Васіль Уладзiмiравiч Быкаў




НазваВасіль Уладзiмiравiч Быкаў
Дата канвертавання30.10.2012
Памер39.06 Kb.
ТыпДокументы
Васіль Уладзiмiравiч Быкаў нарадзіўся 19 чэрвеня 1924 году ў вёсцы Бычкі Ушацкага раёну Віцебскай вобласьці. Навучаўся на скульптурным аддзяленьні Віцебскай мастацкай вучэльні. Скончыў Саратаўскую пяхотную вучэльню. У 1942 годзе будучы пісьменьнік уступіў у шэрагі Чырвонай Арміі. Ваяваў на Другім і Трэцім Украінскіх франтах, прайшоў па тэрыторыі Румыніі, Баўгарыі, Вэнгрыі, Югаславіі, Аўстрыі, двойчы быў паранены.

Упершыню творы Васіля Быкава былі апублікаваныя ў 1947 годзе, аднак творчая біяграфія пісьменьніка пачынаецца з апавяданьняў, напісаных у 1951 годзе. Тэматыка раньніх апавяданьняў, дзеючымі асобамі якіх сталі жаўнеры і афіцэры, вызначыла далёйшы лёс Быкава, многія з твораў якога прысьвечаныя падзеям Вялікай Айчыннай вайны. Бескампраміснасьць прозы Быкава стала прычынай нападаў савецкай крытыкі, якая абвінавачвала пісьменьніка ў ачарненьні савецкага ладу.

У 1974 годзе Васіль Быкаў быў узнагароджаны Дзяржаўнай прэміяй СССР (за аповесьць "Дажыць да світання", 1973), у 1980 годзе атрымаў званьне Народнага пісьменьніка Беларусі, у 1986 годзе - быў уганараваны Ленінскай прэміяй за аповесьць "Знак бяды".

Некаторыя творы пісьменьніка, такія як аповесьці "Трецяя ракета" (1962), "Дажыць да світання", былі экранізаваныя.

З 1972 па 1978 год Васіль Быкаў займаў пасаду сакратара Гарадзенскага аддзяленьня Саюзу пісьменьнікаў БССР.

Вядомасьць Васілю Быкаву прынесла аповесьць "Трэцяя ракета", напісаная ў 1962 годзе. У 1960-е ён публікуе аповесьці "Альпійская балада", "Мёртвым не баліць", у 1970-я - "Сотнікаў", "Абеліск", "Дажыць да світання", "Пайсці і не вярнуцца".

Гэтыя творы паставілі Васіля Быкава ў адзін шэраг з выдатнымі майстрамі ваеннай прозы XX стагодзьдзя.

Сярэдзіна 90-х нібыта вярнула пісьменьніка ў савецкія часы. Шырокая траўля ў дзяржаўнай прэсе, забарона, цэнзура на выхад яго новых твораў, пагаршэньне на гэтай глебе здароўя вымусілі Быкава пакінуць Радзіму. Некалькі гадоў ён жыў за мяжой.

У сьнежні 2002 году Васіль Быкаў пераехаў на сталае жыхарства ў Чэхію. Тады пісьменьнік сказаў, што ён "даўно марыў пасяліцца ў Чэхіі, заўсёды меў сымпатыю да гэтай краіны і яе грамадзянаў". У рашэньні праблемы пераезду Быкава ў Чэхію актыўны ўдзел прымала канцылярыя чэскага прэзыдэнта і асабіста Вацлаў Гавэл. Некалькі апошніх гадоў Герой Сацыялістычнай Працы, ляўрэат Ленінскай прэміі, народны пісьменьнік Беларусі пражываў у ФРГ, а да гэтага ў Фінляндыі.

Некаторы час таму Быкаў перанёс у Чэхіі апэрацыю па выдаленьні ракавай пухліны страўніка. У Беларусі пісьменьнік знаходзіўся на рэабілітацыі пасьля перанесенай апэрацыі, аднак разьвіцьцё харобы спыніць не ўдалося...

Усяго некалькі дзён таму, 19 чэрвеня, Васілю Быкаву споўнілася 79 гадоў. У гэты дзень у райцэнтры Старыя Дарогі, на тэрыторыі прыватнага музэю выяўленчага мастацтва прайшло адкрыцьцё памятнага знака ў яго гонар. Пры жыццьці помнік ставяць толькі лепшым зь лепшых... Гранітны камень з бронзавым барэльефам Васіля Быкава стаіць зараз у музэі побач з іншымі памятнымі знакамі ў гонар знакамітых беларусаў. Тут ужо ўвекавечаныя імёны, напрыклад, дзяржаўнага дзеяча Вялікага Княства Літоўскага Льва Сапегі, паэта Максіма Багдановіча, паэтэсы Ларысы Геніюш.

