Аб выкладанні вучэбнага прадмета (дысцыпліны) «Беларуская мова» ва ўстановах прафесіянальна-тэхнічнай І сэрэдняй спецыяльнай адукацыі у 2011/2012 навучальным годзе




НазваАб выкладанні вучэбнага прадмета (дысцыпліны) «Беларуская мова» ва ўстановах прафесіянальна-тэхнічнай І сэрэдняй спецыяльнай адукацыі у 2011/2012 навучальным годзе
старонка1/3
Дата канвертавання28.10.2012
Памер313 Kb.
ТыпДокументы
  1   2   3
Аддзел метадычнага забеспячэння

агульнай сярэдняй адукацыі УА «РІПА»


Аб выкладанні

вучэбнага прадмета (дысцыпліны) «Беларуская мова» ва ўстановах прафесіянальна-тэхнічнай і сэрэдняй спецыяльнай адукацыі

у 2011/2012 навучальным годзе

(Метадычныя рэкамендацыі)


Метадычныя рэкамендацыі падрыхтаваны ў адпаведнасці з інструктыўна-метадычным пісьмом Міністэрства адукацыі Республікі Беларусь для ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі “Аб выкладанні вучэбных прадметаў «Беларуская мова», «Беларуская літаратура» ў 2011/2012 навучальным годзе” з улікам асаблівасцей арганізацыі адукацыйнага працэса ва ўстановах прафесіянальна-тэхнічнай і сэрэдняй спецыяльнай адукацыі (далей – устаноў адукацыі).


У працэсе выкладання беларускай мовы і беларускай літаратуры выкладчыкам неабходна кіравацца наступным:

адукацыйнымі стандартамі вучэбных прадметаў «Беларуская мова» і «Беларуская літаратура», якія вызначаюць патрабаванні да зместу агульнай сярэдняй адукацыі, арганізацыі адукацыйнага працэсу, максімальнага аб’ёму вучэбнай нагрузкі навучэнцаў, узроўню падрыхтоўкі выпускнікоў, а таксама нормы ацэнкі вынікаў вучэбнай дзейнасці навучэнцаў;

вучэбнай праграмай для агульнаадукацыйных устаноў з беларускай і рускай мовамі навучання. Беларуская мова. V–XI класы (Мінск: Нац. ін-т адукацыі, 2010);

вучэбнай праграмай для агульнаадукацыйных устаноў з беларускай і рускай мовамі навучання. Беларуская літаратура.V–XI класы (Мінск: Нац. ін-т адукацыі, 2010);

Правіламі правядзення атэстацыі навучэнцаў пры засваенні зместу адукацыйных праграм прафесіянальна-тэнічнай і сярэдняй спецыяльнай адукацыі адукацыі, зацверджанымі Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь;

санітарнымі нормамі, правіламі і гігіенічнымі нарматывамі «Гігіенічныя патрабаванні да ўпарадкавання, зместу і арганізацыі адукацыйнага працэсу ва ўстановах агульнай сярэдняй адукацыі», зацверджанымі Міністэрствам аховы здароўя Рэспублікі Беларусь;

Пералічаныя тэхнічныя нарматыўныя прававыя акты, вучэбныя праграмы размешчаны на сайтах Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь (www.mіnedu.unіbel.by), навукова-метадычнай установы «Нацыянальны інстытут адукацыі» (www.adu.by), Рэспубліканскім партале “Профессиональное образование” (http://ripo.unibel.by/).


Колькасці і прызначэнне сшыткаў навучэнцаў.

Па вучэбным прадмеце (дысцыпліне) «Беларуская мова» навучэнцам неабходна мець 2 сшыткі ў лінейку для выканання навучальных работ і 1 сшытак для кантрольных работ, а па вучэбным прадмеце (дысцыпліне) «Беларуская літаратура» – 1 сшытак для навучальных работ і 1 сшытак для кантрольных работ.

Сшыткі для кантрольных работ захоўваюцца ва ўстановах адукацыі на працягу ўсяго навучальнага года і выдаюцца навучэнцам для выканання адпаведных работ.

