраванню ў дзяцей умення карыстацца планам горада, знаходзіць на ім патрэбныя аб’екты;

  • фарміраванню навыкаў культуры зносін пры рабоце ў групах;

  • развіваць цікавасць да мінулага, жаданне і ўменне параўноўваць яго з сучаснасцю;

  • садзейнічаць выхаванню ў вучняў пачуцця гонару за нашу сталіцу, яе гераічнае мінулае і сучасныя дасягненні.

Абсталяванне: палітыка-адміністрацыйная карта, падручнікі, атлас, карткі з дамашнім заданнем, мультымедыйны комплекс (прэзентацыя) праспектаў, плошчаў, вуліц, будынкаў, помнікаў сталіцы.

Падрыхтоўчая работа: вучні рыхтуюць паведамленні.

Форма правядзення: урок-экскурсія.


Ход урока

  1. Арганізацыйны момант.

Я вітаю тых:

  • хто сёння з задавальненнем ішоў у школу;

  • хто трывожыўся з розных прычын;

  • у каго добры настрой;

  • хто любіць вучыцца;

  • хто хоча атрымаць на ўроку добрую адзнаку;

  • хто любіць вучыць гісторыю сваёй краіны;

Сённяшні ўрок я хачу пачаць вершаванымі радкамі Яніны Жабко.

Ты такі ненаглядны (2 слайд)

Мой радзімы куточак зямлі. (3 слайд)

Ты такі ненаглядны- (4 слайд)

Край, дзе крылы ўзнімаюць буслы… (5 слайд)

  • Такія пранікнёныя словы можна прысвяціць толькі сваёй Радзіме.

Мы ўжо шмат ведаем пра мінулае і сучаснае нашай Радзімы і зараз павінны паказаць свае веды.

  1. Праверка дамашняга задання.

Праверка дамашняга задання пройдзе у групах. Будуць працаваць дзве групы, але кожны з вас павінен актыўна ўдзельнічаць у рабоце сваёй групы і паказаць добрыя веды.

1 заданне 1 групе.

Паказаць на карце і ўказаць месцазнаходжанне гарадоў Салігорск і Наваполацк.

1 заданне 2 групе

Паказаць на карце і указаць месцазнаходжанне гарадоў Светлагорск і Жодзіна.

  • Малайцы, з 1 заданнем справіліся добра.

2 заданне 1 групе

2 заданне 2 групе

Назвы гарадоў злучыць з абласцямі, да якіх яны адносяцца і назваць асноўнае эканамічнае значэнне гэтых гарадоў.

Мінская Віцебская Светлагорск Магілёўская Наваполацк Жодзіна Гомельская Салігорск Брэсцкая Гродзенская


Светлагорск вядомы ў рэспубліцы як горад энергетыкаў і хімікаў. Самае вялікае прадпрыемства Светлагорска – цэлюлозна-кардонны камбінат.

У горадзе Жодзіна вырабляюць магутныя самазвалы. Гэтыя машыны працуюць у кар’ерах па здабычы карысных выкапняў.

Наваполацк – горад хімікаў. У ім пабудавана вядомае на ўсю Беларусь прадпрыемства па перапрацоўцы нафты.

У горадзе Салігорску перапрацоўваюць калійныя солі ў мінеральныя ўгнаенні. Аб ім існуе такое паданне. Шмат горкіх слёз пралілі тут раней нашы продкі. Слязамі прамачылі зямлю. Глыбока ў зямлю зацяклі слёзы. І ўтварылася там з людскіх слёз салёнае мора. А потым ператварылася яно ў соль зямлі. Малайцы! Правільна

3 заданне.

Разгадаць крыжаванку.

1 група.

  1. Горад, які з’яўляецца малодшым братам самага старэйшага беларускага горада. ( Наваполацк)

  2. Яе называюць чорным золотам.(нафта)

  3. Гэта валакно замяняе воўну. (нітрон)

2 група

  1. Горад, у якім будуюцца вялікія аўтамабілі.

  2. Гэтыя машыны называюцца...

