Маніторынг развіцця сытуацыі ў беларусі лістапад 2008 – верасень 2010 асноўныя палажэнні І рэкамендацыі




НазваМаніторынг развіцця сытуацыі ў беларусі лістапад 2008 – верасень 2010 асноўныя палажэнні І рэкамендацыі
старонка1/2
Дата канвертавання28.11.2012
Памер245.65 Kb.
ТыпДокументы
  1   2
МАНІТОРЫНГ РАЗВІЦЦЯ СЫТУАЦЫІ Ў БЕЛАРУСІ

ЛІСТАПАД 2008 – ВЕРАСЕНЬ 2010



АСНОЎНЫЯ ПАЛАЖЭННІ І РЭКАМЕНДАЦЫІ

13 кастрычніка 2008 г. Савет Еўрапейскага Саюза вырашыў прыпыніць дзейнасць візавых санкцый супраць некалькіх высокіх беларускіх чыноўнікаў. У кастрычніку 2010 ЕС зноў будзе пераглядаць сваё рашэнне і свае далейшыя стасункі з беларускім урадам. З пачатку перыяду дыялогу больш за пяцьдзесят беларускіх і міжнародных арганізацый1 супольна рыхтавалі справаздачы пра асноўныя падзеі ў Беларусі дзеля таго, каб палітыкі ЕС мелі самую актуальную інфармацыю пра сітуацыю з правамі чалавека ў краіне. Гэтая сёмая справаздача прадстаўляе рэкамендацыі па палітыцы ЕС у дачыненні да Беларусі і крытэры, па якіх можна ацэньваць прагрэс у краіне, падсумоўвае галоўныя падзеі перыяду дыялогу і, у прыватнасці, нядаўнія падзеі.


Змены ў палітыцы Еўрасаюза былі крокам наперад у стасунках з Беларуссю і паспрыялі пэўным “касметычным” паляпшэнням становішча з правамі чалавека. Сімвалічныя крокі беларускага ўраду ў бок лібералізацыі за першы год дыялогу далі падставу спадзявацца на далейшае паглыбленне і развіццё інстытутаў, заканадаўства і практык, скіраваных на папляпшэнне сітуацыі з правамі чалавека ў Беларусі. Але на працягу 2010 года сітуацыя значна пагоршылася, асабліва становішча таго сегменту грамадзянскай супольнасці, які можа прымаць актыўны ўдзел у надыходзячай выбарчай кампаніі. Спрабуючы вырашыць цяперашнія кароткатэрміновыя ўнутраныя праблемы, беларускі ўрад быў зацікаўлены ў тым, каб зрабіць асобныя саступкі палітычнай апазіцыі і грамадзянскай супольнасці і атрымаць ухваленне з боку ЕС у 2009 г., аднак ён не прадэманстраваў жадання ажыццявіць сапраўдныя дэмакратычныя рэформы ў кантэксце прэзідэнцкіх выбараў-2010.


Адным з негатыўных аспектаў гнуткай ацэнкі ЕС сітуацыі на Беларусі за апошнія два гады з’яўляецца яе непаслядоўнасць. Вызначэнне прыярытэтаў у палітыцы з Беларуссю, распрацоўка пакрокавай “дарожнай мапы” і наданне працэсу празрыстасці ў выглядзе зваротнай сувязі з боку ЕС карысна паўплывала б на стасункі з беларускім урадам і паспрыяла б усталяванню больш станоўчага іміджу перыяду дыялогу сярод грамадзян Беларусі. Больш рознабаковы разгляд сітуацыі ў Беларусі, замест засяроджвання на сімвалічных візавых санкцыях, накіраванне абмежаванняў на шырэйшае кола асобаў, вінаватых у парушэнні правоў чалавека, закрананне рэпрэсіўнага апарату ў цэлым і патрабаванне адказнасці за суб’ектыўныя судовыя рашэнні таксама зрабілі б палітыку ЕС больш плённай.


Беларуская грамадзянская супольнасць прапануе наступныя пяць рэкамендацый з мэтай садзейнічаць больш грунтоўным і паслядоўным зменам:


  1. Не адмяняць візавыя санкцыі ў дачыненні да беларускіх чыноўнікаў, пакуль не будзе грунтоўнага прагрэсу ў паляпшэнні сітуацыі з правамі чалавека ў Беларусі2.