Пры афармленні запісу на вокладцы сшытка ўказваецца, для чаго прызначаецца сшытак (для работ па беларускай мове, для кантрольных работ па беларускай мове і г.д.), вучэбная група, скарочаная назва ўстановы агульнай адукацыі (у адпаведнасці са Статутам), прозвішча, імя (поўнасцю) навучэнца ў родным склоне. Дапускаецца рабіць запіс аб прызначэнні сшытка і назве ўстановы адукацыі ў два радкі.

Заўвага. У прапісным варыянце выкарыстоўваецца адкрыццё двукосся ўнізе радка і закрыццё ўверсе (,,), іншыя абазначэнні сустракаюцца ў друкаваным тэксце або пры камп’ютарным наборы.

Пры афармленні работ у сшытках навучэнцы павінны пісаць ад самага пачатку і да самага канца радка, пры неабходнасці падзяляючы словы для пераносу, захоўваць чырвоны радок. Усе запісы ў сшытках робяцца шарыкавай ручкай з пастай сіняга або фіялетавага колеру акуратна, разборлівым почыркам, выпраўленні памылковага напісання на правільнае выконваюцца без выкарыстання карэктара і да т.п. Падкрэсліванні членаў сказа, выдзяленні марфем у слове, схемы, табліцы выконваюцца акуратна алоўкам або ручкай, пры неабходнасці – з прымяненнем лінейкі. Са знешняга боку старонкі ў сшытках па літаратуры неабходна адводзіць палі (у выпадку іх адсутнасці).

Дата выканання навучальнай або кантрольнай работы па вучэбным прадмеце (дысцыпліне) «Беларуская літаратура» запісваецца лічбамі на палях сшытка, словы «Класная работа» не пішуцца, а адразу запісваецца тэма ўрока на тым жа радку, на якім на палях запісана дата выканання навучальнай работы. Запіс у сшытках афармляецца наступным чынам:

Вобраз Алеся Шпака, яго роля ў духоўным узвышэнні Вольгі Ляновіч

12.09.2011

У навучальных класных і дамашніх работах, кантрольных работах па беларускай мове і літаратуры на асобным радку ўказваецца від работы (пераказ, сачыненне, водгук і інш.), па цэнтры радка запісваецца загаловак навучальнай і кантрольнай работы без двукосся і кропкі ў канцы назвы (калі яна не з’яўляецца цытатай і складаецца з аднаго сказа). Запіс у сшытку афармляецца наступным чынам:

Дыктант

Пераказ

Сачыненне

Мой родны край

У лесе

З гісторыі майго роду

Па вучэбным прадмеце (дысцыпліне) «Беларуская мова» дата выканання навучальных і кантрольных работ запісваецца словамі пасярэдзіне радка, на наступных радках пасля запісу даты пішацца: «Дамашняя работа», слова «Практыкаванне», указваецца яго нумар; «Класная работа» або «Работа над памылкамі». У рабочых сшытках пасля слоў «Класная работа» на наступным радку можа ўказвацца тэма ўрока (па меркаванні выкладчыка). Запіс у сшытку афармляецца наступным чынам:

Трэцяга верасня

Трэцяга верасня

Трэцяга кастрычніка

Дамашняя работа

Класная работа

Работа над памылкамі

Практыкаванне 12

Спосабы ўтварэння дзеясловаў




Паміж заключным радком тэксту навучальнай або кантрольнай работы і датай наступнай навучальнай або кантрольнай работы неабходна прапускаць 2 лінейкі незалежна ад таго, колькі радкоў застаецца на старонцы сшытка (3–4). Калі пасля работы застаецца адзін радок на старонцы, дата запісваецца на верхнім радку наступнай старонкі.

У выпадку, калі пісьмовая работа ўключае дадатковае заданне, то на наступным радку пасля тэксту дыктанта або пераказу ўказваецца нумар варыянта. Нумар задання абазначаецца арабскай лічбай:

Варыянт 1 (Варыянт І)

1.

Сшыткі па беларускай мове і беларускай літаратуры, у якіх выконваюцца навучальныя работы, правяраюцца выбарачна ва ўсіх навучэнцаў адзін раз у месяц.

