Міністэрства адукацыі рэспублікі беларусь установа адукацыі




НазваМіністэрства адукацыі рэспублікі беларусь установа адукацыі
старонка1/3
Дата канвертавання28.10.2012
Памер315.25 Kb.
ТыпДокументы
  1   2   3
МІНІСТЭРСТВА АДУКАЦЫІ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ

УСТАНОВА АДУКАЦЫІ

БЕЛАРУСКІ ДЗЯРЖАЎНЫ ПЕДАГАГІЧНЫ УНІВЕРСІТЭТ

ІМЯ МАКСІМА ТАНКА”


ЗАЦВЯРДЖАЮ

Рэктар ўстановы адукацыі «Беларускі

дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт імя Максіма Танка»

___________________ П.Д. Кухарчык ___________________

Рэгістрацыйны № УД- _________ /баз.


ДЗЯРЖАЎНЫ ЭКЗАМЕН ПА ГЕАГРАФІІ


вучэбная праграма для спецыяльнасцей:

1-02 04 02 Геаграфія

1-02 04 05-01 Геаграфія. Біялогія

1-02 04 05-04 Геаграфія. Ахова прыроды


МІНСК 2012

Складальнікі:

В.Б. Кадацкі, доктар геаграфічнных навук, прафесар кафедры фізічнай геаграфіі; В.Н. Кісялеў, доктар геаграфічных навук, прафесар кафедры фізічнай геаграфіі; А.А. Лепешаў, кандыдат сельскагаспадарчых навук, дацэнт кафедры фізічнай геаграфіі; Г.І. Літвінюк, кандыдат геолага-мінералагічных навук, дацэнт кафедры фізічнай геаграфіі; Н.У. Навуменка, кандыдат сельскагаспадарчых навук, дэкан факультэта прыродазнаўства, дацэнт; В.Ю. Панасюк, кандыдат геаграфічных навук, дацэнт кафедры фізічнай геаграфіі; Г.В. Таранчук, кандыдат геаграфічных навук, загадчык кафедры фізічнай геаграфіі БДПУ, дацэнт; А.М. Баско, кандыдат геолага-мінералагічных навук, дацэнт кафедры фізічнай геаграфіі; В.Л. Андрэева, кандыдат геаграфічных навук, дацэнт кафедры фізічнай геаграфіі; Н.Г. Бялкоўская, кандыдыт геаграфічных навук, дацэнт кафедры эканамічнай геаграфіі і аховы прыроды; В.М. Сасноўскі, кандыдат геаграфічных навук, дацэнт кафедры эканамічнай геаграфіі і аховы прыроды; М.Л. Страха, старшы выкладчык кафедры эканамічнай геаграфіі і аховы прыроды; В.В. Пугач, старшы выкладчык кафедры эканамічнай геаграфіі і аховы прыроды; З.М. Шуканава, старшы выкладчык кафедры эканамічнай геаграфіі і аховы прыроды.


Рэцэнзенты:

А.М. Вітчанка, доктар геаграфічных навук, прафесар, загадчык кафедры геаграфічнай экалогіі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта;

П.С. Лопух, доктар геаграфічных навук, прафесар, загадчык кафедры агульнага землязнаўства Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта


Рэкамендавана да зацвярджэння:


Кафедрай фізічнай геаграфіі

(пратакол № 7 ад «08 » лютага 2012 г.);


Кафедрай эканамічнай геаграфіі і аховы прыроды

(пратакол № 7 ад « 16 » студзеня 2012г.);


Навукова-метадычным саветам БДПУ

(пратакол № 2 ад «09» лютага 2012 г.).


ТЛУМАЧАЛЬНАЯ ЗАПІСКА

Дзяржаўны экзамен па геаграфіі з’яўляеца выніковай формай атэстацыі студэнтаў, якія атрымліваюць вышэйшую адукацыю па спецыяльнасцях 1-02 04 Геаграфія, 1-02 04 05-01 Геаграфія. Біялогія, 1-02 04 05-04 Геаграфія. Ахова прыроды.

