Аляксандар Ярашук прафсаюзны лідэр, прэзыдэнт Беларускай канфэдэрацыі дэмакратычных прафсаюзаў. Беспартыйны




НазваАляксандар Ярашук прафсаюзны лідэр, прэзыдэнт Беларускай канфэдэрацыі дэмакратычных прафсаюзаў. Беспартыйны
Дата канвертавання29.11.2012
Памер17.12 Kb.
ТыпДокументы
Stud0619bg


Аляксандар Ярашук -- прафсаюзны лідэр, прэзыдэнт Беларускай канфэдэрацыі дэмакратычных прафсаюзаў. Беспартыйны.


Нарадзіўся 16 лістапада 1951 года ў вёсцы Ўнучкі Камянецкага раёну Берасьцейскай вобласьці.


Скончыў Курскі сельскагаспадарчы інстытут (1974) і Менскую вышэйшую партыйную школу (1990).

Пасьля сельгасінстытуту працаваў аграномам ў саўгасе імя Дзімітрава.

Служыў у ракетных войсках у Саратаўскай вобласьці.


Потым працаваў галоўным аграномам саўгасу “Жабінкаўскі”, намесьнікам старшыні калгасу “Прамень”.


З 1982 па 1991 гады – на партыйнай рабоце: загадчык сельгасаддзелу Жабінкаўскага райкаму, інструктар Берасьцейскага абкаму, інструктар ЦК КПБ, першы сакратар Клецкага райкаму партыі, загадчык аддзелу аграрнай палітыкі ЦК КПБ.


Пасьля прыпыненьня дзейнасьці КПБ-КПСС працаваў намесьнікам начальніка глаўку Мінсельгасхарчу, першым намесьнікам старшыні Менскага аблвыканкаму, старшынём абласнога камітэту прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяродзьдзя.


У 1999 годзе абраны старшынём Беларускага прафсаюзу працаўнікоў аграпрамысловага комплексу.


З 2002 года -- прэзыдэнт Беларускай канфэдэрацыі дэмакратычных прафсаюзаў.


Сябра Генэральнай Рады Міжнароднай канфэдэрацыі прафсаюзаў і Міжнароднай арганізацыі працы. Сябра выканкаму Ўсеэўрапейскага рэгіянальнага савету прафсаюзаў.


Ад актыўнай палітыкі адышоў, сканцэнтраваўся выключна на праблемах прафсаюзнага руху.


Зь дзяцінства любіць чытаць. Любімыя пісьменьнікі – Васіль Быкаў, Чэхаў, Хэмінгуэй. Зараз захапляецца філязофскай літаратурай.


З музыкі – вялікі аматар “Песьняроў”, “Бітлз” Высоцкага. Любіць клясыку – Чайкоўскага, Равэля, Моцарта, Бэтховэна.


Любімыя футбольныя каманды – “Манчэстэр Юнайтэд” і “Барсэлёна”.


Сам кожную раніцу бегае і робіць зарадку, лічыць гэта лепшым заняткам дня.


Умее добра гатаваць. Любімая страва – дранікі. З напояў аддае перавагу нефільтраванаму піву і віскі.


Больш за 30 гадоў жанаты. Мае трох дарослых сыноў. Адзін жыве ў ЗША, другі – у Партугаліі, трэці – у Беларусі.

Дадаць дакумент у свой блог ці на сайт

Падобныя:

Аляксандар Ярашук прафсаюзны лідэр, прэзыдэнт Беларускай канфэдэрацыі дэмакратычных прафсаюзаў. Беспартыйны iconАляксандар Ярашук старшыня Беларускага Кангрэсу дэмакратычных прафсаюзаў
Нарадзіўся 16 лістапада 1951 года ў вёсцы Ўнучкі Камянецкага раёну Берасьцейскай вобласьці

Аляксандар Ярашук прафсаюзны лідэр, прэзыдэнт Беларускай канфэдэрацыі дэмакратычных прафсаюзаў. Беспартыйны iconАляксандар Мілінкевіч?
Госьць: лідэр аб'яднаных дэмакратычных сілаў Аляксандар Мілінкевіч? +375,296,510,359

Аляксандар Ярашук прафсаюзны лідэр, прэзыдэнт Беларускай канфэдэрацыі дэмакратычных прафсаюзаў. Беспартыйны iconА. Мілінкевіча не палохае ўзмацненьне барацьбы зь нелегальнай іміграцыяй
Газэту Выборчаю”, што Эўрапейская камісія прапануе агульную іміграцыйную палітыку, якая мае паставіць бар’ер на шляху нелегальных...

