Інфармацыя аб дзейнасці І творчых дасягненнях калектыва Пінскай цэнтральнай гарадской бібліятэкі ў 2011 годзе




НазваІнфармацыя аб дзейнасці І творчых дасягненнях калектыва Пінскай цэнтральнай гарадской бібліятэкі ў 2011 годзе
Дата канвертавання29.11.2012
Памер77.44 Kb.
ТыпДокументы
Інфармацыя аб дзейнасці і творчых дасягненнях

калектыва Пінскай цэнтральнай гарадской бібліятэкі ў 2011 годзе.

(Дырэктар Білютавічэне Ніна Іванаўна)


Пінская цэнтральная гарадская бібліятэка пачала сваю культурна-асветніцкую дзейнасць у 1944 годзе і зараз з’яўляецца адной з буйнейшых у горадзе. Гэта інфармацыйны, адукацыйны, грамадскі і духоўна-асветніцкі цэнтр Пінска. Бібліятэка адчынена для кожнага, хто мае патрэбу атрымаць неабходную інфармацыю, пашырыць веды, карысна правесці свой вольны час. Сваю асноўную місію бібліятэка бачыць у тым, каб зрабіць інтэлектуальныя і духоўныя рэсурсы максімальна даступнымі і карыснымі кожнаму наведвальніку.


У мінулым годзе ўстанова абслужыла каля 8 тыс. карыстальнікаў. Ім выдана больш за 150 тыс. дакументаў. У сваёй дзейнасці бібліятэка вызначыла ў апошні час два асноўныя накірункі – інфармацыйна-адукацыйнае забеспячэнне наведвальнікаў; патрыятычнае і духоўнае выхаванне моладзі.

Інфармацыйна-адукацыйны накірунак работы забяспечваецца фондам у колькасці больш за 125 тыс. экзэмпляраў кніг, перыядычных выданняў, электронных дакументаў. Да паслуг карыстальнікаў – магчымасці міжбібліятэчнага абанемента, выхад у Інтэрнэт. Працуе асабісты сайт.

Дадзены напрамак дзейнасці рэалізуецца праз стварэнне ў бібліятэцы спецыялізаваных цэнтраў і сектараў. З 2001 года на базе цэнтральнай гарадской бібліятэкі функцыянуе публічны цэнтр прававой інфармацыі. Сёння гэтае структурнае падраздзяленне адпавядае ўсім запатрабаванням інфармацыйна-сэрвіснага абслугоўвання, ён запатрабаваны карыстальнікамі ў сферы забеспячэння свабоднага доступу да інфармацыі, павышэння прававой граматнасці насельніцтва горада. Штогод яго паслугамі карыстаюцца каля 500 чалавек. У асноўным, гэта служачыя розных структур, рабочыя, студэнты, пенсіянеры. З дапамогай публічнага цэнтра прававой інфармацыі ў мінулым годзе выканана каля 1 тыс. бібліяграфічных даведак, выдадзена больш за 3 тыс. экзэмпляраў літаратуры і перыядычных выданняў прававога характару.

Адным з важных напрамкаў дзейнасці цэнтра з’яўляецца работа з моладдзю. Менавіта моладзь паступова становіцца галоўным карыстальнікам прававой інфармацыі. Для гэтай катэгорыі наведвальнікаў адрасаваны і асноўныя мерапрыемствы, якія наладжваюцца тут. Сярод найбольш значных – сустрэча выпускнікоў навучальных устаноў горада з загадчыкам юрыдычным сектарам Пінскага гарвыканкама па тэме “Твоё первое рабочее место”, сустрэча карыстальнікаў ПЦПІ з загадчыкам аддзела па наркакантролю і супрацьдзеянню гандлю людзьмі Зырко В.А. па тэме “Профилактика наркомании, противодействие распространению наркотиков и ответственность за употребление и распространение наркотических средств”.

