Палажэнне




НазваПалажэнне
Дата канвертавання28.10.2012
Памер89.79 Kb.
ТыпКонкурс




Зацвярджаю

Начальнік аддзела адукацыі

Шчучынскага райвыканкама

Дубок У.Р.


ад ____________ 2008 г.




ПАЛАЖЭННЕ

аб V раенным краязнаўчым конкурсе

«Галасы гісторыі»


Агульнае кіраўніцтва конкурсам ажыццяўляюць аддзел адукацыі і раенная база юных турыстаў , аддзел па справах моладзі Шчучынскага райвыканкама, раенны камітэт грамадскага аб’яднання «Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі».


  1. Мэты конкурсу

  1. Пашырэнне і актывізацыя краязнаўчага руху сярод навучэнцаў і педагогаў ва ўстановах адукацыі раёна.

  2. Развіццё нацыянальнай самасвядомасці і грамадзянска-патрыятычных пачуццяў навучэнцаў.

  3. Садзейнічанне далейшаму даследаванню і папулярызацыі рэгіянальнай культурна-гістарычнай і прыроднай спадчыны.

  4. Фарміраванне беражлівых адносін да прыроднай і культурнай спадчыны роднага краю, захаванне гістарычнай памяці, традыцый беларускага народа.

  1. Удзельнікі конкурсу

Да ўдзелу ў конкурсе запрашаюцца вучні 8 – 10 класаў і ўдзельнікі краязнаўчых гурткоў раёна. Каманда складаецца з 6 чалавек.


  1. Тэрмін і парадак правядзення

Конкурс праводзіцца ў 4 туры:

1) раённы – 12 і 13 сакавіка 2008 года.

2) занальны – з 24 сакавіка па 29 сакавіка 2008 года

3) рэгіянальны – 18, 19 красавіка 2008 года

4) абласны – 17 мая 2008 года


  1. Месца правядзення

  1. Раённы тур праводзіцца ў СШ №1 г. Шчучына ў 10.00. Вылучаецца адна каманда-пераможца.

  2. Занальны тур. У занальным туры ўдзельнічаюць пераможцы раённых тураў. У кожнай зоне вылучаецца адна каманда-пераможца.




1.

Смаргонь– цэнтр

Астравец

Ашмяны

3.

Дзятлава– цэнтр

Карэлічы

Навагрудак

5.

Слонім– цэнтр

Зэльва

Масты

2.

Воранава– цэнтр

Іўе

Ліда

4.

Гродна– цэнтр

Шчучын

Гродзенскі раён

6.

Ваўкавыск– цэнтр

Бераставіца

Свіслач


Каляндар правядзення занальных тураў:

Ваўкавыск – 24.03.2008 г.

Слонім – 25.03.2008 г.

Дзятлава – 26.03.2008 г.

Смаргонь – 27.03.2008 г.

Воранава - 28.03.2008 г.

Гродна – 29.03.2008 г.

  1. Рэгіянальны тур. У рэгіянальным туры ўдзельнічаюць пераможцы занальных тураў. У кожным рэгіёне вылучаецца адна каманда-пераможца.

  1. Цэнтр у г. Гродна (18.04). Удзельнічаюць каманды-пераможцы 4, 5, 6 зон.

2) Цэнтр у г. Гродна (19.04). Удзельнічаюць каманды-пераможцы 1, 2, 3 зон.

  1. Абласны тур. У абласным туры ўдзельнічаюць каманды-пераможцы 1 і 2 рэгіёнаў. Цэнтр – г. Гродна, Установа адукацыі “Гродзенскі дзяржаўны абласны палац дзіцячай і юнацкай творчасці”(17.05).




  1. Умовы конкурсу

  1. На конкурс выносяцца пытанні па гісторыі, архітэктуры, фальклоры, этнаграфіі, прыродзе Гродзеншчыны.

