Паводле беларускай народнай казкі




НазваПаводле беларускай народнай казкі
Дата канвертавання30.10.2012
Памер35.25 Kb.
ТыпДокументы
Мужык і жонка

(паводле беларускай народнай казкі)


Штовячэры і шторанку

Чуваць з хаты пералайку.

Распачне мужык сварыцца -

Жоначка змаўчаць баіцца,

Часам і наадварот:

Хто ж вадзіцы возьме ў рот,

Як яго так абражаюць -

Абібокам называюць!

І штодня суседзі чуюць:

— Даў жа жонку Бог такую!

Я — ары, касі ды сей,

Ты ж — абед не прынясеш!

— Мала мне па хаце справы,

Дык яшчэ твае забавы!

Гаспадарку покуль зладзіш,

Ні хвілінкі не прысядзеш,

Ні скарынкі не з'ясі,

Дык яшчэ абед насі!

— Ды тваю, лянота, працу

Я зраблю адным вось пальцам!

— Добра! Я пайду араць,

Ты — у хаце працаваць!


Колькі год яны сварылісь,

Ды аднойчы пагадзілісь:

Жоначцы ісці араці,

Мужыку рабіць па хаце.

— Што да вечара зрабіць?

— Падкажу, ўжо так і быць,

Хоць не стану я пытаць,

Дзе каня браць, што араць…

Бачыш дзежку? Там закваска.

Да абеду, калі ласка,

Жорнамі змялі мукі,

У дзежцы цеста замясі,

Пасадзі у печ хлябы.

Масла збі. Абед зрабі.

Паглядай туды, дзе броды,

Каб цяля не йшло у шкоду,

Курка каб была на яйках.

Досыць? Добра. Дык бывай.

Сала ўзяла я і хлеба,

Мне абед цягнуць не трэба!


— Я зраблю ўсю гэту працу

Дый паспею адаспацца!

Гэта жоначцы араць -

Не гаршкі перастаўляць! -

Гэтак наш мужык бурчыць.

З жоранцаў мука бяжыць,

А на пояс прывязаў ён

Маслабойку са смятанкай,

Каб збівалася без рук.

Раптам чуе:

— Вось цяльпук!

Гэй, сусед, тваё там целя

Хутка ўвесь авёс мой змеле!

— Каб цябе ваўкі пабралі! —

Мужык з хаты выбягае,

Дый на масла-та забыўся

І ў парозе паваліўся.

Ўся падлога у смятане

І штаны ў тым самым стане!


Прыцягнуў цяля дадому.

— Што, трава ўжо не ядома?

Раз не ведаеш, што жэрці,

Стой у хлеве… Што за чэрці!


Ў хаце — як пасля Мамая:

Пад сталом свіння рудая

Хутка дзежку падчышчае

Ды на яйкі пазірае.

А сядухі не відаць.

Стаў мужык свінню ганяць.

Выгнаў з хаты, сеў на лаўку,

Аглядае гаспадарку:

Ў хлеве мыкае скаціна,

Ад хлябоў — адны ўспаміны,

Масла — а з чаго збіваць?

Трэ' хоць яйкі ратаваць!

Сеў на рэшата ціхутка:

"Хутка вернецца сядуха,

Пасаджу яе сюды,

Хоць абед звару тады!"


Зазірнуў казак у хату:

— Пачастуйце, чым багаты!

З рэшата мужык бурчыць:

— Не паспеў шчэ наварыць…

— Ну, дык хоць вады падай-ка!

— Не магу, астынуць яйкі.

— Ну, а жонка твая дзе?

— Кінула мяне ў бядзе,

А сама арэ у полі.

Добра ёй там быць на волі!

— Ах ты, ёлупень-лайдак! -

Пугу выхапіў казак.

— Сеў на рэшаце, як клуша!

Павучыць цябе я мушу!

Жонка поле падымае,

А ён клопату не мае!

І як пугай хвастане

Мужыку ды па спіне!

Той трывае, ані квокне.

Раптам чуе: ў портках мокне.

"Вось і яйкі падушыў!"

На падлогу саскачыў,

Па муцэ і па смятане

Бег — і чорт хіба дастане!

На гарышча ўзгрувасціўся,

Ў кораб з пер'ем там забіўся,

Сам сядзіць — і не дыхне:

З'ехаў той казак ці не?


Нехта тупае па хаце…

"Цешчын голас! Вой, трымайце!"

— Ах, дачушка, ах, лянота!