Асноўная мэта дзяржаўнага экзамена па геаграфіі – выявіць глыбіню і паўнату геаграфічных ведаў, атрыманых студэнтамі за ўвесь перыяд навучання ў ВНУ, вызначыць здольнасць студэнтаў да абагульнення тэарэтычных ведаў ў галіне фізічнай і сацыяльна-эканамічнай геаграфіі, а таксама ацаніць узровень валодання метадычнымі ведамі ў галіне выкладання геаграфіі.

Праграма дзяржаўнага экзамена па геаграфіі ў структурных адносінах складаецца з чатырох раздзелаў. У першым раздзеле вызначаюцца патрабаванні да ведаў студэнтаў у галіне фізічнай геаграфіі. Даецца пакампанентны агляд геаграфічнай абалонкі Зямлі, а таксама фізіка-геаграфічная характарыстыка рэгіёнаў свету. Значная ўвага надаецца пытанням аховы і рацыянальнага выкарыстання асобных кампанентаў прыроды. Асобна вылучаны картаграфічныя веды, якімі павінен валодаць сучасны выкладчык геаграфіі.

Другі раздзел праграмы змяшчае пералік пытанняў, якія павінны быць засвоены студэнтамі ў галіне эканамічнай і сацыяльнай геаграфіі. Перавага аддаецца інтэгрыраванаму падыходу да кампанавання пытанняў, які патрабуе ад студэнтаў ведання не толькі агульных заканамернасцяў тэрытарыяльнай арганізацыі грамадства, але і адметных рысаў размяшчэння насельніцтва і гаспадаркі ў асобных рэгіёнах і краінах. Больш грунтоўна даецца сацыяльна-эканоміка-геаграфічная характарыстыка краін СНД.

Пры кампаноўцы пытанняў трэцяга раздзела выкарыстаны краіназнаўчы падыход, які дазваляе на прыкладзе канкрэтнай краіны – Рэспублікі Беларусь – інтэгрыраваць фізіка-геаграфічныя і сацыяльна-эканоміка-геаграфічныя веды і вызначыць здольнасць студэнтаў да геаграфічных абагульненняў і ўстанаўлення прычынна-выніковых сувязяў паміж гаспадарчай дзейнасцю людзей, яе прыродна-геаграфічнай абумоўленнасцю і экалагічнымі вынікамі.

Чацверты раздзел праграмы вызначае патрабаванні да ведаў студэнтаў у галіне методыкі выкладання геаграфіі як педагагічнай навукі і прадметнай дыдактыкі. У лагічнай паслядоўнасці разглядаюцца пытанні аб гісторыі развіцця школьнай геаграфіі, сучасных патрабаваннях да яе зместу, метадах навучання геаграфіі, асаблівасцях фарміравання геаграфічных ведаў і ўменняў, методыцы вывучэння школьных курсаў геаграфіі.

У метадычнай частцы праграмы прыводзіцца пералік асноўнай і дадатковай літаратуры па кожнаму раздзелу.

ФІЗІЧНАЯ ГЕАГРАФІЯ

Агульная фізічная геаграфія.

Геаграфічная абалонка як прадмет вывучэння фізічнай геаграфіі. Паняцце аб геаграфічнай абалонцы.

Планетарныя фактары, якія вызначаюць асаблівасці геаграфічнай абалонкі: форма і памеры Зямлі, кручэнне Зямлі вакол сваёй восі і рух вакол Сонца. Магнітасфера Зямлі.

Структура і характэрныя рысы геаграфічнай абалонкі. Абалонкавая будова Зямлі.

Атмасфера, як адна з геасфер геаграфічнай абалонкі. Склад атмасферы, пастаянныя і пераменныя складаючыя, уласцівасці атмасферы. Сучасныя ўяўленні аб межах атмасферы.

