Міншчына мая, я – часцінка твая Бярэзінскі раён у суквецці Мінскай вобласці




НазваМіншчына мая, я – часцінка твая Бярэзінскі раён у суквецці Мінскай вобласці
старонка1/6
Дата канвертавання28.10.2012
Памер0.57 Mb.
ТыпДокументы
  1   2   3   4   5   6






Міншчына мая,

я – часцінка твая”





Беразіно 2008

Бярэзінская сістэма публічных бібліятэк


Міншчына мая,

я – часцінка твая”


Бярэзінскі раён

у суквецці Мінскай вобласці


БІБЛІЯГРАФІЧНЫ ПАКАЗАЛЬНІК


Беразіно 2008


Прадмова


Дадзены бібліяграфічны паказальнік прысвечаны 70-годдзю заснавання Мінскай вобласці, якое адзначаецца 15 студзеня 2008 года.

Паказальнік дае магчымасць пазнаёміцца з этапамі развіцця Бярэзінскага раёна ў складзе Мінскай вобласці. Ён уключае кнігі, артыкулы з часопісаў і газет за перыяд з 1967 па 2008 гады.

Матэрыял размешчаны ў храналагічным парадку, згрупаваны ў тэматычныя раздзелы, унутры раздзелаў размешчаны па алфавіту. Артыкулы з невыразнымі загалоўкамі анатаваны. Анатацыі маюць рэкламна-інфармацыйны характар.

Паказальнік адрасаваны шырокаму колу чытачоў: настаўнікам, бібліятэкарам, краязнаўцам і ўсім, хто цікавіцца гісторыяй і сучаным жыццём Бярэзіншчыны.


2

Наш лёс – у лёсе Міншчыны

Міншчына – буйнейшы рэгіён Беларусі, з высокім прамысловым і сельскагаспадарчым патэнцыялам. За 70 гадоў развіцця Мінская вобласць прайшла дастойны шлях.

Бярэзінскі раён – часцінка Мінскай вобласці з ліку 22 раёнаў ардэнаноснай Міншчыны. Дата ўтварэння раёна: 17 ліпеня 1924 года. Геральдычныя сімвалы раёна і г. Беразіно зацверджаны ў лістападзе 2007 г. Гісторыя раёна ўвасобіла асноўныя гістарычныя вехі жыцця сталічнай вобласці.

Раён мае свае геаграфічныя адметнасці. Тэрыторыя знаходзіцца на ўсходзе Мінскай вобласці і мяжуе з Магілёўскай вобласцю. Бярэзінскі раён суседнічае з трыма раёнамі Міншчыны ( Барысаўскім, Крупскім, Чэрвенскім) і трыма – Магілёўшчыны (Бялыніцкім, Асіповіцкім, Клічаўскім).

У розныя гістарычныя перыяды абласное падчыненне раёна мянялася: з лютага 1938 г. – у складзе Магілёўскай, з верасня 1944 г. – у складзе Мінскай вобласці.

Бярэзіншчына займае плошчу 1,9 тыс. кв. км. і падзелена на 9 тэрытарыяльных адзінак – сельскіх Саветаў. Раён уключае 217 сельскіх населеных пунктаў ( 3 вёскі маюць аднолькавую назву “Бярозаўка”). Пяць населеных пунктаў у сельскай мясцовасці атрымалі статус аграгарадкоў. У гады вайны спалены і не адрадзіліся 3 вёскі: Тоўсціца, Клешчыца Мачаскага, Уцешына – Брадзецкага с/С. На месцы апошняй, у полі ля дарогі, як напамінак аб зніклай вёсцы 3 ліпеня 1989 г. пастаўлены помнік. Насельніцтва раёна налічвае 33,3 тыс. жыхароў – працалюбівых людзей гордых патоцка-сапегаўскіх крывей. У 2007 г. адзначылася павялічэнне нараджальнасці і змяншэнне смяротнасці. Гэта паказчык станоўчай медыка-дэмаграфічнай сітуацыі ў раёне: такога не было з 1991 г.