Аляксандар Ярашук прафсаюзны лідэр, прэзыдэнт Беларускай канфэдэрацыі дэмакратычных прафсаюзаў. Беспартыйны icon26 І 27 траўня ў Менску павінен адбыцца Кангрэс дэмакратычных сілаў. Напярэдадні дэлегаты рэгіянальных канфэрэнцыяў вырашылі, што ў дэмакратычнай кааліцыі будзе
Менску павінен адбыцца Кангрэс дэмакратычных сілаў. Напярэдадні дэлегаты рэгіянальных канфэрэнцыяў вырашылі, што ў дэмакратычнай...

Аляксандар Ярашук прафсаюзны лідэр, прэзыдэнт Беларускай канфэдэрацыі дэмакратычных прафсаюзаў. Беспартыйны iconУ гэтым выпуску "Званкоў на свабоду" агляд тэлефанаваньняў за тыдзень
Менску праходзіць Кангрэс дэмакратычных сілаў. На сходзе вырашаецца пытаньне лідэрства ў беларускай апазыцыі. Паводле рашэньняў дэлегатаў...

Аляксандар Ярашук прафсаюзны лідэр, прэзыдэнт Беларускай канфэдэрацыі дэмакратычных прафсаюзаў. Беспартыйны icon"Дом Масквы гэта ўпрыгожаньне беларускай сталіцы"
Прэзыдэнт Беларусі Аляксандар Лукашэнка ўхваліў праект будаўніцтва культурніцка-дзелавога цэнтру “Дом Москвы”, а таксама праекты...

Аляксандар Ярашук прафсаюзны лідэр, прэзыдэнт Беларускай канфэдэрацыі дэмакратычных прафсаюзаў. Беспартыйны iconЛідэр руху "За свабоду" Аляксандар Мілінкевіч сёньня прыпыніў вядзеньне ўласнага блогу на сайце

Аляксандар Ярашук прафсаюзны лідэр, прэзыдэнт Беларускай канфэдэрацыі дэмакратычных прафсаюзаў. Беспартыйны iconЛідэр руху "За свабоду" Аляксандар Мілінкевіч сёньня прыпыніў вядзеньне ўласнага блогу на сайце by milinkevich. У інтэрвію Радыё Рацыя ён паабяцаў, што блог ў
Лідэр руху “За свабоду” Аляксандар Мілінкевіч сёньня прыпыніў вядзеньне ўласнага блогу на сайце by milinkevich. У інтэрвію Радыё...

Аляксандар Ярашук прафсаюзны лідэр, прэзыдэнт Беларускай канфэдэрацыі дэмакратычных прафсаюзаў. Беспартыйны iconПрэзыдэнт Беларусі Аляксандар Лукашэнка ўхваліў інвэстыцыйныя будаўнічыя праекты Масквы ў беларускай сталіцы. Яны былі прадстаўленыя ў часе сустрэчы беларускага
Размова ідзе пра культурніцка-дзелавы цэнтар “Дом Москвы”, які будзе ўзведзены праз год ля гатэлю “Беларусь”, жылы мікрараён на праспэкце...

Аляксандар Ярашук прафсаюзны лідэр, прэзыдэнт Беларускай канфэдэрацыі дэмакратычных прафсаюзаў. Беспартыйны icon"Свабода гэта ": вынікі конкурсу
У журы увайшлі пісьменьнік Уладзімер Арлоў, сьпявачка Кася Камоцкая, паэт І мастак Міхал Анемпадыстаў, а таксама лідэр руху “За свабоду”...

Размесціце кнопку на сваім сайце:
be.convdocs.org


База данных защищена авторским правом ©be.convdocs.org 2012
звярнуцца да адміністрацыі
be.convdocs.org
Галоўная старонка