Тэма: "Свойскія І дзікія жывелы. Змены ў жыцці дзікіх жывел восенню"




НазваТэма: "Свойскія І дзікія жывелы. Змены ў жыцці дзікіх жывел восенню"
Дата канвертавання28.10.2012
Памер141.36 Kb.
ТыпДокументы


Аддзел адукацыі Лагойскага райвыканкама

ДУА «Лагазінская сярэдняя школа Лагойскага раёна»


Сцэнарый адкрытага ўрока

Чалавек і свет

(прадмет)

1

(клас)

Свойскія і дзікія жывелы.Змены ў жыцці дзікіх жывел восенню

(тэма)


Настаўнік пачатковых класаў

ДУА «Лагазінская сярэдняя школа Лагойскага раёна»

Рабэцкая Наталля Аляксандраўна


Лагаза

2012

Тэма: “Свойскія і дзікія жывелы. Змены ў жыцці дзікіх жывел восенню”.

Мэта:пашырыць уяўленні вучняў аб дзікіх і свойскіх жывелах; аб зменах ў жыцці дзікіх жывел восенню ,атрыманыя ў працэсе назіранняў . вучыць тлумачыць прычыны восеньскіх змен у жыцці жывел;развіваць уменні ў абагульненні і аналізу ,класіфікацыі на групы жывел;садзейнічаць фарміраванню да жывел гуманных адносінаў; выхаванню беражлівых адносінаў да жывой прыроды.

Задачы :1)актуалізацыя ведаў аб зменах у нежывой прыродзе восенню, аб карысці гародніны і садавіны для здароўя чалавека;фарміраванне ўяўлення аб класіфікацыі дзікіх жывел па спосабу падрыхтоўкі да зімы;удасканаленне ўмення адрозніваць свойскіх і дзікіх жывел;

2)развіцце ўмення абагульняць,аналізіраваць,абапіраючыся на ўласныя назіранні;

3)стварэнне умоў для выхавання гуманных адносінаў да жывой прыроды, да навакольнага асяроддзя.

Абсталяванне: ЭСН; дыдактычны матэрыял:мультымедыйная прэзентацыя, ілюстрацыі, табліцы, плакаты, карткі з заданнямі, лісты індывідуальных дасягненняў

Ход урока

1. Арганізацыйны момант.Псіхалагічны настрой.

Настаўнік.Празвінеў ужо званок, пачынаць пара ўрок.Ці ўсе падрыхтаваліся да ўрока?

Вучні.Усе!

Настаўнік.Каб напрацягу ўсяго ўрока ў вас быў добры настрой і працавалі мы ўсе дружна. Прапаную вам цікавую гульню”Чароўныя ніці”.

Вучні становяцца ў кружок і перадаюць адзін аднаму клубок з нітак , прытрымліваючы адзін канец ніці ў руках і, выказваючы пры гэтым пажаднні добрага настрою і поспеху ў рабоце свайму сябру. Такім чынам атрымліваецца імправізаваная павуцінка,якая “звязвае”усіх дзяцей у адзінае цэлае.

Матывацыя на вучэбную дзейнасць:

Настаўнік .Да нас прыйшла тэлеграма.Давайце яе прачытаем.

Калі ты ідзеш па сцяжынцы лясной ,

Пытанні цябе абганяюць гурбой.

Адно”Чаму? “ на галінцы гушкае,

Другое пытанне ў траве цябе шукае .

А трэцяе- пчолкаю схавалася ў кветку,

Чацвёртае- жабкаю скок у рэчку.

“Куды” паляцела вярхом на жуку.

“Навошто” ўслед за яшчаркай улезла на пень…

Пытанне за пытаннем , і так – цэлы дзень.

Пойдзем, дружок, па сцяжынцы ўдваіх,

Адказы шукаць у сяброў лясных!

Настаўнік Ці спадабаўся вам верш пра пытанні,на якія трэба знайсці адказы?

Вучні.Так.Вельмі спадабаўся.

Настаўнік. А ,яшчэ ,каб вам не было сумна, урок я вам прапаную ў незвычайнай форме. Прагартаем з вамі мы сёння старонкі чароўнага тэлечасопіса пад назвай ”У свеце жывел”.(Слайд №1)

Даведаемся шмат цікавага, інтарэснага .І ,канешне ж, знойдзем з вамі адказы на ўсе нашы пытанні ў разнастайных рубрыках тэлечасопіса.

