Ягор Маёрчык, Мадзейкі, Зэльвенскі раён Гарадзеншчыны




НазваЯгор Маёрчык, Мадзейкі, Зэльвенскі раён Гарадзеншчыны
Дата канвертавання28.10.2012
Памер86.58 Kb.
ТыпДокументы
палітычная геаграфія

мадзейкі

Ягор Маёрчык, Мадзейкі, Зэльвенскі раён Гарадзеншчыны


На пытаньне, дзе можна знайсьці Івана Цімафейчыка, спадарыня падазрона пацікавілася зь якой я арганізацыі ці камісіі. “Зь ніякай адказаў я”. Тады кабеціна супакоілася і патлумачыла: “да Цімафейчыка звычайна прыязджаюць, каб праверыць ягоныя скаргі”.

(Спадарыня: ) “Ён нам жыцьця не дае! Ён да ўсяго чапляецца. Нават да слупа прычапіцца можа. Мой сын прывёз мне радыё тэлефон. Кажа: “Маці, будзеш у хляву, я патэленаную і ты зможаш размаўляць”. А пасьля мне тэлефануюць зь міліцыі: “Гэта ваш тэлефон?” “Мой. А ў чым справа? Нібыта я нідзе не правінілася.“ А казваецца, з майго тэлефона пагражалі ягонаму жыцьцю. Я ім і кажу: “Гэта справа ўласна Цімафейчыка! Мне 70 гадоў і я буду пагражаць ягонаму жыцьцю?!” Нам падключалі ацяпленьне, бо мы не можам аплаціць 110 тысячаў. А пэнсіянэру яшчэ трэба і за тэлефон аддаць, за сьвятло, за газ. А ён патрабуем, каб мы печкі параськідалі. Ён да ўсяго чапляецца. Радзі Бога, не кажыце нічога яму! Мне тады жыцьця ня будзе”.

Па праўдзе кажучы, ў Мадзейкі я завітаў перад усім дзеля таго, каб сустрэцца зь Іванам Цімафейчыкам.

Колішні настаўнік, інвалід другой групы ажно на некалькі раёнаў Гарадзенскай вобласьці займеў славу праўдашукальніка, аматара пісаньня скаргаў і сваротаў у суд.

Размову са спарадаром ім я пачаў з узгадкі пра адключанае ацяпленьне.

(Цімафейчык:) “У мяне халодныя батарэі. Тэмпература ў маёй кватэры – блізу 10-ці градусаў, вільготнасьць больш за 90%. Як жыць у такіх умовах. Пад выглядам капітальнага рамонту дома, перавялі яго на печкавае ацяпленьне. Нельга так рабіць, бо ён не разьлічаны на гэта. Яны ставяць пытаньне аб адключэньні дома ад сістэмы цэнтральнага ацяпленьня. А я падымаю пытаньне, што адключаць нельга. У сутарэньнях, дзе знаходзяцца камунікацыі, увесь час стаіць вада. А ўзімку там усё можа перамёрзнуць. Магчыма, людзі, чагосьці не разумеюць. Двух-, тропакаёвыя кватэры адной печкай абагрэць немагчыма. Я для начальства чалавек нязрнучны. Я ім нічога не шкоджу. Наадварот, я ім дапамагаю. Прыехаў да нас старшыня райвыканкаму. Я яму параіў не будаваць новы палац, а засяліцца ў колішні старшынскі маёнтак. Не, збудаваў новы. Вось так я аказаўся нязручным для яго. А калі нязручны для старшыня райвыканкаму, ня зручны і для іншага начальства, больш меньшага”.

(Карэспандэнт: ) “Ёсьць яшчэ нейкі прыклады? Ці гэта адзіны?”

(Цімафейчык:) “Пад час рамонту даху ў мяне сказьнілі вонкавую тэлевізійную антэну. Куды я не зьвяртаўся, дапамагчы мне ніхто ня можа. Праўда, гэтым самым яны мяне пераарыентавалі. У мяне ёсьць маленькі прымач. Я пераключыўся на іншыя праграмы – “Свабода”, “Голас Амэрыкі”.

