Рэгламен т




НазваРэгламен т
Дата канвертавання30.11.2012
Памер80.25 Kb.
ТыпДокументы
Р Э Г Л А М Е Н Т

а д д з е л а к у л ь т у р ы



  1. АГУЛЬНЫЯ ПАЛАЖЭННІ




    1. Аддзел культуры райвыканкама (далей – аддзел) з`яўляецца

структурным падраздзяленнем выканкама і прадстаўляе яго функцыі па кіраўніцтву культасветработай на тэрыторыі раёна.

    1. Кампетэнцыя аддзела вызначаецца Законам “Аб культуры ў

Рэспубліцы Беларусь” і іншымі заканадаўчымі актамі.

    1. Аддзел дзейнічае на падставе “Палажэння аб аддзеле

культуры”. Структура і штаты вызначаюцца вышэйстаячымі органамі.

    1. Начальнік аддзела культуры назначаецца на пасаду і

вызваляецца з яе райвыканкамам згодна з заканадаўствам.

    1. Начальнік аддзела ажыццяўляе кантроль за выкананнем

рашэнняў органаў мясцовай улады, вышэйстаячых арганізацый, якія ўваходзяць у сістэму культуры, і якія тычацца дзейнасці аддзела.

    1. Адзел праводзіць справаздачу перад насельніцтвам адзін раз у

год праз установы культуры і упраўленнем культуры – праз дзяржаўную справаздачу.

    1. Аддзел супрацоўнічае з абласным цэнтрам народнай

творчасці і абласной бібліятэкай, творчымі саюзамі і з суполкамі з мэтай арганізацыі метадычнай дапамогі установам культуры і мастацтва раёна.

    1. Пры аддзеле ствараецца Савет з работнікаў культасвет

устаноў, які прымае ўдзел у асвятленні пытанняў культасветработы.

    1. Дзейнасць аддзела ажыццяўляецца згодна перспяктыўнага

плана, які разглядаецца і ўзгадняецца Саветам на год. Праект перспектыўнага плана распрацоўваецца на падставе прапаноў спецыялістаў аддзела, кіраўнікоў раённых падведамасных арганізацый.

    1. Кантроль за складаннем і выкананнем плана работы

ажыццяўляе галоўны спецыяліст аддзела.

    1. План работы аддзела зацвярджаецца ў выканкаме,

прадстаўляецца ва ўпраўленне культуры і ўключае ў сябе пытанні звязанныя з удасканаленнем формаў культурнага абслугоўвання, развіццем народнай творчасці і мастацкай самадзейнасці. Асноўная мэта плана: павышэнне ролі усіх устаноў у павышэнні культурнага ўзроўнню насельніцтва, развіццё творчасці, арганізацыі вольнага часу.

    1. У гэтых мэтах аддзел:

- праводзіць работу па падбору, размяркаванню і выхаванню кадраў, арганізуе на месцах вучобу кадраў, накіроўвае для паступлення у навучальныя установы культуры;

- арганізуе сваю работу згода рэгламента, які разглядаецца і узгадняецца на Савеце аддзела і зацвярджаецца начальнікам. Змяненні і дапаўненні ў рэгламент уносяцца па ініцыятыве начальніка, работнікаў устаноў праз кіраўнікоў культурных падраздяленняў;

- кантралюе дзейнасць усіх структурных падраздзяленняў, садзейнічае умацаванню матэрыяльна-тэхнічнай базы, развіццю сеткі ўстаноў, рэканструкцыі і рамонту будынкаў, прыцягвае для выканання гэтых задач сродкі розных арганізацый;

- вызначае дні правядзення агульных арганізацыйна-метадычных мерапрыемстваў.


І І. РАБОТА З ДАКУМЕНТАМІ.


2.1. Усе дакументы, якія паступаюць у аддзел культуры апрацоўвае сакратар-машыністка. Першапачатковая апрацоўка уключае у сябе наступныя дзеянні: пастаноўка рэгістрацыйнага штампа, запіс дакумента у кнігу рэгістрацыі дакументаў.