2.Актуалізацыя ведаў.

Настаўнік.У нашым часопісе будуць розныя рубрыкі.Я вас з імі буду знаёміць.Але перш ,чым мы адкрыем першую рубрыку нашага тэлечасопіса,я хачу вам паведаміць,што на ўроку вы павінны быць вельмі пільнымі і сачыць за правільнасцю сваіх адказаў на пастаўленыя пытанні і выкананне практычных заданняў.Вы будзеце ажыццяўляць самакантроль і смаацэнку сваіх ведаў.А дапаможа нам ў гэтым “Ліст поспеху”.(Ліст індывідуальных дасягненняў.

Алгарытм работы з” Лістом поспеху”

Настаўнік.У кожнага свой асабісты ліст поспеху.На гэты лісце зверху размешчаны ваконцы,у якіх нумарам пазначаны галоўныя этапы нашага ўрока,на якіх вы будзеце самі кантраліраваць і ацэньваць свае веды. Сімваламі(малюнкамі ) адзначаны аб”екты ,аб якіх вы павінны мець уяўленне.Ніжэй таксама ваконцы ,у якіх змешчаны светлафорык з трыма кружочкамі.Калі ваш адказ безпамылковы,то вы ніжні кружок фарбуеце зялёным колерам.Калі вы дапусцілі ў сваім адказе 1ці 2 памылкі,то сярэдні кружок-жоўты,а калі больш за дзве памылкі,то верхні кружок-чырвоны. А ў апошнім ваконцы мы адзначым свой настрой. (Дадатак №1) На дошцы дублікат ліста поспеху.У настаўніка” Зводны ліст індывідуальных дасягненняў”. (Дадатак№2)

Настаўнік.Першая рубрыка”Скарбонка ведаў “.(Слайд№2).Вы павінны расказаць пра змены восенню ў нежывой прыродзе.

Паслухайце мяне ўважліва.Сонейка схавалася за хмарамі.Церусіць дробны доджык.Клінам паляцелі журавы ў вырай.Толькі елкі ды сосны радуюцца свайму зяленаму нараду.Якая гэта пара года?

Вучні.Восень

Настаўнік.Які зараз месяц?

Вучні.Лістапад.Апошні восеньскі месяц.

Настаўнік.Паглядзіце на дошку.Там прымацаваныя дзве табліцы з выявамі восені.Падыйдзіце да той табліцы,дзе восень супадае з цяперашнім станам надвор”я.І назавіце, якая гэта восень? [Прылажэнне,3]

Вучні. Гэта позняя восень.Падышлі да карціны з выявай позняй восені.

Настаўнік.Кожны з вас зараз атрымае картачку з прадметам/сімвалам/ нежывой прыроды.На табліцы гэтыя прадметы напісаныя.Ваша задача расказаць пра змены у нежывой прыродзе позняй восенню.

Расказваем па сімвалу ”сонца”, ”паветра”,”вада”,”глеба”. Вучні выстрайваюцца паўкругам і па –ланцужку адказваюць.

Вучні .Сонца: свеціць, але мала цяпла, не грэе, дзень кароткі, ночы доўгія, сонца не падымаецца на небе высока .

Паветра:моцны вецер,халоднае паветра,па небе плывуць шэрыя хмары.

Вада: халодная ў рэках,падмярзае,ідзе дождж халодны,працяглы ,нават бывае снег.

Глеба:халодная ,мокрая , чорная, часамі замярзае. (Дадатак№4)

Настаўнік.Малайцы! Добра справіліся .

Адзначаем свае псопехі.У “Лістах поспеху” знаходзім №1-першы этап урока,сімвал”хмарка з доджыкам”і светлафорык,дзе адзначаем колерам правільнасць свайго адказа.Хто правільна назваў змены ў нежывой прыродзе фарбуе кружок зяленым колерам,хто дапусціў 1ці 2 памылкі-жоўты,ну ,а хто не змог назваць ні адной прыкметы,той адзначае чырвоны колер

А, зараз новая рубрыка”Гульнятэка”.(Слайд №3).