У гэтым годзе, улічваючы патрэбу гараджан ў вывучэнні замежных моў, на базе цэнтральнай бібліятэкі створаны сектар літаратуры на замежных мовах, які паправу можна лічыць яе інфармацыйна-адукацыйным цэнтрам. Новае структурнае падраздзяленне набыло сваё аблічча, стала месцам, якое садзейнічае моўнай адукацыі, папулярызацыі ведаў аб культурнай спадчыне і навуковых дасягненнях іншых краін. Сектар актыўна ўключыўся ў творчае жыццё калектыва цэнтральнай бібліятэкі. Тут арганізуюцца тэматычныя выставы, семінары для выкладчыкаў замежных моў навучальніх устаноў горада, турніры і конкурсы для моладзі. Падзеяй для многіх маладых людзей стаў агульнагарадскі конкурс “Юный поэт и переводчик”, які праводзіўся сумесна з аддзелам народнай адукацыі гарвыканкама. Запрошаныя на мерапрыемства выкладчыкі замежных моў адзначылі, што такія мерапрыемствы як нельга лепш садзейнічаюць развіццю інтэлектуальнага патэнцыялу моладзі горада, далучэнню яе да кнігі і чытання.

Сектар літаратуры на замежных мовах часта наведваюць замежныя госці. У гэтым годзе, напрыклад, тут прайшла сустрэча жыхароў горада з удзельнікам ХVIII Мінскай міжнароднай кніжнай выставы амерыканскім мастаком, дзіцячым пісьменнікам і ілюстратарам Джонам Мутам.

Інфармацыйна-адукацыйнае забеспячэнне жыхароў горада зараз нельга прадставіць без выкарыстоўвання інтэрнэт-рэсурсаў. Перад бібліятэкай востра стаіць задача развіваць віртуальнае абслугоўванне, актыўна фарміраваць аудыторыю аддаленых карыстальнікаў. Гэтаму ў многім садзейнічае сайт цэнтральнай бібліятэкі http://pinsklib.by. З дапамогай яго калектыў імкнецца стварыць вобраз сваёй бібліятэкі як гасціннай і багатай рэсурсавай установы. Часта на сайце праводзяцца акцыі для карыстальнікаў. У гэтым годзе, напрыклад, жыхары горада прынялі ўдзел у віртуальнай акцыі “Пинск читающий”. Наведвальнікі сайта даслалі свае прапановы на віртуальную “Полочку книжных симпатий», далі свае варыянты дэвіза ў абарону кнігі і чытання, прынялі ўдзел у стварэнні фотагалерэі “Пинск читающий”. Такія акцыі дапамагаюць бібліятэцы больш дасканала раскрыць свае фонды, зрабіць рэкламу магчымасцяў, прыцягнуць да чытання новых прыхільнікаў.

Сярод прыярытэтных катэгорый наведвальнікаў установы - не толькі моладзь, але і людзі з абмежаванымі магчымасцямі. Улічваючы іх запатрабаванні, пры цэнтальнай бібліятэцы існуе з 2009 года спецыялізаваны пункт выдачы па абслугоўванню гэтых асоб. Ён створаны на аснове кніжнага фонду бібліятэкі грамадскага аб’яднання “БелТІЗ”, якая ўвайшла ў апошні час у склад цэнтральнай бібліятэкі. На дадзены момант гэтае структурнае падраздзяленне налічвае каля 7,5 тыс. экзэмпляраў кніг, часопісаў і электронных дакументаў, у тым ліку агучанай літаратуры і літаратуры выдадзенай узбуйнёным шрыфтам - 2,4 тыс., кніг, выдадзеных шрыфтам Брайля - 180. Зараз спецыялізаваны пункт выдачы абслугоўвае каля 500 інвалідаў па зроку. Штогод ім выдаецца больш за 7 тыс. экзэмпляраў дакументаў.

Пункт выдачы па абслугоўванню карыстальнікаў з парушэннем зроку размешчаны ў адным з рабочых інтэрнатаў для людзей з абмежаванымі магчымасцямі, таму ён запатрабаваны не толькі як спецыялізаваны інфармацыйны цэнтр, але і як месца, дзе жыхары інтэрната могуць рэалізаваць сябе ў розных накірунках. Тут для іх арганізоўваюцца сустрэчы з псіхолагамі, літаратарамі, праводзяцца турніры шахматыстаў, шашыстаў, іншыя мерапрыемствы.