  2. Працягнуць назіранне за сітуацыяй у Беларусі і часова прыпыніць дзеянне санкцый на наступныя шэсць месяцаў, каб ахапіць прэзідэнцкую выбарчую кампанію і магчымыя рэпрэсіі пасля яе. Узнаўленне санкцый у гэты момант пазбавіць ЕС якога-кольвек уплыву на Беларусь.

  3. Распрацаваць інструмент, які дазволіў бы больш эфектыўна прымяняць сістэму санкцый падчас і пасля выбарчай кампаніі – пашырэнне спісу вінаватых у парушэннях правоў чалавека, на якіх распаўсюджваюцца санкцыі, больш гнуткі працэс актуалізацыі спісу, абмежаванне кантактаў на вышэйшым узроўні.

  4. Падрыхтаваць даклад па сітуацыі ў Беларусі і ацэнку эфектыўнасці палітыкі ЕС за перыяд дыялогу па канкрэтных крытэрах, а таксама даць магчымасць грамадзянскай супольнасці зрабіць свой унёсак. Беларуская грамадзянская супольнасць мусіць мець магчымасць садзейнічаць, каментаваць і рабіць свой унёсак у дыялог паміж ЕС і Беларуссю на ўсіх яго этапах.

  5. Падчас прыняцця рашэнняў па эканамічным супрацоўніцтве, інвестыцыях і крэдытах як самых дзейных стымулах зважаць на сітуацыю з парушэннямі правоў чалавека. Рэпрэсіўныя інстытуты (такія, як Міністэрства ўнутраных спраў, Камітэт дзяржаўнай бяспекі, Пракуратура, мясцовыя выбарчыя камісіі, судовыя інстанцыі) не павінны атрымліваць падтрымку, якая дазволіла б пашырыць ім свае рэпрэсіўныя дзеянні. У той жа час, адэкватная дапамога беларускім уладам, скіраваная на адаптацыю і правядзенне рэформ, павінна быць павялічана.



СВАБОДА СЛОВА


Цяперашнія ўмовы ў краіне не дазволяць беларускім СМІ даць выбаршчыкам аб'ектыўную і актуальную інфармацыю і стаць пляцоўкай для адкрытага абмеркавання перадвыбарных праграм розных кандыдатаў.


Новыя законы


Указ № 60, які ўступіў у сілу 1 ліпеня 2010 г., ахоплівае “шырокае кола сфер, звязаных з Інтэрнет”3. Ён рэгулюе электронную камерцыю і электронныя паслугі, якія прадастаўляюцца кампаніямі, заснаванымі ў Рэспубліцы Беларусь, уводзіць агульныя стандарты для сайтаў дзяржаўных устаноў, а таксама змяшчае шэраг палажэнняў, скіраваных на абарону аўтарскіх правоў і барацьбу з пірацтвам у Інтэрнеце. Тым не менш, указ таксама прадугледжвае новыя магчымасці абмежавання прыватнай свабоды карыстальнікаў. У адпаведнасці з пастановай4, усе прылады для доступу ў Інтэрнет (камп'ютэры і мабільныя тэлефоны), а таксама ўсе карыстальнікі інтэрнет-кафэ павінны быць ідэнтыфікаваныя і зарэгістраваныя сервіснымі інтэрнет-правайдэрамі. Правайдэрамі мусяць захоўвацца ўсе дадзеныя па карыстанні Інтэрнетам на працягу года, і, калі ўзнікне такая неабходнасць, гэтая інфармацыя мусіць быць прадастаўлена праваахоўным органам на іх запыт. Указ таксама патрабуе ад інтэрнет-правайдэраў блакаваць доступ да любога вэб-сайта на працягу 24 гадзін пасля таго, як гэтага запатрабуюць дзяржаўныя органы. Падпісанне ўказа Прэзідэнтам было ахарактарызаванае Лутц Гэльнерам, прэс-сакратаром Вярхоўнай прадстаўніцы ЕС Кэтрын Эштан, як «вельмі заўважны крок у няправільным накірунку» 5.