  2. Змест конкурсу патрабуе ад ўдзельнікаў:

  • ведання экскурсійных аб’ектаў вобласці, гістарычных падзей, постацей, тэрмінаў, прыроднай спадчыны рэгіёна;

  • умення суадносіць вядомыя факты з невядомымі;

  • рабіць абагульненні, прыводзіць доказы, выбіраць найбольш цікавыя і значныя факты;

  • адстойваць асабісты погляд;

  • выразна і лагічна выказваць свае думкі.

  1. Конкурс праводзіцца на беларускай мове.

  2. У выкананні хатніх заданняў могуць ўдзельнічаць іншыя вучні школ.

  3. Удзельнікі павінны строга вытрымліваць рэгламент кожнай часткі конкурсу. За парушэнне налічваюцца штрафныя балы.

  4. Пры правядзенні конкурсу нельга мяняць яго змест і ўмовы.




  1. Змест конкурсу

Конкурс складаецца з 5 частак.

  1. «Давайце пазнаёмімся» (прадстаўленне каманды). Хатняе заданне.

Расказ аб сваёй мясцовасці, аб найбольш значных падзеях, постацях (расказ, экскурсія, тэатралізаванае прадстаўленне), магчыма выкарыстанне легенд, паданняў і г.д. (Да 10 хв., 5 балаў).

  1. «Вандроўка». Хатняе заданне.

Кожная каманда складае ўмоўны турыстычны маршрут па вобласці, які ўключае 5 пунктаў з прапанаваных аргкамітэтам. Каманда-саперніца вызначае аб’екты, якія прадстаўлены пазнаваемай выявай (фотаздымак, малюнак) і раёнам. Рыхтуецца расказ аб аб’екце. Каманды абменьваюцца маршрутамі і кожная ідзе па маршруту, які прапанаваны камандай-саперніцай. (Да 10 хв., 5 балаў).

Спіс пунктаў і аб’ектаў дадаецца.

Пасля адказу адной каманды другая можа:

а) назваць невызначаныя аб’екты;

б) дадаць найбольш важныя моманты, якія не адзначаны адказваючымі (да 2 хв.). За дапаўненне дадаецца ад 0,1 да 0,5 балаў.

3. «Славутыя імёны Гарадзеншчыны»

Сцэнічнае прадстаўленне знакамітай постаці, якое павінна ўтрымліваць ключ да разгадкі (прыкметы часу, месца, падзеі і г.д.). Пры адказе неабходна вызначыць асобу і назваць прыкметы, якія ўказваюць на яе. (Да 10 хв., 5 балаў).

Спіс гістарычных асоб дадаецца.

4. Бліц-конкурс. Каманда на працягу 1 хв. адказвае на пытанні па паўстанню 1863-64 гг. на Беларусі.

На раённых турах пытанні задаюць каманды-саперніцы. На астатніх турах журы конкурсу. Кожны правільны адказ ацэньваецца ў 0,2 бала.

5. Фальклорна-этнаграфічны конкурс «Вялікдзень». Хатняе заданне.

Удзельнікі конкурсу павінны тэатралізавана прадставіць святкаванне Вялікадня з улікам мясцовых асаблівасцей. У прадстаўленні выкарыстоўваюцца песні, прыказкі, прымаўкі, загадкі, міфалогія, гульні, звязаныя з Вялікаднём ці яго падрыхтоўкай (Да 10 хв., 5 балаў).


  1. Узнагароджанне

  1. Па выніках раённага тура каманды, заняўшыя I, II, III месцы ўзнагароджваюцца граматамі і дыпломамі аддзела адукацыі.

  2. Па выніках занальных тураў каманды, заняўшыя І, ІІ і ІІІ месцы, узнагароджваюцца граматамі і дыпломамі ўпраўлення адукацыі аблвыканкама. Дадатковыя ўзнагароды вызначаюцца мясцовымі аргкамітэтамі.

