Начная аблога 4 кастрычніка




НазваНачная аблога 4 кастрычніка
Дата канвертавання30.11.2012
Памер22.23 Kb.
ТыпДокументы
Начная аБЛОГа 4 кастрычніка


Прывітаньне,


На форумах парталу Tut.byабмяркоўваюць выказваньні старшыні рады дырэктараў Tut.by Юрыя Зісэра у часе канфэрэнцыі “Дзелавы інтэрнэт”. Спадар Зісэр сярод іншага зазначыў, што ў Беларусі доступ у інтэрнэт мае “фантастычную дарагавізну”, “непрадуманае ліцэнзаваньне", “недасканалую прававую базу электроннага дакумэнтаабарачэньня”, адстутнасьць паўнавартаснага электроннага гандлю. Камэнтар:


"Фантастычная дарагавізан” – відаць самая вялікая праблема байнэту. Я ненавіджу “Белтэлекам”: празь яго ў нас цэны на інтэрнэт у 30 разоў даражэй, чым напрыклад у Расеі ці Ўкраіне”.


silverrebel у сваім дзёньніку : Начная аблога на Радыё "Свабода". Фрэнды, як цяпер выходзіць на сабж? Раней быў банэр на галоўнай -- цяпер няма. Сама перадача запіхваецца то ў "Грамадзтва", то ў "Кампутары і тэхналёгіі". Адказ каманды “Начной Свабоды”: “Перадачу “Начная аблога” лепей шукаць праз “архіў”, дзе трэба выбраць дату, якая вас цікавіць”.


Піяніст Віталь Стахевіч у сваім блогуhttp://stachv.livejournal.com/17867.html">блогублогуa> дзеліцца ўражаньнямі ад газэты “Наша Ніва”: “Хтосьці прыцягнуў мне збор “Нашай Нівы” за розныя гады, пачынаючы ад 1991. Я чытаў іх запоем, для мяне гэта было мастацтва высокай пробы. Памятаю, як цяжка мне давалася рашэньне адмовіцца ад падпіскі на “Нашу Ніву”. Тады я падумаў: навошта мне гэта “Піянэрская праўда”, якую робяць такія ж піянэры, як я, а то й маладзейшыя за мяне. Ім няма чаго сказаць, узровень іх “публіцыстыкі” мне ўжо не цікавы”. Калі заўтра, пад прымусам ці не, “Наша Ніва” пачне выдавацца наркамаўкай, яе немагчыма будзе адрозьніць ад “Народнай волі” ці “Звязды”. Тады я хутчэй пачну чытаць “Культуру” або “ЛіМ”, з палосаў якіх прынамсі папахвае музыкай, мастацтвам і літаратурай”.


Камэнтар пісьменьніка Альгерда Бахарэвіча: “Мая гісторыя з “НН” -- амаль што такая самая. Засталіся настальгія й чыста чалавечае шкадаваньне. Цікава, што ў цяперашняй “НН”, якую не крытыкуе адно лянівы, нават не спрабуюць спытаць у саміх сябе: можа, з намі й насамрэч нешта ня так?”


Блогер sumskaia распавядаеhttp://sumskaia.livejournal.com/1146.html">распавядаераспавядаеa> пра гісторыю, сьведкай якой сталася ў цягніку Кіеў – Менск. Маленькі хлопчык са скрухай паведаміў, што ў ягоны самакат зламаўся – гайка адляцела. Суседняя суцяшае, маўляў, бацька адрамантуе:


“Малы глядзіць на яе, вытрымлівае паўзу, і ўпэўнена гучна:


--...хіба што ВАШ бацька знойдзе ды ўсё зробіць...”.


З вамі быў Севярын Квяткоўскі.

Дадаць дакумент у свой блог ці на сайт

Падобныя:

Начная аблога 4 кастрычніка iconНачная аблога 5 кастрычніка
Партал tut by адзначае сёньня 7-годзьдзе. З гэтай нагоды на форуме парталу можна ўбачыць віншаваньні, да якіх далучаецца І “Начная...

Начная аблога 4 кастрычніка iconНачная аблога 29 кастрычніка
Курапаты на Дзяды, якое адбылося 28 кастрычніка ў Менску ды ўвогуле абменьваюцца ўражаньнямі ад учорашняй акцыі

Начная аблога 4 кастрычніка iconНачная аблога 11 кастрычніка
Эўрапейскага маршу” ісьці 14 кастрычніка па дазволеным уладамі маршруце ад Акадэміі навук да плошчы Бангалор. Аўтары згаданай заявы...

Начная аблога 4 кастрычніка iconНачная аблога 2 кастрычніка
Паводле арганізатараў страйку, у ім удзельнічала 30 тысяч прадпрымальнікаў пра ўсёй Беларусі

Начная аблога 4 кастрычніка iconНачная аблога 17 кастрычніка
Дзьмітрыем Бандарэнкам. Спадар Бандарэнка лічыць, што неарганізаванасьць удзельнікаў Эўрапейскага маршу, які прайшоў у Менску 14...

Начная аблога 4 кастрычніка iconНачная аблога 31 кастрычніка
Жыве Беларусь” І “бт хлусіць”, зробленыя маркерам на шыльдзе амбасады Беларусі ў Маскве. Што праўда, на заўвагу міліцыянта Іванюковіч...

Начная аблога 4 кастрычніка iconНачная аблога 15 кастрычніка
Думаць трэба было ня зараз, а ў 96-ым, калі й на мітынгі па 50 тысячаў прыходзіла, І прэса была незалежная, І радыё а цяпер адзін...

Начная аблога 4 кастрычніка iconНачная аблога 9 кастрычніка
Чаму беларусы прыйдуць на Эўрапейскі марш”. ant1killer робіць акцэнт на сацыяльных праблемах: студэнтам адмянілі льготы, маладым...

Начная аблога 4 кастрычніка iconНачная аблога 4 кастрычніка
Зісэра у часе канфэрэнцыі “Дзелавы інтэрнэт”. Спадар Зісэр сярод іншага зазначыў, што ў Беларусі доступ у інтэрнэт “фантастыча дарагі”,...

Начная аблога 4 кастрычніка icon"Начная аблога" 30 кастрычніка 2006
Малады Фронт” Зьмітром Дашкевічам. Сяржук піша: “Прапаную апублікаваць у сеціве фота судзьдзі І абвінаваўцы ды іхныя біяграфіі. Краіна...

Размесціце кнопку на сваім сайце:
be.convdocs.org


База данных защищена авторским правом ©be.convdocs.org 2012
звярнуцца да адміністрацыі
be.convdocs.org
Галоўная старонка