Не пароблена работа!

Гэта дзіва, што зяцёк

З бруду гэткага не ўцёк!

— Цешчанька! Ды Вы адне

Разумееце мяне!

Кінуўся мужык у хату,

Брудны, ліпкі і мурзаты,

Цешчаньку хацеў абняць,

За дабро падзякаваць.

Як убачыла кабета:

Нехта нібы з таго свету

Прэцца ў хату...

— Божа ж мілы! -

Як схапілася за вілы:

— Прэч, нячысцік! Чорт руды!

Бач, павадзіўся куды!

Пора леваю рукою

І жагнаецца другою!

Выскачыў мужык на двор,

Так гародамі папёр, —

За ваколіцай у жыце.

Ледзь ацяміўся. Дрыжыць.

"Чорт штурхнуў мяне звязацца

З бабскаю дурною працай!

Рай на пекла памяняць!

Лепей без каня араць!

Пачакаю тут да ночы!"


Ну, а жонка з поля крочыць,

Стомы ў твары ані мала,

Быццам цэлы дзень гуляла!

— Нешта ціха ў мяне ў хаце…

Выйшла тут насустрач маці.

— Будзеце, дачушка, жыць

З мужыком і не тужыць!

Вам паскудзіў чорт нямала,

Але ж я яму задала!


Сапраўды, зажылі ў ладзе.

Лаянкі нячутна ў хаце,

Кожны абавязкі мае

І другога паважае.

Каб усе маглі так жыць,

Не было б чаго тужыць!


Алена Церашкова

Дадаць дакумент у свой блог ці на сайт

Падобныя:

Паводле беларускай народнай казкі iconПаводле беларускай народнай казкі
На сцэне, прыбранай пад луг, стаіць Гаспадар. Глядзіць на сонца ў небе, на траву вакол сябе

Паводле беларускай народнай казкі iconУрока па беларускай літаратуры
Якуба Коласа, дапамагчы вучням асэнсаваць ідэйны змест казкі жыцця «Хмарка» ў адпаведнасці з эпіграфам, убачыць мастацкую своеасаблівасць...

Паводле беларускай народнай казкі iconЗнаёмства з беларускай цацкай І беларускім фальклорам
Вучыць выдзяляць І правільна вымаўляць гук г у словах. Замацоўваць назвы колераў пры апісанні цацак. Развіваць камунікатыўныя ўменні...

Паводле беларускай народнай казкі iconП’еса паводле казкі У. Караткевіча І дзіцячых гульняў
Фарбы — шэрыя, невыразныя. А яшчэ — І туман. Аднастайны І маркотны краявід выклікае самоту І тугу

Паводле беларускай народнай казкі iconПытанні для заліку (экзамену) па беларускай мове
Лексіка беларускай літаратурнай мовы паводле паходжання, ужывання І стылістычнай прыналежнасці

Паводле беларускай народнай казкі iconШамякіна Славяна рэчыўны свет чарадзейнай казкі як сістэма
У. Я. Проп. Неабходна працягваць сістэмнае даследаванне чарадзейнай казкі. У дадзенай працы мы абралі ў якасці прадмета даследавання...

Паводле беларускай народнай казкі iconПытанні да заліку па беларускай мове
Лексіка беларускай мовы паводле паходжання: спрадвечна беларуская лексіка, запазычаная лексіка

Паводле беларускай народнай казкі iconВацлаў Гавэл Пасланьне да канфэрэнцыі "Мінуласьць, сучаснасьць І будучыня беларускай дзяржаўнасьці"
Гэтымі днямі, дакладней, 25 сакавіка спаўняецца дзевяноста гадоў з дня абвяшчэньня ў 1918 годзе незалежнай Беларускай Народнай Рэспублікі....

Паводле беларускай народнай казкі iconШамякіна Славяна напрамкі І падыходы ў даследаванні чарадзейнай казкі
Сказанае вышэй асабліва тычыцца даследавання чарадзейнай казкі. Гэта можа быць абумоўлена наступнымі прычынамі

Паводле беларускай народнай казкі iconАгульная характарыстыка развіцця беларускай народнай музыкі
Народная песня – аснова нацыянальнага беларускага прафесіянальнага музычнага мастацтва

Размесціце кнопку на сваім сайце:
be.convdocs.org


База данных защищена авторским правом ©be.convdocs.org 2012
звярнуцца да адміністрацыі
be.convdocs.org
Галоўная старонка