Народны пісьменьнік Беларусі Васіль Быкаў памёр 22 чэрвеня 2003 года ў 20 гадзiн 30 хвiлiн у рэанімацыйным аддзяленьні анкалягічнага шпіталю ў Бараўлянах, пад Менскам.

www.charter97.org



Быкаў Васіль, нарадзіўся 19.06.1924 г. у вёсцы Бычкі Ўшацкага раёна Віцебскай вобласці ў сялянскай сям'і.

Вучыўся на скульптурным аддзяленні Віцебскай мастацкай навучальні. Скончыў экстэрнам Кубліцкую сярэднюю школу. У пачатку Вялікай Айчыннай вайны ў складзе інжынернага батальёна ўдзельнічаў у будаўніцтве абаронных збудаванняў. Са жніўня 1942 г. - курсант Саратаўскай пяхотнай навучальні (скончыў у лістападзе 1943). Як камандзір узвода аўтаматчыкаў і ўзвода палкавой, затым армейскай артылерыі ўдзельнічаў у баях на 2-м і 3-м Украінскіх франтах. Быў двойчы паранены. З дзеючай арміяй прайшоў Румынію, Вугоршчыну, Югаславію, Аўстрыю. Служыў на Ўкраіне, у Беларусі, на Далёкім Усходзе. Пасля дэмабілізацыі (1947) працаваў мастаком у гарадзенскіх мастацкіх майстэрнях, стыльрэдактарам абласной газеты «Гродзенская праўда». У 1949-1955 гг. зноў служыў у Савецкай Арміі. У 1956-1972 гг. - літсупрацоўнік, затым літкансультант газеты «Гродзенская праўда», у 1972-1978 гг. - сакратар Гарадзенскага абласнога аддзялення СП БССР. З 1978 г. жыве ў Менску. Выбіраўся дэпутатам Вярхоўнага Савета БССР (1978-1990), з 1989 г. - народны дэпутат СССР. У 1990 г. абраны прэзідэнтам Згуртавання беларусаў свету «Бацькаўшчына». Ганаровы грамадзянін Ушацкага раёна Віцебскай вобласці. Сябра СП СССР з 1959 г.

Герой Сацыялістычнай Працы (1984). Узнагароджаны ордэнамі Леніна, Працоўнага Чырвонага Сцяга, Чырвонай Зоркі, Айчыннай вайны I ступені і медалямі.

Народны пісьменнік БССР (1980).

Аўтар кніг апавяданняў, аповесцей «Жураўліны крык» (1960), «Ход канём» (гумар, 1960), «Трэцяя ракета. Здрада» (1962), «Альпійская балада» (1964, па матывах аповесці пастаўлены ў 1967 г. балет на музыку Я.Глебава), «Адна ноч» (уключана аповесць «Пастка», 1965), «Аповесці» (1969), «Сотнікаў. Абеліск» (1972, па аповесці «Сотнікаў» пастаўлены ў 1977 г. кінафільм «Узыходжанне»), «Воўчая зграя» (1975, пастаўлена опера на музыку Г.Вагнера «Сцежкаю жыцця», 1980), «Аповесці і апавяданні» (1978), «Пайсці і не вярнуцца» (1979), «Знак бяды» (1984, пастаўлены кінафільм у 1988), «У тумане» (уключаны таксама аповесці «Мёртвым не баліць» і «Аблава», 1989), «Дажыць да світання» (1990), рамана «Кар'ер» (І987). У 1974 г. выйшлі Выбраныя творы ў 2 тамах, у 1980-1982 гг. - Збор твораў у 4 тамах (уключаны таксама аповесці «Круглянскі мост», «Праклятая вышыня», «Яго батальён»). Выдаў кнігу крытыкі «Праўдай адзінай» (1984).

Працуе і ў галіне драматургіі кіно, тэатра. Па яго сцэнарыях пастаўлены кінафільмы «Трэцяя ракета» (1963), «Альпійская балада» (1966), «Дажыць да світання» (1975), «Воўчая зграя» (1976), 3-х серыйны тэлефільм «Доўгія вёрсты вайны» (1976), «Абеліск» (1977) і кароткаметражны фільм «Пастка» (1966). Аўтар п'есы «Рашэнне» (1972). На аснове аповесці «Сотнікаў» напісаў п'есу «Апошні шанц» (пастаўлена ў 1974), у 1979 г. пастаўлены спектакль «Пайсці і не вярнуцца». У маскоўскіх тэатрах пастаўлены яго п'есы: у 1976 - «Абеліск», у 1977 - «Скрыжаванне» (па матывах аповесцей «Сотнікаў» і «Круглянскі мост»).

