Незалежныя беларускія газэты, якія ня маюць магчымасьці для распаўсюду праз пошту І шапікі "Белсаюздруку"- трапляюць да чытачоў дзякуючы валянтэрам. Рэпартаж




НазваНезалежныя беларускія газэты, якія ня маюць магчымасьці для распаўсюду праз пошту І шапікі "Белсаюздруку"- трапляюць да чытачоў дзякуючы валянтэрам. Рэпартаж
Дата канвертавання30.11.2012
Памер21.92 Kb.
ТыпДокументы
Dash0919hazety


Незалежныя беларускія газэты, якія ня маюць магчымасьці для распаўсюду ---- праз пошту і шапікі “Белсаюздруку”– трапляюць да чытачоў дзякуючы валянтэрам. Рэпартаж пра распаўсюднікаў газэтаў падрыхтаваў Алесь Дашчынскі.


А 8-й гадзіне раніцы я падыходжу да станцыі “Усход” менскага мэтро, непадалёк ад крамы “Шчасьце”. Вялікая колькасьць мінакоў перасаджваецца тут з аўтобусаў і тралейбусаў у мэтро. Побач, на мармуровым парапэце падзямельнага пераходу дзьве жанчыны расклалі сьвежыя нумары незалежных газэт-- “Народная воля”, “Наша ніва” і “Белорусская газета”.


Спадарыня Рыта распаўсюджвае незалежную прэсу з 95-га году.


(Рыта: ) “Прыходжу раз у тыдзень сюды на “Усход”, таму што людзі хочуць чытаць газэты – “Народную волю” і “Нашу ніву”.


(Карэспандэнт: ) “Наагул, карыстаюцца попытам гэтыя газэты?”


(Рыта: ) “Так, карыстаюцца канешне. Чалавек можа 40 за раніцу: людзі выяжджаюць са сваіх спальных раёнаў і набываюць праўдзівыя газэты”.


Тым часам да спадарыні Рыты падыходзяць пакупнікі:


(Карэспандэнт: ) “А вы што купляеце, якую газэту?”


(Спадар: ) “Толькі незалежную. Больш праўдзівая інфармацыя тут. Ну, такая ўлада, што ўсё забараняе. І больш няма газэт, акрамя гэтых”.


(Спадар: ) “Народную волю” чытаю. Таму што там праўдзіва адлюстроўваюць наша жыцьцё”.


(Спадар: ) “Народную волю” кожны раз купляю, кожны тыдзень, таму што тут усю праўду пішуць”.


Грамадзяне абураюцца, што “Народную волю”, “Нашу ніву” і іншыя незалежныя газэты не прадаюць у шапіках.


(Спадар: ) “Немагчыма купіць. Хацелася б не так у бабулек купляць, якіх ганяюць, а набываць упэўнена, штодзённа.


(Спадар: ) “Гэта гаворыць пра тое, што ў нас няма свабоды слова, што ў нас не выконваецца Закон аб друку. Я лічу, што павінна быць любая газэта даступнай. Таму што там многа крытыкі ў адрас ўладаў, таму яны яе забараняюць распаўсюджваць”.


(Уладзімер: ) “Гэта дрэнна. Вельмі нават. Заціскаюць прыватныя газэты. Трэба з гэтым неяк змагацца”.


(Спадарыня: ) ”Канешне дрэнна. А чаму не прадаюць, гэта трэба да ўладаў зьвяртацца з гэтым пытаньнем. Была б магчымасьць больш купіць, а так я маю магчымасьць купіць толькі ў адным месцы”.


(Карэспандэнт: ) “Але ж у кіёсках прадаюцца іншыя газэты, вы іх чытаеце?”


(Спадар: ) “Яны падкантрольныя рэжыму. Яны пішуць тое, што ім трэба. А тое, што трэба простаму чалавеку, там не знойдзеш нічога”.


Гэтая раніца прайшла спакойна для спадарыні Рыты. За пару гадзінаў яна пагандлявала ў некалькіх месцах. І прадала ўсе 40 паасобнікаў газэтаў. А вось у мінулы панядзелак Рыту затрымала міліцыя і аштрафавала. У пратаколе напісалі: «гандаль у неўсталяваным месцы».


(Рыта: ) “Вельмі цяжка, таму што людзі бегаюць, скардзяцца. Тыя што стукачы бегаюць, закладваюць. Міліцыянты пераапранутыя ўсялякія, людзі ў цывільным. І арыштоўваюць. Раней можна было, а цяпер нельга. Парушаюцца і мае правы, і правы грамадзян, таму што прэсу трэба прадаваць ва ўсіх месцах”.

Дадаць дакумент у свой блог ці на сайт

Падобныя:

Незалежныя беларускія газэты, якія ня маюць магчымасьці для распаўсюду праз пошту І шапікі \"Белсаюздруку\"- трапляюць да чытачоў дзякуючы валянтэрам. Рэпартаж iconНезалежныя беларускія газэты, якія ня маюць магчымасьці для распаўсюду праз пошту І шапікі "Белсаюздруку"- трапляюць да чытачоў дзякуючы валянтэрам. Рэпартаж
Незалежныя беларускія газэты, якія ня маюць магчымасьці для распаўсюду праз пошту І шапікі “Белсаюздруку”– трапляюць да чытачоў дзякуючы...