Агульныя заканамернасці размеркавання ў геаграфічнай абалонцы сумарнай сонечнай радыяцыі, радыяцыйнага і цеплавога балансу.

Цеплавы ражым падсцілаючай паверхні і ніжняга слоя атмасферы: асаблівасці награвання сушы і воднай паверхні, агульныя заканамернасці тэмпературнага поля Зямлі і занальна-рэгіянальны характар размеркавання тэмпературы.

Вада ў атмасферы: роля воблачнасці ў геаграфічнай абалонцы, утварэнне ападкаў, заканамернасці і фактары размеркавання ападкаў па шыротах і ў межах адных і тых жа шырот, іх роля ў геаграфічнай абалонцы.

Барычнае поле Зямлі. Абумоўленасць змянення атмасфернага ціску, агульныя заканамернасці яго геаграфічнага размеркавання. Барычныя сістэмы як цэнтры дзеяння атмасферы.

Геаграфічныя тыпы, месцы фарміравання паветраных мас, іх ўласцівасці. Кліматалагічныя (галоўныя) франты, заканамернасці сезонных зрушэнняў, іх значэнне.

Цыклоны і антыцыклоны.

Агульная цыркуляцыя атмасферы. Занальныя цыркуляцыйныя сістэмы.

Кліматаўтвараючыя фактары і працэсы, асаблівасці іх праяўлення на розных шыратах, ў розных частках геаграфічнай абалонцы.

Класіфікацыі кліматаў Б.П.Алісава, Б.П.Кеппена, Л.С. Берга, А.А.Грыгор’ева і М.І.Будыкі. Кліматычныя паясы і вобласці. Заканамернасці змены кліматычных умоў у прасторы.

Гідрасфера як адна з абалонак Зямлі. Ўзаемадзеянне гідрасферы з другімі абалонкамі Зямлі.

Сусветны акіян як адзіная прыродна-аквальная сістэма. Роля Сусветнага акіяна ў размеркаванні тэмпературы і вільгаці ў геаграфічнай абалонцы. Геаграфічныя заканамернасці размеркавання тэмпературы і салёнасці вады. Водныя масы. Роля акіянасферы.

Воды сушы, іх роля ў геаграфічнай абалонцы. Гідраграфічная сетка і асаблівасці яе размеркавання. Асаблівасці жыўлення і сцёку рэк. Геаграфічныя заканамернасці гідралагічнага рэжыму рэк.

Азёры. Паняцце, умовы утварэння. Класіфікацыя азёр па гідралагічнаму рэжыму, генезісу катлавін, мінеральным уласцівасцям, тэмпературнаму рэжыму. Заканамарнасці геаграфічнага распаўсюджвання і роля азёр у геаграфічнай абалонцы.

Балоты. Утварэнне, тыпы балот і іх эвалюцыя. Заканамернасці геаграфічнага размеркавання і роля ў геаграфічнай абалонцы.

Падземныя воды. Асаблівасці занальна-рэгіянальнага распаўсюджвання падземных вод, іх роля ў геаграфічнай абалонцы.

Праблемы аховы і рацыянальнага выкарыстання рэк, азёр, балот і падземных вод.

Вадасховішчы, каналы і іх роля ў прыродзе.

Ледавікі, іх тыпы і умовы ўтварэння. Снегавая лінія, мяжа. Геаграфічныя заканамернасці змены вышыні снегавой лініі. Сучаснае мацерыковае і горнае абледзяненне. Значэнне ледзянога покрыва.

Водны баланс Зямлі.

Літасфера. Сучасныя уяўленні аб літасферы, яе межах.

Мінералы, іх фізічныя ўласцівасці. Классіфікацыя мінералаў. Карысныя выкапні. Іх сувязь з геалагічнай будовай. Геалагічны час. Паняцце аб адносным і абсалютным узросце адкладаў. Геахраналагічная і стратыграфічная шкалы. Горныя пароды, іх сувязь з будовай зямной кары. Класіфікацыя горных парод. Гаспадарчае значэнне.