Праводзіцца ,як рухавая ф/хв

Паўторым матэрыял па тэме:”Гародніна і садавіна - крыніца вітамінаў”. Правядзем гульню”Збяром ураджай”. Два вучні трымаюць кошыкі, а астатнія вучні выстрайваюцца ў дзве каманды і ў кошыкі раскладваюць: адна каманда- гародніну, а другая- садавіну,называючы пры гэтым іх.

Тыя вучні,якія трымалі кошыкі пераварачваюць карткі з гароднінай і садавінай. На адваротным баку напісаны вітамін, які ўтрымлівае гэта садавіна ці гародніна.

Настаўнік.Чым карысныя гародніна і садавіна ?

Вучні.У іх шмат вітамінаў.

Настаўнік.Назавіце, якія вітаміны ўтрымліваюць гародніна і садавіна. Якую карысць дае гэтая гародніна і садавіна здароўю чалавека?

Вучні. Вітамін А-морква,салата,- моцныя зубкі,добры зрок. Вітамін С- яблыкі,парэчкі,памідор,часнок, цыбуля - дапамагаюць не захварэць (павышаюць імунітэт). Вітамін В-гарох, фасоля-здаровы стан скуры, валасоў. (Дадатак №5-6)

Настаўнік.Адзначаем свае поспехі.У “Лістах поспеху” знаходзім №1-першы этап урока,сімвал”садавіна і гародніна”і светлафорык,дзе адзначаем колерам правільнасць свайго адказа:правільна размясціў гародніну і садавіну па кошыках,правільна назваў карысць гародніны і садавіны.

3.Паведамленне тэмы .Ну ,а зараз будзем працаваць над новай тэмай

”Свойскія і дзікія жывелы.Змены ў жыцці дзікіх жывел восенню”.

( Слайд №4)

Пастаноўка задач перад вучнямі:

-неабходна навучыцца адрозніваць свойскіх і дзікіх жывел; пазнаеміцца са зменамі ў жыцці дзікіх жывел восенню і спосабамі іх падрыхтоўкі да зімы;атрымацьу яўленне аб групах жывел па спосабу падрыхтоўкі да зімы.

А для гэтага вам патрэбны вушкі,каб добра чуць,вочкі ,каб усё убачыць,галава, каб думаць і разважаць,сэрца ,каб адчуваць .

Увага на экран.

1)Працяг тэлечасопіса.

Новая рубрыка” Якія мы розныя”.(Слайд №5)

Настаўнік . Дэманструюцца малюнкі:

конь-лось,певень-глушэц,зубр-карова, дзікі кабан-? (Дадатак№7)

Настаўнік.Вы заўважылі пастку?Да малюнка дзікага кабана не хапае падобнай свойскай жывелы.Што гэта за жывела?

Вучні.Парсючок.

Настаўнік.Чым адрозніваюцца гэтыя жывелы?

Вучні.Адны свойскія,а другія дзікія.

Настаўнік Чаму? Растлумачыць трэба.

Вучні. Свойскія жывелы жывуць у памяшканнях ,якія зрабіў чалавек. Свойскія жывелы не ўмеюць здабываць корм.Іх кормяць людзі.

Настаўнік .Робім вывад.(Слайд№6)

2)Першаснае замацаванне атрыманых ведаў.Праца па падручніку.

Сярод выяў жывел на малюнках(стар.24)фішкамі адзначыць свойскіх жывел.

3)Праверка засваення ведаў.Міні-тэсты.Настаўнік задае пытанні,а адказы вучні паказваюць сігнальнымі карткамі:чырвоны колер азначае”не”,зялёны-“так”.

Настаўнік.Напамінаю вам,што неабходна кантраліраваць свае адказы і адказы сваіх сяброў.Каб правільна адзначыць колерам наш светлафорык у лістах поспеху.

Настаўнік.Конь -дзікая жывела?Вучні.”Не”

Настаўнік.Карова-свойская жывела? Вучні.”Так”

Настаўнік.Свіней даглядаюць людзі? Вучні.”Так”

Настаўнік.Сабака жыве ў лесе? Вучні.”Не”

Настаўнік Адзначаем свае поспехі.У “Лістах поспеху” знаходзім №2, сімвал”свойскія жывелы”і светлафорык,дзе адзначаем колерам правільнасць свайго адказа:калі на ўсе пытанні тэста правільна адказаў ,то фарбуем зяленым колерам кружок, калі 1ці 2 адказы былі няправіяльныя,то-жоўтым,калі дапусціў больш ,чым дзве памылкі,то-чырвоным.

