Доообры вечар! Пачнем з добрых навінаў. Пазытыўныя ўражаньні гэтага тыдня зьвязаны з брытанскай стужкай «Нібыта крутыя лягавыя». Рэжысэр Эдгар Райт ды




НазваДоообры вечар! Пачнем з добрых навінаў. Пазытыўныя ўражаньні гэтага тыдня зьвязаны з брытанскай стужкай «Нібыта крутыя лягавыя». Рэжысэр Эдгар Райт ды
Дата канвертавання30.11.2012
Памер15.69 Kb.
ТыпДокументы
- Доообры вечар! Пачнем з добрых навінаў. Пазытыўныя ўражаньні гэтага тыдня зьвязаны з брытанскай стужкай «Нібыта крутыя лягавыя». Рэжысэр Эдгар Райт ды выканаўца галоўнай ролі Сайман Пег раней вызначыліся іранічнай жахаўкай «Зомбі, якога клічуць Шон». А зараз вырашылі супольна пагойсаць на костках вядомых паліцэйскіх фільмаў. Хлопцы паважаюць Бруса Уіліса ды Мела Гібсана. Але гэта не замінае ім ператварыць кіно пра жорсткіх копаў ў сапраўднае сьвята абсурду.

(гукавы фрагмэнт)

Усё зроблена як трэба. Маем сэрыйных забойцаў, карумпаваных паліцыянтаў, мужнага галоўнага героя. І шалёную стрэляніну ў палёце з абодвух рук. Але чамусьці цяжка стрымацца ад сьмеху. «Нібыта крутыя лягавыя» - гэта адметны прыклад крымінальнага цырка, альбо брутальнай камэдыі, альбо эксцэнтрычнага трылера. І кожны з фанатаў брытанскага гумару знойдзе тут сваю асалоду.

- Галоўнае адмоўнае ўражаньне – таксама эўрапейскі прадукт. Але цалкам іншага кшталту. Заслужоны канцэптуальны артыст Рене Дзюмон зрабіў чарговую стужку пра цяжкі чалавечы лёс. І назваў яе «Фляндрыя».

(гукавы фрагмэнт)

Падаецца, што Дзюмон проста пераглядзеў савецкіх «чарнушных» стужак, якія валам валілі падчас перабудовы. А потым прысніў гэты фільм пра вясковых абібокаў, аднолькава ласых што да дзяўчын, што да вайны. Адвечная чалавечая камедыя выглядае дурным жарцікам падпітага бога. Бо сёньня будзе як учора, а заўтра – як заўсёды. Фляндрыя – гэта не ўскраіна Эўропы. Гэта ўскраіна сусьвету. Якая здольна спадабацца адзінае фанатам няўцямнага аўтарскага кіно made in Europe.

- А зараз - мой асабісты выбар гэтага тыдня. «Шалёны Сэсил Б.» - чарговы падарунак ад непапраўнага Джона Уотерса. Вось цудоўная пара да фінчэраўскага «Байцовага клюбу»! Зноў радыкалы, зноў тэрарысты. Але замест таго каб падрываюць гіпермаркеты, яны здымаюць кіно.

(гукавы фрагмэнт)

Уотерс сьпявае адыходную Сьцівену Сьпілбергу ды Форэсту Гампу. Ён лічыць, што Галівуд – гэта форма сьмерці. Але парадокс у тым, што кожны кінатэрарыст насамрэч жадае зрабіцца Сьпілбергам. У адваротным выпадку яму няма чаго рабіць у кіно. І ў гэтым жыцьці таксама.

Дадаць дакумент у свой блог ці на сайт

Падобныя:

Доообры вечар! Пачнем з добрых навінаў. Пазытыўныя ўражаньні гэтага тыдня зьвязаны з брытанскай стужкай «Нібыта крутыя лягавыя». Рэжысэр Эдгар Райт ды iconДоообры вечар! На гэтым тыдні я ў мяне лірычны настрой І таму сёньняшнія фільмы скрозь пра каханьне. Пачнём з францускага кіно «Суфлер». Малады рэжысэр Гіём
Пачнём з францускага кіно «Суфлер». Малады рэжысэр Гіём Піксі не толькі сам напісаў сцэнар да гэтай лірычнай камэдыі, але й сам выканаў...

Доообры вечар! Пачнем з добрых навінаў. Пазытыўныя ўражаньні гэтага тыдня зьвязаны з брытанскай стужкай «Нібыта крутыя лягавыя». Рэжысэр Эдгар Райт ды iconДоообры вечар! Традыцыйна пачнем з добрых навінаў. Гэтым разам пазітыўныя пачуцьці выклікаў фільм амэрыканца Марка Лаўрэнса. У пракаце ён атрымаў дзікунскую
«З вачэй далоў – І з чартаў прэч». А насамрэч завецца проста І красамоўна «Music and Lyrics» то бок «Музыка І словы». Выпадкова сустракаюцца...