Сучасныя ўяуленіі аб будове літасферы і яе развіцці. Літасфера і зямная кара. Зонная плаўка і праблема ўтварэення зямной кары. Асноўныя структурныя элементы зямной кары акіянічнага і кантынентальнагга тыпаў, іх будова і развіццё з пазіцый новай глабальнай тэктонікі. Літасферныя пліты і тыпы іх граніц. Спрэдзінг, субдукцыя, іх роля ў развіцці зямной кары. Рух літасферных пліт і яго сувязь з фарміраваннем кары рознага тыпу.

Асноўныя этапы геалагічнай гісторыі развіцця Зямлі. Байкальскі, калядонскі, герцынскі тэктагенезы і іх ўплыў на развіццё геалагічнай будовы зямной кары ў адпаведны час. Палеатэктанічныя схемы. Мезазойскі этап. Уплыў мезазойскага тэктагенезу на развіццё геатэктанічных структур. Эпіплатформенны арагенез гэтага часу. Трапавы магматызм. Развіццё “маладых” акіянічных упадзін. Фарміраванне сярэдзінна-акіянічных хрыбтоў. Палеактэктанічная схема канца мезазою. Альпійскі (кайназойскі) этап, яго сучасны стан. Уплыў альпійскага тэктагенезу на развіццё геатэктанічных структур. Эпіплатформенны арагенез гэтага часу. Роля неатэктанічных працэсаў ў фарміраванні сучаснага рэльефу.

Энергетычныя крыніцы рэльефаўтварэння. Працэсы, фактары рэльефаўтварэння. Рэльеф як вынік сумеснага ўздзеяння эндагенных і экзагенных працэсаў. Паняцце аб геатэктуры, марфаструктуры, марфаскульптуры.

Эндагенныя працэсы і рэльеф (тэктанічныя рухі, магматызм і вулканізм, землятрасенні).

Рэльеф сушы. Генетычныя тыпы раўнін ( акумулятыўныя, пластавыя, дэнудацыйныя) і гор ( складкаватыя, скідава-складкаватыя, складкавата-глыбавыя, глыбава-складкаватыя, сталова-глыбавыя), заканамернасці іх геаграфічнага распаўсюджвання.

Геатэктуры і морфаструктуры дна Сусветнага акіяна.

Экзагенныя працэсы і рэльеф. Схілавыя, флювіяльныя, карставыя, гляцыяльныя, крыягенныя, эолавыя, берагавыя, біягенныя, антрапагенавыя працэсы; формы рэльефу; заканамернасці геаграфічнага размеркавання.

Біясфера. Паняцце аб біясферы. Склад, будова і яе граніцы. Вучэнне У.І.Вернадскага аб ролі жывого рэчыва ў развіцці сфер геаграфічнай абалонкі (атмасферы, гідрасферы, літасферы).

Тыпы арэалаў і іх паходжанне. Паняцці “рэлікт”, “эндэмік”, “вікарызм”. Элементы флоры і фаўны.

Паняцці “флора” і “фаўна”, іх адрозненне ад паняццяў “расліннасць”, “жывёльны свет”. Паняцці “фітацэноз”, “зоацэноз”, “біяцэноз”, “біягеацэноз” і “экасістэма”. Марфалогія, структура і функцыянаванне біягеацэнозу.

Глеба як асобнае прыроднае цела. Уклад В.В.Дакучаева, К.Д.Глінкі, К.К.Гедройца, В.Р.Вільямса, Б.Б.Палынава і іншых у вучэнне аб глебах. Фактары глебаўтварэння. Марфалагічныя прыкметы глебы. Глебавы профіль і генетычныя гарызонты.

Геаграфічныя заканамернасці фарміравання і размеркавання глебаў. Занальныя тыпы глебаў, іх уласцівасці.

Забруджванне глебаў. Эрозія глебаў. Прыёмы барацьбы з эразійнымі працэсамі. Меліярацыя глебаў, яе мэты. Віды меліярацый.