Настаўнік.Ну ,а зраз будзем знаеміцца са змяненнямі,якія адбываюцца восенню ў жыцці дзікіх жывел.

Вы ўжо ведаеце з нашых назіранняў,што птушкі адлятаюць восенню ў вырай.

Зараз правядзем ф/хв зрокавую.Гульня”Пільнае вока”.Устаньце калі ласка і паглядзіце на левы вугал класа. Якая там птушка схавалася, пералетная ці зімуючая?

Вучні.Ластаўка-пералётная.

Настаўнік.Перавядзіце погляд на правы вугал класа. Якая там птушка схавалася,пералётная ці зімуючая?

Вучні.Бусел-пералётная.

Настаўнік.Зажмурце вочкі,потым расплюшчыце.Якую птушку ўбачылі на дошцы?

Вучні.Варону.Яна зімуючая птушка.

Настаўнік.Малайцы! Слухаем далей.

4)З прыходам восені многае ,што адбываецца ў жыцці жывел.Па таму,як яны рыхтуюцца да зімы дзікія жывелы дзеляцца на тры групы.Нам неабходна даведацца ,якія гэта групы і, як дзікія жывёлы рыхтуюцца да зімы.(Слайд №7)

Таму нас чакае новая рубрыка”Лясныя загадкі”.Слайд (№8)

Не забудзьце сачыць за правільнымі адказамі.Вы будзеце адгадваць жывёл па апісанню і адзначаць яе на малюнку ў падручніку(стар.24-25) фішкай.Калі адгадкі не будзе на малюнку,то падымайце руку і будзем адказваць услых.

– Мяняю шубку на шэрую.Збіраю грыбы,ягады,шышкі,назапашваю іх у дуплах. (Ваверка) (Слайд №9)

–– Гэта жывёла назапашвае летам сена на зіму .Збірае травяністыя расліны,падсушвае і складае ў стажок у пэўным месцы.Запасў ежы хопіць на 4месяцы .(Пішчуха) (Слайд №10)

Я ўмею будаваць на рэках і ручаях плаціны, валіць тоўстыя дрэвы, сааружаць хаткі для жылля.Спілаванае дрэва разгрызаю,назапашваю сабе на зіму галінкі,ствол. (Бабёр) (Слайд№ 11)

Настаўнік.Што аб”ядноўвае гэтых жывел?

Вучні.Яны рыхтуюць запасы на зіму.

Вывад: Гэтыя жывелы назапашваюць запасы на зіму. (Слайд№12 )

Настаўнік.Правільна мы вылучылі першую групу жывел па спосабу падрыхтоўкі да зімы.Слухаем далей.

– Мы восенню ліняем .Трэба паклапаціцца пра надзейную бярлогу,дзе можна праспаць да вясны,для гэтага нам трэба накапіць тлуст.Тлуст –гэта запас ежы на ўсю зіму. (Мядзведзь) (Слайд №13)

-За купіну хаваюся

Ад буславых вачэй…

Што за жывела я?

Скажыце вы хутчэй. (Карціны змяі і жабы) (Слайд №14)

Настаўнік.Што аб”ядноўвае гэтых жывел?

Вучні.Засынаюць на зіму.

Вывад: Гэтыя жывелы кладуцца ў спячку? (Слайд №15)

Правільна адказалі .І мы з вамі вылучылі яшчэ адну групу жывёл.

– А у мяне…

Цэлых трыццаць тры кладоўкі,

У кожнай зернейкі ляжаць

Для маіх жа малышат.

Ешце, дзеткі, ешце ўволю –

Многа зернейка на полі. (Мыш) (Слайд №16)

– Мы мяняем шубку на больш цёплую і пушыстую. Сваю здабычу – мышэй-палёвак – знахозім без усякіх уловак. Нос і вушы памагаюць. А зайца нам дагнаць цяжка, калі толькі незнарок сутыкнёмся з зайцам (Ліса) (Слайд №17)

– Дзень і ноч па лесу блукае,

Дзень і ноч здабычу шукае.