(Карэспандэнт: ) “Іван Міхайлавіч, а нейкім чынам вы свае правы абараняеце?”

(Цімафейчык:) “Я зьвяртаўся ў суды. Дзесьці на трох працэсах я перамог. Але перагамагаць вельмі цяжка”.

(Карэспандэнт: ) “Як да вашых дзеяньняў ставяцца аднавяскоўцы”.

(Цімафейчык:) “Варожа. Колькі разоў прыходзілася па гэтым пытаньні зьвяртацца ў міліцыю. Некаторыя настроеныя вельмі агрэсіўна. Я раённаму кіраўніцтву праўду гаварыў. А чалавечая псіхалёгія такая: калі ён скажа супраць мяне, гэта заўважыць начальства, і начальства пачне лагодна ставіцца да яго. Праяўляецца нейкая двухасабовасьць.”

Ніна Жук мае рэдкі для вясковай мясцовасьці занятак. Яна хатняя гаспадыня. Не беспрацоўная, а менавіта хатняя гаспадыня. Сужанец займаецца міжнароднымі транспартнымі перавозкамі. Яна ж можа дазволіць сабе не працаваць, а толькі расьціь дзяцей і даглядаць гаспадарку.

На парляманцкіх выбарах спадарыня Ніна агітавала за прадпрымальніка Мікалая Аўтуховіча. Таго самага, які летась разам з 30-цю падначаленымі галадаў, пратэстуючы супарць незаконных дзеяньняў падатковай інспекцыі.

За час выбарчай кампаніі Ніна Жук прыдбала сабе імідж апазыцыянэркі. Такое ж рэнамэ і ў Інава Трафімчыка. Аднак назваць іх калегамі ці хаця б аднадумцамі нельга.

(Карэспандэнт: ) “Былі выбары ў Палату прадстаўнікоў. Як праходзіла кампанія ў Мадзейках?”

(Жук: ) “Тут – як вайна – ўлада так працавала. Я агітавала за незалежнага кандыдата. Мяне ніхто не чапаў, бо я нідзе не працую. Але колькі я прасіла знаёмых, яны адмаўляліся літаральна назаўтра. “Мне старшыня сказаў, што пайду з працы”. На яго ціснулі. Столькі непрыемнасьцяў было: толькі на яго бруду вылілі!”

(Карэспандэнт: ) “Пра гэтага Цімафейчыка. Як да яго людзі ставяцца?”

(Жук: ) “Ён тут ўжо усім надакучыў. Ён чапляецца літаральна да ўсіх, а ня толькі да ўладаў”.

(Карэспандэнт: ) “Тое, якія прэтэнзіі ён прад’яўляе, яны нешта пад сабою маюць?”

(Жук: ) “Можа і маюць. Але калі ўсе будуць такімі язвамі, да чаго сьвет дойдзе?”

(Карэспандэнт: ) “Але калі чалавек скардзіцца, што ў ягонай кватэры халодна…”

(Жук: ) “…хай пабудуе пачку! Натуральна, прасьцей напісаць скаргу. Сядзець і чакаць. Але я гэтая актыўнасьць у 70-ці адсотках залішяя”.

(Карэспандэнт: ) “А астатанія 30%? Ён паляпшае толькі сваё становішча?”

(Жук: ) “Ён зьвяртаўся выключна, каб палепшыць сваё становішча. Ён кажа, што для ўсіх стараецца, але як толькі яму зробяць, ён далей ня рухаецца”.

(Карэспандэнт: ) “Як вы мяркуеце, чалавек, які турбуе мясцовыя ўлады, для вёскі патрэбны? Альбо лепей, каб людзі самастойна змагаліся з тымі праблемамі, якія мусяць вырашаць райвыканкам і сельсавет?”

(Жук: ) “Хай сабе вырашае. Але з суседзямі сварыцца ня варта”.