Незалежныя беларускія газэты, якія ня маюць магчымасьці для распаўсюду праз пошту І шапікі \"Белсаюздруку\"- трапляюць да чытачоў дзякуючы валянтэрам. Рэпартаж iconАдкуль у беларусаў прага да экстрэмальнасьці?
Беларусы ўсё часьцей трапляюць у міжнародныя зводкі навінаў, якія маюць трагічнае адценьне. Захопленыя ў закладнікі ці пахаваныя...

Незалежныя беларускія газэты, якія ня маюць магчымасьці для распаўсюду праз пошту І шапікі \"Белсаюздруку\"- трапляюць да чытачоў дзякуючы валянтэрам. Рэпартаж iconБеларускія кнігі, касэты й кампакт-дыскі, падпіска на газэты й часапісы, якія выдаюцца ў Беларусі
Каб зрабіць замову, дашліце ліст электроннаю поштаю на адрас: (). У лісьце пералічыце рэчы, якія хацелі-б замовіць І адрас, куды...

Незалежныя беларускія газэты, якія ня маюць магчымасьці для распаўсюду праз пошту І шапікі \"Белсаюздруку\"- трапляюць да чытачоў дзякуючы валянтэрам. Рэпартаж iconКапітан нашых падарожжаў Янка Маўр
За 40 год пісьменніцкай дзейнасці ён стварыў кнігі, якія карыстаюцца ў чытачоў надзвычайнай папулярнасцю. Цяжка назваць другога беларускага...

Незалежныя беларускія газэты, якія ня маюць магчымасьці для распаўсюду праз пошту І шапікі \"Белсаюздруку\"- трапляюць да чытачоў дзякуючы валянтэрам. Рэпартаж iconЗатое асобы, якія не маюць месца жыхарства ў Польшчы, падпарадкоўваюцца абмежаванаму падатаковаму абавязку
Хав'ер герой нашых папярэдніх тэкстаў пачал плаціць падаткі ў Польшчы праз паўгода легальнага знаходжання ў Варшаве, звычайна перад...

Незалежныя беларускія газэты, якія ня маюць магчымасьці для распаўсюду праз пошту І шапікі \"Белсаюздруку\"- трапляюць да чытачоў дзякуючы валянтэрам. Рэпартаж icon"У тэгеране Лукашэнка шукаў аргумэнты для спрэчкі з Масквой?"
На форумах парталу tut by сёньня можна знайсьці шэраг галінак, на якіх наведнікі абмяркоўваюць вынікі візыту Аляксандра Лукашэнкі...

Незалежныя беларускія газэты, якія ня маюць магчымасьці для распаўсюду праз пошту І шапікі \"Белсаюздруку\"- трапляюць да чытачоў дзякуючы валянтэрам. Рэпартаж iconКонкурс стыпендый на навучанне ў Варшаве 11  Падзеі:  уверх Бацькі дзяцей-інвалідаў вучыліся грамадскай актыўнасці Чарговы трэнінг у межах праекта «Развіццё патэнцыялу бацькоў, якія маюць дзяцей з інваліднасцю для павышэння ІХ удзелу ў грамадскім жыцці г.
Чарговы трэнінг у межах праекта «Развіццё патэнцыялу бацькоў, якія маюць дзяцей з інваліднасцю для павышэння ІХ удзелу ў грамадскім...

Незалежныя беларускія газэты, якія ня маюць магчымасьці для распаўсюду праз пошту І шапікі \"Белсаюздруку\"- трапляюць да чытачоў дзякуючы валянтэрам. Рэпартаж iconСёньня прэзэнтацыя гарадзенскага нумару "arche"
Стыпендыяльная праграма Alfred-Toepfer-Stipendien падтрымлівае актыўных І таленавітых студэнтаў, якія вывучаюць сацыяльна-грамадзкія...

Незалежныя беларускія газэты, якія ня маюць магчымасьці для распаўсюду праз пошту І шапікі \"Белсаюздруку\"- трапляюць да чытачоў дзякуючы валянтэрам. Рэпартаж iconПраграмы
Праграма іспыту прызначана для абітурыентаў, якія маюць спецыяльную музычную адукацыю

Незалежныя беларускія газэты, якія ня маюць магчымасьці для распаўсюду праз пошту І шапікі \"Белсаюздруку\"- трапляюць да чытачоў дзякуючы валянтэрам. Рэпартаж iconУ сёньняшнім выпуску "Званкоў на Свабоду" агляд тэлефанаваньняў за тыдзень
Яны патрабуюць, каб улады Менску прызналі іхны храм культавым будынкам І далі магчымасьць ладзіць там набажэнствы. На гэтым тыдні...

Размесціце кнопку на сваім сайце:
be.convdocs.org


База данных защищена авторским правом ©be.convdocs.org 2012
звярнуцца да адміністрацыі
be.convdocs.org
Галоўная старонка