Начная аблога 2 кастрычніка




НазваНачная аблога 2 кастрычніка
Дата канвертавання28.11.2012
Памер38.61 Kb.
ТыпДокументы
Начная аБЛОГа 2 кастрычніка


Форум парталу tut.by поўніцца водгукамі на сёньняшні страйк прадпрымальнікаў. Паводле арганізатараў страйку, у ім удзельнічала 30 тысяч прадпрымальнікаў пра ўсёй Беларусі.


«30.000 усяго? А рэшту, значыць, усё задавальняе? Чакайце сёньня сюжэт па БТ пра несьвядомых 30.000 і сьвядомых 200.000, якія не пайшлі за хапугамі і правакатарамі...»


«Вы бачылі, каб ў нейкай краіне падаткі не плацілі ды яшчэ і страйкавалі: маўляў, прымушаюць плаціць падаткі. Рэальна гэта не прадпрымальнікі, а звычайныя гандляры — нічога новага яны не прыдумалі і не вынайшлі і ўжо з цяжкасьцю канкуруюць па коштах і выбары з крамамі. Страйкуйце! Крамы з радасьцю прымуць вашых пакупнікоў».


«Трэба зьвяртаць увагу на прычыну, а не на сьледзтва таго, да чаго прывялі гэтая прычыны. А прычына тут вельмі простая: і прадпрымальнікі і іх наёмныя рабочыя ў свой час забілі на свае правы, праглынуўшы выкідоны ўлады».


«Выхадзіць гэтым 30 тысячам трэба было, калі мы стаялі на плошчы ў сакавіку мінулага году. А то, блін, прачнуліся».


«Цікава, чаму страйкуюць толькі ІП-шнікі-гандляры? А як жа ІП, што працуюць у сфэры бытавых паслуг, у вытворчасьці мэблі, у будаўнічых і аддзелачных работах, у аграрным сэктары, аўдытары, уладальнікі "маршрутак", арганізатары ўрачыстасьцяў, архітэктары і інш.? Зьмены ў заканадаўстве датычаць усіх без выключэньня».


«Беларуская інтэрнэт-бібліятэка «Камунікат» ператварылася ў разгалінаваны бібліятэчны сайт з каталёгам, пошукавай сыстэмай, падпіскай RSS і рэйтынгам выданьняў, — паведамляе «Наша Ніва» — Да ранейшых двух асноўных разьдзелаў “кнігі” і "часопісы" дадаўся разьдзел "артыкулы". Дагэтуль на новым сайце атрымалася сабраць больш за 500 беларускіх кніг і часопісаў. Але да канца 2007 году будзе іх больш за 1.000 — абяцае стваральнік сайту, беластоцкі беларус Яраслаў Іванюк». Дадатковыя грошы на разьвіцьцё гэтай беларускай электроннай бібліятэкі даў урад Польшчы ў рамках адной з праграм дапамогі беларускаму нацыянальнаму будаўніцтву.


«Беларусь на відэа: навіны і палітыка, аўтамабілі і спорт, мультфільмы, гумар і музыка онлайн, актуальныя і папулярныя відэаролікі і фільмы. Беларускі відэапартал, які абнаўляецца штодня» — вось які зьмест першага ў Беларусі відэа-парталу “Беларусь на відэа”. Дарэчы, сярод музычных ролікаў ужо сёньня можна паглядзець кліпы такіх выканаўцаў, як «N.R.M.”, Зьміцера Вайцюшкевіча, «Старога Ольсы”, «Чырвоным па беламу”, «Крамы”, «Без билета”, «Этна-трыо «Тройца”, «Ляписа Трубецкого”...


Таксама новы сайт “Сацыяльная сетка”, аўтары якога тлумачаць ідэю свайго праекту гэтак: «Гэта першая ў Беларусі «Сацыяльная сетка», унікальнай асаблівасьцю якой зьяўляецца пастаянна дзейны конкурс «Новыя твары краіны». Гэта шматфункцыянальны сэрвіс для зносінаў, самавыяўленьня і баўленьня часу. Ён дае магчымасьць карыстальнікам ствараць профілі, весьці блогі, разьмяшчаць фота і відэя і пры гэтым — выстаўляць любыя свае публікацыі для ўдзелу ў конкурсе ў розных намінацыях».


