Дажынкі" І трансфармацыя беларускіх гарадоў"




НазваДажынкі" І трансфармацыя беларускіх гарадоў"
Дата канвертавання30.11.2012
Памер24.27 Kb.
ТыпДокументы



Дажынкі” і трансфармацыя беларускіх гарадоў”

Міні-канферэнцыя

26 кастрычніка, 16.00

Пр-т Незалежнасці, 37 а (Галерэя Ў)


26 кастрычніка Лятучы ўніверсітэт і Міжнародны кансорцыюм “ЕўраБеларусь” праводзяць міні-канферэнцыю “Дажынкі” і трансфармацыя беларускіх гарадоў”, на якой будуць прадстаўленыя канчатковыя вынікі даследвання “дажыначных” трансфармацый у беларускіх гарадах. Мерапрыемства распачнецца а 16.00 у Галерэі Ў.

“Дажынкі” як нацыянальнае свята ладзіцца ў Беларусі з 1996 года. З таго часу падзея перарасла ў нешта значна большае, чым этнаграфічнае свята ўборкі ўраджаю. Гэта мерапрыемства набыло свой палітычны і эканамічны сэнс і “абрасло” мітамі і стэрэатыпамі. І калі адны кажуць пра “дасягненне новых вышынь у гарадскім добраўпарадкаванні ды праявы клопату аб селяніне”, другія паказваюць падзею як чарговую праяву “аграгламуру”. Доўгі час менавіта такі ангажаваны падыход быў вызначальным, і па-за патасам і жартамі заставаліся незаўважнымі “Дажынкі” як аб’ект сур’езнага даследвання, як праблема, вартая дыскусіі навукоўцаў, спецыялістаў, экспертаў. У 2012 годзе даследчая група Лятучага ўніверсітэту ўпершыню занялася распрацоўкай пытання захавання спадчыны і трансфармацыі гарадской ідэнтычнасці падчас падрыхтоўкі да “Дажынак”. Міні-канферэнцыя “Дажынкі” і трансфармацыя беларускіх гарадоў” прэзентуе шырокай публічнасці вынікі даследвання. У шасці паведамленнях даследчыкі прадставяць нечаканы вобраз “Дажынак” з розных ракурсаў:

  1. Планаванне дажынак – заканадаўчае афармленне

  2. Дажыначны стандарт – падрыхтоўка да свята: планы, праекты

  3. Дажынкі, як спосаб павышэння якасці жыцця гараджан

  4. Дажынкі і архітэктурная спадчына

  5. Дажынкі і жыццё беларускіх гарадоў ў люстэрку прэсы

Мэта канферэнцыі – прыцягненне ўвагі спецыялістаў, экспертаў, чынавенства, журналістаў да “Дажынак” як да складанага соцыякультурнага феномену, як да масштабнага праекту, у выніку якога адбываюцца сур’езныя трансфармацыі гарадоў, а разам з гэтым аказваецца ўплыў на традыцыі памяці, гарадскую ідэнтычнасць, культурную своеасаблівасць і якасць жыцця беларускіх гарадоў. У сучаснай Беларусі практыка такіх “святочных” рамонтаў стала даволі распаўсюджанай – рэспубліканскія, абласныя “Дажынкі”, Дні беларускага пісьменства. Такі падыход выяўляе шматлікія недахопы, і зразумела, што неабходны пераход да планамернай, узгодненай працы пры падрыхтоўцы да праектаў такога тыпу. Як магчыма здзейсніць гэты пераход? Ці могуць “Дажынкі” стаць тым кейсам, які б паказаў пачатковыя кропкі, ключавыя моманты, на якіх трэба сканцэнтраваць увагу? Якія яшчэ даследванні былі б неабходныя ў гэтым накірунку?

Запрашаем да абмеркавання гісторыкаў, культуролагаў, архітэктараў, спецыялістаў і экспертаў па пытаннях захавання гістарычнай спадчыны, спецыялістаў па пытаннях праектавання развіцця гарадоў, дызайнераў, журналістаў, а таксама ўсіх зацікаўленых (папярэдне акрэдытоўвацца не трэба).

Вашай увазе размова пра “Дажынкі” кіраўніка даследчай групы Сцяпана Стурэйкі з Максімам Жбанковым http://belsat.eu/be/wiadomosci/a,10163,razmova-zhbankova-sviata-uradzhaiu.html .

