Міністр адукацыі нашай краіны Сяргей Маскевіч І старшыня ЦК галіновага прафсаюза Аляксандр Бойка




НазваМіністр адукацыі нашай краіны Сяргей Маскевіч І старшыня ЦК галіновага прафсаюза Аляксандр Бойка
Дата канвертавання28.11.2012
Памер29.65 Kb.
ТыпДокументы
Звязда

24

лютага 2011 г.










36 (26900)



Праца педагогаў у выхадныя дні будзе аплачвацца?

"Прыцягненне работнікаў галіны адукацыі ў выхадныя і святочныя дні да выканання абавязкаў, не прадугледжаных службовай інструкцыяй, дапускаецца ў выключных выпадках, прадугледжаных заканадаўствам, мясцовымі пагадненнямі ці калектыўнымі дагаворамі, са згоды работніка, з афармленнем загада кіраўніка арганізацыі, у якім згадваюцца падставы для прыцягнення да гэтай работы, тэрміны, умовы аплаты і (ці) прадастаўлення іншага дня адпачынку ў адпаведнасці з артыкуламі 69, 146 і 148 Працоўнага кодэкса", — такі пункт быў унесены ўчора ў Пагадненне паміж Міністэрствам адукацыі і Беларускім прафесійным саюзам работнікаў адукацыі і навукі на 2010—2012 гады. Свае подпісы пад дапаўненнямі ў двухбаковае Пагадненне паставілі сацыяльныя партнёры — міністр адукацыі нашай краіны Сяргей Маскевіч і старшыня ЦК галіновага прафсаюза Аляксандр Бойка.

Як вядома, і прафсаюз, і Парламенцкая камісія па адукацыі, культуры, навуцы і навукова-тэхнічным прагрэсе настойвалі на ўнясенні ў Кодэкс аб адукацыі пункта, які б забараняў прыцягваць педагагічных работнікаў да выканання работ, якія не ўваходзяць у іх непасрэдныя службовыя абавязкі і не прадугледжаны працоўным дагаворам. Дэпутаты справядліва лічылі, што педагог павінен займацца, найперш, выхаваннем і навучаннем дзяцей, а не дзяжурыць на дыскатэках, фарбаваць сцены ці правяраць спраўнасць печак у дамах сваіх вучняў. Аднак гэта ініцыятыва, на жаль, не знайшла адлюстравання ў Кодэксе аб адукацыі. Затое цяпер, згодна з галіновым Пагадненнем, работа педагогаў у іх законныя выхадныя дні будзе аплачвацца. Ці, як варыянт, яны змогуць разлічваць на кампенсацыю свайго страчанага выхаднога дня ў выглядзе дадатковага дня для адпачынку.

Менавіта з падачы прафсаюза з'явілася і сёння паўсюдна абмяркоўваецца такое паняцце, як "сацыяльны пакет для педагога". На калегіі ў Міністэрстве адукацыі праблема напаўнення сацыяльнага пакета для педагогаў таксама ўзнімалася.

— Да нас у прафсаюз паступае шмат прапаноў з месцаў, — паведаміў Аляксандр Бойка. — Для прыкладу, прапануюць вярнуцца да кампенсацыі настаўнікам камунальных паслуг, да кампенсацыі транспартных выдаткаў у тых выпадках, калі настаўнік вымушаны дабірацца, напрыклад, з райцэнтра ў сельскую школу ці наадварот (калі школа ў вёсцы зачынілася). Але ўсе сыходзяцца ў адным: сацыяльны пакет трэба прадугледзець не толькі для школьных настаўнікаў, але і для работнікаў дашкольных устаноў, для інстытуцкіх спецыялістаў і іншых работнікаў адукацыйнай галіны. Бо толькі ў гэтым выпадку можна будзе спадзявацца на прыцягненне ў галіну высокакваліфікаваных спецыялістаў, на прыцягненне ў педагагічныя ВНУ "якасных" абітурыентаў і на спыненне адтоку з галіны педагогаў-мужчын.

Намеснік міністра адукацыі Казімір Фарыно падкрэсліў, што трэба аддзяляць бонусы сацыяльнага пакета ад непасрэдных абавязкаў наймальнікаў.

— Паняцце "сацыяльны пакет" у заканадаўстве не замацавана, тым не менш у Працоўным кодэксе ёсць цэлая глава, прысвечаная гарантыям і льготам для працаўнікоў, — патлумачыў Казімір Фарыно. — Сярод гарантый, якія наймальнік абавязаны прадастаўляць кожнаму работніку, — аплата бальнічных лісткоў, адпачынак, які аплачваецца працягласцю не менш як 24 каляндарныя дні, сацыяльнае страхаванне, кампенсацыя выдаткаў, звязаных з камандзіроўкамі, і іншыя.