Рэгістрацыя выданняў і свабоднае распаўсюджванне інфармацыі


Працэс перарэгістрацыі сродкаў масавай інфармацыі, які быў абумоўлены прыняццем новага Закона аб СМІ і якога ўсе так апасаліся, скончыўся 8 лютага 2010 г., не прывёўшы ні да якіх палітычна матываваных адмоў у рэгістрацыі. У той жа час, з лютага прынамсі васьмі новым недзяржаўным газетам было адмоўлена ў рэгістрацыі, бо Міністэрства інфармацыі ўвяло дадатковыя абмежаванні на рэгістрацыю новых сродкаў масавай інфармацыі, якія не прадугледжваліся Законам аб СМІ. Дзесяць незалежных выданняў да гэтага часу не маюць магчымасці распаўсюджвацца праз “Белсаюздрук”, дзяржаўнага манапаліста ў галіне рознічнага распаўсюду прэсы, а таксама не ўключаныя ў каталог падпіскі “Белпошты”. Апроч таго, вядомыя незалежныя газеты “Народная воля”, “Наша Ніва”, “Салідарнасць” і “Новы час” атрымалі некалькі неабгрунтаваных папярэджанняў ад Міністэрства інфармацыі, што стварае пагрозу іх закрыцця альбо прыпынення іх дзейнасці ў любы момант, калі існаванне гэтых выданняў стане нязручым для ўладаў падчас выбарчай кампаніі, якая хутка мае адбыцца.


Акрэдытацыя замежных СМІ


На 11 лістапада 2009 г. МЗС Беларусі зарэгістравала Еўрапейскае радыё для Беларусі і дазволіла яму на адзін год адкрыць у Мінску свой офіс. У той жа час, 8 снежня МЗС Беларусі другі раз адмовіла ў рэгістрацыі “Белсату” - польскаму спадарожнікаваму тэлеканалу, які вяшчае на беларускай мове, - матывуючы сваё рашэнне тым, што яго карэспандэнты раней рабілі рэпартажы з Беларусі без афіцыйнай рэгістрацыі і акрэдытацыі.


Перашкоды для незалежных журналістаў


Міліцыя правяла серыю ператрусаў і допытаў журналістаў у сувязі з расследаваннем справы па позве, пададзенай былым старшынём КДБ Гомельскай вобласці 31 снежня 2009 г., датычна распаўсюду ў Інтэрнеце непраўдзівай і зневажальнай для яго інфармацыі. Прафесійнае абсталяванне журналістаў з «Хартыі-97», «Народнай волі» і «Новой газеты», якія з'яўляюцца сведкамі па дадзенай справе, было канфіскавана. Рэпрэсіўныя захады былі таксама ўжыты да Івана Шульгі, які ў лютым 2010 года адбыў 10-суткавае адміністрацыйнае пакаранне па абвінавачанні ў «дробным хуліганстве». Усе вышэйзгаданыя журналісты з'яўляюцца сябрамі ГА «Беларуская асацыяцыя журналістаў» - адзінага афіцыйна зарэгістраванага незалежнага аб'яднання журналістаў. Якое, у сваю чаргу, 13 студзеня 2010 года атрымала папярэджанне ад Міністэрства юстыцыі, падтрыманае Вярхоўным судом, што ставіць Асацыяцыю пад пагрозу закрыцця пры здзяйсненні любога самага нязначнага парушэння. Міністэрства звярнула ўвагу БАЖ на недапушчальнасць размяшчэння слова «Прэса» на пасведчаннях яго сябраў, на неадпаведнасць дзейнасці яго Цэнтра прававой абароны СМІ статуту арганізацыі, а таксама на адрозненне мэтаў БАЖ, прадстаўленых на вэб-сайце арганізацыі, ад тых, што пазначаны ў статуце.


