На форумах парталу tut by працягваюць рэагаваць на заявы Аляксандра Лукашэнкі, які лічыць, што "анархію ў інтэрнэце трэба спыніць"




НазваНа форумах парталу tut by працягваюць рэагаваць на заявы Аляксандра Лукашэнкі, які лічыць, што "анархію ў інтэрнэце трэба спыніць"
Дата канвертавання29.11.2012
Памер31.85 Kb.
ТыпДокументы
Начная аБЛОГа 3 жніўня


На форумах парталу TUT.by працягваюць рэагаваць на заявы Аляксандра Лукашэнкі, які лічыць, што "анархію ў інтэрнэце трэба спыніць".


“Пра газ няхай лепей думае, а не пра анархію ў інтэрнэце. Вось яшчэ мадэратар...”


“Замест мадэратара будзе адказны супрацоўнік адзьдзелу ідэалёгіі й прапаганды Ўпраўленьня справамі прэзыдэнта, пры актыўным удзеле КДБ... ЗА стабільны інтэрнэт!”


“Так, напэўна ён дабраўся да форумаў і быў у шоку”.


На форумах TUT.by
таксама абмяркоўваюць выказваньні першага намесьніка міністра энэргетыкі Эдуарда Таўпянца наконт таго, што Беларусь цягам першага паўгодзьдзя бездакорна выконвала ўмовы кантракту з “Газпромам”. Меркаваньні:


“Ясная справа! У першым паўгодзьдзі – газ папросту атрымлівалі, а ў другім – выявілася, што плаціць трэба...”


“Яшчэ б яны ў першым паўгодзьдзі не выконвалі. Яны нават роўненька да 23 ліпеня выконвалі, а потым пачалі гумку цягнуць! А тое, што больш перапампавалі – гэта не «Газпраму» паслугу аказалі, а самі больш за транзыт зарабілі. А "абяцаньні" – гэта не кантракт на паперцы падпісанай, нашыя таксама майстры наабяцаць. У расейцаў выдатныя настаўнікі пустых абяцанкаў – во, сёння відаць, усю ноч вучыліся!»

На сайце блогаў Позірк можна прачытаць нарыс блогера Русьліка пра гісторыю беларускіх дыскатэк. Першая дыскатэка ў Баранавічах зьявілася ў 1979 годзе й была нават адной з найлепшых у Савецкім Саюзе. Прынамсі, баранавіцкая “Квінта” ў 1981 годзе на ўсесаюзных конкурсе заняла другое месца. А вось з чаго ўсё пачыналася: “Спачатку супрацоўнікі аднаго з ДК праз абвестку ў мясцовай газэце пачалі шукаць дыск-жакеяў. Большасьць з тых, хто званіў, зусім не разумела, што ад іх патрабуецца. Былі нават пытаньні, кшталту: “Вам жакей з канём патрэбен ці без?” Але жакея-мэлямана, што меў замежныя кружэлкі папулярных гуртоў, усё ж знайшлі. Пад лёзунгам “Развлекая, воспитывай и просвещай” дыскатэка “Квінта” была адкрыта. Яе асаблівасьцю былі так званыя тэматычныя вечары. Напрыклад, спачатку паўгадзіны наведвальнікам распавядалі пра Queen і ўжо пасьля гэтага пачыналася танцавальная праграма».

А на форумах сайту Generation.by у разьдзеле “Сьмешныя й бязглуздыя вершы” можна знайсьці вось такі твор:

Гімн абібокам


Я наогул не пісьменнік,

Я звычайны абібок,

Як калісьці сам Капернік

Я лятаю між аблок.

Ложак мне замест Радзімы,

А падушка за дзяўчат,

Чым жыве цяпер краіна

Не цікава мне ні як.

Больш вучыцца мне не трэба,

Што хацеў - усё зразумеў.

Цікавей глядзець у неба,

Слухаць сябра п'яны спеў.

Многа ем і вельмі часта

Для падтрымкі добрых форм.

Без турбот зубная паста

Дажывае тэрмін свой.

Не чапай мяне матуля

І не плач што сын дурны.

Ой, чамуж не біў татуля,

Калі быў яшчэ малым.

Дасылайце свае ідэі для “Начной аБЛОГі”, а таксама любыя іншыя прапановы, тэксты і гукі на электронны адрас NSvaboda@tut.by. Тэлефануйце на менскі аўтаадказьнік 266-39-52 і дасылайце смс-паведамленьні на нумар 391-22-24.


Юлія Шарова, Менск

Дадаць дакумент у свой блог ці на сайт

Падобныя:

На форумах парталу tut by працягваюць рэагаваць на заявы Аляксандра Лукашэнкі, які лічыць, што \"анархію ў інтэрнэце трэба спыніць\" iconАляксандар Лукашэнка заявіў, што неабходна "заканадаўча вызначыць статус электронных смі". "Анархію ў інтэрнэце трэба спыняць. Ня варта дазваляць, каб гэтае
Смі”. “Анархію ў інтэрнэце трэба спыняць. Ня варта дазваляць, каб гэтае вялікае дасягненьне чалавецтва ператваралася ў інфармацыйную...