2.2. Зарэгістраваныя дакументы накіроўваюцца начальніку для разгляду, які накладае рэзалюцыю для выканання. Рэзалюцыя абавязкова накладаецца ў дзень паступлення дакумента.

2.3. Усе адзнакі аб праходжанні і выкананні дакумента фіксіруюцца ў кантрольных картках, ці журналах.

2.4. Кіраўнікі падведамасных арганізацый, спецыялісты аддзела, асобы, якія ўключаны ў склад выканаўцаў дакумента, нясуць адказнасць за выкананне ў тэрмін дакументаў. Калі дакумент адрасаваны некалькім работнікам, адказнасць за арганізацыю выканання нясе работнік, указаны у рэзалюцыі першым. Астатнія работнікі ў роўнай ступені адказваюць за сваечасовае і якаснае выкананне дакумента.

2.5. Пачаткам тэрміна выканання дакумента лічыцца дзень разгляду яго начальнікам. Падоўжанне устаноўленага тэрміна выканання дакумента павінна афармляцца за 2-3-дні да заканчэння ўстаноўленага рэзалюцыяй тэрміна. Аб атрыманні дазволу на падоўжанне тэрміна выканання дакумента работнік паведамляе кіраўніку, а затым сакратар робіць адзнаку у кантрольнай картцы, ці журнале. Адтэрміноўка выканання можа быць дазволена толькі асобай, якая ўстанавіла адпаведны тэрмін.

2.6. Выканаўцы нясуць адказнасць за змест, стыль, выкладання і якаснае афармленне любога віда дакумента. Падрыхтаваныя дакументы з усімі неабходнымі візамі ўзгадняюцца з галоўным спецыялістам, ці спецыялістамі, якія вядуць той ці іншы напрамак работы, і здаюцца на подпіс за 3 дні да канца устаноўленага тэрміна. Разнагалоссе бакоў па пункту гледжання вызначаецца праз пісьмовае тлумачэнне.

2.7. Дакументы здымаюцца з кантролю толькі пасля вырашэння усіх пастаўленных у іх пытанняў, пісьмовага паведамлення вынікаў разгляду зацікаўленым арганізацыям, альбо асобам і пры наяўнасці матэрыялаў аб іх выкананні.

2.8. Дакумент лічыцца выкананым толькі тады, калі вырашаны ўсе пастаўленыя ў ім пытанні і дадзены адказ па сутнасці. На дакументах, якія выкананы ў рабочым парадку (праведзена нарада, выезд на месца, пытанне вырашана па тэлефоне), выканаўца на вольным ад тэкста месцы ці на зваротным баку павінен напісаць, калі і дзе вырашана пытанне, заверыць подпісам і перадаць сакратару.

2.9. Сакратар-машыніст аддзела да 8 чысла першага месяца, з якога пачынаецца квартал, прадстаўляе начальніку пісьмова інфармацыю аб выкананні кантрольных дакументаў, яго даручэнняў.

2.10. Штоквартальна у начальніка разглядаюцца пытанні выканаўчай дысцыпліны.

2.11. Загады па аддзелу з усімі візамі падпісвае начальнік.


ІІІ. ПАРАДАК ПАДРЫХТОЎКІ ДАКУМЕНТАЎ ДЛЯ ПЕРАСЫЛКІ.


3.1. Усе дакументы, якія рыхтуюцца структурнымі падраздзяленнямі для прадстаўлення іншым арганізацыям, абавязкова зацвярджаюцца начальнікам аддзела і перасылаюцца праз аддзел культуры.

3.2. Праекты дакументаў, якія рыхтуюцца структурнымі падраздзяленнямі, ці выконваюцца па даручэнню кіраўніка і ў ініцыятыўным парадку, узгадняюцца з кіраўнікамі структурнымі падраздзяленняў, спецыялістамі аддзела і перадаюцца на подпіс начальніку.

3.3. Дакументы інфармацыйнага, даведачнага ці аналітычнага характару, у адсутнасці начальніка, могуць быць падпісаны галоўным спецыялістам.