А блогер zion-by зьмясьціў фота афішы, якая запрашае на футбольны матч барысаўскага “БАТЭ” з гішпанскім “Віларэалам”. Нармальная такая афіша, на якой вялікімі літарамі замест UEFA CUP надрукавана UEFA GUP...


Сёньня адшукаў у Сеціве цікавы сайт "Дасье вядомых людзей Беларусі", які зьмяшчае дасье на вядомых у Беларусі людзей, а таксама іх фотаздымкі. І вырашыў праверыць: а ці ёсьць у сьпісе 649 асобаў на літару «П» зьвесткі пра нейкага Дзьмітрыя Падбярэзскага? Аказалася, ёсьць, адно што надзвычай скупыя. Маюцца і тры здымкі. Так што калі ў каго з вас узьнікне жаданьне праверыць сваю прыстунасьць у гэтым дасье, не абмініце сайт.


Дасылайце свае ідэі для “Начной аБЛОГі”, а таксама любыя іншыя прапановы, тэксты і гукі на электронны адрас NSvaboda@tut.by. Тэлефануйце на менскі аўтаадказьнік 266-39-52 і дасылайце смс-паведамленьні на нумар 391-22-24.


Зьміцер Падбярэскі, Менск

Дадаць дакумент у свой блог ці на сайт

Падобныя:

Начная аблога 2 кастрычніка iconНачная аблога 5 кастрычніка
Партал tut by адзначае сёньня 7-годзьдзе. З гэтай нагоды на форуме парталу можна ўбачыць віншаваньні, да якіх далучаецца І “Начная...

Начная аблога 2 кастрычніка iconНачная аблога 29 кастрычніка
Курапаты на Дзяды, якое адбылося 28 кастрычніка ў Менску ды ўвогуле абменьваюцца ўражаньнямі ад учорашняй акцыі

Начная аблога 2 кастрычніка iconНачная аблога 11 кастрычніка
Эўрапейскага маршу” ісьці 14 кастрычніка па дазволеным уладамі маршруце ад Акадэміі навук да плошчы Бангалор. Аўтары згаданай заявы...

Начная аблога 2 кастрычніка iconНачная аблога 17 кастрычніка
Дзьмітрыем Бандарэнкам. Спадар Бандарэнка лічыць, што неарганізаванасьць удзельнікаў Эўрапейскага маршу, які прайшоў у Менску 14...

Начная аблога 2 кастрычніка iconНачная аблога 31 кастрычніка
Жыве Беларусь” І “бт хлусіць”, зробленыя маркерам на шыльдзе амбасады Беларусі ў Маскве. Што праўда, на заўвагу міліцыянта Іванюковіч...

Начная аблога 2 кастрычніка iconНачная аблога 15 кастрычніка
Думаць трэба было ня зараз, а ў 96-ым, калі й на мітынгі па 50 тысячаў прыходзіла, І прэса была незалежная, І радыё а цяпер адзін...

Начная аблога 2 кастрычніка iconНачная аблога 9 кастрычніка
Чаму беларусы прыйдуць на Эўрапейскі марш”. ant1killer робіць акцэнт на сацыяльных праблемах: студэнтам адмянілі льготы, маладым...

Начная аблога 2 кастрычніка iconНачная аблога 4 кастрычніка
Дзелавы інтэрнэт”. Спадар Зісэр сярод іншага зазначыў, што ў Беларусі доступ у інтэрнэт мае “фантастычную дарагавізну”, “непрадуманае...

Начная аблога 2 кастрычніка iconНачная аблога 4 кастрычніка
Зісэра у часе канфэрэнцыі “Дзелавы інтэрнэт”. Спадар Зісэр сярод іншага зазначыў, што ў Беларусі доступ у інтэрнэт “фантастыча дарагі”,...

Начная аблога 2 кастрычніка icon"Начная аблога" 30 кастрычніка 2006
Малады Фронт” Зьмітром Дашкевічам. Сяржук піша: “Прапаную апублікаваць у сеціве фота судзьдзі І абвінаваўцы ды іхныя біяграфіі. Краіна...

Размесціце кнопку на сваім сайце:
be.convdocs.org


База данных защищена авторским правом ©be.convdocs.org 2012
звярнуцца да адміністрацыі
be.convdocs.org
Галоўная старонка