СВАБОДА СХОДАЎ

Урад працягвае рэгулярна прыгнятаць і перашкаджаць правядзенню тых грамадскіх сустрэч, у якіх бяруць удзел альбо якія ладзяць прадстаўнікі грамадзянскай супольнасці і палітычнай апазіцыі. За справаздачны перыяд адбылося прынамсі 90 выпадкаў затрымання, па меншай меры 10 адміністрацыйных арыштаў за ўдзел у несанкцыянаваных вулічных акцыях і прынамсі 45 выпадкаў накладання адміністрацыйных штрафаў. Але толькі на 4 з 15-і заявак на правядзенне дэманстрацыі быў дадзены станоўчы адказ. Дзесяць з 11-і несанкцыянаваных дэманстрацый былі «жорстка разагнаныя беларускімі сіламі бяспекі, многія з прадстаўнікоў якіх адмовіліся назваць сябе, а дэманстранты падвяргаліся пераследу, фізічнаму гвалту, затрыманням і арыштам. Акрамя таго, часта рабіліся спробы перашкодзіць сродкам масавай інфармацыі асвятляць гэтыя падзеі, што з'яўляецца парушэннем беларускага заканадаўства», - адзначыла палітычная дарадца Кейсі Крыстэнсэн з Місіі АБСЕ ЗША ў сваёй заяве па свабодзе сходаў у Беларусі. Дзве сустрэчы, арганізаваныя патэнцыйным кандыдатам ў прэзідэнты Яраславам Раманчуком, былі сарваныя супрацоўнікамі міліцыі, што з'яўляецца трывожным прэцэдэнтам ўмяшання ў перадвыбарчую агітацыю.


ЗМЕНЫ Ў ВЫБАРЧЫМ ЗАКАНАДАЎСТВЕ

Новы Выбарчы кодэкс уступіў у сілу 4 студзеня 2010 года. У сваім сумесным меркаванні аб унесеных папраўках, апублікаваным 4 чэрвеня 2010 г., Еўрапейская камісія за дэмакратыю праз права і Бюро па Правах Чалавека / АБСЕ адзначаюць, што «папраўкі з'яўляюцца крокам у напрамку ліквідацыі некаторых хібаў у выбарчым заканадаўстве Беларусі, хоць яны наўрад ці могуць вырашыць асноўную праблему, якая палягае на тым, што заканадаўчая база для правядзення выбараў у Беларусі па-ранейшаму недастатковая, каб забяспечыць аснову для сапраўды дэмакратычных выбараў» 6 . У прыватнасці, папраўкі не закранулі такіх ключавых праблем, як забеспячэнне празрыстасці пры падліку галасоў і прадастаўленне магчымасці для канструктыўнага назірання за галасаваннем, падлікам галасоў і падвядзеннем вынікаў.


Прымяненне паправак падчас красавіцкіх выбараў у мясцовыя саветы засведчыла, што з часоў мінулых выбараў мала што змянілася. Мясцовыя назіральнікі7 адзначылі, што:


• Склад мясцовых камісій застаецца практычна нязменным, нягледзячы на прыняцце заканадаўчых зменаў, скіраваных на забеспячэнне палітычнай разнастайнасці і грамадзянскага прадстаўніцтва.



• Ніводная заява аб змене складу выбарчых камісій не была задаволена.


• Паседжанні выбарчых камісій адбываліся непразрыста, а часам таемна.


• Партыі паведамлялі пра выпадкі ціску і рэпрэсій супраць іх і іх актывістаў/ кандыдатаў8.


• Дзяржаўныя сродкі масавай інфармацыі прысвячалі мінімальны час асвятленню выбараў.


• Друкаваныя агітацыйныя матэрыялы і папярэдне запісаныя прамовы падвяргаліся цэнзуры з боку мясцовых уладаў і сродкаў масавай інфармацыі.


• Паўнавартаснае назіранне за падлікам галасоў было немагчыма.


• Памылкі і парушэнні (часам грубыя) былі здзейснены падчас падліку галасоў.


Як сваё агульнае меркаванне, АБСЕ/ Бюро па Правах Чалавека і Еўрапейскай камісіі за дэмакратыю праз права падкрэслілі, што «якасць будучых выбараў у Беларусі будзе залежаць не толькі ад якасці заканадаўства, але і ад сумленнага выканання ўсіх заканадаўчых актаў».