Пры праверцы сшыткаў выпраўляюцца дапушчаныя навучэнцамі памылкі (арфаграфічныя, граматычныя, пунктуацыйныя, маўленчыя, зместавыя). Выкладчык закрэслівае, падкрэслівае і выпраўляе дапушчаныя памылкі ручкай з пастай чырвонага колеру.

Праверка кантрольных работ ажыццяўляецца выкладчыкам у наступныя тэрміны:

кантрольныя дыктанты і тэставыя работы правяраюцца і вяртаюцца навучэнцам да наступнага ўрока;

кантрольныя пераказы па беларускай мове і класныя сачыненні па беларускай літаратуры правяраюцца і вяртаюцца навучэнцам не пазней чым праз 10 дзён.

Работа над памылкамі абавязкова выконваецца навучэнцамі пасля кантрольных работ і пры неабходнасці пасля навучальных работ у тых жа сшытках, у якіх яны пісалі адпаведныя навучальныя або кантрольныя работы. Работа над памылкамі, якая выконваецца навучэнцамі пасля кантрольных работ, праводзіцца толькі ў аўдыторыі. Па выніках праверкі рабочых сшыткаў, работ над памылкамі па меркаванні выкладчыка адзнака можа быць выстаўлена ў журнал вучэбнай групы. Калі адзнака за выкананую работу над памылкамі не выстаўляецца, тады факт праверкі работы ніяк не фіксуецца. Памылкі, дапушчаныя пры выкананні работы, выпраўляюцца ва ўстаноўленым парадку.

У экзаменацыйных работах навучэнцаў закрэсліваюцца і падкрэсліваюцца арфаграфічныя, пунктуацыйныя і граматычныя памылкі, над імі надпісваецца правільны варыянт. Зместавыя і маўленчыя памылкі падкрэсліваюцца хвалістай лініяй.

У навучальных і кантрольных работах выкладчык выпраўляе дапушчаныя навучэнцамі памылкі наступным чынам:

няправільна напісаную літару або пунктуацыйны знак настаўнік закрэслівае, падкрэслівае, надпісвае правільны варыянт і адзначае на палях наступнымі ўмоўнымі знакамі: I – арфаграфічная; V – пунктуацыйная; Г – граматычная; З – зместавая; М – маўленчая памылкі; а – аднатыпная; н – нягрубая: I (а), V (н);

частку слова – закрэслівае гарызантальнай лініяй;

лічбу, літару – закрэслівае наўскос.

У навучальных і кантрольных пераказах, сачыненнях і перакладах зместавыя і маўленчыя памылкі падкрэсліваюцца хвалістай лініяй і адзначаюцца ўмоўнымі знакамі на палях. Памылкі на правілы, якія яшчэ не вывучаліся, выкладчык падкрэслівае, выпраўляе, але на палях не адзначае.

Пры праверцы дыктанта на наступным радку пасля тэксту дробам указваецца колькасць арфаграфічных памылак (лічнік) і пунктуацыйных (назоўнік).

Напрыклад:

2/3


За навучальныя і кантрольныя пераказы, пераклады, сачыненні, водгукі навучэнцам выстаўляюцца дзве адзнакі: адна – за змест, другая – за пісьменнасць.

Пры праверцы сачыненняў, пераказаў, перакладаў, водгукаў, іншых творчых работ, якія разлічаны на цэлы ўрок або два ўрокі, на наступным радку пасля тэксту настаўнік запісвае дробам колькасць зместавых і маўленчых памылак (лічнік), а ў назоўніку дробу ўказвае колькасць арфаграфічных, пунктуацыйных і граматычных памылак.

Напрыклад:

З – М

 

2-2

 

I – V – Г

 

2-2-1

 

Адзнакі за вядзенне сшыткаў выстаўляюцца ў журнал па меркаванні выкладчыка.

Колькасць слоў у слоўнікавых дыктантах, кантрольных дыктантах, пераказах і сачыненнях

Класы

Аб’ём кантрольнага дыктанта

Аб’ём слоўнікавага дыктанта

Х

145–170 слоў

35–40 слоў

ХІ

170–200 слоў

40–45 слоў










Клас

Аб’ём тэкстаў для кантрольных пераказаў

Аб’ём кантрольных сачыненняў

Х

340–450 слоў

3–4 старонкі

ХІ

450–600 слоў

да 5 старонак

Колькасць арфаграм і пунктаграм у тэкстах кантрольных дыктантаў

Клас

Колькасць арфаграм у тэкстах кантрольных дыктантаў

Колькасць пунктаграм у тэкстах кантрольных дыктантаў




ІХ

24

5–10

Х

26

10–15




ХІ

28

15–20




Нагадваем некаторыя патрабаванні да афармлення журнала вучэбнай групы.