(Карэспандэнт: ) “У дадзены момант я знаходжуся на самым ускрайку Мадзеяк, за мэханічным дваром тутэйшай калектыўнай гаспадаркі. Тут на пагорку стаяць рэшткі панскай сядзібы. Маёнтак некалі належыў Канстанціну Вітарфу. І на дадзены момант ён зьяўяляецца помнікам архетэктуры 19 стагодьдзя. Аднак тое, што можна пабачыць абсалютна не адпавядае статусу гэтага месцы. Ад маёнтку захаваліся толькі рэшткі некалькіх збудаваньняў – абшарпаныя сьцены і дзіравы дах. Ён не прыдатны для жытла. Ні людзі, ні гаспадарка не выкарыстоўвабюць яго аніякім чынам. Разважаючы пра пэрспэктыву Мадзеяк, Іван Цімафейчык праводзіць паралель з Гэтым маёнткам. Ён з сумам канстатуе, што праз некалькі год вёску можа нападкаць такі ж лёс”.

Была школа сярэдняя, а стала базавай дзевяцігодкай. Была вясковая лазьня – засталіся сьцены й дах.

Сужанец Ванды Мазец некалі ладзіў парыльні. Ды й сам будынак знаходзіцца за некалькі мэтраў ад уйнай хаты.

(Мазец: ) “Вось стаіць гэтая лазьня. Некалі працавала, а цяпер – не. Там ўжо ўсё парасьцягвалі. Але хутка маюцца аднавіць. Ужо туды ваду праводзяць. А калі яны яе пабудуюць, халера іх ведае! Абяцаюць зрабіць, але абяцанага тры гады чакаюць. У нас тут ёсьць такі Цімафейчык. Ён увесь час на гэты конт пісаў. Наш калгас далучылі да іншага. І новы старшыня абяцаўся пабудаваць”.

(Карэспандэнт: ) “Калі не сакрэт, а зараз людзі дзе і як мыюцца?”

(Мазец: ) “Маладыя езьдзяць у горад, а мы старыя ў балеі папялешчымся”.

(Карэспандэнт: ) “Гляджу, вёска вашая – каталіцкая. У вас тут касьцёл ёсьць?”

(Мазец: ) “10 кілямэтраў ад нас. І туды ніякі транспарт ня ходзіць!”

(Карэспандэнт: ) “Як такое, ксёндз часта прыязджае?”

(Мазец: ) “Да нас ён прыязджае раз на месяц. Мы езьдзілі ў Белы Дом і прасілі, каб нас выдзелілі клюб”.

(Карэспандэнт: ) “Чакайце! У які Белы Дом?”

(Мазец: ) “У Зэльву, у тамтэйшы Белы Дом”.

(Карэспандэнт: ) “А я ўжо пра той, што ў Амэрыцы”.

(Мазец: ) “Не. Мы наш райвыканкам Белым Домам называем. Выдзелілі нам вялікі клюб. І людзей шмат прыходзіла, але пасьля забаранілі і больш нам гэтага клюбу не даюць. У тым жа будынку бібліятэка месьціцца. Сказалі, што нельга, каб разам было”.

(Карэспандэнт: ) “Чыноўнікі з райвыканкаму прыязджаюць і пытаюцца, што пэнсіянэрам трэба?”

(Мазец: ) “Ніхто да нас не прыязджае! Адзін толькі ксёндз да нас прыязджае. Адно яны толькі ведаюць прыехаць у краму і дадаць кошты”.

(Карэспандэнт: ) “Хацеў яшчэ распытацца пра гэтага Цімафейчыка”.

(Мазец: ) “О-о-о! Ён любіць пагаварыць”.

(Карэспандэнт: ) “Апроч таго, што размаўляе, ён нешта робіць?”

(Мазец: ) “Гэта ён пісаў кругом і дамагаўся, каб лазьню аднавілі”.

(Карэспандэнт: ) “Мне казалі, што ён тут райвыканкаму спакою не дае”.

(Мазец: ) “Так, ён да ўсіх прыдзіраецца. Гэткі ён чалавек. Але калі паўзірацца на яго, ён ня злы. Бальнышя зь ім у добрых стасунках. Ну, такі ён чалавек. Ну, што тут можна зрабіць?”

(Карэспандэнт: ) “Дзякуй вам вялікі! Як вас завуць?”

(Мазец: ) “Ванда”.

(Карэспандэнт: ) “О, як прыгожа! Ведаеце, як “Ванда” перакладаецца на беларускую мову? У ангельскай мове Ванда – гэта “цуд”!