А таксама тэкст С. Стурэйкі, напісаны напярэдадні сёлетняга фестывалю: http://eurobelarus.info/news/society/2012/09/21/shto-vazhna-razumets--pra-dazhynk-.html


Па ўсіх пытаннях просім звязвацца з каардынатарам:

Юлія Галіноўская +375297422040; Julia.hurska@gmail.com

Дадаць дакумент у свой блог ці на сайт

Падобныя:

Дажынкі\" І трансфармацыя беларускіх гарадоў\" iconХто забясьпечвае шумавую загрузку беларускіх гарадоў?
У беларусі магчымасьць лятальнага зыходу ад “шумавой траўмы” пакуль ня вывучана, аднак з кожным годам жыхары гарадоў адчуваюць усё...

Дажынкі\" І трансфармацыя беларускіх гарадоў\" icon"Дажынкі": наступствы пасьля сьвятаў
Беларусі. Падрыхтоўка да яго пачынаецца ледзь не за год. Як правіла, горад пераўтвараецца ў суцэльную будаўнічую пляцоўку: будаўнікі...

Дажынкі\" І трансфармацыя беларускіх гарадоў\" iconЗабруджанае паветра становіцца прычынай хваробаў, ад якіх штогод у сьвеце памірае да двух мільёнаў чалавек. Сёньня Ўсясьветная арганізацыя аховы здароўя
Паводле Цэнтру маніторынгу навакольнага асяродзьдзя Беларусі, асноўнай крыніцай шкодных выкідаў у беларускіх гарадох зьяўляецца аўтатранспарт...

Дажынкі\" І трансфармацыя беларускіх гарадоў\" iconХто шуміць у беларускіх гарадах?
У беларусі магчымасьць летальнага зыходу ад “шумавой траўмы” пакуль ня вывучаная, аднак з кожным годам жыхары гарадоў адчуваюць усё...

Дажынкі\" І трансфармацыя беларускіх гарадоў\" iconХто шуміць у беларускіх гарадах?
У беларусі магчымасьць лятальнага зыходу ад “шумавой траўмы” пакуль ня вывучана, аднак з кожным годам жыхары гарадоў адчуваюць усё...

Дажынкі\" І трансфармацыя беларускіх гарадоў\" icon"Дажынкі": наступствы дзяржаўнага сьвята
Аляксандрам Лукашэнкам сядзела за сталамі ўнізе схілу, а артысты сьпявалі на ўзгорку. У памяць ад таго часу ў горадзе засталася вуліца...

Дажынкі\" І трансфармацыя беларускіх гарадоў\" iconТэма: Горад у ІХ – сярэдзіне ХІІІ стст. Мэты ўрока
Мэты ўрока: 1 сфарміраваць агульнае ўяўленне аб сярэдневяковым горадзе, пазнаёміць са знешнім выглядам гарадоў, шляхамі ўзнікнення,...

Дажынкі\" І трансфармацыя беларускіх гарадоў\" iconГэты ліст табе адрасуе дзяўчынка з далёкай краіны, што называецца Беларусь. Мяне завуць Славяна. Я жыву ў адным з цудоўнейшых гарадоў Слоніме. Ён стаіць у
Беларусь. Мяне завуць Славяна. Я жыву ў адным з цудоўнейшых гарадоў Слоніме. Ён стаіць у маляўнічым кутку Беларусі, у вярхоўі Немана,...

Дажынкі\" І трансфармацыя беларускіх гарадоў\" iconПраграма асноўных мерапрыемстваў рэспубліканскага фестывалю-кірмашу працаўнікоў вескі "Дажынкі-2012"
Урачыстае адкрыццё рэспубліканскага фестывалю-кірмашу працаўнікоў вёскі «Дажынкі-2012». Цырымонiя ўручэння першых прэмiй пераможцам...

Дажынкі\" І трансфармацыя беларускіх гарадоў\" iconГістарыяграфія І к рыніцы па гісторыі гарадоў І працэсаў урбанізацыі ў Беларусі
«Гістарыяграфія І крыніцы па гісторыі гарадоў І працэсаў урбанізацыі ў Беларусі», якая адбудзецца 25–26 верасня 2009 г у Гродна

Размесціце кнопку на сваім сайце:
be.convdocs.org


База данных защищена авторским правом ©be.convdocs.org 2012
звярнуцца да адміністрацыі
be.convdocs.org
Галоўная старонка