Сяргей Аніська, падпалкоўнік у адстаўцы




НазваСяргей Аніська, падпалкоўнік у адстаўцы
Дата канвертавання28.11.2012
Памер19.34 Kb.
ТыпДокументы
Stud0717bg


Сяргей Аніська, падпалкоўнік у адстаўцы


Нарадзіўся ў 1960 годзе ў Слонімскім раёне, у сям’і вайскоўца. Разам з бацькамі ў дзяцінстве матаўся па гарнізонах па ўсяму Савецкаму Саюзу. Сярэднюю школу скончыў у Манголіі, дзе служыў бацька.


Паступіў у Самаркандзкае вышэйшае ваенна-аўтамабільнае каманднае вучылішча. Пасьля заканчэньня два гады адслужыў у Аўганістане армейскім афіцэрам, пабываў ва ўсіх кутках Аўганістану. Мае восем дзяржаўных узнагародаў (савецкіх і замежных, сярод іх мэдаль “За баявыя заслугі”).


Потым скончыў “альма матэр” вайсковай контрразьведкі. Потым служыў органах контрразьведкі.


Апошняя пасада -- начальнік інфармацыйна-аналітычнага аддзелу ваеннай контрразьведкі Беларусі. У 1995 годзе падаў у адстаўку.


У 35 гадоў стаў вайсковым пэнсіянэрам.


Зараз падпалкоўнік у адстаўцы.


Пасьля звальненьня з органаў працаваў у “Белорусской деловой газете”, быў уласным карэспандэнтам “Россійской газеты”, газэты “Сегодня”. Працаваў у Беларускім Хэльсынскім камітэце. Зараз – на вольных журналісцкіх хлябах.


У 2000-м годзе тагачасны кіраўнік Рады бясьпекі Беларусі Віктар Шэйман падаў на Аніську ў суд за публікацыю “Хто ў церамочку жыве?” Суд ацаніў “гонар і годнасьць” Шэймана ў 30 тысяч даляраў, газэту “Навіны” закрылі”. У спадара Аніські была апісаная ўся маёмасьць, канфіскаваная нават старая мэбля: тэлевізар, канапа... За што вельмі ўдзячная была жонка Яўгенія: інакш памяняць мэблю наўрад ці ўдалося, а пасьля канфіскацыі давялося купіць новую мэблю. Дарэчы, усе грошы Шэйману спадар Аніська сплаціў, але дагэтуль банкі не даюць яму крэдыт (трапіў у базу)...


Футбольны фанат, любіць і глядзець футбол, і гуляць. Страшэнны заўзятар зборных па футболу Партугаліі і Расеі.


Адпачывае толькі на беларускіх азёрах ці ў роднай вёсцы на Слонімшчыне. Прычым, на прыродзе толькі ў намёце, ніякіх дамоў адпачынку. Любіць рыбачыць на азёрах. Хаця рыбу, асабліва марскую, не ўжывае.


Любімыя стравы – шашлык (які гатуе толькі сам, бо шашлык ня церпіць жаночых рук), бозы (нацыянальная мангольская страва) і бішбармак (казахская страва), якія гатуе жонка.


Любімыя пісьменьнікі – Валянцін Пікуль (мае поўны збор твораў) і Сяргеў Даўлатаў.


З музыкі аддае перавагу шансону (але не турэмнаму), дыска (80-х гадоў). У песьнях абавязкова павінен быць сэнс, таму замежную музыку, дзе незразумелы сэнс, ня слухае.


Жонку знайшоў у роднай вёсцы на Слонімшчыне, куды кожнае лета бацькі адпраўлялі Сяргея да бабулі... Як казала бабка, “у 5 гадоў адлупцаваў суседзкую дзяўчынку ў картоплях”. Яўгенія даравала... Нядаўна адсьвяткавалі срэбнае вясельле. Маюць дарослага сына, якому 23 гады.