3.4. Заўвагі, дапаўненні да дакумента, візіраванне, павінны выкладацца на другім экземпляры дакумента, ці на асобным лісце. Разнавіднасцю ўнутранага ўзгаднення праекта дакумента з’яўляецца яго візіраванне. Віза павінна ўключаць у сябе ўласны подпіс візіруючага, расшыфроўку, якая ставіцца з левага боку поля. Дата ставіцца ніжэй подпіса. Пры неабходнасці можа быць указана пасада выканаўцы. Дакументы візіруюцца на экземплярах, якія застаюцца ў справе.

    1. На дакументах, якія патрабуюць асаблівага пасведчання

іх сапраўднасці, ставіцца пячатка.

3.6. Дакументы для перасылкі, ці іх суправаджэнне, друкуюцца на тытульных бланках.


I V. РАБОТА САВЕТА АДДЗЕЛА КУЛЬТУРЫ.


4.1.Савет аддзела культуры (далей – Савет) ствараецца ў мэтах

забяспячэння дзейнасці аддзела, аператыўнага калегіяльнага рашэння пытанняў, звязанных з арганізацыяй работы ўстаноў.

4.2.У склад Савета уваходзяць прадстаўнікі падначаленых устаноў, якія зацвярджаюцца загадам. Склад Савета начальнік зацвярджае штогод.

4.3. Савет на пасяджэннях разглядае пытанні культурна-выхаваўчай і культурна-асветнай работы падраздзяленняў, падбору і выкарыстання кадраў, развіцця матэрыяльна-тэхнічнай базы і фінансавання галіны, заслухоўвае справаздачы работнікаў, кіраўнікоў падведамасных устаноў, разглядае іншыя пытанні дзейнасці. У неабходных выпадках Савет аддзела культуры разглядае пытанні сумесна з іншымі аддзеламі, мясцовымі Саветамі.

4.4. Скліканне пасяджэнняў Савета ажыццяўляецца яго старшынёй не радзей 1 разу ў 2 месяцы. Пры неабходнасці старшыня Савета мае права склікання нечарговага Савета. Прапановы для дадатковага ўключэння ў парадак пасяджэння прадстаўляецца за 2 тыдні да пасяджэння.

4.5. Парадак работы чарговага пасяджэння ўключае не больш 2 асноўных пытання і разам са спісам запрошаных зацвярджаецца старшынёй не пазней чым за 10 дзён. Парадак работы Савета, які павінен адбыцца, за 3 дні да пачатку работы даводзіцца да яго членаў сакратаром.

4.6. У парадак дня работы Савета пры неабходнасці могуць уключацца пытанні узнагароджання, заахвочвання, разглядаюцца хадайніцтвы аб прысваенні ганаровых званняў работнікам культуры і г.д.

4.7. Штогод старшыня інфармуе Савет аб выніках работы за мінулы год.

4.8. Матэрыялы для абмеркавання на пасяджэнні Савета і праект пастановы (не больш 3-х старонак), даведка з подпісам адказнага за падрыхтоўку (не больш 5-ці старонак), спіс выступаючых прадстаўляецца адказным за падрыхтоўку матэрыяла сакратару Савета за 10 дзён да пасяджэння. Дадзены матэрыял сакратар за 3 дні да Савета прадстаўляе старшыні.

4.9. Для падрыхтоўкі пытання на разгляд Савета ствараецца камісія, якую ўзначальвае адзін з членаў Савета. Ён рыхтуе памятку для вывучэння дадзенага пытання. Колькасны склад камісіі вызначаецца ў залежнасці ад характара пытання. Адказны за падрыхтоўку пытання знаёміць з матэрыяламі кіраўнікоў арганізацый, зацікаўленых асоб, работы якіх разглядаецца на маючым адбыцца пасяджэнні, абвяшчае выступаючых, уносіць прапановы ў якія ўстановы высылаецца пастанова.

4.10. Запрашэнне членаў Савета для ўдзелу ў пасяджэнні Савета ажыццяўляецца сакратаром Савета. Працягласць выступленняў вызначаецца ў пачатку пасяджэння.