Доообры вечар! Пачнем з добрых навінаў. Пазытыўныя ўражаньні гэтага тыдня зьвязаны з брытанскай стужкай «Нібыта крутыя лягавыя». Рэжысэр Эдгар Райт ды iconДоообры вечар! Гэтым разам мяне прыемна ўразіў галівудзкі фільм «Містыфікацыя». Рэжысэр Лассе Хёлстрам заўсёды мне падаваўся прыхільнікам сэнтымэнтальных
Каханьне, чакаляд, прыгажун-незнаёмец І гэтак далей… Дзіўна, але ў «Містыфікацыі» нічога гэтага няма. Галоўны герой – абаяльны прайдзісьвет-журналіст....

Доообры вечар! Пачнем з добрых навінаў. Пазытыўныя ўражаньні гэтага тыдня зьвязаны з брытанскай стужкай «Нібыта крутыя лягавыя». Рэжысэр Эдгар Райт ды iconП. Касьцюкевіч: Ванэгут глядзеў нам у душы з лагоднай надзяей І чакаў добрых навінаў

Доообры вечар! Пачнем з добрых навінаў. Пазытыўныя ўражаньні гэтага тыдня зьвязаны з брытанскай стужкай «Нібыта крутыя лягавыя». Рэжысэр Эдгар Райт ды iconДоообры вечар! На гэтым тыдні мяне вабiць кіно лёгкае ды сьветлае. Падобнае на «Заклінальніка штармоў» стужку пра хлопчыка-супэрагента Алекса Райдэра. Вядома
Таму рэжысэр Джэфры Сакс абраў іншы шлях. Ён зрабіў эксцэнтрычнае брытанскае відовішча, якое выглядае дэманстратыўна несур’ёзна....

Доообры вечар! Пачнем з добрых навінаў. Пазытыўныя ўражаньні гэтага тыдня зьвязаны з брытанскай стужкай «Нібыта крутыя лягавыя». Рэжысэр Эдгар Райт ды iconДоообры вечар! Безумоўны лідэр майго прыватнага гіт-параду на гэтым тыдні кітайскі фільм «Праклён залатой кветкі». Падаецца, што кітайскае кіно ведае зараз
Сусьветна вядомы Чжан Імоў зрабіў тэатральнае кіно пра сярэднявечча, змаганьне за ўладу І бясспрэчную перамогу палітычнага над асабістым....

Доообры вечар! Пачнем з добрых навінаў. Пазытыўныя ўражаньні гэтага тыдня зьвязаны з брытанскай стужкай «Нібыта крутыя лягавыя». Рэжысэр Эдгар Райт ды iconДоообры вечар! У часы «Зорных войнаў» клясычныя кінажанры падаюцца непапраўна састарэлымі. Тым не менш, сёньня бачым як адраджаюцца мюзікл І гістарычная
Дзікага Захаду – гэта «Іліяда» І «Тры мушкецёры» у адным фляконе. Моцныя характары ў экстрэмальных абставінах – што можа быць лепш...

Доообры вечар! Пачнем з добрых навінаў. Пазытыўныя ўражаньні гэтага тыдня зьвязаны з брытанскай стужкай «Нібыта крутыя лягавыя». Рэжысэр Эдгар Райт ды iconДоообры вечар! Гэтым разам лепшае кіно тыдня паходзіць з бурлівых 70-х. Менавіта тады адбылася славутая сэксуальная рэвалюцыя І нашыя патаемныя гульні ў ложку
Фільм рэжысэра Майка Нікалса «Плоцкае каханьне» гэта цікавая спроба ператварыць сэксуальны досьвед двух сябрукоў ў праблемнае кіно....

Доообры вечар! Пачнем з добрых навінаў. Пазытыўныя ўражаньні гэтага тыдня зьвязаны з брытанскай стужкай «Нібыта крутыя лягавыя». Рэжысэр Эдгар Райт ды iconДоообры вечар! Гэтым разам паразмаўляем пра жыцьцё ў мастацтве. Бо кожны з трох фільмаў нашага сёньняшняга агляду распрацоўвае розныя аспэкты гэтай тэмы. У
Так, гэта біяграфічнае кіно, прысьвечанае славутай Эдыт Піяф. Але рэжысэр Аліўе Дахан ды выбітная актрыса Марыён Кацілард распавядаюць...

Доообры вечар! Пачнем з добрых навінаў. Пазытыўныя ўражаньні гэтага тыдня зьвязаны з брытанскай стужкай «Нібыта крутыя лягавыя». Рэжысэр Эдгар Райт ды iconСайт народных навінаў Віцебску
Самазабойца жыў у Воршы І працаваў у адзьдзеле па раскрыцьцю злачынстваў супраць асобы. Зьвесьці рахункі з жыцьцём ён вырашыў нібыта...

Размесціце кнопку на сваім сайце:
be.convdocs.org


База данных защищена авторским правом ©be.convdocs.org 2012
звярнуцца да адміністрацыі
be.convdocs.org
Галоўная старонка