Пры афармленні старонак журнала, якія адведзены для запісу факультатыўных заняткаў, указваецца назва факультатыўных заняткаў (з маленькай літары, без двукосся), а не вучэбнага прадмета. У выпадку, калі ў якасці назвы факультатыўных заняткаў выкарыстоўваецца цытата, тады яна запісваецца з вялікай літары і бярэцца ў двукоссе.

Запіс аб правядзенні пэўнага віду работы ў журнале робіцца разам з запісам тэмы ўрока, калі гэты від работы займае значную частку часу ўрока, і афармляецца наступным чынам:

Правапіс -н-, -нн- у прыметніках. Тлумачальны дыктант

Просты сказ: тэматычная праверка ведаў і ўменняў

Паняцце пра складаназалежны сказ. Аналіз кантрольнага дыктанта

У запісе тэмы ўрока магчымы скарачэнні, якія робяцца ў адпаведнасці з існуючымі правіламі і павінны быць зразумелымі пры чытанні, напрыклад:

Дзеяслоў як часц. мовы: агульн. знач., марф. прым., сінт. роля

Калі праводзяцца падвоеныя ўрокі па адной тэме, гэта фіксуецца на абедзвюх старонках журнала з указаннем даты двойчы.

Адзнакі за навучальную пісьмовую работу выстаўляюцца ў графу, якая адпавядае дню, калі работа праводзілася. Гэтыя адзнакі носяць стымулюючы характар і таму выстаўляюцца па меркаванні выкладчыка.

Адзнакі за кантрольную работу выстаўляюцца ў адну графу ўсім навучэнцам групы ў адпаведнасці з датай правядзення работы.

Адзнака за паўгоддзе (семестр) выстаўляецца пасля запісу даты апошняга ўрока без пропуску клеткі, першы ўрок паўгоддзя (семестра)

таксама запісваецца без пропуску клеткі.

Калі навучэнцам даецца заданне на паўтарэнне, тады характар задання канкрэтызуецца ў журнале. Напрыклад:

Паўтарэнне. Правапіс галосных о, э, а. Пр. 32

Адзнакі за сачыненне па беларускай літаратуры выстаўляюцца па літаратуры і па мове: першая – па літаратуры, другая – па мове.

Калі на напісанне сачынення па літаратуры адводзіцца дзве вучэбныя гадзіны, абодва ўрокі запісваюцца на старонцы, адведзенай на гэты прадмет. Адзнака выстаўляецца ў графу, якая адпавядае другому ўроку.

Калі на напісанне сачынення выкарыстоўваецца адзін урок мовы і адзін урок літаратуры, тады запіс і выстаўленне адзнак робіцца на адпаведных старонках журнала з указаннем даты на кожнай.

Пры напісанні пераказу з дадатковым заданнем, на які адводзіцца 2 гадзіны, першыя дзве адзнакі праз дроб выстаўляюцца ў графу, што адпавядае першаму ўроку, адзнака за дадатковае заданне выстаўляецца ў графу, што адпавядае другому ўроку.

Пры напісанні дамашняга сачынення або іншых творчых работ адзнака за работу выстаўляецца ў графу, што адпавядае дню, калі давалася заданне, або дню, калі адбылася абарона творчай работы.

Адзнакі за чытанне на памяць выстаўляюцца ў графу, што адпавядае ўроку, які ідзе пасля таго ўрока, на якім было дадзена заданне вывучыць на памяць, або на іншым уроку, тэма якога ўключае вывучэнне гэтага твора.

Выпраўленне адзнакі, якая выстаўлена няправільна, ажыццяўляецца наступным чынам: адзнака, якая выстаўлена няправільна, закрэсліваецца, побач выстаўляецца правільная адзнака, у канцы старонкі робіцца запіс: “Адзнака навучэнцу (прозвішча, імя) выпраўлена з “5” (указваецца адзнака) на “6” (указваецца адзнака)”. Далей ставіцца подпіс выкладчыка і дата.