На форумах парталу tut by працягваюць рэагаваць на заявы Аляксандра Лукашэнкі, які лічыць, што \"анархію ў інтэрнэце трэба спыніць\" iconАляксандар Лукашэнка заявіў пра неабходнасьць "заканадаўча вызначыць статус электронных смі". "Анархію ў інтэрнэце трэба спыняць. Ня варта дазваляць, каб гэтае
Смі”. “Анархію ў інтэрнэце трэба спыняць. Ня варта дазваляць, каб гэтае вялікае дасягненьне чалавецтва ператваралася ў інфармацыйную...

На форумах парталу tut by працягваюць рэагаваць на заявы Аляксандра Лукашэнкі, які лічыць, што \"анархію ў інтэрнэце трэба спыніць\" iconУ беларускім сеціве блукае Юлія Шарова. Вітаю
На форумах парталу tut by сёньня абмяркоўваюць заявы Аляксандра Лукашэнкі, зробленыя ў часе прэсавай канфэрэнцыі для украінскіх мэдыяў....

На форумах парталу tut by працягваюць рэагаваць на заявы Аляксандра Лукашэнкі, які лічыць, што \"анархію ў інтэрнэце трэба спыніць\" iconАбмяркоўваюць заявы Аляксандра Лукашэнкі пра недапушчальнасьць перагляду гісторыі. У якасьці прыкладу кіраўнік Беларусь прывёў Эстонію, дзе ўлады перанесьлі
На форумах парталу Tut by абмяркоўваюць заявы Аляксандра Лукашэнкі пра недапушчальнасьць перагляду гісторыі. У якасьці прыкладу кіраўнік...

На форумах парталу tut by працягваюць рэагаваць на заявы Аляксандра Лукашэнкі, які лічыць, што \"анархію ў інтэрнэце трэба спыніць\" iconАбмяркоўваюць заявы Аляксандра Лукашэнкі пра недапушчальнасьць перагляду гісторыі. У якасьці прыкладу кіраўнік Беларусь прывёў Эстонію, дзе ўлады перанесьлі
На форумах парталу Tut by абмяркоўваюць заявы Аляксандра Лукашэнкі пра недапушчальнасьць перагляду гісторыі. У якасьці прыкладу кіраўнік...

На форумах парталу tut by працягваюць рэагаваць на заявы Аляксандра Лукашэнкі, які лічыць, што \"анархію ў інтэрнэце трэба спыніць\" iconНа сайце парталу tut by абмяркоўваць заяву Аляксандра Лукашэнкі карэспандэнту гішпанскай газэты "Эль-Паіс" адносна таго, што ён можа памілаваць Аляксандра
На сайце парталу tut by абмяркоўваць заяву Аляксандра Лукашэнкі карэспандэнту гішпанскай газэты “Эль-Паіс” адносна таго, што ён можа...

На форумах парталу tut by працягваюць рэагаваць на заявы Аляксандра Лукашэнкі, які лічыць, што \"анархію ў інтэрнэце трэба спыніць\" iconНаведнікі камэнтуюць выказваньні Аляксандра Лукашэнкі падчас наведваньня на Вялікдзень Катэдральнага сабору. Кіраўнік дзяржавы заявіў: Наймагутнейшы ўдар, які
На форумах парталу tut by наведнікі камэнтуюць выказваньні Аляксандра Лукашэнкі падчас наведваньня на Вялікдзень Катэдральнага сабору....

На форумах парталу tut by працягваюць рэагаваць на заявы Аляксандра Лукашэнкі, які лічыць, што \"анархію ў інтэрнэце трэба спыніць\" iconІдзе абмеркаваньне сёньняшняга выказваньня Аляксандра Лукашэнкі пра тое, што ён ганарыцца паважлівымі адносінамі ў Беларусі да помнікаў І не дапусьціць
На форумах парталу tut by ідзе абмеркаваньне сёньняшняга выказваньня Аляксандра Лукашэнкі пра тое, што ён ганарыцца паважлівымі адносінамі...

На форумах парталу tut by працягваюць рэагаваць на заявы Аляксандра Лукашэнкі, які лічыць, што \"анархію ў інтэрнэце трэба спыніць\" iconНа форумах парталу tut by ідзе абмеркаваньне сёньняшняга выказваньня Аляксандра Лукашэнкі пра тое, што ён ганарыцца паважлівымі адносінамі ў Беларусі да
Бт заявілі, што кожны трэці з загінуўшых у Вялікай Айчыннай, — беларус. Uchinanchu: “Я таксама падзяляю папулярную думку, што 9 траўня...

На форумах парталу tut by працягваюць рэагаваць на заявы Аляксандра Лукашэнкі, які лічыць, што \"анархію ў інтэрнэце трэба спыніць\" iconНа форумах парталу Tut by
На форумах парталу Tut byTut by абмяркоўваюць падзеі ў Эстоніі – начныя пагромы пасьля пачатку акцыі супраць перазахаваньня парэшткаў...

Размесціце кнопку на сваім сайце:
be.convdocs.org


База данных защищена авторским правом ©be.convdocs.org 2012
звярнуцца да адміністрацыі
be.convdocs.org
Галоўная старонка