Фларыстычнае раянаванне Зямлі. Фаўністычнае раянаванне сушы і акіянаў. Біёмы Зямлі.

Біялагічны кругазварот рэчыва і энергіі. Жыццёвыя згуртаванні жывых арганізмаў (біяцэнозы, біягеацэнозы, экасістэмы). Уяўленні аб наасферы.

Геаграфічная абалонка. Уяўленне аб узнікненні геаграфічнай абалонкі, яе граніцах. Асноўныя этапы развіцця геаграфічнай абалонкі (дабіягенны, біягенны, антрапагенны, наасферны).

Галоўныя заканамернасці развіцця геаграфічнай абалонкі: адзінства і цэласнасць, рытмічнасць, занальнасць і азанальнасць. Развіцце вучэння аб зональнасці (А.Гумбальдт, В.В.Дакучаеў, А.А.Грыгор’еў, С.В.Калеснік і інш.).

Дыферэнцыяцыя геаграфічнай абалонкі па занальным і азанальным прыкметам. Агульная і кампанентная занальнасць. Прыродныя комплексы і геасістэмы. Паняцце аб ландшафце, марфалагічная структура ландшафта.

Фізічная геаграфія мацерыкоў і акіянаў.

Мацерыкі і акіяны як буйнейшыя прыродныя комплексы. Кампанентны склад гэтых комплексаў.

Сусветны акіян. Адзінства Сусветнага акіяна. Прынцыпы вылучэння акіянаў.

Асноўныя этапы асваення Сусветнага акіяна. Сучасныя навуковыя даследаванні. Міжнароднае супрацоўніцтва і прававыя акты ў галіне навуковых даследаванняў і выкарыстання багаццяў Сусветнага акіяна.

Паходжанне акіянаў. Межы, марфалагічныя і марфаметрычныя характарыстыкі акіянаў: Ціхага, Атлантычнага, Індыйскага, Паўночнага Ледавітага. Прасторавая неаднароднасць прыроды ў межах акіянаў. Рэльеф дна Сусветнага акіяна, тэктанічныя асаблівасці, геалагічная будова, карысныя выкапні і іх прымеркаванасць да пэўных геалагічных структур. Падводная ускраіна мацерыкоў, пераходныя зоны, ложа акіяна.

Воды Сусветнага акіяна, іх узнікненне і эвалюцыя. Фізіка-хімічныя ўласцівасці вод Сусветнага акіяна. Дынаміка паверхнявых вод Сусветнага акіяна, яе ўздеянне на працэсы ў геаграфічнай абалонцы. Тэрма-халінная цыркуляцыя вод. Паняцце аб водных масах. Ільды і лёдаўтварэнне ў Сусветным акіяне.

Арганічны свет Сусветнага акіяна. Класіфікацыя марскіх арганізмаў па месцазнаходжанні. Рэгіянальныя асаблівасці арганічнага свету акіянаў. Біемы астравоў.

Прыродныя багацці і рэсурсы Сусветнага акіяна: біялагічныя, энергетычныя, мінеральныя, рэкрэацыйныя. Экалагічныя праблемы Сусветнага акіяна і шляхі іх вырашэння.

Характарыстыка асобных акіянаў і іх складаючых – мораў, заліваў, праліваў і г.д.( геаграфічнае становішча, межы, канфігурацыя, асаблівасці геалагічнай будовы і рэльефа дна, донныя адклады, клімат, дынаміка вод і яе геаграфічныя вынікі, арганічны свет і прыродныя багацці). Параўнальная характерыстыка асобных мораў.

Мацерыкі. Мацерыкі і часткі света. Сістэма адзінак раянавання: мацерык – субкантынент ці група краін – фізіка-геаграфічная краіна – фізіка-геаграфічная вобласць (зона) – фізіка-геаграфічная правінцыя; крытэрыі іх вызначэння. Сучасныя глабальныя і рэгіянальныя геаэкалагічныя праблемы асобных мацерыкоў і частак свету.