Патрабаванні, якія прад’яўляюцца да афармлення рэферата.

Рэферат павінен мець наступную структуру: тытульны ліст, змест, уводзіны, асноўная частка, якая падзяляецца на главы, раздзелы, падраздзелы, заключэнне, спіс літаратуры ў алфавітным парадку, дадатак (пры неабходнасці).

Аб’ём рэферата

Рэферат

Класы

Аб’ём рэферата пры камп’ютарным наборы

Аб’ём рэферата пры напісанні ад рукі

Навучальны

Х

12–14 старонак

14–15 старонак

Навучальны

ХІ

15–17 старонак

17–19 старонак

Экзаменацыйны

ХІ

15–17 старонак

17–19 старонак

На тытульным лісце ўказваецца назва ўстановы агульнай сярэдняй адукацыі, прозвішча, імя, імя па бацьку аўтара, назва работы, месца знаходжання ўстановы адукацыі, год.

Ва ўводзінах даецца кароткая характарыстыка тэмы рэферата, абгрунтоўваецца яе актуальнасць, раскрываюцца мэты і задачы работы, даецца пералік літаратуры і асноўных крыніц, на аснове якіх падрыхтаваны рэферат.

У асноўнай частцы рэферата матэрыял падаецца сцісла па главах, кожная з якіх раскрывае асобную праблему або розныя бакі адной праблемы. Кожны змястоўны блок (глава, раздзел, падраздзел) павінен мець загаловак.

Пры напісанні рэферата неабходна рабіць спасылкі на крыніцы, адкуль узяты матэрыял: у квадратных дужках указваецца нумар крыніцы па спісе літаратуры і старонка, напрыклад: [4, с. 29]. Спасылкі ў тэксце могуць таксама падавацца ў выглядзе падрадковых заўваг, нумарацыя якіх прыводзіцца на кожнай старонцы пачынаючы з адзінкі. Спіс выкарыстанай літаратуры афармляецца ў адпаведнасці з правіламі бібліяграфічнага апісання.

Заключэнне павінна быць сціслым, канкрэтным, утрымліваць асноўныя вывады, а таксама інфармацыю пра згоду ці нязгоду з аўтарамі выкарыстаных крыніц. Заключэнне не павінна перавышаць па аб’ёме ўводзіны.

Пры камп’ютарным наборы трэба выкарыстоўваць шрыфт Tіmes New Roman, кегль 15 пт, міжрадковы інтэрвал – 1,5.

  1   2   3

Дадаць дакумент у свой блог ці на сайт

Падобныя:

Аб выкладанні вучэбнага прадмета (дысцыпліны) «Беларуская мова» ва ўстановах прафесіянальна-тэхнічнай І сэрэдняй спецыяльнай адукацыі у 2011/2012 навучальным годзе iconАб выкладанні вучэбных прадметаў \"Беларуская мова\" І \" Беларуская літаратура\" ў 2012/2013 навучальным годзе
Асноўнымі мэтамі І задачамі навучання беларускай мове І літаратуры ва ўстановах агульнай сярэдняй адукацыі з’яўляюцца

Аб выкладанні вучэбнага прадмета (дысцыпліны) «Беларуская мова» ва ўстановах прафесіянальна-тэхнічнай І сэрэдняй спецыяльнай адукацыі у 2011/2012 навучальным годзе icon«Аб выкладанні вучэбных прадметаў \"Беларуская мова\" І \" Беларуская літаратура\" ў 2010/2011 навучальным годзе»
У агульнаадукацыйных установах з беларускай І рускай мовамі навучання на вывучэнне беларускай мовы І літаратуры прадугледжана наступная...

Аб выкладанні вучэбнага прадмета (дысцыпліны) «Беларуская мова» ва ўстановах прафесіянальна-тэхнічнай І сэрэдняй спецыяльнай адукацыі у 2011/2012 навучальным годзе iconАдукацыйны стандарт вучэбнага прадмета
Мэта вучэбнага прадмета “Беларуская мова” ў І–iv класах – авалоданне вучнямі функцыянальнымі сродкамі беларускай мовы для эфектыўнага...