  3. Ёсць яшчэ адна назва ў гэтых аўтамабіляў.







Н







Н

А

Ф

Т

А







В







А







П




Н

І

Т

Р

О

Н




Л







А







Ц







К



1 гр 2 гр





Ж







О







Д




Б

Е

Л

А

З

Ы







І







Н







С

А

М

А

З

В

А

Л

Ы
2


- Малайцы! Усе заданні выканалі правільна.

Я бачу, што вы добра ведаеце эканамічнае значэнне такіх гарадоў, як Салігорск, Наваполацк, Светлагорск, Жодзіна.

- Актыўнымі былі…

Ваша актыўнасць будзе ўлічана пры выстаўленні агульнай адзнакі за ўрок.


3. Вывучэнне новай тэмы.

- Дзеці, я вельмі люблю падарожнічаць па сваёй Радзіме і запрашаю вас у падарожжа. А куды будзе ляжаць наш шлях, вы павінны здагадацца самі. Я дам вам маленькую падсказку.

(Чытанне верша, гучаць цымбалы).

Аблашчаны сонца пяшчотным святлом

І нашай сыноўняй любові цяплом,

Ты ўсё прыгажэеш у нас на вачах,

Хоць быў і нялёгкі спрадвечны твой шлях,

Сталіца Радзімы маёй дарагой – Мінск родны мой!

- Хто здагадаўся, куды будзе ляжаць наш шлях? ( У Мінск)

- І сапраўды, мы з вамі адправімся на аглядную экскурсію ў сталіцу Рэспублікі Беларусь – горад Мінск.

Тэма ўрока: “ Мінск – сталіца нашай дзяржавы” ( 6 слайд)

У ходзе экскурсіі мы пазнаёмімся з мінскімі праспектамі, плошчамі, вуліцамі, з найбольш значнымі будынкамі і помнікамі галоўнага гаспадарчага, палітычнага і культурнага цэнтра нашай краіны і адчуем сапраўдны гонар за нашу сталіцу.

- Але каб адправіцца на экскурсію, мы павінны распрацаваць маршрут. У гэтым нам дапаможа план горада Мінска, які змешчаны ў падручніку( 7 слайд).

- Адкрыйце, калі ласка яго.

1) Першым пунктам прыпынку ў горадзе Мінску будзе Прывакзальная плошча.

2) Далей на нашым шляху ляжыць плошча Незалежнасці.

3) З яе мы адправімся па праспекце Незалежнасці на вуліцу Няміга.

4) Наведаем праспект Пераможцаў.

5) Пабываем на “ Востраве мужнасці і смутку”.

6) Пазнаёмімся з Кастрычніцкай плошчай, дзе размешчаны Палац Республікі.

7) Працягваем шлях па праспекце Незалежнасці і наведаем плошчу Перамогі.

8) І апошнім пунктам прыпынку будзе плошча Я. Коласа.

- Згодны, з маршрутам агляднай экскурсіі ? (Згодны)

(8 слайд). Від транспарту, на якім мы адпраўляемся – аўтобус.

-Тады ўявіце, што мы ўжо ў аўтобусе, сядце зручней, вазміце з сабой уважлівасць і пільнасць ,і адпраўляемся. Помніце пра правілы паводзін на экскурсіі.

(9 слайд)Відыё.

Настаўнік: Мы набліжаемся ( 10 слайд) да Прывакзальнай плошчы. Яе называюць “ галоўнымі варотамі горада”. Экскурсію на плошчы правядзе ...

Экскурсавод: Мы знаходзімся на Прывакзальнай плошчы сталіцы. Паглядзіце, якая яна прыгожая! Такі выгляд плошча набыла ў 1948-1956 гадах. Тут знаходзіцца чыгуначны вакзал (11 слайд) – прыгожы сучасны будынак, зроблены з металу і шкла. Сюды прыбываюць пасажырскія паязды (12 слайд). Побач знаходзіцца аўтобусны вакзал(13 слайд). Гэта вельмі зручна для пасажыраў. У сённяшні час на месцы старога будынка аўтобуснага вакзала будуецца новы(14 слайд). На другім баку Прывакзальнай плошчы ўзвышаюцца два вялікія будынкі з вежамі(15 слайд). Яны нагадваюць вароты.

