Мінск, 20 лістапада 2006 года




НазваМінск, 20 лістапада 2006 года
Дата канвертавання30.11.2012
Памер23.16 Kb.
ТыпДокументы




АМБАСАДА ФРАНЦЫІ

Ў БЕЛАРУСІ

––––

Прэс-служба



Мінск, 20 лістапада 2006 года





№7/2006


Прэс-дасье


З нагоды ўручэння Ягонай Святасці

Кардыналу Казіміру Свёнтэку

адзнакаў Камандора Ордэна Ганаровага Легіёна


23 лістапада 2006 года, а 18 гадзіне, у Рэзідэнцыі Амбасадара Францыі ў Беларусі (в.Зацань, вул. Рабініцкая, 44), адбудзецца афіцыйная цырымонія ўзнагароджання Ягонай Святасці Кардынала Казіміра Свёнтэка адзнакамі Камандора Ордэна Ганаровага Легіёна.


Гістарычная даведка:


Ордэн Ганаровага Легіёна – вышэйшая вайсковая і цывільная ўзнагарода Францыі. Ен быў заснаваны ў 1802 годзе Напалеонам Банапартам, які стаў першым яго кавалерам, дзеля ўзнагароды цывільных і вайсковых асобаў за выдатныя заслугі перад нацыяй у мірны і ваенны час. Ордэн – не проста адметны знак, але і арганізацыя ўзнагароджаных кавалераў. Узначальвае Ордэн Вялікі магістр, якім аўтаматычна робіцца прэзідэнт Францыі. Дэкрэтам прэзідэнта тэрмінам на шэсць гадоў прызначаецца Вялікі канцлер Ордэна, які кіруе дзейнасцю Рады Ордэна, сфармаванай з 14 кавалераў узнагароды, пачынаючы ад ступені камандора.


Ордэн мае пяць ступеняў – кавалер, афіцэр, камандор, вышэйшы афіцэр і кавалер Вялікага крыжа, які прызначаецца за выключныя заслугі.


Адзнім з першых кавалераў Ордэна Ганаровага Легіёна стаў Франсуа-Пьер-Жозеф Амэ – удзельнік шматлікавых баталій, у тым чыне за Полацк і пры пераправе праз Берэзіну. Яго імя высечана на Трыумфальнай арцы ў Парыжы.


Сярод кавалераў розных ступеняў Ордэна – знакаміты інжэнер Эйфель, аўтар дзвюх самых вядомых манументаў – Эйфелевай вежы ў Парыжы і статуі Свабоды ў Нью-Йорку, замежныя грамадзяне: немка Марта Рышэ – першая жанчына, якая атрымала ў 1913 годзе ліцэнзію пілота, расіяне Мстіслаў Растраповіч, Галіна Вішнеўская, Майя Плісецкая. Сярод узнагароджаных таксама Кардынал Рацынгер, сёння Папа Бенэдыкт XVI, якому адзнакі Камандора Ганаровага Легіёны былі ўзручаны 11 мая 1998 года.


Апісанне афіцыйнай цырымоніі:


Спадар Стэфан ШМЯЛЕЎСКІ, Надзвычайны і Паўнамоцны Амбасадар Францыі ў Рэспубліцы Беларусь, таксама кавалер Ордэна Ганаровага Легіёна, скажа прамову на французскай мове з перакладам на беларускую, якая завершыцца наступнай фразай: “Казімір Свёнтэк! Ад імя Прэзідэнта Рэспублікі і дадзенымі нам паўнамоцтвамі, прысуджаем Вам званне Камандора нацыянальнага Ордэна Ганаровага Легіёна.” Пасля гэтай фразы спадар Амбасадар і адзін з супрацоўнікаў Амбасады павяжуць кругом шэі Кардынала залаты крыж Камандора на пунсовай стужке.


Затым слова будзе дадзена Ягонай Святасці Кардыналу Свёнтэку, які скажа сваю прамову таксама на французскай мове.


Арыгіналы тэкстаў прамоў і іх пераклады будуць дададзеныя пасля таго, як яны будуць агучаныя.


Запрашаем журналістаў, якія плануюць прыняць удзел у ганаровай цырымоніі, звярнуцца да

спадарыні Анжэлікі Жук альбо да спадара Кірыла Шафарэнкі

(Прэс-служба Амбасады Францыі у Беларусі, тэл: 210 28 68)

і пацвердзіць сваю прысутнасць.

Дадаць дакумент у свой блог ці на сайт

Падобныя:

Мінск, 20 лістапада 2006 года iconМінск, 20 лістапада 2006 года
Прысуджэнне Ягонай Святасці Кардыналу Казіміру Свёнтэку звання Камандора Ордэна Ганаровага Легіёна

Мінск, 20 лістапада 2006 года iconМінск, 7–8 лютага 2006 г. Мінск 2006 Змест Распарадак работы Урачыстае адкрыццё канферэнцыі Пленарнае пасяджэнне
Выступленне музычных калектываў Беларускага дзяржаўнага універсітэта культуры І мастацтваў

Мінск, 20 лістапада 2006 года iconFor the libraries – exchange partners
Творчасць Максіма Багдановіча ў кантэксце сусветнай літаратуры : матэрыялы Міжнароднай навуковай канферэнцыі да 120-годдзя М. Багдановіча...

Мінск, 20 лістапада 2006 года iconПлан работы дуа "Зубкаўская сярэдняя школа Клецкага раёна" з 12 лістапада па 17 лістапада 2012 года
Тэхналогія педагагічнай дзейнасці як аснова эфектыўнага рознабаковага развіцця асобы

Мінск, 20 лістапада 2006 года iconБеларускі дзяржаўны універсітэт зацвярджаю
Класічная філалогія, 1 21 05 06 Рамана-германская філалогія, 1 21 05 07 Усходняя філалогія: скл.: праф. В. П. Рагойша, дацэнт М....

Мінск, 20 лістапада 2006 года iconЗ 1 па 5 лістапада 2006 г у Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі праводзіцца праект міжнароднага супрацоўніцтва з удзелам піяніста з Аўстрыі, выкладчыка
З 1 па 5 лістапада 2006 г у Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі праводзіцца праект міжнароднага супрацоўніцтва з удзелам піяніста...

Мінск, 20 лістапада 2006 года icon1-21 05 01 «Беларуская філалогія» 1-21 05 02 «Руская філалогія» 1-21 05 04 «Славянская філалогія» мінск бду
Рэкамендавана Вучоным саветам філалагічнага факультэта 25 лістапада 2008 г., пратакол №2

Мінск, 20 лістапада 2006 года iconБеларускі дзяржаўны універсітэт
Абарона адбудзецца 14 лістапада 2003 г у 14. 00 на пасяджэнні савета па абароне дысертацый д 02. 01. 12 у Беларускім дзяржаўным універсітэце...

Мінск, 20 лістапада 2006 года iconИнформационный бюллетень 1 декабря 2006 года
...

Мінск, 20 лістапада 2006 года iconАннотированный список 2006
Беларускі дзяржаўны універсітэт культуры І мастацтваў; [рэд кал.: М. А. Бяспалая (адказ рэд.) І інш.; склад.: Т. А. Дзем'яновіч,...

Размесціце кнопку на сваім сайце:
be.convdocs.org


База данных защищена авторским правом ©be.convdocs.org 2012
звярнуцца да адміністрацыі
be.convdocs.org
Галоўная старонка