Адным з прыярытэтных напрамкаў работы бібліятэкі, як было сказана раней, застаецца патрыятычнае выхаванне маладога пакалення. Гэты напрамак работы рэалізуецца, у асноўным, праз сістэму мерапрыемстваў краязнаўчага характару. Пінск – горад, які мае больш чым 900-гадовую гісторыю. У бібліятэцы зроблена многае, каб сабраць, зберагчы і данесці да наведвальнікаў інфармацыю, якая датычыцца гераічнага мінулага і сённяшняга дня нашага горада і ўвогуле ўсяго палескага рэгіёна.

З 1993 года на базе цэнтральнай гарадской бібліятэкі працуе сектар краязнаўства. За апошні час тут шмат зроблена для таго, каб прывіць маладым людзям любоў да сваёй малой радзімы. У гэтым месцы сфарміраваўся ўнікальны ў сваім родзе кніжны фонд, куды ўваходзяць часцяком рэдкія выданні па гісторыі Пінска і Піншчыны на беларускай, рускай і польскай мовах. Асаблівую гордасць сектара прадстаўляюць такія выданні, як кніга А. Грушэўскага “Пинские акты” (16ст.), “Пинское Полесье”(16ст.), ксеракопія этнаграфічнага зборніка “Пінчукі” пад рэдакцыяй Д.Булгакоўскага (1890г.). Маюцца ў сектары і такія каштоўныя выданні, як “История Полесской Епархии (1922-1944г.г.)”,“История Пинской Епархии”(1956г.), “История Пинского Свято-Успенского мужского монастыря”. Гэтыя матэрыялы былі перададзены сектару краязнаўства Пінскай Епархіяй. Некаторыя выданні былі набыты ў бібліятэках С.-Пецярбурга, Мінска і Брэста.

З моманту ўтварэння сектара краязнаўства тут рэгулярна арганізоўваюцца прэзентацыі новых кніг мясцовых аўтараў, сустрэчы з краяведамі горада, праводзяцца краязнаўчыя ўрокі, гадзіны краязнаўчых паведамленняў і г.д.

Падзеяй у культурным жыцці горада стала прэзентацыя беларускамоўнага выдання кнігі Б Залескага “З жыцця літвінкі”, складзенай на аснове лістоў і дзённікаў адной з слынных нашых зямлячак XIX стагоддзя Хелены Скірмунт. Як прыклад можна назваць і цыкл краязнаўчых урокаў “Праваслаўныя святыні Пінска” для старшакласнікаў горада.

Краязнаўчая работа дае свае вынікі. Сёння гэтае структурнае падраздзяленне ЦБ запатрабавана нашымі чытачамі ў поўнай меры.

У маі пасля рамонту асобных памяшканняў установы, шырока расчыніла дзверы нашым наведвальнікам яшчэ адно новае структурнае падраздзяленне – духоўна-асветніцкі цэнтр “Вытокі”. Ідэя яго стварэння выспела ўжо даўно. Яна была падказана дзесьці самімі чытачамі, бо, вывучаючы запыты наведвальнікаў, было бачна, што духоўная літаратура зараз карыстаецца асаблівым попытам. Таму ў калектыве вырашылі стварыць аддзел, дзе нашы карыстальнікі маглі б не толькі пазнаёміцца з літаратурай духоўнага зместу, якая іх цікавіць, але і атрымаць веды, заснаваныя на гістарычным падмурку – Праваслаўі. Духоўна-асветніцкі цэнтр “Вытокі” закліканы спрыяць гэтаму.