  3. Па выніках рэгіянальных тураў каманды, заняўшыя І, ІІ і ІІІ месцы, узнагароджваюцца абласным аргкамітэтам граматамі, дыпломамі, падарункамі. Дадатковыя ўзнагароды вызначаюцца мясцовымі аргкамітэтамі.

  4. Па выніках абласнога конкурсу абласным аргкамітэтам ўзнагароджваюцца:

    • каманда-пераможца: граматамі, прызамі;

    • каманда, заняўшая ІІ месца: граматамі, заахвочвальнымі прызамі;

    • установы адукацыі, якія падрыхтавалі каманды: каштоўнымі падарункамі;

    • педагогі, якія падрыхтавалі каманды: каштоўнымі падарункамі;

    • вучань, які атрымаў сімпатыі гледачоў: каштоўным падарункам.




  1. Склад журы конкурсу

  1. Будзе даведзены дадаткова.


Даведкі па тэлефонах:28-3-66, 27-6-65


Аргкамітэт


Спіс постацей да конкурсу

Лёсам звязаныя з Гарадзеншчынай”



  1. Жан Эмануэль Жылібер.

  2. Казімір Альхімовіч.

  3. Валерый Урублеўскі.

  4. Іван Чыгрын.

  5. Янка Маўр.

  6. Лазар Заменгоф.

  7. Ларыса Геніюш.

  8. Ігнацій Дамейка.

  9. Лейб Найдус.

  10. Восіп Кавалеўскі.

  11. Ігнат Дварчанін.

  12. Казімір Лышчынскі.


Спіс аб’ектаў да конкурсу “Вандроўка”


г. Гродна – 1. Лямус XVII ст.

2. Жаночы праваслаўны Ражаство-Багародзічны манастыр.

3. Пратэстанцкая кірха XIX ст.


Астравецкі раён – 4. Касцёл Св. Троіцы ў в.Гервяты.

5.Касцёл Св. Георгія ў в.Варняны.


Ашмянскі раён – 6. Уваскрасенская царква XIX ст. у г. Ашмяны.


Бераставіцкі р-н – 7. Крыжаўздвіжанскі касцёл XVIII ст. ў в. Макараўцы.

8. Касцёл Візітацыі Найсвяцейшай Дзевы Марыі XVII ст.

у г.п. В.Бераставіца.


Ваўкавыскі р-н – 9.Касцёл Св. Міхаіла Архангела ў в.Гнезна.

10. Касцёл Св.Іаана Хрысціцеля ў в. Воўпа.


Воранаўскі р-н – 11. Касцёл Ушэсця Найсвяцейшай Дзевы Марыі ў в.Нача.

12. Касцёл Св. Лінуса ў в.Пеляса.


Гродзенскі р-н – 13. Касцёл Прасвятой Троіцы ў в.Індура.


Дзятлаўскі р-н – 14. Святаўспенская царква ў в.Казлоўшчына.

Зельвенскі р-н – 15. Касцёл Найсвяцейшага Божага Цела і святога Ежы ў в.Крамяніца.


Іўеўскі р-н – 16. Касцёл Святога Уладзіслава ў в.Суботнікі.

17. Свята-Мікалаеўская царква ў г.п. Юрацішкі.


Карэліцкі р-н - 18. Спаса-Прэабражэнская царква ў в.Райца

(да 1863 г.- касцёл).

19. Свята-Пакроўская царква ў в.Турэц.


Лідскі р-н - 20. Касцёл Святога Міхаіла Архангела ў в.Белагруда.


Навагрудскі р-н – 21. Касцёл Уздвіжання Святога Крыжа ў в.Уселюб.


Мастоўскі р-н – 22. Троіцкі касцёл XVIII ст. у в.Струбніца.

Слонімскі р-н – 23. Жыровіцкі Свято-Успенскі манастыр.

Смаргонскі р-н – 24. Касцёл Святога Тадэвуша ў в.Вішнева.

Навагрудскі р-н 25. Свята-Барыса-Глебская царква ў г.Навагрудак.