Раённы цэнтр – горад Беразіно знаходзіцца амаль на “залатой сярэдзіне” ажыўленага раздарожжа двух абласных гарадоў – Мінск-Магілёў. Па меркаванні віцэ-прэзідэнта АН Беларусі Гарэцкага геаграфічны цэнтр Еўропы знаходзіцца ў сярэдзіне трохкутніка Чэрвень-Асіповічы-Клічаў у 2 км на паўднёвы захад ад вёскі Чыжаха Бярэзінскага раёна, што ў паўгадзіны язды ад горада, пагэтаму дасведчаныя людзі, у прыватнасці доктар гістарычных навук, прафесар Э.Р.Іофэ, з гонарам называюць Беразіно “Горадам цэнтра Еўропы”. Беразіно – адзін са старэйшых гарадоў Міншчыны (першае пісьмовае ўпамінанне датавана 1501 г.), меў з 1938 г. статус гарадскога пасёлка, а з 1968 г. – горада, аднаго з 24 гарадоў вобласці. Гарадская тэрыторыя налічвае 902 га, працягласцю з поўдня на поўнач звыш 6 км, з усходу на захад звыш 3 км. У горадзе больш 105 вуліц і перавулкаў. Гарадское насельніцтва перавышае 13 тысяч жыхароў.

Блакітная жамчужына раёна – адна з буйнейшых рэк Беларусі – Бярэзіна працякае па тэрыторыі раёна на працягу 104 км. Горад Беразіно – адзін з трох гарадоў на Бярэзіне ў 50-60 гады меў рачныя цеплаходныя зносіны з гарадамі Бабруйск і Барысаў. Мост праз Бярэзіну пабудаваны ў 1933 годдзе, на адкрыцці прысутнічаў старшыня Саўнаркама Галадзед Л. Спалены ў 1944 г. пры вызваленні Беразіно ад нямецкіх акупантаў, мост быў адрамантаваны ў рэкордныя тэрміны – за 45 сутак! Удзельнікі крыжовага паходу па водах трох вялікіх рэк – Волгі, Дняпра, Зах.Дзвіны ў жніўні 2000 года сустракаліся ў Беразіно з мітрапалітам Філарэтам усея Беларусі. Водную сетку раёна, апроч Бярэзіны складаюць 34 ракі, 42 ручаі, возера Вокунь (20 га).

3

Бярэзіншчына – лясны край. Плошча лясоў складае 49 % тэрыторыі. Асноўныя віды дрэў – сасна (30% лясных угоддзяў), бяроза (27 %). Дуб - сімвал раёна вынесены на герб. На Бярэзіншчыне 2 дубы з’яўляюцца помнікамі прыроды рэспубліканскага значэння 200 і 400-гадовага ўзросту.

Асноўны профіль раёна – сельскагаспадарчы. У 1985 г. Бярэзінскі раён стаў пераможцам рэспубліканскага спаборніцтва па вытворчасці малака з атрыманнем пераходнага Чырвонага Сцяга. Перадавы калгас “Ленінскія дні” ў 1978 г. наведваўся польскай дэлегацыяй з абменам перадавым вопытам, а ў 1979 г. атрымаў Дыплом гонару ВДНГ СССР за поспехі ў бульбаводстве, аўтамабіль ГАЗ і каляровы тэлевізар.

Будаўнічы рэнесанс даводзіцца на пасляваенныя гады. Самыя буйныя аб’екты ўзведзены ў 70-пач. 80-ых гадоў. У 2007 г. здадзена ў эксплуатацыю 8711 кв.м.агульнай жылой плошчы.

На тэрыторыі раёна 110 абеліскаў і манументаў, 68 помнікаў археалогіі, 3 помнікі архітэктуры, сярод якіх сядзіба Патоцкіх забудовы 1858 г., галоўны корпус спіртзавода (забудова 1862 г.), Багушэвіцкі касцёл.

Бярэзінская зямля ўзрасціла 2 Герояў Савецкага Саюза, 6 Герояў Працы, 12 пісьменнікаў-літаратараў, 4 артыстаў, 2 міністраў, 8 мастакоў, 17 вучоных, 1 кампазітара, 1 Заслужанага майстра спорта СССР. У нас ёсць бярэзінскі Сухамлінскі, бярэзінская Паша Ангеліна, бярэзінскі прарок, маёр з Байканура, бярэзінскі Прышвін і бярэзінская Маці Тэрэза. Лепшыя людзі раёна канца 90-х сталі героямі 3-га выпуска тэлеперадачы “Землякі” Нацыянальнага тэлебачання (1998 г.). За 50-гадовую традыцыю ўручэння жанчынам ордэна “Мацярынская слава” і “Медаля Мацярынства” ганаровымі ўзнагародамі адзначана 253 бярэзінскіх жанчын-маці.