Афрыка, Аўстралія, Акіянія, Антарктыда, Паўднёвая Амерыка, Паўночная Амерыка, Еўразія: геаграфічнае становішча і абумоўленыя ім асаблівасці прыроды.

Фарміраванне мацерыкоў і асноўныя этапы развіцця іх прыроды. Геалагічная будова, карысныя выкапні. Агульныя заканамернасці і асаблівасці рэльефу. Сучаснае рэльефаўтварэнне і яго геаграфічныя заканамернасці.

Фізіка-геаграфічныя працэсы і фактары, якія вызначаюць сваеасаблівасць клімату мацерыкоў. Радыяцыйная характарыстыка клімату асобных мацерыкоў і рэгіёнаў. Агульныя заканамернасці цыркуляцыі паветраных масаў над мацерыкамі і акіянамі. Агульные заканамернасці размеркавання кліматычных паказчыкаў. Кампанентная характарыстыка кліматычных ўмоў па порах года. Кліматычнае раянаванне мацерыкоў.

Фізіка-геаграфічныя ўмовы і іх ўздзеянне на характар гідраграфічнай сеткі мацерыкоў. Асноўныя тыпы жыўлення і рэжыму рэк мацерыкоў. Комплексная характарыстыка буйнейшых рэк свету.

Азёрныя раёны мацерыкоў. Комплексная характарыстыка буйнейшых азёр.

Сучаснае абледзяненне мацерыкоў, абледзяненні мінулага і іх роля ў фарміраванні сучасных ландшафтаў. Шматгадовая мерзлата, асаблівасці ландшафтаў зоны шматгадовай мерзлаты.

Праблемы аховы і рацыянальнага выкарыстання водных рэсурсаў свету.

Фактары дыферэнцыяцыі глебавага покрыва і расліннасці на мацерыках. Батаніка-геаграфічнае раянаванне (па Тахтаджану А.А.). Параўнальная характарыстыка глебаў і расліннасці фларыстычных царстваў і абласцей. Сучасныя геаэалагічныя праблемы аховы, рацыянальнага выкарыстання глебы і расліннага свету.

Жывёльны свет. Фактары яго дыферэнцыяцыі ў межах асобных мацерыкоў і акіянаў, асобных тэрыторый і акваторый. Заагеаграфічнае раянаванне. Параўнальная характарыстыка жывёльнага свету заагеаграфічных царстваў і абласцей Паўночных і Паўднёвых мацерыкоў.

Чалавек. Час і шляхі першапачатковага засялення мацерыкоў чалавекам. Асаблівасці расавага складу і шчыльнасці насельніцтва мацерыкоў.

Асаблівасці прасторавай дыферэнцыяцыі прыроды і фізіка-геаграфічнае раянаванне мацерыкоў:

Еўразія.

Еўропа. Фізіка-геаграфічныя краіны : Еўрапейскі сектар Арктыкі і Субарктыкі, Ісландыя, Фенаскандыя, Брытанскія астравы і Герцынская Еўропа, Альпійска-Карпацкая краіна, Сярэдне-Еўрапейская раўніна. Усходне-Еўрапейская раўніна, Уральская краіна, Еўрапейскае Міжземнамор'е, Крым.

Азія. Паўночная Азія (азіяцкі сектар Арктыкі, Заходняя, Сярэдняя Сібір); Цэнтральная Азія (горы Паўднёвай Сібіры і Манголіі; раўніны Сярэдняй і Цэнтральнай Азіі, горы Сярэдняй і Цэнтральнай Азіі); Заходняя Азія (Малаазіяцкае, Армянскае, Іранскае нагор'і, Каўказ, Памір); Паўднёва-Заходняя Азія; Паўднёвая Азія (Гімалаі, паўвостраў Індастан, в. Цэйлон); Усходняя Азія (Паўночна-Усходняя Сібір, Паўночна-Прыціхаакіянская краіна, Далёка-Усходняя краіна, Паўночна-Усходні і Усходні Кітай, паўвостраў Карэя і Японскія астравы); Паўднёва-Усходняя Азія (паўвостраў Індакітай, астравы Паўднёва-Усходняй Азіі).