Настаўнік: - Дзякуй, малайчынка! А зараз мы накіроўваемся на пракспект Незалежнасці. Пра яго нам раскажа …( 16 слайд).

Экскурсавод: Праспект Незалежнасці – галоўная магістраль Мінска. Уздоўз праспекта размяшчаюцца важныя дзяржаўныя ўстановы. Гэта Дом урада( 17 слайд), рэзідэнцыя Прэзідэнта( 18 слайд), Нацыянальная Акадэмія навук Беларусі (19 слайд), розныя навучальныя ўстановы(20 слайд), Беларускі дзяржаўны цырк(21,22 слайд). Зараз будынак Беларускага дзяржаўнага цырка знаходзіцца на рэстаўрацыі(23 слайд). Праспект упрыгожвае арыгінальны дваццацітрохпавярховы будынак Нацыянальнай бібліятэкі(24 слайд). У ёй захоўваюцца мільёны кніг і часопісаў, рэдкіх выданняў(25 слайд). (26 слайд) У будынку бібліятэкі праводзяцца важныя дзяржаўныя мерапрыемствы, сустрэчы дзяржаў.

Настаўнік: - Дзякуй, садзіся!

(27 відыё) А вось калі заглянуць унутр бібліятэкі, то ўбачыш, што бібіліятэка абсталявана самымі сучаснымі тэхнічнымі сродкамі. Вось у такіх спецыяльных кантэйнерах кнігі падаюцца чытачам.

- Наш аўтобус набліжаецца да плошчы Незалежнасці( 28 слайд). Экскурсію прадоўжыць …

Экскурсавод : Плошча Незалежнасці самая вялікая плошча горада. (29 слайд) Яе терыторыя займае 7 гактараў. Побач знаходзіцца Дом урада( 30 слайд), пабудаваны ў 1930-1934 гадах. У час Вялікай Айчыннай Вайны фашысты замініравалі будынак, але не паспелі яго ўзарваць. Над Домам урада развіваецца Дзяржаўны сцяг Рэспублікі Беларусь. На плошчы знаходзіцца будынак беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта – галоўнай навучальнай установы нашай краіны.(31 слайд).

Быць студэнтам універсітэта – вялікі гонар для кожнага юнака, кожнай дзяўчыны. (32 слайд) Упрыгожваннем плошчы з’яўляецца Касцёл святых Сымона і Алены. У народзе яго называюць Чырвоны касцёл.

Настаўнік: - Дзякуй, малайчынка! Наш аўтобус накіроўваецца да вуліцы, якая носіць назву ракі Няміга( 33 слайд), але на плане горада ракі з такой назвай ўжо няма.(34 слайд). На месцы, дзе праходзіць вуліца, у 1067 годзе быў люты бой паміж дружынай кіеўскіх князёў з ваярамі полацкага князя Усяслава Чарадзея. “ І сустрэліся праціўнікі на Нямізе месяца сакавіка ў 3-ці дзень, быў снег вялікі,і пайшлі адзін на аднаго. І была лютая сеча, і многія палеглі ў ёй... – так сведчыць летапісец.”

З той грознай пары праляцелі стагоддзі, перасохла Нямга і ператварылася ў маленькі ручай. У наш час яго пусцілі па падземным калектары ўздоўж вуліцы. Цячэ ён у бетоннай трубе і нібы нясе слёзы, пралітыя па загінуўшых на крывавых берагах. Мінаюць гады і стагоддзі, а вуліца Няміга захоўвае сваю назву як памяць пра мінулае(36 слайд).

- Наступны прыпынак праспект Пераможцаў(37 слайд). Экскурсію па праспекце правядзе ...