(Карэспандэнт: ) “А Божа ты мой!”


(Карэспандэнт: ) “Настаўніцкія дамы, школа, бібліятэка, вузел сувязі – усё гэта знаходзіцца на пачатку Мадзеяк. Тут жа некалькі сучасных катэджаў. Калі крочыць далей па вёсцы, можна пабачыць абсалютна іншую карціну. Пачынаюцца звычайныя вясковыя хаты. Паводле іхнага вонкавага выгляду, можна меркаваць пра дбайнасьць гаспадароў. Заўважна, што ў вёсцы шмат пустых хатаў. Сям-там ля такіх збудаваньняў адсутнічае нават плот. Гэтым карыстаюцца мясцовыя каровы. Калі яны ідуць з пашы, то любяць завітаць у закінутыя сады, каб паласавацца яблыкамі ды пустазелам. Такое адхіленьне ад маршруту прыходзіцца не да спадобы гаспадыням. Тыя, незважаючы на свой узрос і стан здароўя, мусяць бегаць за каровамі па закінутых гародах”.

Першымі насустрач мне пранесьліся каровы. А наўздагон ім – гаспадыні. У рукох – дручкі, з вуснаў – праклён быдлу, а на тварах такі выраз, што лепей было б не адрываць іх ад пагоні. Рызыкнуў і спыніў адну зь іх.

(Карэспандэнт: ) “Вашая карова таксама зьбегла?”

(Спадарыня: ) “Так. Пайду зараз па садах шукаць. А гэта вы сёньня пасьвіце?!”

(Карэспандэнт: ) “Не я каровы не пасьвю. Я тут у камандзіроўцы знаходжуся. У нас праграма пра тое, як людзі ў вёсках жывуць. Як жыцьцё ў Мадзейках?”

(Спадарыня: ) “Вы паглядзіце навокал, якое ў нас жыцьцё! Дзе гаспадара няма, там і плот валіцца. Вы ведаеце, што бабы ёсьць бабы, яны плот не паставяць. А сельсавет гэтым не займаецца: “як хочаце, так і жывіце!” Цяпер на нас ніхто ўвагі не зьвяртае. Сёньня на двор боязна выйсьці. Пацаны ўсялякія тут ходзяць і страляюць”.

(Карэспандэнт: ) “Страляюць?!”

(Спадарыня: ) “Страляюць! Халера іх ведае, як тое называецца”.

(Карэспандэнт: ) “Зброя?”

(Спадарыня: ) “Не. Нешта набываюць і страляюць. Як баба адна ў хаце, яна баіцца выйсьці. Хай яны там сабе страляюць”.

(Карэспандэнт: ) “А што гэта каровы па Мадзейках бегаюць?”

(Спадарыня: ) “Гэта пастух такі. Мы начапатку пятай прыганяем, а ён а 3-й іх пусьціў. Можа ён ўжо напіўся”.

(Карэспандэнт: ) Як жа ён можа напіцца, калі ў яго столькі кароваў?! Ён жа іх глядзець мусіць”.

(Спадарыня: ) “А якая яму розьніцца?! Ён, можа, дзе ўжо адпачывае”.

(Карэспандэнт: ) “Замерзнуць жа можна: на вуліцы -2!”

(Спадарыня: ) “Такіх і чорт не бярэ. Яны ня замерзнуць”.

(Карэспандэнт: ) “Ёсьць у вас тут такі Трафімчык, былы настаўнік”.

(Спадарыня: ) “…ён увесь час нешта піша. Як бачыць, што ад састарэлых нечага лішняга патрабуюць, пачынае пісаць некуды”.

(Карэспандэнт: ) “А з гэтага нешта атрымліваецца?”

(Спадарыня: ) “Дапамагаюць. Начальства не адмаўляе. Добра, што ён піша – яго і баяцца”.

(Карэспандэнт: ) “Толькі аднаго не магу зразумець: чаму толькі ён адзін абураецца, чаму б усім так не пісаць?”