Шчучынскі р-н – 26. Касцёл Ушэсця Найсвяцейшай Дзевы Марыі XIX ст. у в.Жалудок.

27. Царква Міхаіла Архангела ў г.Шчучын.


Выявы аб ектаў будуць даведзены дадаткова.


Фальклорна-этнаграфічны конкурс “Вялікдзень


Удзельнікі конкурсу могуць прадставіць не толькі асобны этап ці абрад самаго Вялікадня, але і фрагменты падрыхтоўкі да святкавання.

У выступленні пажадана адлюстраваць асаблівасці святкавання Вялікадня ў сваёй мясцовасці.


Літаратура:


  1. Архітэктура Беларусі: нарысы эвалюцыі ва ўсходнеславянскім і еўрапейскім кантэксце. У 4т./ А.І. Лакотка і іншыя. – Мн.: Бел. навука, 2007.

  2. Аляксееў Л.В. Гродна – помнікі Панямоння. Мн., 1996.

  3. Археалогія і нумізматыка Беларусі. Энцыклапедыя. Мн., 1993.

  4. Археалагічныя помнікі Гродзензеншчыны. Зборнік. Гродна, 1992.

  5. Архітэктура Беларусі. Энцыклапедычны даведнік. Мн., 1993.

  6. Беларусь у Вялікай Айчыннай вайне. 1941-1945. Дзень за днём. Ілюстраваная храналогія. Мн., 2004.

  7. Всеобщая история архитектуры. Т. 6. М., 1986.

  8. Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі. Гродзенская вобласць. Мн., 1986.

  9. Историко-культурные ландшафты Беларуси/ А.Н. Лакотко. – Минск: Бел.навука, 2006

  10. Иллюстрированная хронология истории Беларуси. Мн., 2002.

  11. Краіна Беларусь. Ілюстраваная гісторыя. 2003.

  12. Мысліцелі і асветнікі Беларусі. Энцыклапедычны даведнік. Мн., 1995.

  13. Народныя мастацкія рамёствы Беларусі. Мн., 2001.

  14. Природа Белоруссии. Популярная энциклопедия. Мн., 1986.

  15. Славутыя імёны Бацькаўшчыны. Вып. 1. Мн., 2000.

  16. Сыны і пасынкі Беларусі. Мн., 1996.

  17. Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. Т. 1 – 18. Мн., 1993 – 2005.

  18. Этнаграфія Беларусі. Энцыклапедыя. Мн., 1989.

  19. Кулагин А.И. Архитектура дворцово-усадебных ансамблей Белорусси в первой пол. XVIII – нач. XIX вв. Мн., 1981.

  20. Кушнярэвіч А.М. Культавае дойлідства Беларусі XIII-XVI стст. Мн., 1993.

  21. Лозка А. Беларускі народны каляндар. Мн., 2002.

  22. Лыч Л., Навіцкі У. Гісторыя культуры Беларусі. Мн., 1996.

  23. Мураваныя храмы:Сакр. Архітэктура бел. барока / Т.В. Габрусь. – Мн.: Ўраджай, 2001. – 287 с.

  24. Маленка Л.І. Беларускі народны касцюм. Мн., 2001.

  25. Памяць: Гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Гродзенскай вобласці.

  26. Православныя храмы на Беларусі: энц. Даведнік/ А.М. Кулагін. – Мн.: Белэнц, 1993.

  27. Природа Белоруссии. Популярная энциклопедия. Мн., 1986.

  28. Путеводитель по городам и районным центрам РБ / А.Варивончик. – Мн., 2004.

  29. Пяткевіч А. Людзі культуры з Гродзеншчыны. Даведнік. Гродна, 2000.

  30. Сергачев С.А. Белорусское народное зодчество. Мн, 1992.

  31. Федорук А.Т. Садово-парковое искусство Белоруссии. Мн., 1989

  32. Ткачоў М.А. Абарончыя збудаванні заходніх зямель Беларусі XIII-XVIII стст. Мн., 1978.