На дадзены момант цэнтр абслугоўвае каля 500 чытачоў, ім выдадзена больш за 3,5 тысяч кніг і перыядычных выданняў. Ідзе інтэнсіўнае папаўненне фонду духоўна-асветніцкага цэнтра. Тут налічваецца ўжо каля 1тыс. экзэмпляраў праваслаўнай літаратуры. Крыніцы камплектавання самыя розныя. За бюджэтныя сродкі кнігі набываюцца ў выдавецтве Беларускага Экзархата. Асобныя падборкі літаратуры былі падораны Свята-Варварынскім жаночым манастыром. Часткай сваіх дамашніх бібліятэк падзяліліся святары Свята-Варварынскага храма. Вельмі часта кнігі і часопісы дораць бібліятэцы чытачы. Больш за 100 кніг было набыта ў верасні мінулага года на выстаўцы-ярмарцы “Беларусь Праваслаўная”. Ярмарка ў многім спрыяла папаўненню фонду бібліятэкі і раней.

У “Вытоках” часта арганізоўваюцца мерапрыемствы для моладзі. Толькі ў апошні час тут прайшоў цыкл сустрэч са святарамі, арганізоўваліся дні інфармацыі і ўрокі духоўнасці, чыталіся бібліяграфічныя агляды. У сакавіку, напрыклад, прадстаўнікі маладзёжнага праваслаўнага братства пры Свята-Варварынскім храме прыйшлі на гадзіну шчырай размовы “Як жывеш, равеснік?”. А крыху пазней цэнтр запрасіў моладзь на сустрэчу-абмеркаванне “Адзін раз і на ўсё жыццё” (аб значэнні шлюбу ў жыцці чалавека).

Пінская цэнтральная гарадская бібліятэка ў сваёй дзейнасці заўсёды падтрымлівала партнёрскія адносіны з іншымі ўстановамі і таварыствамі, што дазволіла зрабіць больш высокім узровень сумесных мерапрыемстваў, унесці ў іх новыя яркія колеры. Бібліятэка традыцыйна працавала з Пінскай Епархіяй, Музеем Беларускага Палесся, Таварыствам палякаў на Беларусі, з мясцовымі дзеячамі літаратуры і мастацтва. Ніводная цікавая ініцыятыва не заставалася без увагі.

Вынікі работы цэнтральнай бібліятэкі ў 2011 годзе былі адзначаны дыпломам ІІІ ступені ў абласным туры ХІХ рэспубліканскага конкурса “Бібліятэка – асяродак нацыянальнай культуры”. Ганаровай граматай Рэспубліканскай духоўна-асветніцкай праграмы “СЕМЬЯ-ЕДИНЕНИЕ-ОТЕЧЕСТВО” за высокае служэнне ў справе духоўнага адраджэння Айчыны ўзнагароджана дырэктар Пінскай ГЦБС Білютавічэне Н.І.

Калектыў бібліятэкі знаходзіцца ў пастаянным пошуку. Створана атмасфера фарміравання інавацыйнай культуры шляхам прафесійнага развіцця і стымулявання яго творчага патэнцыялу. Як прыклад гэтай работы можна назваць праект па арганізацыі выставы-прагляда творчых работ супрацоўнікаў установы, прысвечаны Дню бібліятэк. Ён яскрава паказаў, што творчы патэнцыял работнікаў бібліятэкі высокі. У калектыва дастаткова прафесіяналізму і кампетэнтнасці, каб агульнымі намаганнямі зрабіць бібліятэку яшчэ больш прывабнай, сучаснай, неабходнай нашаму чытачу.


Матэрыял падрыхтавала В.Шаламіцкая,

Студзень, 2012











Дадаць дакумент у свой блог ці на сайт

Падобныя:

Інфармацыя аб дзейнасці І творчых дасягненнях калектыва Пінскай цэнтральнай гарадской бібліятэкі ў 2011 годзе iconАналіз вучэбна-выхаваўчай дзейнасці педагагічнага калектыва школы за 2011/2012 І задачы на 2012/2013 навучальны год

Інфармацыя аб дзейнасці І творчых дасягненнях калектыва Пінскай цэнтральнай гарадской бібліятэкі ў 2011 годзе icon1. Аналіз вынікаў дзейнасці ўстановы за 2011/2012 навучальны год. Праблема, мэты І задачы дзейнасці школы на 2012/2013 навучальны год
Асноўнай мэтай дзейнасці школы ў 2011/2012 навучальным годзе стала стварэнне ўмоў для забеспячэння эфектыўнага развіцця адукацыйнага...

