Начная аблога 27 лістапада




НазваНачная аблога 27 лістапада
Дата канвертавання28.11.2012
Памер17.31 Kb.
ТыпДокументы
Начная аБЛОГа 27 лістапада


На форумах парталу Tut.by абмяркоўваюць інфармацыю пра зьніжэньне актыўнасьці на рынку нерухомасьці ў Беларусі на 30–40 %. Сытуацыю тлумачаць рэзкім скачком цэнаў на нерухомасьць. Камэнтары:


“Яны ўсё тлумачаць, што народ у шоку, што ня можа прызвычаіцца да новых цэнаў. Даражэнькія мае, да чаго тут шок? Грошай няма!”;


“Вядома, яны ня скажуць, што цэны зьнізяцца. Тады б увогуле спынілі набываць кватэры, чакалі б абвалу”;


“Пірамідка захісталася. Абабралі лохаў, думалі, вечна будзе, але не!”


Паэт і журналіст Алесь Аркуш піша ў сваім блогу пра выкладчыка Баранавіцкага дзяржаўнага ўнівэрсытэту Анатоля Трафімчыка, які ад 26 лістапада страціў працу. Кантракту не падоўжылі за парушэньне дысцыпліны: навуковец без дазволу рэктарату зьезьдзіў у Вільню на канфэрэнцыю гісторыкаў. Алесь Аркуш камэнтуе: “Некалі са мною спрачаліся выкладчыкі, маўляў, яны робяць сапраўдную справу, працуюць, прычым на радзіме. “Калідор” яшчэ звузіўся. Якія могуць быць вынікі такой працы? Там не друкуйся, там не гавары, за мяжу езьдзіць нельга, па-беларуску гаварыць нельга... А думаць можна?”


Блогерка ja000 ў сваім дзёньніку апавядае, што 28 лістапада мусіць ехаць у Івацэвічы на ўласны суд. Дзяўчына разам зь іншымі маладымі людзьмі ўдзельнічала ў летніку. Аўтарка піша:


“Затрымалі за лаянку матам. У мяне зараз будзе гістэрыка, усіх ужо даўно апраўдалі, пасудзілі, паштрафавалі, а пра мяне – адправілі на дапрацоўку, дапрацавалі і зараз будуць судзіць ізноў. З маіх (маці, брат) нікога ня будзе, я адна паеду, так што вы, калі ласка, прыедзьце, а то я нават ня памятаю, як туды ехаць”. Камэнтары:


“Трымайся!”;


“Мы з табой!”


drapeznik публікуе ў сваім блогу відэакліп на песьню Андрэя Раманкевіча “Месяц блытаецца ў хмарах”. Песьня прысьвечаная героям Слуцкага збройнага чыну. Сёньня – 87-я ўгодкі пачатку баявых дзеяньняў войска Слуцкай рады БНР супраць бальшавікоў. Кліп зроблены ў стылі кінахронікі 1920 году:


Дасылайце свае ідэі для “Начной аБЛОГі”, а таксама любыя іншыя прапановы, тэксты і гукі на электронны адрас NSvaboda@tut.by. Тэлефануйце на менскі аўтаадказьнік 266-39-52 і дасылайце смс-паведамленьні на нумар 391-22-24.

Севярын Квяткоўскі, Менск

Дадаць дакумент у свой блог ці на сайт

Падобныя:

Начная аблога 27 лістапада iconНачная аблога 5 кастрычніка
Партал tut by адзначае сёньня 7-годзьдзе. З гэтай нагоды на форуме парталу можна ўбачыць віншаваньні, да якіх далучаецца І “Начная...

Начная аблога 27 лістапада iconНачная аблога 26 лістапада
Нехта Vorewig у зьвязку з разгонам "Маршу нязгодных" у расейскім Санкт-Пецярбурзе

Начная аблога 27 лістапада iconНачная аблога 26 лістапада
Нехта Vorewig у зьвязку з разгонам "Маршу нязгодных" у расейскім Санкт-Пецярбурзе ў суполцы

Начная аблога 27 лістапада iconНачная аблога 30 лістапада
Беларусі на першы квартал 2008 году будзе складаць 119 даляраў за тысячу кубічных мэтраў

Начная аблога 27 лістапада iconНачная аблога 29 лістапада
На форумах парталу Tut by абмяркоўваюць інфармацыю пра тое, што Аляксандар Лукашэнка запатрабаваў ствараць толькі канкурэнтаздольныя...

Начная аблога 27 лістапада iconНачная аблога 16 лістапада
Ксеніі Авімавай прызнаны найлепшым на міжнародным конкурсе The Best of Blogs, арганізаваным "Нямецкай хваляй". Па выніках галасаваньня...

Начная аблога 27 лістапада iconНачная аблога 4 лістапада
Аляксандра Лукашэнкі карэспандэнту гішпанскай газэты "Эль-Паіс" адносна таго, што ён можа памілаваць Аляксандра Казуліна, калі той...

Начная аблога 27 лістапада iconНачная аблога 9 лістапада
Прадугледжваецца, што штамп адменяць ад 1 студзеня 2008 году. Разам з тым прадугледжваецца зацьвердзіць палажэньне аб агульным банку...

Начная аблога 27 лістапада iconНачная аблога 9 лістапада
Прадугледжваецца, што штамп адменяць ад 1 студзеня 2008 году. Разам з тым прадугледжваецца зацьвердзіць палажэньне аб агульным банку...

Начная аблога 27 лістапада iconНачная аблога ад 1 лістапада
Белдзяржтэлерадыёкампаніі заклікаў незарэгістраваную арганізацыю "Малады фронт" браць зь яго прыклад І асвойваць "заходнія грошы"...

Размесціце кнопку на сваім сайце:
be.convdocs.org


База данных защищена авторским правом ©be.convdocs.org 2012
звярнуцца да адміністрацыі
be.convdocs.org
Галоўная старонка