Паўночная Амерыка. Пазакардыльерскі ўсход (амерыканскі сектар Арктыкі, Грэнландыя, Канадскі арктычны архіпелаг, Лаўрэнційскае ўзвышша, Апалачы, Цэнтральная раўніна, Вялікія і Берагавыя раўніны); Кардыльеры (Кардыльеры Аляскі, Канады і ЗША, Мексіканскае нагор'е); Цэнтральная Амерыка (Вялікія і Малыя Антыльскія астравы, в. Куба).

Паўднёвая Амерыка. Усход (Амазонія, Гвіянскае нагор'е і Гвіянская нізіна, Раўніна Арынока, Унутраныя раўніны, Бразільскае нагор'е, Перадкардыльеры і Пампійскія с’ерры, Патагонія); Андыйскі Захад (Паўночныя Анды, Цэнтральныя Анды, Субтрапічныя Анды, Чылійска-Патагонскія (Паўднёвыя) Анды).

Афрыка. Атлаская горная краіна, Сахара, Судана-Гвінейская краіна, упадзіна Конга і яе краявыя падняцці, Эфіопска-Самалійская краіна, Усходняя Афрыка, Паўднёвая Афрыка.

Аўстралія, Акіянія. Усходне-Аўстралійскія горы, Цэнтральная нізіна, Заходне-Аўстралійскае пласкагор’е; Тасманія; астравы мацерыковай ускраіны і пераходных зон (Новая Гвінея і прылеглыя астравы, Новая Каледонія, Новыя Гібрыды, Фіджы, Новая Зеландыя); астравы адкрытай часткі Ціхага акіяна (Мікранэзія, Цэнтральная і Паўднёвая Палінэзія, Гавайскія а-вы)

Антарктыда і Антарктыка. Ледзяная Антарктыда, Каменная Антарктыда; Антарктыка.

Комплексная фізіка-геаграфічная характарыстыка асобных фізіка-геаграфічных адзінак мацерыкоў: геаграфічнае становішча, гісторыя фарміравання тэрыторыі, рэльеф (марфаструктуры і марфаскульптуры), тэктанічнае ўладкаванне і геалагічная будова, карысныя выкапні, клімат, унутраныя воды, глебавае покрыва, расліннасць, жывёльны свет, сучасныя геаэкалагічныя праблемы.

Параўнальная характарыстыка прыродных комплексаў і кампанентаў асобных фізіка-геаграфічных адзінак мацерыкоў.

Картаграфія і тапаграфія.

Прадмет і задачы картаграфіі. Неабходнасць яе вывучэння выкладчыкам геаграфіі.

Прадмет тапаграфіі. Метады праецыравання паверхні эліпсоіда на плоскасць. План і карта. Сістэмы каардынат. Геаграфічныя і прамавугольныя каардынаты. Вуглы напрамкаў: азімуты, дырэкцыйныя вуглы, румбы.

Асаблівасці тапаграфічных карт, іх матэматычная аснова. Змест тапаграфічных карт: стварэнне вобразу мясцовых прадметаў, гідраграфіі, расліннасці, рэльефу і сацыяльна-эканамічных элементаў. Рашэнне задач і геаграфічнае апісанне мясцовасці па тапаграфічных картах.

Функцыі і значэнне карты. Састаўныя часткі карты. Чытанне і веданне карты. Асноўныя віды і тыпы карт. Матэматычная аснова дробнамасштабных карт. Геаграфічны глобус і яго ўласцівасці. Стварэнне вобразу эліпсоіда на плоскасці. Віды скажэнняў і спосабы іх вызначэння. Класіфікацыя картаграфічных праекцый, іх асноўныя характарыстыкі.