СВАБОДА АСАЦЫЯЦЫЙ І СТАН НЯЎРАДАВЫХ АРГАНІЗАЦЫЙ

12 траўня 2010 г., падчас сесіі Савета па правах чалавека ў рамках Універсальнага Перыядычнага Агляду ААН, беларуская дэлегацыя прадставіла даклад, сцвярджаючы, што ў Беларусі няма праблем са свабодай асацыяцыі і «колькасць арганізацый грамадзянскай супольнасці расце»9. Хоць урад кансультаваўся з прадстаўнікамі грамадзянскай супольнасці ў працэсе падрыхтоўкі даклада, яго высновы супярэчаць вынікам даследаванняў грамадзянскай супольнасці. Напрыклад, колькасць наноў зарэгістраваных арганізацый, па сутнасці, застаецца той жа. Папраўкі да Закона аб палітычных партыях і Закона аб грамадзянскіх асацыяцыях, якія ўступілі ў сілу 5 лютага 2010 г., стварылі больш шырокія магчымасці для адмовы ў рэгістрацыі на надуманых падставах. 6 студзеня 2010 года Прэзідэнт выдаў указ, паводле якога ўрад павінен распрацаваць Закон аб некамерцыйных арганізацыях10. Канцэпцыя гэтага новага заканадаўчага акту пакуль невядомая: існуе небяспека, што ён можа пагоршыць умовы дзейнасці для такіх форм некамерцыйных арганізацый, як установы і саюзы юрыдычных асобаў, якія выкарыстоўваліся беларускімі грамадзянскімі актывістамі як апошні шанец надаць сваёй дзейнасці легальны статус.



Агляд зарэгістраваных арганізацый


18-19 траўня 2010 г. былі праведзены ператрусы ў кватэрах і офісах грамадзянскіх актывістаў у больш чым 20 гарадах Беларусі. Дзесяткі людзей падвяргаліся адвольным затрыманням; абсталяванне, дакументы і грошы ўстановы «Рух наперад», дабрачыннага фонда «Шчырасць» і грамадзянскай кампаніі «Гавары праўду» былі канфіскаваныя. Актывісты грамадзянскай кампаніі «Гавары праўду» Андрэй Дзмітрыеў, Уладзімір Някляеў і Сяргей Вазняк былі затрыманыя ў якасці падазраваных у рамках крымінальнай справы па артыкуле 250 «Распаўсюд ілжывай інфармацыі аб таварах і паслугах». Усе яны застаюцца падазраванымі па справе. Кампанія «Гавары праўду» была ініцыяваная зарэгістраванай установай «Рух наперад». Падчас судовага паседжання 28 ліпеня 2010 года Эканамічны суд прызнаў размяшчэнне офіса і юрыдычны адрас установы незаконнымі, што, хутчэй за ўсё, прывядзе да яе ліквідацыі. Пазбаўленыя статусу рэгістрацыі, актывісты кампаніі могуць сутыкнуцца з пагрозай быць абвінавачанымі ў дзеяннях ад імя незарэгістраванай арганізацыі, у адпаведнасці з артыкулам 193.1 Крымінальнага кодэксу.



У адпаведнасці з Указам Прэзідэнта №510 ад 16 кастрычніка 2009 года, кожныя шэсць месяцаў Камітэт дзяржаўнага кантролю абавязаны рыхтаваць план мерапрыемстваў па праверцы дзеянняў розных установаў, якія будуць ажыццяўляцца рознымі дзяржаўнымі органамі. У адпаведнасці з планам на другую палову гэтага года, апублікаваным 14 чэрвеня 2010 года, больш за 20 буйных грамадзянскіх арганізацый11 падлягаюць такім праверкам, у асноўным з Міністэрства па падатках. Большасць інспекцый запланавана на кастрычнік і лістапад — верагодны час прэзідэнцкай кампаніі. Характэрна, што толькі адна такая праверка адбылася ў першай палове гэтага года. У арганізацыі «Экадом», «Зялёная Сетка» і Беларускі камітэт «Дзеці Чарнобыля» ужо прайшлі інспекцыі, у выніку якой апошняя з пералічаных можа падпасці пад сур'ёзныя штрафы.