За 70 гадоў Бярэзіншчынай дасягнуты відавочныя змены ўмоў жыцця і працы жыхароў. Поўная электрафікацыя раёна завершана ў 1966 г, у 1979 г. раён уключаны ў абласную тэлефонную сетку. Першы гучнагаварыцель на Бярэзіншчыне з’явіўся ў 1926 г. у в.Багушэвічы, а ў 1928 г – у Беразіно. Першы камбайн з’явіўся ў 1936 г., першы тэлевізар - 50 гадоў назад, першы аўтобус па трасе Беразіно-Мінск быў пушчаны 80 гадоў назад. Зараз аўтатранспартным рухам звязана 207 з 218 населеных пунктаў раёна (94,9 %), сетка грамадскага транспарту ўключае 17 прыгарадных і 4 межгародных маршрутаў. Усе школы аснашчаны сучаснымі камп’ютэрамі.

На Бярэзіншчыне атрымаў прапіску з 10-гадовай традыцыяй правядзення (1 раз ў 2 гады) абласны фестываль народных тэатраў. У 1993 годзе ў в.Капланцы на радзіме Міколы Равенскага творчай групай “Беларусьфільм” зняты дакументальны фільм, прысвечаны гэтаму кампазітару сусветнага маштабу. У гонар аднаго з заснавальнікаў беларускага жывапісу - Валенція Ваньковіча ў в.Новая Калюжыца, па месцы нараджэння славутага земляка ўстаноўлены памятны знак, а ў мясцовай бібліятэцы прадстаўлена міні-галерэя фотарэпрадукцый мастака.

10 гадоў на ніве Адраджэння культуры працуе Любушанскі Цэнтр традыцыйнай культуры, адкрыты адным з першых у вобласці.

Жыхары раёна плённай працай уносяць пасільную лепту ў далейшае развіццё, умацаванне і росквіт свайго раёна і Міншчыны, памнажаюць багацце і прэстыж нашай любімай Беларусі. Кожны год упісвае новыя радкі ў летапіс раёна і вобласці.


4Агульныя звесткі

1. Березинский район// Сердце Беларуси – Минщина: История. Культура. Традиции.- Мн., 2007.- С. 6-7.

2. Березинский район Минской области// Белорусская ССР. Административно-территориальное деление. – Мн., 1955.- С.149.

3. Бярэзінскі раён// Рэспубліка Беларусь: Вобласці і раёны: Энцыкл.давед.- Мн., 2004.- С.467-469.

4. Бярэзінскі раён і г. Беразіно// Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі. Мінская вобласць. У 2 кн.- Мн., 1987. Кн. 1.- С.85-103.

5. Гімн Міншчыны// Бярэзінская панарама.- 2006.- 18 сак. – С.1.

6. Іофэ, Э. Гарадок над Бярозай-ракой/ Э.Іофэ//Полымя.- 2001.- № 5.- С. 230-245.

7. Карпечык, У. Наш лёс – у лёсе Міншчыны/ У.Карпейчык// Бярэзінская панарама.- 2008.- 16 студз.

Бярэзіншчына ў структуры Мінскай вобласці.

8. Нехай, Г.О. Минская область. Белорусская ССР/ Под ред. В.С.Богданова/ Г.О.Нехай.- Мн., 1974.- С. 196-197.

9. Нехай Г.О. Минская область. Белорусская ССР/ Под ред. А.Т.Короткевича/ Г.О.Нехай.- Мн., 1968.- С. 177-178.

10. Новыя раёны Міншчыны// Мінская праўда.- 1965.- 7 лют.

Бярэзінскі раён у складзе Мінскай вобласці.

10. Спіс фондаўтвараючай літаратуры


Гады станаўлення раёна

1. Бярэзінскі раён у 1931-1933 гг.// Памяць: Бярэзін. р-н: гіст.-дак. хронікі гарадоў і р-наў Беларусі.- Мн, 2004.- С. 125-126.

2. Бярэзіншчына ў 1920-1930-ыя гады// Памяць: Бярэзін. р-н: гіст.-дак. хронікі гарадоў і р-наў Беларусі/ Укл. П.А.Прыбыткін.- Мн, 2004.- С. 99-101.

17 ліпеня 1924 г. быў утвораны Бярэзінскі раён.

3. Вернутыя імёны// Памяць: Бярэзін. р-н: гіст.-дак. хронікі гарадоў і р-наў Беларусі/ Укл.П.А.Прыбыткін.- Мн, 2004.- С.135-159.

Ахвяры рэпрэсій 30-х гадоў.

