Ад савецкіх часоў у беларускіх гарадах захаваліся дзяржаўныя сталовыя. Хто харчуецца у сталоўках?




НазваАд савецкіх часоў у беларускіх гарадах захаваліся дзяржаўныя сталовыя. Хто харчуецца у сталоўках?
Дата канвертавання28.10.2012
Памер23.98 Kb.
ТыпВопрос
Ад савецкіх часоў у беларускіх гарадах захаваліся дзяржаўныя сталовыя. Хто харчуецца у сталоўках? Якое там мэню? Ці зьмяніліся сталоўкі з савецкіх часоў. Наш карэспандэнт Алесь Дашчынскі наведаў сталоўку №57 Менскага электрамэханічнага заводу знаходзіцца на вуліцы Валгаградзкай і паспрабаваў знайсьці адказы на гэтыя пытаньні.


Калі вы хочаце наведаць жывы куток сацыялізму, то завітайце ў сталовую №57 у Менску. Гэта вялізная заля з пацёртай мэбляй і некалькімі карцінамі на сьценах. Дзьверы адчыняюцца са рыпам. (гук скрыпа)


Да раздачы трэба прайсьці каля адчыненых дзьвярэй мыйкі. Тут дзьве жанчыны саскрэбваюць з талерак аб’едкі. У пасудамыйнае адзяленьне лепш не заходзіць. Усё абсталяваньне там зношанае. На адным з падносаў кліенты здалі дзьве пустыя бутэлькі з-пад таннага віна. Жанчына ў халаце хуценька прыбірае бутэлькі.


Карэспандэнт: Я бачу вы там нейкія бутэлькі разгрузілі…


Жанчына: Ну, п’юць.


А цяпер вывучаем меню. Яно звычайнае для сталовак. Селядзец з цыбуляй 330 рублёў. Салат “Беласьнежка” 530 рублёў. Боршч украінскі – усяго 290 рублёў. Цяфцелі з ялавічыны з соўсам усяго за 1110 рублёў. Хек смажаны за 1190. У якасьці гарніру можна ўзяць крупяную кашу за 100 рублёў. Папіць можна ўзяць кісель з канцэнтрату за 180 рублёў. Я ўзяў рыбу і з кашай. Заплаціў 1290 рублёў. Паспрабаваў. Шчыра скажу, што ежа гэта была без смаку. Але самае непрыемнае гэта відэлец, які быў як і іншыя прыборы ў кроплях вады. Чаму? Патлумачыла загадчыца сталовай Алена Жук.


Алена Жук: Яны не ў вадзе. Яны ашпарваюцца кіпенем. Мы ня можам прыбіраць кожны прыбор, бо гэта немагчыма. У нас праходзіць тысячы чалавек у дзень. Кожны прыбор мы ня можам праціраць. І правільна яны будуць крыху вільготныя, бо ў самім будынку вільготнасьць вялікая. Мы ж ставім сурвэткі на сталы, калі ласка, выцірайце”.


Сурвэткі ружовага колеру, сапраўды, былі, але не на кожным стале. Тым часам мая субяседніца пабегла на раздачу. Разам з тэхнолягам загадчыца мусіць працаваць папераменна і на раздачы, бо ў сталоўцы не хапае кадраў. Само па сабе прадпрыемства ня мае прыбытку, заробкі малыя, таму ніхто сюды ня хоча ісьці працаваць. Повар пятага разраду атрымоўвае 240 тысяч у месяц. Загадчыца распавядае, чаму ў сталоўцы такія танныя кошты.


Жук: У нас трэцяя нацэначная катэгорыя. Самая маленькая нацэначная катэгорыя. Бо мы завадзкая сталовая.


Карэспандэнт:Прыбытку ніякага яна не прыносіць?


Жук: Яна прыносіць прыбытак, але вельмі маленькі. Гэта ж не другая нацэначнгая катэгорыя, дзе 70 працэнтаў нацэнкі на стравы. А тут усяго толькі 40 працэнтаў. Каб жыць на шырокую нагу– такога няма. Заробкі ў нас вельмі нізкія”.


Гэтым тлумачыцца і тое, што раздача і іншае абсталяваньне заўважна састарэла. А вось якраз да касы падыйшоў пастаянны кліент сталоўкі.


Кліент: Проста ў нас не атрымоўваецца недзе абедаць у іншым месцы, дык я заходжу сюды. Гатуюць? Для мяне выдатна. Можа, для некага нешта ня так. Ну я зараз узяў катлеты. Я думаў з бульбай будзе, а атрымалася з пшаном. Боршч узяў, смятану і булачку.


Касірка: Усяго 2 500.


Кліент: Для мяне нармальна. Я яшчэ вечароам дадам у сябе.