У выніку афіцыйнай інспекцыі папулярнай апазіцыйнай партыі «Беларускі Народны Фронт» у чэрвені-жніўні 2010 года прызначэнне сябра партыі Рыгора Кастусёва кандыдатам у прэзідэнты было прызнана несапраўдным. Партыя і яе грамадская арганізацыя таксама атрымала афіцыйнае папярэджанне ад Міністэрства юстыцыі, якое таксама распачало праверку Магілёўскай і Гомельскай філій партыі. Такія дзеянні ствараюць відавочныя перашкоды для правядзення палітычных кампаній напярэдадні прэзідэнцкіх выбараў.


Патрабаванне наяўнасці юрыдычнага адрасу ў офісных будынках з камерцыйнымі стаўкамі арэнды працягвае быць праблематычным як для новых, так і для старых аб'яднанняў: у шэрагу выпадкаў гэты чыннік спрыяў спыненню дзейнасці арганізацый. Напрыклад, Барысаўскі філіял НДА «Дзеці ў нядолі» быў змушаны спыніць сваю дзейнасць у красавіку 2009 года, бо ўжо не мог аплачваць арэнду памяшкання. З красавіка 2009 года Партыя БНФ, адна з вядучых апазіцыйных палітычных партый Беларусі, змагаецца, каб працягнуць арэнду сваёй штаб-кватэры у Мінску. Арганізацыя некалькі разоў беспаспяхова звярталася да мясцовых уладаў, каб тыя субсідавалі іх арэндную плату. Апошнюю адмову БНФ атрымаў у жніўні 2010 года.


Адмова ў рэгістрацыі


Нягледзячы на выбары, што хутка маюць адбыцца, у першым паўгоддзі 2010 года 68 новых грамадскіх аб'яднанняў і 10 фундацый атрымалі рэгістрацыю, што, згодна статыстыцы, з'яўляецца сярэднім паказчыкам ўзроўню рэгістрацыі арганізацый у Беларусі. Тым не менш, юрыдычны статус застаецца недасягальнай раскошай для палітычных і праваабарончых арганізацый. Сярод арганізацый грамадзянскай супольнасці, чые заявы аб рэгістрацыі былі адхіленыя за справаздачны перыяд, наступныя: моладзевая арганізацыя «Малады фронт» (1 красавіка 2010, трэцяя адмова), Асамблея няўрадавых дэмакратычных аб’яднанняў (12 лютага 2010, трэцяя адмова), незалежны прафсаюз “Разам” (25 студзеня 2010, трэцяя адмова) і “Брэсцкая Вясна” (жнівень 2010, сёмая адмова). У рэгістрацыі таксама адмоўлена моладзевай грамадзянскай асацыяцыі “Маладая Бацькаўшчына” і Беларускаму аддзяленню Міжнароднай хельсінкскай асацыяцыі па правах чалавека. Партыі Беларуская Хрысціянская Дэмакратыя, грамадскае аб'яднанне "Спадчына", грамадскае аб'яднанне "Залаты леў", арганізацыі "Брэсцкая Вясна", Асамблея няўрадавых дэмакратычных арганізацый і моладзевая арганізацыя "Малады фронт" падалі апеляцыю ў Вярхоўны суд, але рашэнне Міністэрства юстыцыі было пацверджана ва ўсіх выпадках.


30 траўня 2010 г. адбыўся чарговы, сёмы па ліку, устаноўчы сход “Маладога фронту”, які планаваў у чацвёрты раз падаць заяву на рэгістрацыю, гэтаксама як і арганізацыя “Моладзь БХД”, што зладзіла свой ўстноўчы сход 22 траўня 2010. Аднак «Малады фронт» не здолеў знайсці памяшкання ў арэнду, каб атрымаць юрыдычны адрас, і, такім чынам, не змог падаць заяўкі. Гомельскае аддзяленне арганізацыі «За свабоду» падало дакументы на рэгістрацыю ў ліпені 2010 года.
  1   2

Дадаць дакумент у свой блог ці на сайт

Падобныя:

Маніторынг развіцця сытуацыі ў беларусі лістапад 2008 – верасень 2010 асноўныя палажэнні І рэкамендацыі iconМаніторынг развіцця сітуацыі ў беларусі кастрычнік 2008 – студзень 2009 г. Кароткі агляд
Беларусі была даступная асобам, адказным за прыняцце рашэння пра перагляд часовага прыпынення дзеяння санкцый у дачыненні да пэўных...