Аб выкладанні вучэбнага прадмета (дысцыпліны) «Беларуская мова» ва ўстановах прафесіянальна-тэхнічнай І сэрэдняй спецыяльнай адукацыі у 2011/2012 навучальным годзе iconАдукацыйны стандарт вучэбнага прадмета
Мэта вучэбнага прадмета “Беларуская мова” ў І–iv класах – авалоданне вучнямі функцыянальнымі сродкамі беларускай мовы для эфектыўнага...

Аб выкладанні вучэбнага прадмета (дысцыпліны) «Беларуская мова» ва ўстановах прафесіянальна-тэхнічнай І сэрэдняй спецыяльнай адукацыі у 2011/2012 навучальным годзе iconАдукацыйны стандарт вучэбнага прадмета
Мэта вучэбнага прадмета “Беларуская мова” ў І–iv класах – авалоданне вучнямі функцыянальнымі сродкамі беларускай мовы для эфектыўнага...

Аб выкладанні вучэбнага прадмета (дысцыпліны) «Беларуская мова» ва ўстановах прафесіянальна-тэхнічнай І сэрэдняй спецыяльнай адукацыі у 2011/2012 навучальным годзе iconКанцэпцыя вучэбнага прадмета " Беларуская мова "
Праверка на трываласць, якую адчувае на сабе школа, паказала, што далейшае яе функцыянаванне цесным чынам звязваецца з культуразгоднасцю...

Аб выкладанні вучэбнага прадмета (дысцыпліны) «Беларуская мова» ва ўстановах прафесіянальна-тэхнічнай І сэрэдняй спецыяльнай адукацыі у 2011/2012 навучальным годзе iconДзяржаўнай установы адукацыі Навучальна-педагагічны комплекс
У 2010-2011 навучальным годзе ва ўстанове працавала 33 педагагічныя работнікі, з ІХ 27 (82 %) з вышэйшай адукацыяй, 6 (18 %) з сярэдняй...

Аб выкладанні вучэбнага прадмета (дысцыпліны) «Беларуская мова» ва ўстановах прафесіянальна-тэхнічнай І сэрэдняй спецыяльнай адукацыі у 2011/2012 навучальным годзе iconИнструктивно-методическое письмо Министерства образования Республики Беларусь «О преподавании учебного предмета \" Беларуская мова. Беларуская літаратура\"в 2011/2012 учебном году» Асноўнымі мэтамі І задачамі
Асноўнымі мэтамі І задачамі навучання беларускай мове І літаратуры ва ўстановах агульнай сярэдняй адукацыі з’яўляюцца

Аб выкладанні вучэбнага прадмета (дысцыпліны) «Беларуская мова» ва ўстановах прафесіянальна-тэхнічнай І сэрэдняй спецыяльнай адукацыі у 2011/2012 навучальным годзе iconИнструктивно-методическое письмо Министерства образования Республики Беларусь «О преподавании учебного предмета \" Беларуская мова. Беларуская літаратура\"в 2011/2012 учебном году» Асноўнымі мэтамі І задачамі
Асноўнымі мэтамі І задачамі навучання беларускай мове І літаратуры ва ўстановах агульнай сярэдняй адукацыі з’яўляюцца

Аб выкладанні вучэбнага прадмета (дысцыпліны) «Беларуская мова» ва ўстановах прафесіянальна-тэхнічнай І сэрэдняй спецыяльнай адукацыі у 2011/2012 навучальным годзе iconИнструктивно-методическое письмо Министерства образования Республики Беларусь «О преподавании учебного предмета \" Беларуская мова. Беларуская літаратура\"в 2011/2012 учебном году» Асноўнымі мэтамі І задачамі
Асноўнымі мэтамі І задачамі навучання беларускай мове І літаратуры ва ўстановах агульнай сярэдняй адукацыі з’яўляюцца

Размесціце кнопку на сваім сайце:
be.convdocs.org


База данных защищена авторским правом ©be.convdocs.org 2012
звярнуцца да адміністрацыі
be.convdocs.org
Галоўная старонка