Экскурсавод: Праспект Пераможцаў адзін з самых прыгожых у беларускай сталіцы. Па адным яго баку размяшчаюцца жылыя і грамадзянскія пабудовы( 38 слайд), а па другім - Палац спорту(39 слайд), крыты футбольны манеж(40 слайд), спартыўны комплекс “ Мінск- Арэна” (41 слайд) ён быў адкрыты 30 студзеня 2010 года. У гэтым будынку ў лістападзе 2010 года пройдзе дзіцячы конкурс песні “ Еўрабачанне 2010”, а таксама паркавая зона манумент “ Мінск- горад –герой” (43 слайд). Ад праспекта Пераможцаў пачынаецца адна з цэнтральных вуліц горада, вуліца П. Машэрава.(44 слайд). Яна названа ў гонар Героя Савецкага Саюза, былога партызана, кіраўніка БССР Пятра Міронавіча Машэрава.

Настаўнік: - Дзякуй, садзіся!

А зараз мы наведаем “ Востаў мужнасці і смутку” ( Відыё, слайд 45,46)

Ветэранамі Афганскай вайны з’яўляюцца бацькі вучняў нашай школы:

  • Крывіцкі Уладзімір Фёдаравіч.

  • Піскун пётр Мікалаевіч

  • Мялешка Сяргей Яўгеньявіч



- фізхвілінка –


Настаўнік: Наша экскурсія прадаўжаецца. Аўтобус накіроўваецца да Кастрычніцкай плошчы. Экскурсію правядзе ... (47слайд)

Экскурсавод: Кастрычніцкая плошча раней называлася Цэнтральнай. На гэтай плошчы праводзяцца парады войск. Тут знаходзіцца будынак Беларускага дзяржаўнага музея гісторыі Вялікай Айчыннай вайны.(48 слайд). У яго залах размяшчаюцца сотні розных экспанатаў, прысвечаных гераічнай барацьбе нашага народа з фашысцкімі захопнікамі(49 слайд). Побач з музеем знаходзіцца прыгожы сучасны будынак(50 слайд). Гэта Палац Рэспублікі. У ім праводзяцца важныя мерапрыемствы дзяржаўнага значэння. Каля Палаца Рэспублікі ў 1998 годзе ўстаноўлены памятны знак “ Пачатак дарог Беларусі”(51 слайд). На ім пазначана, колькі кіламетраў ад Мінска да найбольш значных гарадоў Беларусі і сталіц суседніх дзяржаў.

Настаўнік: - Дзякуй, садзіся!

Наш аўтобус пакідае Кастрычніцкую плошчу, і мы набліжаемся да будынка, у якім знаходзіцца рэзідэнцыя Прэзідэнта(52 слайд) Аб ім раскажа …

Экскурсавод: Будынак мае строгую форму. Над ім узняты сцяг Рэспублікі Беларусь. Тут размяшчаецца рабочы кабінет кіраўніка нашай дзяржавы(53 слайд). Ёсць залы(54 слайд), у якіх праводзяцца розныя сустрэчы, урачыстыя мерапрыемствы, нарады. У шматлікіх пакоях будынка знаходзяцца прэзідэнцкія службы.

Настаўнік: - Дзякуй, садзіся!

Наш аўтобус рухаецца па праспекту Незалежнасці і набліжаецца да Плошчы Перамогі (55 слайд). У цэнтры плошчы знаходзіцца манумент Перамогі. Ён быў устаноўлены ў 1954 годзе. Помнік мае форму абеліска, вяршыню якога ўпрыгожвае ордэн Перамогі(56 слайд). Вышыня абеліска складае 40 метраў. Вакол помніка размешчаны(57 слайд)чатыры бронзавыя вянкі,што сімвалізуюць чатыры франты, якія ўдзельнічалі ў вызваленні Беларусі. Перад Абеліскам ніколі не гасне (58 слайд) Вечны агонь- памяць аб загінуўшых героях. Тысячы людзей прыходзяць да абеліска(59 слайд). 9 мая тут сустракаюцца вэтэраны вайны. Ля помніка перамогі заўсёды жывыя кветкі(60 слайд). Кожны треці беларус не вярнуўся з вайны. Сёлета мы адзначаем 65-годзе вялікай Перамогі. Памяць аб загінуўшых жыве ў нашых сэрцах. Давайце ўшануем іх памяць хвілінай маўчання(61 слайд, метраном).