4.11. На дапрацоўку прынятых Саветам пастаноў устанаўліваецца тэрмін 3 дні. У асобных выпадках старшыня Савета мае права вызначаць другі тэрмін. Адказнасць за дапрацоўку матэрыялаў нясе той работнік, які рыхтаваў пытанне. Надрукаваная пастанова здаецца сакратару Савета для подпісу ў старшыні Савета і рассылкі ўстановам, вызначаным у рэзалюцыі.

4.12. У пастанове Савета дакладна фармулююцца даручэнні, указваецца тэрмін іх выканання. Асоба, якая кантралюе ход выканання пастановы, распрацоўвае мерапрыемствы па яго рэзалюцыі, якія зацвярджаюцца у аддзеле культуры, забяспечвае своечасовае прадстаўленне неабходнай інфармацыі і уносіць пытанне аб зняцці пастановы з кантролю.


V. АРГАНІЗАЦЫЯ ПРЫЕМА НАВЕДВАЛЬНІКАЎ, РАБОТЫ З ПРАПАНОВАМІ, ЗАЯВАМІ, СКАРГАМІ.


    1. Прыем грамадзян праводзіцца па ўстаноўленаму графіку, у

якім вызначаецца пасада вядучага прыём, дзень, часы і месца прыёма. Графік прыёма размяшчаецца на прыметным месцы і зацвярджаецца загадам.

    1. Начальнік аддзела культуры вядзе прыём наведвальнікаў

кожную сераду з 12.00 да 16.00. Спецыялісты аддзела даюць неабходныя даведкі і адказы штодзенна.

    1. Сакратар запісвае дзень і час прыема наведвальнікаў,

работнікаў культуры, супрацоўнікаў, дадзеныя аб наведвальніку (прозвішча, імя, імя па бацьку, месца працы, пасада, назва установы, дзе працуе, пытанне, па якому прыйшоў на прыем).

    1. Па выніках прыема даецца даручэнне, якое адрасавана

канкрэтнаму выканаўцу, аб чым пісьмова яму паведамляецца пад роспіс. Аб выніках даручэння робіцца адзнака.

    1. Кіраўнікі структурных падраздзяленняў абавязаны асабіста

весці прыём наведвальнікаў.

    1. Усе паступаючыя ў арганізацыю пісьма (прапановы, заявы,

скаргі) грамадзян павінны быць прыняты, улічаны і зарэгістраваны. Рэгістрацыйны індэкс лістоў грамадзян складаецца з парадкавага нумара. Індэкс калектыўнай скаргі складаецца толькі з паракавага нумара, групавыя (“Гр”), ананімныя (“Ан”). Пры паступленні паўторных пісьмаў у верхнім правым кутку робіцца адзнака “паўторна”. Паўторным лічыцца пісьмо, паступіўшае ад аднаго аўтара, па аднаму і таму ж пытанню, калі з часу падачы першага пісьма мінуў устаноўлены заканадаўствам месячны тэрмін разгляду і калі заявіцель не задаволены дадзеным яму адказам.

    1. Кіраўнікі структурных падраздзяленняў павінны уважліва

разглядаць пісьма грамадзян, прымаць па іх абгрунтаваныя рашэнні, паведамляць грамадзян аб прынятых мерах па іх зваротах, пісьмах і г.д.

    1. Даручэнні па выкананню зваротаў грамадзян даюцца у

выглядзе рэзалюцый. Рэзалюцыя павінна быць размешчана на вольным ад текста месцы. Адказы на заявы, лісты грамадзян даюць кіраўнікі, ці упаўнаважаныя службовыя асобы. Адзнака аб выкананні размяшчаецца у левым ніжнім кутку першай старонкі і павінна складацца з кароткага зместу рашэння, нумара справы, у якое падшыта пісьмо, копія адказа.

Дадаць дакумент у свой блог ці на сайт
Размесціце кнопку на сваім сайце:
be.convdocs.org


База данных защищена авторским правом ©be.convdocs.org 2012
звярнуцца да адміністрацыі
be.convdocs.org
Галоўная старонка