Цікавыя навіны




НазваЦікавыя навіны
Дата канвертавання29.11.2012
Памер22.62 Kb.
ТыпДокументы
Цікавыя навіны cтудзеня

Падарожжа ў краіну здароўя “Жыццё. Здароўе. Даўгалецце” адбылося ў цэнтральнай раённай бібліятэкі для ўдзельнікаў клуба “Ветэран”. Асаблівую ўвагу надалі фізкультуры. Так як пасля заняткаў фізічнымі практыкаваннямі любы чалавек выглядае і адчувае сябе занадта лепш. На мерапрыемстве прысутнічала Махавікова А. Яна даўно прапагандуе здаровы лад жыцця, вядзе секцыю аэробікі. Прысутным яна паказала шэраг фізічных практыкаванняў, якія пажадана рабіць раніцай і на працягу дня ў залежнасці ад узросту і самаадчування для таго, каб надаць целу бадзёрасць, а душы – добры настрой. Размова ішла і аб ежы – аснове асноў для здароўя чалавека. Лішняя вага для сучаснага чалавека - фактар рызыкі нумар адзін для праяўлення захворванняў. Закраналіся прынцыпы здаровага харчавання. Многа гаварылася і аб карысці гародніны, садавіны.

Акрамя карыснай інфармацыі бібліятэкары прапанавалі пажылым людзям паўдзельнічаць у конкурсах і віктарынах аб здароўі. Пераможцы атрымалі карысныя прызы – вітаміны.


Знаёмства з жыццём і творчасцю вялікага рускага пейзажыста Івана Іванавіча Шышкіна адбылося ў Трасцінскай СБ у час інфарміны “Кисть пламенная и щедрая”. Рабяты паглядзелі карціны І.І.Шышкіна розных перыядаў яго творчасці: “Сосновый бор”, “Берёзовая роща”. Больш увагі надалі карціне “Рожь”. Гэта адно з лепшых палоцен у творчасці мастака, якое прынесла яму заслужаную славу. Бібліятэкар расказала гісторыю стварэння палоцен, прапанавала літаратуру, прысвечаную творчасці знакамітага мастака.

Ничего не обходится нам так дёшево и не ценится так дорого, как вежливость”. Гэтыя словы Мігеля дэ Сэрвантэса сталі эпіграфам да гадзіны этыкета “Чароўныя словы”, якай прайшла ў дзіцячай бібліятэцы з вучнямі 4 класа СШ №1. Бібліятэкары расказалі аб вялікім значэнні ў жыцці чалавека такіх “чароўных слоў”, як “добры дзень”, “дзякуй”, “калі ласка”. Правялі аукцыён прывітанняў розных часоў і народаў. Уменне выяўляць свае пачуцці дзеці праявілі ў конкурсе “Інтанацыя”. Напрыканцы сустрэчы рабяты ўпрыгожылі лісточкамі дрэва ветлівасці.




Ражство – свята, якое не пакідае абыякавым нікога. Знайшло адлюстраванне яно і ў рабоце бібліятэк. У Чарняўскай СБ-музее з ўдзельнікамі сямейнага клуба “Абажур” прайшлі пасядзелкі “Поздравляем с Рождеством – настоящим волшебством”. Гаворка ішла аб традыцыях, блюдах, калядных забавах. Госці дзяліліся сваімі сямейнымі традыцыямі святкавання. Прысутныя на мерапрыемстве дзеці з задавальненнем пагулялі ў гульню “Зімовыя забавы”, разгадалі зімнія загадкі, ляпілі снегавіка.

Напярэдадні гэтага свята ў Варвараўскай СБ прайшла пазнавальная гутарка “Свет Вефліемскай зоркі”, з якой дзеці даведаліся аб нараджэнні гэтага свята, аб цудзе нараджэння Ісуса Хрыста, аб месцы дзе ён нарадзіўся.

Сапраўднае тэатралізаванае прадстаўленне “Каб святы любілі і абрады не забылі” падрыхтавала бібліятэкар Ельнянскай СБ для жыхароў аддаленай вёскі Кляноўка. Былі тут і калядоўшчыкі, і гаспадар з гаспадыняй, мядзведзь, каза. Каляднымі песнямі героі прасляўлялі зорку-сонейка, якое іскрыцца на жытцо каласістае, на зернейка залатое, на дабро маладое. Гаспадыня з гаспадаром сустракалі калядоўшчыкаў блінамі, кашай з грачаных круп і іншымі прысмакамі. Былі ў праграме загадкі, народныя павер’і і песні.

Дадаць дакумент у свой блог ці на сайт

Падобныя:

Цікавыя навіны iconЦікавыя навіны снежня
Вядучыя свята Аксана Лутчанкова І людміла Казакова з дапамогаю фотапрэзентацыі запрасілі гасцей ў падарожжа па часу – гісторыю сваёй...

Цікавыя навіны iconЦікавыя навіны красавіка
Дзень Чарнобыльскай трагедыі. Да гэтай трагічнай даты ў бібліятэках сеткі былі прымеркаваны ўрокі памяці, інфармацыйныя гадзіны,...

Цікавыя навіны iconЦікавыя навіны лютага
Дзень памяці воінаў-інтэрнацыяналістаў. Але гэта дата належыць не толькі прышоўшым вайну байцам. Яна як напутства маладым: каб памяталі,...

Цікавыя навіны iconЦікавыя навіны сакавіка
Бібліятэкары расказалі аб ІХ жыццёвым І творчым шляху. З гутаркай аб ролі І значнасці чытання выступіла былая настаўніца З. А. Бубель....

Цікавыя навіны iconЦікавыя навіны мая
Для беларускага народа адной з такіх дат з’яўляецца Вялікая Айчынная вайна. Напярэдадні свята Перамогі ў бібліятэках Хоцімскай рбс...

Цікавыя навіны iconПлан работы ліцэя на перыяд з 10. 09. па 15. 09. 2012 10. 09
Арганізацыя работы ліцэйскага прэс-цэнтра “Ліцэйскія навіны”.(Закрута І. М., савет ліцэістаў)

Цікавыя навіны icon"Начная аблога" вітае сваіх слухачоў 6 верасьня!
Прынамсі, сёньня апоўдні пад рубрыкай “Навіны апошняга дня” можна было азнаёміцца зь інфармацыяй ад 4 верасьня

Цікавыя навіны icon"У тэгеране Лукашэнка шукаў аргумэнты для спрэчкі з Масквой?"
На форумах парталу tut by сёньня можна знайсьці шэраг галінак, на якіх наведнікі абмяркоўваюць вынікі візыту Аляксандра Лукашэнкі...

Цікавыя навіны iconПачаў працу новы музычны сайт
На гэтым сайце маецца афіша бліжэйшых канцэртаў, навіны музычнага жыцьця, маюць быць зьмешчаныя й рэцэнзіі на канцэрты ды сьпэктаклі....

Цікавыя навіны iconСпіс экскурсій на «Фэст экскурсаводаў – 2012»
«Мінскі абаранак». Гэта мясціны, куды лёгка дабрацца электрычкай, ці прыгарадным аўтобусам І там ёсць на што паглядзець. Да таго...

Размесціце кнопку на сваім сайце:
be.convdocs.org


База данных защищена авторским правом ©be.convdocs.org 2012
звярнуцца да адміністрацыі
be.convdocs.org
Галоўная старонка