- Рухаемся далей і накіроўваемся да плошчы Я.Коласа(63 слайд). Гэта апошні аб’ект нашай агляднай экскурсіі па г. Мінску. Раскажа аб гэтай плошчы …

Экскурсавод: Цэнтральную частку плошчы займае сквер, у якім знаходзіцца помнік народнаму паэту Беларусі Я.Коласу(64 слайд). Тут мы бачым дзеда Талагша з сынам(65 слайд) Панасам – герояў аповесці “Дрыгва”, а таксама Сымона і Ганну - герояў паэмы “ Сымон-музыка”. Помнік і скульптурныя групы былі ўстаноўлены ў сувязі з 90-годдзем з дня нараджэння народнага паэта Беларусі Я.Коласа.

Настаўнік: - Дзякуй, малайчынка!

- Скажыце, калі ласка, што найбольш вам спадабалася?

- Чые паведамленні пра Мінск вы лічыце найболш цікавымі?

- Я з вамі згодна, усе паведамленні былі цікавымі, лаканічнымі.


Выстаўленне адзнак


4. Замацаванне.

- Вы напэўна згодзіцеся са мною, што падарожнічаць па краіне хоць завочна, але вельмі цікава і прыемна.

А вось настаўнік і вучні старэйшых класаў нашай школы кожны год ездзяць на экскурсіі. Яны наведалі шмат цікавых мясцін нашай краіны, пабывалі за межамі яе. І абавязкова наведалі г. Мінск. Давайце паглядзім, дзе яны пабылі і паспрабуем здагадацца, ці знаёмы нам гэтыя мясціны.

(66 слайд) Плошча Перамогі

(67 слайд) Нацыянальная бібліятэка

(68 слайд) У залах музея ВА вайны

(69 слайд) Прывакзальная плошча

(70 слайд) Плошча Незалежнасці

(71 слайд) Востраў мужнасці і смутку

А яшчэ вучні наведалі Белтэлерадыёкампанію. Пабывалі ў студыі першага нацыянальнага канала. Пашанцавала ім сфатаграфавацца з дырэктарам Белтелерадыёкампаніі Аляксандрам Зімоўскім.


5. Падвядзенні вынікаў.

-Вось і закончылася наша экскурсія. Зараз мы маем магчымасць падвесці яе вынікі. Гэта мы зробім правёўшы гульню “ Бліц – апытанне”. Хто лепш ведае сталіцу нашай краіны”. Я прапаную кожнай групе адказаць на 5 пытанняў( Адказы на пытанні даюцца хутка, калі не ведаеце адказ на пытанне, гаворыце “ далей”)

Пытанні 1 групе

1. Якую плошчу Мінска называюць “варотамі горада”?( прывакзальную).

2. Які праспект з’яўляецца галойнай магістраллю Мінска? (Пр. Незалежнасці)

3. У якім годзе адбылася бітва на Нямізе? ( У 1067г.)

4. Якія важныя будынкі знаходзяцца на плошчы Незалежнасці? (Дом урада, Бел.дзярж. універсітэт).

5. У памяць пра каго на Воставе Мужнасці і смутку пабудавана капліца? ( у памяць заінуўшых на вайне ў Афганістане).

Пытанні 2 групе.

1. Якая плошча Мінска самая вялікая? (Пл. Незалежнасці).

2. На якім праспекце ў Мінску размяшчаецца Палац спотру? ( На пр. Перамогі)

3. Пад якім годам упершыню ў летапісах згадваецца г.Мінск? (Пад 1067г.)

4. Якія важныя будынкі знаходзяцца на Кастрычніцкай плошчы? (Палац Рэспублікі, Б.Дз. музей гісторыі ВА вайны).

5.Якім ордэнам упрыгожаны абеліск на плошчы Перамогі? ( Ордэнам Перамогі).

- Малайцы, таксама на ўсе пытанні далі правільныя адказы.