4. Иоффе Э.Г. Годы мирного строительства/ Э.Г.Иоффе// Березино: Ист.-экон.очерк.- Мн., 1986.- С.13-19.

Местечко Березино: 20 – конец 30-х годов. Преобразование в городской посёлок (27 сентября 1938 г.).

5. Прыбыткін, П.А. З хронікі камсамольска-маладзёжнага жыцця( 1920-1939 гг.)/ П.А.Прыбыткін// Памяць: Бярэзін. р-н: гіст.-

5

дак. хронікі гарадоў і р-наў Беларусі.- Мн, 2004.- С.131-134.

6. Прыбыткін, П. Старонкі мінулага/ П.Прыбыткін// Сцяг Леніна.- 1971.- 2 ліст.

Першыя гады выдання газеты “Сцяг Леніна” (2 ліст.1931 г. – дата выхада першага нумара раённай газеты).


Раён у гады Вялікай Айчыннай вайны

1. Алексиевич, С. У войны не женское лицо/ С.Алексиевич.- Мн., 1985.- С. 53, 58, 76, 96, 287-288, 300-301.

Воспоминания женщин – участниц Великой Отечественной войны, уроженок г. Березино: Давидович Т.И., Кожемякиной Э.Б., Новик Л.З., Саковой Н.П., д.Перевоз Любчик Л.И.

2. Бурко, Н. Яны не забудуць тых дзён/ Н.Бурко// Сцяг Леніна.- 1998.- 11 крас.

Успаміны бярэзінцаў, былых вязняў фашысцкіх канцлагераў.

3. Бярэзінскі падпольны райком ЛКСМБ// Памяць: Бярэзін. р-н: гіст.-дак. хронікі гарадоў і р-наў Беларусі.- Мн, 2004.- С.203 -210.

4. Немирко, Ш. Дорога в отряд/ Шура Немирко// Никогда не забудем.- Мн., 1985.- С. 13-16.

О Марате Добуше, юном партизане, уроженце д. Ягодка.

5. Жукоўскі, І. Трагедыя Бярэзінскага гета/ І.Жукоўскі// Сцяг Леніна.- 2001.- 22 снеж.

6. Зелинский, В. В одном строю/ В.Зелинский.- Мн.,1980.- С. 5-73.

Об участии женщин – уроженок г. Березино в борьбе с оккупантами.

7. Из архивных источников// Сцяг Леніна.- 1991.- 7 мая.

Обобщённые сведения о жертвах немецко-фашистских злодеяний по Березинскому району.

8. Іофе, Э. Яны ратавалі цэлы свет/ Эмануіл Іофе// Полымя.- 2005.- № 5.- С. 200-206.

Пра людзей, якія ратавалі яўрэяў, рызыкуючы сваім жыццём.

9. Кавалеры ордэнаў Славы, Чырвонага Сцяга, Чырвонай Зоркі, Айчыннай вайны// Памяць: Бярэзін. р-н: гіст.-дак. хронікі гарадоў і р-наў Беларусі.- Мн, 2004.- С.299 – 307.

10. Кавалеўская, Л. З першых дзён акупацыі/ Ларыса Кавалеўская// Бярэзінская панарама.- 2006.- 21 чэрв.- С. 1.


6

Успаміны былога сакратара падпольнага райкома партыі І.П.Сакалоўскага пра пачатак вайны на Бярэзіншчыне.

11. Коля-партызан// Сцяг Леніна.- 1968.- 6 чэрв.

Пра юнага партызана з в. Дулебы Колю Цэдрыка.

12. Круталевіч, Т. “Мы, ахвяры вайны, сведчым...”/ Тамара Круталевіч// Сцяг Леніна.- 1999.- 19 чэрв.

Раённы злёт жыхароў Беразіно, вывезеных у гады вайны на прымусовыя работы ў Германію.

13. Любецкі, М. Трагедыя в. Краснае/ М.Любецкі// Сцяг Леніна.- 1964.- 14 мая.

Вёска Краснае – сястра Хатыні.

14. Манцэвіч, Б. Ішлі на подзвіг камсамольцы/ Б.Манцэвіч// Сцяг Леніна.- 1981.- 20 чэрв.

Аб камсамольцах – удзельніках барацьбы з фашыстамі (Шынкевіч П.Д., Саскавец В., Дубін У., Цмыг М., Бегуновіч К., Яніцкі П.)

15. Михайлов, В. Операция “Березино”/ Валерий Михайлов// Советская Белоруссия.- 2005.- 18 июня.- С.5.