Ходзіць-бродзіць ён маўчком,

Вушы шэрыя – тырчком. (Воўк) (Слайд №18)

-Зімой беленькі,а летам шэранькі (Заяц) (Слайд №19)

Настаўнік. Што аб”ядноўвае гэтых жывел? (Слайд №20)

Вучні.Яны самі шукаюць сабе ежу зімой

Вывад: Гэтыя жывёлы могуць пракарміць сябе зімой. (Слайд №20)

5)Другаснае замацаванне атрыманых ведаў

Настаўнік. Дык на якія тры групы мы можам падзяліць жывел па спосабу падрыхтоўкі да зімы? (Слайд №21)Гульнявы прыём “Я-каментатар”. Каменціруем інфармацыю на слайдзе :1група-гэта жывёлы ,якія назапашваюць корм,2 група-гэта жывёлы кладуцца ў спячку,3група-гэта жывёлы ,якія самі сабе здабываюць корм.

А яшчэ мне хацелася ,дзеці, звярнуць вашу ўвагу на тое,што жывёлам,якія зімой самі шукаюць сабе корм вельмі цяжка.Іх шмат гіне ад холаду і голаду.Таму неабходна людзям аб іх клапаціцца-рабіць кармушкі і падкормліваць у час зімы.А мы з вамі ,як можам дапамагчы жывелам, напрыклад птушкам?

Вучні.Зрабіць кармушкі і падкармліваць птушак розным кормам.

Настаўнік .Малайцы !Правільна здагадаліся.

6)Праверка засваення атрыманых ведаў.

Настаўнік.І зараз у нас апошняя рубрыка”Зарадка для розуму” (Слайд №22).

Праца па групах:1гр.”Знаўцы”-выканаць заданне:рассяліць жывел па хатках. (Дадатак №8)


2гр.”Умельцы” -выканаць заданне:вылучць жывел ,якіх мы не можам убачыць зімой; злучыць стрэлкай жывёл, якія ўпадаюць ў спячку. (Дадатак №9)

3гр.”Вынаходцы”- выканаць заданне:размеркаваць па групах,дзе якая жывёла жыве/ дзікія –у лесе,свойскія –ля жылля чалавека/(Дадатак №10)

Каментарый :падбіраецца колькасць малюнкаў з жывеламі для выканання задання ў групе па колькасці членаў групы.

Настаўнік.Размеркаванне па групах адбываецца па рознакаляровых слядочках,якія прымацаваны да вашых парт.Бярэце свой слядочак і перасаджваецеся ў сваю групу./Да назвы групы прымацаваны пэўнага колеру слядочак/

Пасля адзначаем свае поспехі.У “Лістах поспеху” знаходзім №3, сімвал” дзікія жывелы”і светлафорык,дзе адзначаем колерам правільнасць выканання задання у групе: правільнасць вызначэння жывел, якія кладуцца ў спячку, правільнасць размеркавання жывел на свойскія і дзікія,правільнасць вызначэння жывел,якіх мы не можам убачыць зімою.

5.Вынікі ўрока.Каменціруем калектыўна нашы дасягненні.

Настаўнік.Я дапамагу вам.Калі скажу фразу:”Я маю ўяўленне аб зменах у нежывой прыродзе восенню,маю ўяўленне аб карысці гародніны і садавіны для здароўя чалавека,умею адрозніваць свойскіх жывёл ад дзікіх, маю ўяўленне аб групах жывёл па спосабу падрыхтоўкі да зімы” ,то падымаюць руку тыя вучні,якія пазначылі правільнасць сваіх адказаў зяленым колерам на светлафорыку. Давайце мы ўсе ім паапладыруем. Я за вас рада. Малайцы!Цяпер падыміце рукі тыя вучні ,якія дапускалі 1 ці 2памылкі, і ў вас есць пазначаны жоўты колер на светлафорыку.Вы таксама таксама малайцы,засвоілі вывучаны матэрыял. Мы дапрацуем над тым ,дзе вы дапускалі памылкі. Падніміце рукі ,тыя вучні,у каго трапляецца чырвоны колер на святлафорыку.Вы стараліся,працавалі.Я абяцаю вам,што мы з вамі яшчэ раз аднавім веды па тэме, па якой у вас пакуль прабелы. І ў наступны раз у вас усё атрымаецца!

Слайд(№23)Дзякуй усім за працу!

Рэфлексія.

Настаўнік.Што пачулі вашы вушкі?Што ўбачылі вашы вочкі?Што запомніла ваша галава? Што адчувала ваша сэрца?