Я рада, што вы добра засвоілі матэрыял нашай экскурсіі.


6. Рэфлексія.

- А зараз я папрашу пабыць вас у ролі паэтаў і скласці сінквейн на тэму “Мінск”.

Папрацуйце ў групах і запішыце сінквейн на лісточкі.

- Слухаем 1 групу

- Слухаем 2 групу

Ваш сінквейн пераклікаецца з маім(зачытваю) (76 слайд)


7. Дамашняе заданне.(77 слайд)

1. с 128-138, засвоіць змест апавядання “Мінск – сталіца нашай дзяржавы”.

2. Скласці кароткае апавяданне аб тых гістарычных асобах, імёны якіх носяць мінскія вуліцы і плошчы.

3. Падзяліцца сваімі ўражаннямі, ад сапрайднай паездкі ў г.Мінск.

- Карткі з дамашнім заданнем у вас на стале.

- Хто хоча яшчэ больш даведацца пра Сталіцу нашай дзяржавы , чытайце кнігі з нашай выставы. Нашай сталіцы, гэтаму цудоўнаму гораду прысвечаны шмат легендаў, твораў, вершаў і песень.

Адна з іх сёння гучыць для вас.

(Гучыць песня “ Родны мой горад – любоў мая). Слайды з Мінскам.

Дадаць дакумент у свой блог ці на сайт

Падобныя:

Урок-экскурсія iconУрок -экскурсія па тэме " Свет кніг "
Урок-экскурсія “Свет кніг” з выкарыстаннем інтэрнета І камп’ютэрнай прэзентацыі, мэта якога – паўтарыць раней засвоены моўны, граматычны,...

Урок-экскурсія iconУрок-экскурсія
Вянок”, падвесці да разумення выбітнасці асобы паэта, асэнсавання цеснай сувязі жыццёвага І творчага шляху М. Багдановіча, пазнаёміць...

Урок-экскурсія iconПомнікі гісторыі І культуры рэспублікі Беларусь Практычны занятак №1 Назва: "Завочная экскурсія па нацыянальным полацкім гісторыка-культурным музеі-запаведніку" Мэты
Завочная экскурсія па нацыянальным полацкім гісторыка-культурным музеі-запаведніку”

Урок-экскурсія iconМетадычная распрацоўка меропрыемства " Мой край завецца Свіслачу" Экскурсія па вёсцы Свіслач. Мэта
Метадычная распрацоўка меропрыемства “ Мой край завецца Свіслачу” Экскурсія па вёсцы Свіслач

Урок-экскурсія iconПа роднаму краю
Экскурсія на радзіму Я. Коласа, прымеркавана 130-м угодкам з дня нараджэння песняра

Урок-экскурсія iconУрок теми%
Ева Лисинан “Мускав кушак сене чапа кёлартём???” калав тёрёх ирттермелли урок план. (1-м ш урок)

Урок-экскурсія iconУрок второй. Новизна Урок третий. Привычное еще не лучшее
Урок восемнадцатый. Когда судьба вас прополощет, как грязное белье (Избавление от комплекса неудачника)

Урок-экскурсія iconУрок тринадцатый. Кооперация Урок четырнадцатый. Неудача Урок пятнадцатый. Терпимость Урок шестнадцатый. Золотое Правило думай и богатей мысль это рычаг Человек, который «придумал»
Урок настойчивости ценой в пять­десят центов Необыкновенная власть ребенка Все, что нужно, — это одна глубокая идея «Не­возможный»...

Урок-экскурсія iconУрок па курсу " Мая Радзіма-Беларусь"
...

Урок-экскурсія iconПлан ідэалагічнай І выхаваўчай работы на III чвэрць 2012-2013 навучальнага года Месяц
Экскурсія ў горад Мінск. Наведванне галоўнай ёлкі краіны, Нацыянальнай бібліятэкі рб

Размесціце кнопку на сваім сайце:
be.convdocs.org


База данных защищена авторским правом ©be.convdocs.org 2012
звярнуцца да адміністрацыі
be.convdocs.org
Галоўная старонка