А дадатковыя гарантыі, на думку Казіміра Фарыно, установы адукацыі ці аддзелы адукацыі могуць вызначаць, зыходзячы з уласных магчымасцяў, выкарыстоўваючы для гэтага пазабюджэтныя сродкі. Казімір Фарыно прывёў канкрэтны прыклад, калі ў вёску па размеркаванні прыехала працаваць маладая сямейная пара: адзін малады спецыяліст працаваў у школе, а другі — у Доме культуры. Прадастаўленае маладым жыллё не вытрымлівала аніякай крытыкі. Між тым, усяго за тры кіламетры, у аграгарадку, пуставалі два домікі. Аднаго званка хапіла для таго, каб маладая сям'я атрымала годнае жыллё, а вёска займела гарантавана двух спецыялістаў. "Незразумела толькі, чаму гэта пытанне нельга было вырашыць непасрэдна на месцы? Куды глядзелі мясцовыя кіраўнікі?" — дадаў намеснік міністра.

(Аб іншых сацыяльных праблемах работнікаў адукацыйнай галіны,
якія ўзнімаліся падчас калегіі, чытайце ў бліжэйшых нумарах "Звязды").


Надзея НІКАЛАЕВА.

Дадаць дакумент у свой блог ці на сайт

Падобныя:

Міністр адукацыі нашай краіны Сяргей Маскевіч І старшыня ЦК галіновага прафсаюза Аляксандр Бойка iconЗвязда даеш нулявую стаўку па крэдытах на навучанне!
Міністэрства адукацыі І галіновага прафсаюза старшыня ЦК беларускага прафсаюза работнікаў адукацыі І навукі Аляксандр бойка. — Усё...

Міністр адукацыі нашай краіны Сяргей Маскевіч І старшыня ЦК галіновага прафсаюза Аляксандр Бойка iconУлада І прафсаюз – партнёры ў вызначэнні сацыяльнай палітыкі
Разам са старшынёй ЦК галіновага прафсаюза Аляксандарм Аляксандарвічам Бойка старшынствавалі на пасяджэнні Міністр адукацыі Аляксандр...

Міністр адукацыі нашай краіны Сяргей Маскевіч І старшыня ЦК галіновага прафсаюза Аляксандр Бойка iconНастаўніцкая газета №141 (7271) 20 лістапада 2012 года
Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь. Удзел у мерапрыемстве таксама прынялі міністр адукацыі Сяргей Аляксандравіч...

Міністр адукацыі нашай краіны Сяргей Маскевіч І старшыня ЦК галіновага прафсаюза Аляксандр Бойка iconКампетэнтна аб прафесійна-псіхалагічным субяседаванні
Яно праводзіцца ўжо другі год. Справа надзвычай важная, бо датычыць тых спецыяльнасцей, якія звычайна карыстаюцца вялікім попытам...

Міністр адукацыі нашай краіны Сяргей Маскевіч І старшыня ЦК галіновага прафсаюза Аляксандр Бойка iconАдукацыя аляксандр бойка: "Сістэме адукацыі патрабуецца галіновае павышэнне заробкаў"
Беларускага прафсаюза работнікаў адукацыі І навукі. На сённяшні дзень ён аб'ядноўвае больш за 600 тысяч чалавек І з'яўляецца адной...

Міністр адукацыі нашай краіны Сяргей Маскевіч І старшыня ЦК галіновага прафсаюза Аляксандр Бойка iconДнямі ў Мінску прайшоў VІ з'езд Беларускага прафсаюза работнікаў адукацыі І навукі. Мерапрыемства сабрала больш як 300 дэлегатаў з усёй краіны. Акрамя таго, на
Пры ўсёй шматпланавасці заяўленых да абмеркавання тэм — ад павышэння прэстыжу І эфектыўнасці работы галіновага прафсаюза да міжнароднага...

Міністр адукацыі нашай краіны Сяргей Маскевіч І старшыня ЦК галіновага прафсаюза Аляксандр Бойка iconТакую колькасць бронзавых бюстаў (8) упершыню адначасова ўсталявалі ў краіне
Нам, сучаснікам, прыйшоў час уславіць землякоў, якія унеслі ўклад у гісторыю Беларусі І свету, -пачаў мерапрыемства старшыня Віцебскага...

Міністр адукацыі нашай краіны Сяргей Маскевіч І старшыня ЦК галіновага прафсаюза Аляксандр Бойка icon17 красавiка 2010 года №74 (26682)
Аляксандр бойка: з меркаваннем студэнцкага прафсаюза кіраўнікам давядзецца лічыцца

Міністр адукацыі нашай краіны Сяргей Маскевіч І старшыня ЦК галіновага прафсаюза Аляксандр Бойка iconАляксандр бойка: "Прынцып дзейнасці прафсаюза дасягаць найбольш важных для работнікаў І навучэнцаў сацыяльных гарантый"
Аляксандр бойка: "Прынцып дзейнасці прафсаюза — дасягаць найбольш важных для работнікаў І навучэнцаў сацыяльных гарантый"

Міністр адукацыі нашай краіны Сяргей Маскевіч І старшыня ЦК галіновага прафсаюза Аляксандр Бойка icon«Універсітэты Кітая запрашаюць»
Ліцэі Беларускага дзяржаўнага універсітэта праходзіла выстава “Адукацыя ў Кітаі”, на якой былі прадстаўлены вядомыя універсітэты...

Размесціце кнопку на сваім сайце:
be.convdocs.org


База данных защищена авторским правом ©be.convdocs.org 2012
звярнуцца да адміністрацыі
be.convdocs.org
Галоўная старонка