Операция сов.контрразведки на территории района под кодовым названием “Березино”. Длилась с августа 1944 по 28 марта 1945.

16. Мужнасць, якая не ведала мяжы// Памяць: Бярэзін. р-н: гіст.-дак. хронікі гарадоў і р-наў Беларусі.- Мн, 2004.- С.269-270.

Пра загінуўшых ўдзельніц партызанскага руху: Веру Каўцэвіч, Марыю Рамановіч, Веру Лясных.

17. Нашы землякі// Сцяг Леніна.- 1974.- 2 ліп.

Пра Героя Савецкага Саюза, ураджэнца в. Ягадка Свідзінскага І.В.

18. Нестерович, Л. Разведчик полка/ Л.Нестерович// Сцяг Леніна.- 1985.- 20-23 крас.

О Герое Советского Союза, уроженце д. Перевоз Березинского р-на Алешкевиче С.Ф.

19. Паіменны спіс воінаў і партызан, якія загінулі ў гады Вялікай Айчыннай вайны з в. Якшыцы Бярэзінскага раёна// Сцяг Леніна.- 1991.- 9 лют.

20. Палынскі, А., Манцэвіч, Б. У баях гартаваныя/ А.Палынскі, Б.Манцэвіч// Сцяг Леніна.- 1987.- 25 чэрв.

Аб сустрэчы былых воінаў 153 стралковай Смаленскай Чырвонасцяжнай ордэна Кутузава дывізіі ў Беразіно.

21. Паўлаў, У.П. З хронікі абароны горада/ У.П.Паўлаў// Памяць: Бярэзін. р-н: гіст.-дак. хронікі гарадоў і р-наў Беларусі.- Мн, 2004.- С.177 -179.


7

22. Прыбыткін, П. Страты, нанесеныя вайной гаспадарцы раёна/ П.Прыбыткін// Сцяг Леніна.- 1969.- 26 крас.

Аб вёсках раёна, спаленых фашыстамі.

23. Прыбыткін, П. Ці ведаеш ты, што.../ П.Прыбыткін// Сцяг Леніна.- 1970.- 2 ліп.

Пра дзейнасць партызан на Бярэзіншчыне.

24. Разганюк, Д. Бой на рацэ Беразіне/ Д.Разганюк// Сцяг Леніна.- 1970.- 2 ліп.

153-я стралковая дывізія ў баях за вызваленне Бярэзіншчыны.

25. Рыбачонак,У. Плячо ў плячо з мужчынамі/ У.Рыбачонак// Сцяг Леніна.- 1975.- 18 кастр.

Пра вопытную разведчыцу былую студэнтку БГУ В.А. Каўцэвіч.

26. Сацункевич, И.Л. Суровая быль/ И.Л.Сацункевич.- Мн., 1979.- 287 с.

О партизанском движении в Березинском районе. С. 9-11, 76, 86-87, 231.

27. Цярэшчанкава,Л. Гарэлі вёскі, гінулі людзі/ Л.Цярэшчанкава// Сцяг Леніна.- 1995.- 1 ліп.

Пералік страт, якія былі нанесены раёну ў гады вайны.

28. Шех О.В. “У войны - не женское лицо”/ О.В.Шех// Сцяг Ленина.-1985.- 21 дек.

Женщины Березинщины – участницы войны, героини книги С.Алексиевич.


Развіццё народнай гаспадаркі

ў 1945-1985 гады


Агульныя звесткі

1. Баранаў, К. На прастор, на шырокі разлог/ К.Баранаў// Сцяг Леніна.- 1974.- 6 чэрв.

Дасягненні Бярэзінскага р-на за 50 гадоў існавання..

2. Бярэзіншчына ў 1950-1980 гады// Памяць: Бярэзін. р-н: гіст.-дак. хронікі гарадоў і р-наў Беларусі.- Мн, 2004.- С. 471-474.

3. На адроджанай зямлі// Сцяг Леніна.- 1982.- 3 ліп.

Пасляваеннае адраджэнне вёсак.

4. Першыя крокі// Памяць: Бярэзін. р-н: гіст.-дак. хронікі гарадоў і р-наў Беларусі.- Мн, 2004.- С. 468-470.

Першыя пасляваенныя гады.


8

5. Раков, А.А. Население БССР/ А.А.Раков.- Мн., 1969.- С. 101.

Плотность населения в Березинском районе.