Лаўрэат Літаратурнай прэміі імя Якуба Коласа (1964) за аповесць «Трэцяя ракета», Дзяржаўнай прэміі СССР (1974) за аповесці «Абеліск» і «Дажыць да світання», Дзяржаўнай прэміі БССР імя Якуба Коласа (1978) за аповесці «Воўчая зграя» і «Яго батальён», Ленінскай прэміі (1986) за аповесць «Знак бяды».

Дадаць дакумент у свой блог ці на сайт

Падобныя:

Васіль Уладзiмiравiч Быкаў iconУ менску прайшла прэзэнтацыя фільма "Васіль Быкаў. Вяртаньне" Да 4 гадавіны з дня сьмерці народнага пісьменьніка, у менскай штаб-кватэры бнф адбыўся першы ў
Віктара Корзуна “Васіль Быкаў. Вяртаньне”. Гэты дакумэнтальны фільм быў зьняты ў 2003—2004 гадах І ўжо быў ацэнены за мяжой. Але...

Васіль Уладзiмiравiч Быкаў iconВасіль Быкаў "Жураўліны крык"
Пытанне: Ці можна сказаць,што ўсе гэтыя І пра аповесць В. Быкава “Жураўліны крык”?

Васіль Уладзiмiравiч Быкаў icon"Аблава" Васіль Быкаў Кароткі змест, галоўныя героі
Быў ён немаладога веку, даўгалыгі І шырокі ў плячах, але надта худы Хведар Роўба запаволіў хаду, пазнаўшы знаёмую з дзяцінства мясцінку,...

Васіль Уладзiмiравiч Быкаў iconТэма : Васіль Быкаў "Знак бяды". Настаўнік: Кардзіс Людміла Валер’еўна мэты
Мэты: дапамагчы асэнсаваць І усвядоміць змест аповесці, асэнсаваць яе наватарства І месца ў творчай спадчыне В. Быкава; развіваць...

Васіль Уладзiмiравiч Быкаў icon100 гадоў славутаму навукоўцу свету Барысу Кіту
Здаецца, не так даўно рупліўцы беларушчыны вярталі на Бацькаўшчыну імя Барыса Кіта І адзначалі яго 90-, затым 95-годдзе. І вось ужо...

Васіль Уладзiмiравiч Быкаў iconВасіль быкаў. «Жураўліны крык». Праблема маральнага выбару на вайне. Вытокі подзвігу карпенкі, глечыка, фішара, свіста вось яна, вайна бой, смерць, паражэнне
Вось яна, вайна — бой, смерць, паражэнне, перамога над сваёй слабасцю І ворагам

Васіль Уладзiмiравiч Быкаў iconВасіль Сілівэрст, ліквідатар
Ліквідатар-чарнобылец Васіль Сіліверст з Калінкавічаў прыехаў 27 жніўня ў Гомель у Рэспубліканскі навукова-практычны цэнтар радыяцыйнай...

Васіль Уладзiмiравiч Быкаў iconАповесць "Жураўліны крык", Васіль Быкаў Падрыхтавала І правяла настаўнік вышэйшай катэгорыі гімназіі №56 Панякова Іріна Іванаўна Мэта І задачы ўрока
Падрыхтавала І правяла настаўнік вышэйшай катэгорыі гімназіі №56 Панякова Іріна Іванаўна

Васіль Уладзiмiравiч Быкаў iconУ 2003 годзе Беларусь страціла аднаго з лепшых сваіх сыноў не стала чалавека, чыя прага праўды І незвычайны пісьменніцкі талент уславілі ў свеце нашу Радзіму
Радзіму. Асэнсаванне страты такой асобы, як Васіль Быкаў, яшчэ наперадзе. Але І зараз несумненна: лепшым ушанаваннем Васіля Уладзіміравіча...

Васіль Уладзiмiравiч Быкаў iconВасіль быкаў. «Жураўліны крык». Першае знаёмства 3 героямі аповесці мэта ўрока: засяродзіць увагу вучняў на майстэрстве пісьменніка даваць кароткую, але трапную
Мэта ўрока: засяродзіць увагу вучняў на майстэрстве пісьменніка даваць кароткую, але трапную характарыстыку героям; вучыць вызначаць...

Размесціце кнопку на сваім сайце:
be.convdocs.org


База данных защищена авторским правом ©be.convdocs.org 2012
звярнуцца да адміністрацыі
be.convdocs.org
Галоўная старонка