(Спадарыня: ) “Ён – пісьменны чалавек. Ён ведае, куды і што пісаць. Рэдка такіх аматараў можна знайсьці. Ён сваёй справай займаецца! Мусіць прафэсія ў яго такая”.

Да Івана Цімафейчыка ў Мадзёйках ставяцца па-рознаму. Але, адкінуўшы прыватныя сімпатыі і антыпатыі, шмат хто прызнае: для таго каб скардзіцца і адстойваць свае правы, першым чынам трэба быць чалавекам сьмелым і настойлівым. Запытайся, хто валодае такімі якасьцямі, першым узгадаюць менавіта яго.

Дадаць дакумент у свой блог ці на сайт

Падобныя:

Ягор Маёрчык, Мадзейкі, Зэльвенскі раён Гарадзеншчыны iconЯгор Маёрчык, Баяры, Сьвіслацкі раён Гарадзеншчыны
Жыхарка вёскі Баяры баба Юзэфа першы раз атрымала падвышаную пасьля жніўня пэнсію, дадала колькі дзесяткаў тысячаў з загашніку І...

Ягор Маёрчык, Мадзейкі, Зэльвенскі раён Гарадзеншчыны iconЯгор Маёрчык, Баяры, Сьвіслацкі раён Гарадзеншчыны
Жыхарка вёскі Баяры баба Юзэфа першы раз атрымала падвышаную пасьля жніўня пэнсію, дадала колькі дзесяткаў тысячаў з загашніку І...

Ягор Маёрчык, Мадзейкі, Зэльвенскі раён Гарадзеншчыны iconЯгор Маёрчык, Курапаты /Ваўкавыскі раён, Гарадзеншчыны
Я знаходжуся ў памяшканьні паштовага адьдзяленьня. Сюды з Італііі час ад часу прыходзяць лісты. На капэрце пазначаны адрасат: “у...

Ягор Маёрчык, Мадзейкі, Зэльвенскі раён Гарадзеншчыны iconЯгор Маёрчык, Юзафова, Шаркоўскі раён Віцебшчыны
Два колы інваліднай каляскі –– ёсьць адзіным сродкам перасоўваньня пенсіянэркі Ванды Лагун

Ягор Маёрчык, Мадзейкі, Зэльвенскі раён Гарадзеншчыны iconЯгор Маёрчык, Харава, Пружанскі раён Берасьцейшчыны
...

Ягор Маёрчык, Мадзейкі, Зэльвенскі раён Гарадзеншчыны iconЯгор Маёрчык, Харава, Пружанскі раён Берасьцейшчыны
...

Ягор Маёрчык, Мадзейкі, Зэльвенскі раён Гарадзеншчыны iconЯгор Маёрчык, Застаўе (Драгічынскі раён, Берасьцейскай вобласьці)
А ў Застаўі травінкі лішняй на вуліцы ня знойдзеш – усё акуратна пажатае серпамі. Зялёнае тут у вялікім дэфітыце

Ягор Маёрчык, Мадзейкі, Зэльвенскі раён Гарадзеншчыны iconЯгор Маёрчык, Стаўбун, Веткаўскі раён Гомельшчыны
Дажынак у Стаўбуне сёлета не было. Упершыню за 300 гадоў існаваньня вёскі. Распытваю жыхарку паселішча Ніну Марозаву

Ягор Маёрчык, Мадзейкі, Зэльвенскі раён Гарадзеншчыны iconЯгор Маёрчык, Лявонавічы, Ганцавіцкі раён
Я на малой радізме беларускага пісьменьніка Сяргея Новік-Пяюна, у вёсцы Лявонавічы, Нясвіскага раёну Меншчыны

Ягор Маёрчык, Мадзейкі, Зэльвенскі раён Гарадзеншчыны iconЯгор Маёрчык, Лявонавічы, Ганцавіцкі раён, Берасьцейшчына
Я на малой радізме беларускага пісьменьніка Сяргея Новіка-пяюна, у вёсцы Лявонавічы, Нясвіскага раёну Меншчыны

Размесціце кнопку на сваім сайце:
be.convdocs.org


База данных защищена авторским правом ©be.convdocs.org 2012
звярнуцца да адміністрацыі
be.convdocs.org
Галоўная старонка