  33. Ткачоў М.А. Замкі Беларусі. Мн., 1977.

  34. Трусаў А.А. Старонкі мураванай кнігі. Мн., 1986.

  35. Трусов О.А. Памятники монументального зодчества Белоруссии XI-XVIII вв. М., 1988.

  36. Чантурия В.А. История архитектуры Белоруссии. М., 1985.

  37. Чантурия В.А. Памятники архитектуры и градостроительства Белоруссии. Мн., 1986.

  38. Черепица В. М. Истоки. Гродно, 1991.

  39. Черепица В. М. Са скарбницы книжных паліц. Мн., 1994.

  40. Швед В. В., Госцеў А.М., Дабрыян А.А. Гарадзен, Гродна. 1991.

41.Каталіцкія храмы на Беларусі : Энцыклапедычны даведнік/А.М.Кулагін.-2-е выд.-Мн.:БелЭн,2001.-216с.



Дадаць дакумент у свой блог ці на сайт

Падобныя:

Палажэнне iconПалажэнне
Палажэнне вызначае агульны парадак арганізацыі І правядзення школьнага конкурса “ Вучань года” у дзяржаўнай установе адукацыі “Чэрнікаўшчынскі...

Палажэнне iconПалажэнне аб курсавых экзаменах І заліках Установы адукацыі
Палажэнне аб курсавых экзаменах І заліках Установы адукацыі «Брэсцкі дзяржаўны універсітэт імя А. С. Пушкіна» (далей Палажэнне) распрацавана...

Палажэнне iconПалажэнне аб паўторным паступленні студэнтаў, якія займаюцца ў бду на платнай аснове
Дадзенае палажэнне датычыцца студэнтаў бду, якія займаюцца на платнай форме атрымання адукацыі І не маюць акадэмічных запазычанасцей...

Палажэнне iconПалажэнне аб аказанні матэрыяльнай дапамогі студэнтам бду культуры І мастацтваў
Палажэнне аб аказанні матэрыяльнай дапамогі студэнтам бдукм прымаецца з мэтай сацыяльнай абароны студэнтаў універсітэта, выканання...

Палажэнне iconАдкрый для сябе Беларусь!\ Агульныя палажэнні дадзенае Палажэнне аб конкурсе
Дадзенае Палажэнне аб конкурсе «Адкрый для сябе Беларусь!» (далей конкурс) вызначае парадак арганізацыі І правядзення творчага конкурсу,...

Палажэнне iconКонкурс Поўная назва работы/ праграма, у якой выканана работа
Палажэнне “Аб правядзенні Мінскага міжнароднага фестываля лічбавага мастацтва “Terra Nova” (далей Палажэнне) вызначае мэту І задачы...

Палажэнне iconПалажэнне аб парадку выдачы дазволу на выкананне работ на матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцях I (або) у зонах аховы нерухомых матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцей глава 1 агульныя палажэнні
Дадзенае Палажэнне з'яўляецца абавязковым для ўсіх юрыдычных І фізічных асоб, у тым ліку індывідуальных прадпрымальнікаў, уласнікаў...

Палажэнне iconПалажэнне аб народным майстры
Зацвержана пастановай Савета Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь ад 7 красавiка 2000г., №471

Палажэнне iconПалажэнне аб дыпломнай рабоце
Бадзевіч З. І., кандыдат філалагічных навук, загадчык кафедры сучаснай беларускай мовы, дацэнт

Палажэнне iconПалажэнне аб дзяжурстве
Дзяжурны клас па школе фарміруецца з вучняў 5-9 класаў, згодна складзенаму графіку дзяжурства на адзін тыдзень

Размесціце кнопку на сваім сайце:
be.convdocs.org


База данных защищена авторским правом ©be.convdocs.org 2012
звярнуцца да адміністрацыі
be.convdocs.org
Галоўная старонка