Конкурс для журналістаў на тэму "ес-беларусь 2010"




НазваКонкурс для журналістаў на тэму "ес-беларусь 2010"
Дата канвертавання28.11.2012
Памер19.34 Kb.
ТыпКонкурс
Працягваецца конкурс для журналістаў на тэму "ЕС-Беларусь 2010"


Прадстаўніцтва Еўрапейскага Саюза ў Рэспубліцы Беларусь працягвае конкурс на тэму адносін паміж ЕС і Беларуссю ў 2010 годзе. Да ўдзелу ў конкурсе запрашаюцца журналісты беларускіх і замежных СМІ.


Конкурс праводзіцца з мэтай пашырэння і падтрымкі прафесійнага асвятлення пытанняў, звязаных з развіццём адносінаў паміж Еўрапейскім Саюзам і Рэспублікай Беларусь.


Падвядзенне вынікаў конкурсу і ўганараванне пераможцаў будзе прымеркавана да першай гадавіны Лісабонскай Дамовы.


Апошні тэрмін прыёму прац на конкурс - 15 кастрычніка 2010 года (па паштовым штампе).


Намінацыі конкурсу:


1. Найлепшы інфармацыйны матэрыял

(рэпартаж, інфармацыйнае паведамленне, інтэрв'ю).


2. Найлепшы аналітычны матэрыял

(артыкул дыскусійнага, аналітычнага або тлумачальнага характару).


3. Найлепшая фотапраца

(фатаграфія, фотарэпартаж).


Крытэры ацэнкі:

• Адпаведнасць тэматыцы конкурсу;

•Арыгінальнасць інфармацыі (інфармацыйны факт, інфармацыйная нагода);

• Адпаведнасць прынцыпам падачы навін;

• Арыгінальнасць;

• Спосабы дасягнення эфекту прысутнасці (для рэпартажаў);

• Аўтарскі стыль.


Тры лепшыя працы ў кожнай намінацыі будуць адзначаныя прызамі:

I месца - ноўтбук,

II месца - абсталяванне для фота- ці відэаздымкі,

III месца - лічбавы дыктафон.


Парадак правядзення конкурсу


• На конкурс прымаюцца журналісцкія працы на беларускай ці рускай мове, што з'явіліся ў СМІ ў перыяд з 1 студзеня па 15 кастрычніка 2010 г. уключна.


• Адзін аўтар можа падаць не больш за адну працу ў кожную з намінацый і не больш за тры працы ў трох намінацыях.


• Працы, што падаюцца на конкурс, павінны быць выкананыя ў добрай тэхнічнай якасці (арыгінал публікацыі або копія). Аўдыё і відэа матэрыялы прымаюцца на лічбавых носьбітах (CD і іншыя). Онлайн публікацыі прадстаўляюцца ў раздрукаваным выглядзе з указаннем наўпроставай спасылкі на публікацыю ў сетцы Інтэрнет. Усе матэрыялы павінны ўтрымліваць дату выхаду публікацыі і павінны быць завераныя рэдакцыйнай пячаткай і подпісам кіраўніка рэдакцыі.


• Аўтар таксама павінен падаць кароткую інфармацыю пра сябе, у тым ліку кантактныя звесткі.


• Працы на конкурс прымаюцца пад подпіс або па пошце заказным лістом (з пазнакай "Конкурс для журналістаў") на адрас: Прадстаўніцтва Еўрапейскага Саюза ў Рэспубліцы Беларусь, вул. Энгельса 34а, Будынак 2, Мінск, 220030, Беларусь.


• Працы пераможцаў і ўдзельнікаў конкурсу не вяртаюцца.

Дадаць дакумент у свой блог ці на сайт

Падобныя:

Конкурс для журналістаў на тэму \"ес-беларусь 2010\" iconКонкурс Рады Еўропы І eyp для маладых журналістаў 3 Фестываль мастацтваў для людзей з абмежаваннямі 3 Конкурс відэа «Свабода ад табачнага дыму»
Слухачы узв, які створаны ў Гродне з ініцыятывы грамадскага аб'яднання «Цэнтр «Трэці сектар», працуюць на карысць грамадства

Конкурс для журналістаў на тэму \"ес-беларусь 2010\" iconАдукацыйная паездка ў чэхію для актывістаў нда І журналістаў
Чэшская няўрадавая арганізацыя “Грамадзянская Беларусь” паведамляе, што ў беларускіх актывістаў няўрадавых арганізацыяў І журналістаў...

Конкурс для журналістаў на тэму \"ес-беларусь 2010\" iconАнкета-заяўка на удзел у конкурсе для маладых журналістаў
Назвы заяўленых на конкурс матэрыялаў з пазначэньнем намінацыі, на якую падаюцца матэрыялы

Конкурс для журналістаў на тэму \"ес-беларусь 2010\" iconКонкурс сачыненняў на тэму "віза І свабода: мая гісторыя"
Партал tut. By сумесна з грамадскай кампаніяй "Без візы!" абвяшчаюць конкурс сачыненняў на тэму "Віза І свабода: мая гісторыя"

Конкурс для журналістаў на тэму \"ес-беларусь 2010\" iconКонкурс для маладых журналістаў
Да ўдзелу ў конкурсе запрашаюцца аўтары-пачаткоўцы альбо маладыя журналісты з Гарадзеншчыны са стажам працы не болей за 1 год

Конкурс для журналістаў на тэму \"ес-беларусь 2010\" iconКонкурс творчых прац абітурыентаў егу 2012 5 Паездка ў Брусэль для экспертаў па вышэйшай адукацыі 6 Праграма для рэдактараў І журналістаў «Будзь на сувязі»
Псіхолаг слонімскай сш№2 Людміла Караленка перамагла ў конкурсе малых грантаў, зладжаным Міжнародным дзіцячым фондам

Конкурс для журналістаў на тэму \"ес-беларусь 2010\" iconКонкурс на ўдзел у летніх школах па правах чалавека 8
Кульмінацыяй Фэсту стала ўзнагароджанне пераможцаў І прызёраў нацыянальнага конкурса для маладых журналістаў. На перамогу ў трох...

Конкурс для журналістаў на тэму \"ес-беларусь 2010\" iconКонкурс Рады Еўропы І eyp для маладых журналістаў 9
Гародня далучылася да акцыі “500 прыборак у адзін дзень”, якая 15 мая прайшла ў Беларусі, Расіі І іншых краінах снд у межах праекту...

Конкурс для журналістаў на тэму \"ес-беларусь 2010\" iconМинистерство образования
Гоудпо(ПК)С «Калининградский областной институт развития образования» в период с 15 сентября 2010 года по 10 декабря 2010 года проведен...

Конкурс для журналістаў на тэму \"ес-беларусь 2010\" iconКонкурс для журналістаў 10
Вучань пачатковай сш №1 Ягор Кандрашук (8 гадоў) І навучэнка сш№16 Ганна Календа (12 гадоў) сталі прызёрамі міжнароднага адукацыйнага...

Размесціце кнопку на сваім сайце:
be.convdocs.org


База данных защищена авторским правом ©be.convdocs.org 2012
звярнуцца да адміністрацыі
be.convdocs.org
Галоўная старонка