Маніторынг развіцця сытуацыі ў беларусі лістапад 2008 – верасень 2010 асноўныя палажэнні І рэкамендацыі iconПраграма развіцця сістэмы адукацыі Астравецкага раёна на 2006-2010 гады Раздзел 1 Агульныя палажэнні
Зацвердзіць прыкладаемую праграму развіцця сістэмы адукацыі Астравецкага раёна на 2006-2010 гады

Маніторынг развіцця сытуацыі ў беларусі лістапад 2008 – верасень 2010 асноўныя палажэнні І рэкамендацыі iconРэкамендацыі пасяджэння рэктарата дуа "ва іра" па пытанні "Новае ў беларускай арфаграфіі І пунктуацыі: метадычнае суправаджэнне"
Маханькова Ю. У.”Аб рабоце дуа ”Віцебскі абласны інстытут развіцця адукацыі“ па выкананні ”Плана мерапрыемстваў па рэалізацыі Закона...

Маніторынг развіцця сытуацыі ў беларусі лістапад 2008 – верасень 2010 асноўныя палажэнні І рэкамендацыі iconЎ складзе вялікага княства літоўскага вучэбная праграма факультатыўных заняткаў па гісторыі Беларусі для вучняў VIІ класа агульнаадукацыйных устаноў
Глыбокія І трывалыя веды ў галіне айчыннай гісторыі павінны дапамагчы школьнікам зразумець асноўныя заканамернасці развіцця роднай...

Маніторынг развіцця сытуацыі ў беларусі лістапад 2008 – верасень 2010 асноўныя палажэнні І рэкамендацыі iconЎ складзе вялікага княства літоўскага вучэбная праграма факультатыўных заняткаў па гісторыі Беларусі для вучняў VIІ класа агульнаадукацыйных устаноў
Глыбокія І трывалыя веды ў галіне айчыннай гісторыі павінны дапамагчы школьнікам зразумець асноўныя заканамернасці развіцця роднай...

Маніторынг развіцця сытуацыі ў беларусі лістапад 2008 – верасень 2010 асноўныя палажэнні І рэкамендацыі iconУрок падрыхтаваны І праведзены настаўніцай гісторыі Талькаўскай сш ільініч Наталляй Валянцінаўнай
Мэты: Абагуліць, паўтарыць асноўныя паняцці І тэндэнцыі развіцця Беларусі, Расіі І СССР у 1917 – 1939 гг

Маніторынг развіцця сытуацыі ў беларусі лістапад 2008 – верасень 2010 асноўныя палажэнні І рэкамендацыі iconПрадмет вывучэння гб ў сусветным кантэксце. Асноўныя этапы развіцця гістарыяграфіі гб. Крыніцы па гб
Гб мае сваім прадметам вывучэнне гістар мінулага б І яе насельніцтва, заканамернасці развіцця

Маніторынг развіцця сытуацыі ў беларусі лістапад 2008 – верасень 2010 асноўныя палажэнні І рэкамендацыі iconРешение «24» октября 2008 г
Аб зацвярджэнні Праграмы захавання І развіцця культуры Астравецкага раёна на 2008 – 2010 гады

Маніторынг развіцця сытуацыі ў беларусі лістапад 2008 – верасень 2010 асноўныя палажэнні І рэкамендацыі iconПлан развіцця ўстановы на 2010/2011 навучальны год
Распрацаваць асноўныя накірункі для эколага-арыентаванай работы школы ў рамках праекта «Местная Повестка-21 в школе»

Маніторынг развіцця сытуацыі ў беларусі лістапад 2008 – верасень 2010 асноўныя палажэнні І рэкамендацыі iconАб навукова-практычным цэнтры
У гэтым Палажэнні вызначаны мэты дзейнасці І задачы навукова-практычных цэнтраў Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі (далей навукова-практычныя...

Размесціце кнопку на сваім сайце:
be.convdocs.org


База данных защищена авторским правом ©be.convdocs.org 2012
звярнуцца да адміністрацыі
be.convdocs.org
Галоўная старонка