6. Прыбыткін, П.А. Аднаўленне разбуранай гаспадаркі/ П.А.Прыбыткін// Памяць: Бярэзін. р-н: гіст.-дак. хронікі гарадоў і р-наў Беларусі.- Мн, 2004.- С. 467-468.

  1   2   3   4   5   6

Дадаць дакумент у свой блог ці на сайт

Падобныя:

Міншчына мая, я – часцінка твая Бярэзінскі раён у суквецці Мінскай вобласці iconУрок ведаў "Твая зямля, твая Радзіма названа светла Беларусь!"
Вечар беларускай пісьменнасці “Які ж гэта цуд – слова, мова мая!”(адк. Баркоўская М. К.)

Міншчына мая, я – часцінка твая Бярэзінскі раён у суквецці Мінскай вобласці iconАгляд дзейнасці бібліятэк вобласці за 2009 год
Памяць Міншчыны”, “Спадчына” І ўласнымі доўгатэрміновымі мэтавымі праграмамі па краязнаўству “Любоў да краю мілага заўжды” (Крупскі...

Міншчына мая, я – часцінка твая Бярэзінскі раён у суквецці Мінскай вобласці iconРэвалюцыйныя падзеі І ўстанаўленне Савецкай улады
Утвораны 17 ліпеня 1924 года І ўключаны ў Віцебскую акругу. З 1938 г у складзе Віцебскай вобласці. Лёзненскі раён мяжуе: з поўначы...

Міншчына мая, я – часцінка твая Бярэзінскі раён у суквецці Мінскай вобласці iconДуа «Падсолтаўскі вучэбна-педагагічны комплекс дзіцячы сад сярэдняя школа», Мсціслаўскі раён Магілёўскай вобласці
Дуа «Падсолтаўскі вучэбна-педагагічны комплекс дзіцячы сад – сярэдняя школа», Мсціслаўскі раён Магілёўскай вобласці

Міншчына мая, я – часцінка твая Бярэзінскі раён у суквецці Мінскай вобласці iconМіхась Чарот (сапраўднае прозвішча Міхаіл Сымонавіч Кудзелька) нарадзіўся 7 лістапада 1896 г у вёсцы Рудзенск Ігу-менскага павета Мінскай губерні (цяпер
Міхась Чарот (сапраўднае прозвішча — Міхаіл Сымонавіч Кудзелька) нарадзіўся 7 лістапада 1896 г у вёсцы Рудзенск Ігу-менскага павета...

Міншчына мая, я – часцінка твая Бярэзінскі раён у суквецці Мінскай вобласці iconУладзімір Дубоўка Хроніка жыцця
Агароднікі Манькавіцкай воласці Вілейскага павета Віленскай губерні (цяпер Пастаўскі раён Віцебскай вобласці)

Міншчына мая, я – часцінка твая Бярэзінскі раён у суквецці Мінскай вобласці iconУрок "Твая зямля, твая Радзіма названа светла- беларусь",класныя кіраўнікі
Сустрэча з участковым інспектарам, інспектарам існ “Адказнасць бацькоў за выхаванне дзяцей”. Астапчык Т.І

Міншчына мая, я – часцінка твая Бярэзінскі раён у суквецці Мінскай вобласці iconБагдановіч марыя адамаўНА
Нарадзілася 23 жніўня 1927 года ў вёсцы Навасёлкі Лагойскага раёна Мінскай вобласці. Бацькі Марыі Адамаўны –Адам І ганна Лашко, працавалі...

Міншчына мая, я – часцінка твая Бярэзінскі раён у суквецці Мінскай вобласці iconЧабан Ірына Мікалаеўна педагог-арганізатар дуа "Негарэльская сярэдняя агульнаадукацыйная школа №1" Дзяржынскага раёна Мінскай вобласці ктс
Вядучая: Добры дзень паважаныя госці, калегі! Разам з вучнямі я запрашаю Вас на нашу сустрэчу “Падарожжа па родным краі”

Міншчына мая, я – часцінка твая Бярэзінскі раён у суквецці Мінскай вобласці iconЛастоўскі вацлаў Юстынавіч
Калеснікі Дзісенскага пав. Віленскай губ., цяпер Глыбоцкі раён Віцебскай вобласці — 23 студзеня 1938, Саратаў — беларускі грамадскі...

Размесціце кнопку на сваім сайце:
be.convdocs.org


База данных защищена авторским правом ©be.convdocs.org 2012
звярнуцца да адміністрацыі
be.convdocs.org
Галоўная старонка