Яшчэ адзін кліент -інвалід абедае па картках, якія выдалі ў адзеле сацыяльнага забесьпячэньня. Адна картка – тры рублі. За гэтыя карткі ён мусіць прыяжджаць есьці менавіта ў гэтай сталоўцы і езьдзіць ажно з Уручча. Наракае, што крыху спазьніўся.


Кліент: Спазьняюся часта, каб раней прыходзіў, у першай палове дня, да абеду, то выбар быў бы большы”.

Дадаць дакумент у свой блог ці на сайт

Падобныя:

Ад савецкіх часоў у беларускіх гарадах захаваліся дзяржаўныя сталовыя. Хто харчуецца у сталоўках? iconУ беларускіх гарадах І вёсках дагэтуль захавалася шмат сымбаляў савецкай эпохі, помнікаў правадырам І героям савецкіх часоў. І калі Ленін, які па-ранейшаму
Што зь імі рабіць з помнікамі савецкай эпохі. Іна Студзінская апавядае пра досьвед суседняй Літвы

Ад савецкіх часоў у беларускіх гарадах захаваліся дзяржаўныя сталовыя. Хто харчуецца у сталоўках? iconХто шуміць у беларускіх гарадах?
У беларусі магчымасьць летальнага зыходу ад “шумавой траўмы” пакуль ня вывучаная, аднак з кожным годам жыхары гарадоў адчуваюць усё...

Ад савецкіх часоў у беларускіх гарадах захаваліся дзяржаўныя сталовыя. Хто харчуецца у сталоўках? iconХто шуміць у беларускіх гарадах?
У беларусі магчымасьць лятальнага зыходу ад “шумавой траўмы” пакуль ня вывучана, аднак з кожным годам жыхары гарадоў адчуваюць усё...

Ад савецкіх часоў у беларускіх гарадах захаваліся дзяржаўныя сталовыя. Хто харчуецца у сталоўках? icon1 траўня ў Капыльскі раёне Меншчыны зьліквідавалі гаспадарку, якая ад савецкіх часоў захоўвала назоў "1 мая". Гаспадарку далучылі да суседняй, якая называецца
Капыльскі раёне Меншчыны зьліквідавалі гаспадарку, якая ад савецкіх часоў захоўвала назоў "1 мая". Гаспадарку далучылі да суседняй,...

Ад савецкіх часоў у беларускіх гарадах захаваліся дзяржаўныя сталовыя. Хто харчуецца у сталоўках? iconДажынкі" І трансфармацыя беларускіх гарадоў"
Лятучы ўніверсітэт І міжнародны кансорцыюм “ЕўраБеларусь” праводзяць міні-канферэнцыю “Дажынкі” І трансфармацыя беларускіх гарадоў”,...

Ад савецкіх часоў у беларускіх гарадах захаваліся дзяржаўныя сталовыя. Хто харчуецца у сталоўках? iconЯк беларускія заўзятары падтрымліваюць нацыянальную зборную за мяжой?
Чым кіруюцца тыя, хто бярэ з сабой нацыянальныя бел-чырвона-белыя сьцягі, І тыя, хто падымае афіцыйныя дзяржаўныя чырвона-зялёныя?...

Ад савецкіх часоў у беларускіх гарадах захаваліся дзяржаўныя сталовыя. Хто харчуецца у сталоўках? iconМаладыя галасы
Да на ролевыя гульні. Моладзь імітуе жыцьцё першабытных плямёнаў, Ангельшчыну часоў Робіна Гуда й масавыя рэпрэсыі 30-х гадоў у Беларусі....

Ад савецкіх часоў у беларускіх гарадах захаваліся дзяржаўныя сталовыя. Хто харчуецца у сталоўках? iconШто такое эпіграфіка?
Чаму асноўнай галіной рамяства ў беларускіх гарадах у раннім сярэднявеччы быў выраб скуранога абутку І глінянага посуду, а не, напрыклад,...

Ад савецкіх часоў у беларускіх гарадах захаваліся дзяржаўныя сталовыя. Хто харчуецца у сталоўках? iconПлатон галавач 1903-1937
Платон Раманавіч Галавач увайшоў у гісторыю літаратуры як празаік, публіцыст І грамадскі дзеяч. Яго біяграфія трагічна ты-повая для...

Ад савецкіх часоў у беларускіх гарадах захаваліся дзяржаўныя сталовыя. Хто харчуецца у сталоўках? iconНа мяжы савецкіх застойных часоў І перабудовы у моладзевым асяродку, цалкам падкантрольным камсамолу, нечакана зьявіліся "нефармалы". Па ўсёй Беларусі раптам
Па ўсёй Беларусі раптам самі сабою ўзьніклі клюбы па ахове гістарычнай спадчыны. У віцебску – “Узгор’е”, у Горадні “Паходня”, у Воршы...

Размесціце кнопку на сваім сайце:
be.convdocs.org


База данных защищена авторским правом ©be.convdocs.org 2012
звярнуцца да адміністрацыі
be.convdocs.org
Галоўная старонка