Картаграфічныя умоўныя знакі. Спосабы картаграфічнага адлюстравання рэльефу, гідраграфіі, глебава-расліннага покрыва, сацыяльна – эканамічных абэектаў і з’яў. Аглядныя агульнагеаграфічныя і тэматычныя карты. Іх асноўныя віды.

Вучэбные карты і іншыя картаграфічныя творы. Методыка іх выкарыстання ў працэссе навучання геаграфіі.

  1   2   3

Дадаць дакумент у свой блог ці на сайт

Падобныя:

Міністэрства адукацыі рэспублікі беларусь установа адукацыі iconПраект умовы
Арганізатарамі конкурсу з’яўляюцца Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь І установа адукацыі ”Нацыянальны цэнтр мастацкай творчасці...

Міністэрства адукацыі рэспублікі беларусь установа адукацыі iconМіністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь Дзяржаўная ўстанова адукацыі
Старшыня Вучэбна-метадычнага аб’яднання вну Рэспублікі Беларусь па прыродазнаўчанавуковай адукацыі

Міністэрства адукацыі рэспублікі беларусь установа адукацыі iconАб зацвярджэнні Інструкцыі аб парадку прадстаўлення да ўзнагароджання нагрудным знакам Міністэрства адукацыі «Выдатнік адукацыі»
Я 2002 г. №238 «Об учреждении нагрудного знака Министерства образования «Выдатнік адукацыі» І палажэннем аб Міністэрстве адукацыі...

Міністэрства адукацыі рэспублікі беларусь установа адукацыі iconАб зацвярджэнні Інструкцыі аб парадку прадстаўлення да ўзнагароджання нагрудным знакам Міністэрства адукацыі «Выдатнік адукацыі»
Я 2002 г. №238 «Об учреждении нагрудного знака Министерства образования «Выдатнік адукацыі» І палажэннем аб Міністэрстве адукацыі...

Міністэрства адукацыі рэспублікі беларусь установа адукацыі iconМіністэрства адукацыі рэспублікі беларусь пастанова
На падставе падпункта 6 пункта 4 Палажэння аб Міністэрстве адукацыі Рэспублікі Беларусь, зацверджанага пастановай Савета Міністраў...

Міністэрства адукацыі рэспублікі беларусь установа адукацыі iconМіністэрства адукацыі рэспублікі беларусь
На падставе падпункта 6 пункта 4 Палажэння аб Міністэрстве адукацыі Рэспублікі Беларусь, зацверджанага пастановай Савета Міністраў...

Міністэрства адукацыі рэспублікі беларусь установа адукацыі iconМіністэрства адукацыі рэспублікі беларусь
На падставе падпункта 6 пункта 4 Палажэння аб Міністэрстве адукацыі Рэспублікі Беларусь, зацверджанага пастановай Савета Міністраў...

Міністэрства адукацыі рэспублікі беларусь установа адукацыі iconМіністэрства адукацыі рэспублікі беларусь
На падставе падпункта 6 пункта 4 Палажэння аб Міністэрстве адукацыі Рэспублікі Беларусь, зацверджанага пастановай Савета Міністраў...

Міністэрства адукацыі рэспублікі беларусь установа адукацыі iconМіністэрства адукацыі рэспублікі беларусь
На падставе падпункта 6 пункта 4 Палажэння аб Міністэрстве адукацыі Рэспублікі Беларусь, зацверджанага пастановай Савета Міністраў...

Міністэрства адукацыі рэспублікі беларусь установа адукацыі iconМіністэрства адукацыі рэспублікі беларусь
На падставе падпункта 6 пункта 4 Палажэння аб Міністэрстве адукацыі Рэспублікі Беларусь, зацверджанага пастановай Савета Міністраў...

Размесціце кнопку на сваім сайце:
be.convdocs.org


База данных защищена авторским правом ©be.convdocs.org 2012
звярнуцца да адміністрацыі
be.convdocs.org
Галоўная старонка