Наш настрой! Адзначаем хмаркай,доджыкам,сонейкам.Суадносна;калі выдатны настрой,то абводзім сонейка ў кружок,калі добры і была хвілінка,калі вы сумавалі,то абводзім хмарку.Калі ж вы сумавалі на ўроку і вам нічога не спадабалася,то абводзім хмарку з доджыкам.

Дадаць дакумент у свой блог ці на сайт

Падобныя:

Тэма: \"Свойскія І дзікія жывелы. Змены ў жыцці дзікіх жывел восенню\" iconУрок: чалавек І свет Настаўнік
Мэта: абагуліць І пашырыць веды вучняў пра змены ў жыцці птушак І лясных жывёл з надыходам вясны, дапамагчы ўсвядоміць, што вясна...

Тэма: \"Свойскія І дзікія жывелы. Змены ў жыцці дзікіх жывел восенню\" iconПастэрэлёз, гемафілёзны полісеразіт, актынабацылёзная плеўрапнеўманія
Успрыімлівыя жывёлы: захворваюць усе віды сельскагаспадарчых І дзікіх жывёл, у тым ліку І птушкі (халера птушак)

Тэма: \"Свойскія І дзікія жывелы. Змены ў жыцці дзікіх жывел восенню\" iconКонкурс відэасюжэтаў пра дзікіх жывёл 2
Конкурс відэасюжэтаў пра дзікіх жывёл абвясцілі грамадскае аб’яднанне “Ахова птушак Бацькаўшчыны” І тэлерадыёкампанія “Гродна”

Тэма: \"Свойскія І дзікія жывелы. Змены ў жыцці дзікіх жывел восенню\" iconУрок чытання ў 1 класе
Мэты: Удасканальваць навык правільнага свядомага чытання. Выпрацоўваць інтанацыйна правільнае афармленне сказаў пры чытанні. Стварыць...

Тэма: \"Свойскія І дзікія жывелы. Змены ў жыцці дзікіх жывел восенню\" iconУрок у 2-м класе
Задачы: абагульніць І сістэматызываць веды дзяцей пра птушак, ІХ жыццё зімой; працягваць знаёмства з птушкамі роднага краю; пазнаёміць...

Тэма: \"Свойскія І дзікія жывелы. Змены ў жыцці дзікіх жывел восенню\" iconВ. Я. Лізгаро прававая ахова рэдкіх відаў жывёл І раслін
Пры гэтым колькасць многіх дзікіх жывёл І раслін стала рэзка памяншацца, а некаторыя віды зусім знікаюць. Гэты працэс збяднення фауны...

Тэма: \"Свойскія І дзікія жывелы. Змены ў жыцці дзікіх жывел восенню\" iconСібірская язва вострае септычнае інфекцыйнае захворванне многіх відаў жывёл, асабліва траваедных, І чалавека, якое характарызуецца септыцэміяй, пашкоджаннем
Часцей хварэюць авечкі, буйная рагатая жывёла, коні, козы, буйвалы, вярблюды, паўночныя алені, аслы І мулы. Свінні менш адчувальныя....

Тэма: \"Свойскія І дзікія жывелы. Змены ў жыцці дзікіх жывел восенню\" iconУрок па прадмету "Чалавек І свет" у 1 класе
Мэта: 1 Абагульніць І пашырыць веды першакласнікаў пра змены ў жыцці птушак вясной; садзейнічаць усведамленню таго,што вясна – вельмі...

Тэма: \"Свойскія І дзікія жывелы. Змены ў жыцці дзікіх жывел восенню\" iconЧалавек І свет, 3 клас
Свет жывёл вельмі багаты І разнастайны. Жывёлы – гэта не толькі звяры, але І птушкі, І насякомыя, І земнаводныя

Тэма: \"Свойскія І дзікія жывелы. Змены ў жыцці дзікіх жывел восенню\" iconУрок "Чалавек І свет" 1 клас
Абсталяванне: мультымедыйныя прэзентацыі, “маршрутны ліст”, карцінкі з выявамі дзікіх І свойскіх жывёл, птушак, палоскі паперы, чырвоныя...

Размесціце кнопку на сваім сайце:
be.convdocs.org


База данных защищена авторским правом ©be.convdocs.org 2012
звярнуцца да адміністрацыі
be.convdocs.org
Галоўная старонка