Інфармацыя аб дзейнасці І творчых дасягненнях калектыва Пінскай цэнтральнай гарадской бібліятэкі ў 2011 годзе iconБібліятэка І беларуская кніга дзейнасць бібліятэк Гарадской цэнтралізаванай бібліятэчнай сістэмы па адраджэнню цікаўнасці да беларускай літаратуры
Неабходны канкрэтныя дзеянні. Бібліятэкі Гарадской цэнтралізаванай бібліятэчнай сістэмы з 1 кастрычніка па 31 лістапада праводзяць...

Інфармацыя аб дзейнасці І творчых дасягненнях калектыва Пінскай цэнтральнай гарадской бібліятэкі ў 2011 годзе iconПастанова Нацыянальнага статыстычнага камітэта Рэспублікі Беларусь
Мінкультуры) «Справаздача аб дзейнасці публічнай бібліятэкі» (далей  справаздача) прадстаўляюць публічныя бібліятэкі, якія не ўваходзяць...

Інфармацыя аб дзейнасці І творчых дасягненнях калектыва Пінскай цэнтральнай гарадской бібліятэкі ў 2011 годзе icon«інстытут культуры беларусі» ў 2011 годзе Прадметам асноўнай
Прадметам асноўнай дзейнасці Інбелкульта з'яўляецца павышэнне кваліфікацыі І перападрыхтоўка кадраў сферы культуры, навукова-метадычнае...

Інфармацыя аб дзейнасці І творчых дасягненнях калектыва Пінскай цэнтральнай гарадской бібліятэкі ў 2011 годзе iconРаздзел Аналіз рэзультатаў дзейнасці ліцэя за 2011/2012 навучальны год Мэта, над якой працаваў калектыў у 2011/2012 навучальным годзе: дасягненне высокай
Мэта, над якой працаваў калектыў у 2011/2012 навучальным годзе: дасягненне высокай якасці ведаў вучняў шляхам павышэння ўзроўню матывацыі...

Інфармацыя аб дзейнасці І творчых дасягненнях калектыва Пінскай цэнтральнай гарадской бібліятэкі ў 2011 годзе iconПлан работы Дзяржаўнай установы адукацыі "Заастравецкая сярэдняя школа Клецкага раёна" з 14 па 19 лістапада 2011/2012 навучальнага года
Развіццё ўстойлівага інтарэсу да чытання як адзін з важнейшых аспектаў дзейнасці школьнай бібліятэкі

Інфармацыя аб дзейнасці І творчых дасягненнях калектыва Пінскай цэнтральнай гарадской бібліятэкі ў 2011 годзе iconСправаздача аб рабоце бібліятэкі ў 2010-2011 навучальным годзе
Бібліятэка бдукм з’яўляецца структурным падраздзяленнем вну І разам з універсітэтам як грамадскім інстытутам садзейнічае развіццю...

Інфармацыя аб дзейнасці І творчых дасягненнях калектыва Пінскай цэнтральнай гарадской бібліятэкі ў 2011 годзе iconІнфармацыя аб прахадным бале на дзённую форму навучання ў 2007 годзе

Інфармацыя аб дзейнасці І творчых дасягненнях калектыва Пінскай цэнтральнай гарадской бібліятэкі ў 2011 годзе iconРаздзел Аналіз рэзультатаў дзейнасці ліцэя за мінулы навучальны год Мэта, над якой працаваў калектыў у 2011/2012 навучальным годзе: дасягненне высокай якасці
Мэта, над якой працаваў калектыў у 2011/2012 навучальным годзе: дасягненне высокай якасці ведаў вучняў шляхам павышэння ўзроўню матывацыі...

Размесціце кнопку на сваім сайце:
be.convdocs.org


База данных защищена авторским правом ©be.convdocs.org 2012
звярнуцца да адміністрацыі
be.convdocs.org
Галоўная старонка