Дадаць дакумент у свой блог ці на сайт

Падобныя:

Сяргей Аніська, падпалкоўнік у адстаўцы iconСяргей Аніська, падпалкоўнік у адстаўцы
Нарадзіўся ў 1960 годзе ў Слонімскім раёне, у сям’і ваеннаслужачага. Разам з бацькамі ў дзяцінстве матаўся па гарнізонах па ўсяму...

Сяргей Аніська, падпалкоўнік у адстаўцы iconСяргей Патаранскі нарадзіўся ў Менску 6 лютага 1976 г Бацькі аддалі хлопчыка ў мастацкую школу. Потым Сяргей вучыўся ў Нацыянальным гуманітарным ліцэі імя
Бацькі аддалі хлопчыка ў мастацкую школу. Потым Сяргей вучыўся ў Нацыянальным гуманітарным ліцэі імя Якуба Коласа. Менавіта там пачаў...

Сяргей Аніська, падпалкоўнік у адстаўцы iconСяргей Скрабец нарадзіўся 25 кастрычніка 1963 году ў Лідзе
З залатым мэдалём скончыў школу №6. У школьныя гады ён удзельнічаў у мастацкай самадзейнасьці – граў на гітары І пеў у вакальна-інструмэнтальным...

Сяргей Аніська, падпалкоўнік у адстаўцы iconЦі будуць вучыцца ў Расеі рэпрэсаваныя беларускія студэнты?
Рады пры прэзыдэнце Расеі Сяргей Караганаў. Ён ачольвае катэдру ўсясьветнай палітыкі Дзяржаўнага ўнівэрсытэту “Вышэйшая школа эканомікі”...

Сяргей Аніська, падпалкоўнік у адстаўцы iconНачная аблога 12 верасьня
Палаты прадстаўнікоў Уладзімер Канаплёў падаў прашэньне аб адстаўцы ў сувязі са станам здароўя

Сяргей Аніська, падпалкоўнік у адстаўцы iconЗьявіўся дакумэнтальны фільм "У сьнягах драмае вясна"
Каліноўскага. Фільм выйшаў у межах творчага праекту “Беларускі гальфстрым”. Аўтары стужкі Сяргей Патаранскі І сяргей Чырык на пачатку...

Сяргей Аніська, падпалкоўнік у адстаўцы iconСтваральнікі фільму "У сьнягах драмае вясна" рэжысэр Сяргей Патаранскі І апэратар Сяргей Чырык заяўляюць, іхная стужка частка вялікай карціны, называецца
Сяргей Чырык заяўляюць, іхная стужка – частка вялікай карціны, называецца “Усім героям Вясны-2006 прысьвячаецца”. Фільм “У сьнягах...

Сяргей Аніська, падпалкоўнік у адстаўцы iconСтваральнікі фільму "У сьнягах драмае вясна" рэжысэр Сяргей Патаранскі І апэратар Сяргей Чырык заяўляюць, іхная стужка частка вялікай карціны, называецца
Сяргей Чырык заяўляюць, іхная стужка – частка вялікай карціны, называецца “Усім героям Вясны-2006 прысьвячаецца”. Фільм “У сьнягах...

Сяргей Аніська, падпалкоўнік у адстаўцы iconНа форумах парталу tut by актыўна абмяркоўваюць навіну дня пра тое, што старшыня Палаты прадстаўнікоў Уладзімер Канаплёў падаў прашэньне аб адстаўцы ў сувязі са
На форумах парталу tut by актыўна абмяркоўваюць навіну дня пра тое, што старшыня Палаты прадстаўнікоў Уладзімер Канаплёў падаў прашэньне...

Сяргей Аніська, падпалкоўнік у адстаўцы iconПатаранскі: "Гэты фільм у першую чаргу зроблены на заходняга гледача "
Кастрычніцкай плошчы, перайменаванай удзельнікамі супрацьстаяньня з уладай у плошчу Кастуся Каліноўскага. Фільм выйшаў у межах творчага...

Размесціце кнопку на сваім сайце:
be.convdocs.org


База данных защищена авторским правом ©be.convdocs.org 2012
звярнуцца да адміністрацыі
be.convdocs.org
Галоўная старонка