"Караль Чапскі зрабіў у Менску своеасаблівую эўрапейскую рэвалюцыю"




Назва"Караль Чапскі зрабіў у Менску своеасаблівую эўрапейскую рэвалюцыю"
Дата канвертавання28.11.2012
Памер21.4 Kb.
ТыпДокументы
Dash0920ns


Графы Чапскія зноў у Менску


У Менску ў нацыянальным музэі гісторыі і культуры Беларусі сёньня адчынілася выстава “Праз стагодзьдзі да графоў фон Гутэн-Чапскіх”. На ёй пабываў наш карэспандэнт Алесь Дашчынскі.


“Значную частку дакумэнтаў плошча не дазволіла разьмясьціць”


У 19-м напачатку 20-га стагодзьдзяў графам Чапскім належала сядзіба Станькаўскі ключ на Меншчыне. Вывучэньнем гісторыі роду Чапскіх і сядзіб Меншчыны займаецца грамадзкае краязнаўчае аб’яднаньне “Прылуцкая спадчына”. Дзякуючы яму ў Менску і наладжана выстава. Кіраўнік аб’яднаньня Ігар Гатальскі сказаў:


“У Нацыянальным музэі гісторыі і культуры мы змаглі выставіць толькі частку сваіх экспанатаў. Значную частку дакумэнтаў у выглядзе лістоў, перапіскі плошча, на жаль, не дазволіла разьмясьціць. Але прадстаўлены самыя цікавыя”.


На выставе макеты сядзібных комплексаў Прылук і Станькава, радавод і партрэты Чапскіх, фатаздымкі і абразы са Станьскаўскай царквы. Пра некаторыя экспанаты апавядае гісторык Анатоль Валахановіч:


“Пячатка Чапскага, Цягам адзінаццаці гадоў ён яе ставіў на ўсіх сваіх асноўных дакумэнтах. Дзьве рэйкі з менскага дэпо. Як не хапала рэек тут у Менску пракладваць трамвайную лінію, то яны прыехалі ад прыпынку Станькава і да Станькава вёскі, 10 кіламэтраў, усе гэтыя рэйкі ўзялі. Я асабіста паехаў туды і ўзяў два гэтыя кавалкі”.


Гэта кавалкі ад чыгункі, якую ў 19 стагодзьдзі праклаў Эмерык фон Гутэн-Чапскі адмыслова для сваіх заводаў.


“Караль Чапскі зрабіў у Менску своеасаблівую эўрапейскую рэвалюцыю”


Род Чапскіх – адзін са старэйшых у Беларусі. Чапскія мелі багатую на той час калекцыю, якая апынулася ў Кракаве. З Чапскімі зьвязаны ня толькі бровар, але і першая менская электрастанцыя, конка, нацыянальны тэатр.


Сябра “Прылуцкай спадчыны” Леанід Акаловіч сказаў:

“Асабліва Караль Чапскі, які быў мэрам Менску. Ён зрабіў тут ў Менску своеасаблівую эўрапейскую рэвалюцыю. Фактычна, горад наш стаў эўрапейскім. Ён быў эўрапейскага размаху чалавек”.


Знаўца сядзібна-паркавай культуры Анатоль Федарук падчас адкрыцьця выставы сказаў:


“Зусім нядаўна ўся Беларусь была пакрыта сядзібамі. Шляхецкія двары валодалі асаблівай сядзібнай культурай. Матэрыяльная, духоўная культура, на жаль, практычна згублена. Мы ня ведаем гісторыі, у нас няма сапраўднай любові да радзімы, да сваёй зямлі. Адна з перавагаў шляхты была ў невымернай любові да радзімы”.


Алесь Дашчынскі, Менск

Дадаць дакумент у свой блог ці на сайт

Падобныя:

\"Караль Чапскі зрабіў у Менску своеасаблівую эўрапейскую рэвалюцыю\" iconУрок-падарожжа
Дэвіз урока (запісаны на дошцы): Важна не тое, што І колькі ты зрабіў, а тое, як ты гэта зрабіў

\"Караль Чапскі зрабіў у Менску своеасаблівую эўрапейскую рэвалюцыю\" iconСанітарам Менску не падабаюцца камэрцыйныя шапікі?
Санітарная служба Менску прапануе забараніць працу камэрцыйных кіёскаў. Галоўны санітарны лекар гораду Фёдар Германовіч заявіў, непрыбраныя...

\"Караль Чапскі зрабіў у Менску своеасаблівую эўрапейскую рэвалюцыю\" icon-
Партыя Леніна не толькі карміла замежных камуністаў, але І ставіла ІХ пад свой кантроль. Усе тыя, хто не жадаў прыняць ленінскія...

\"Караль Чапскі зрабіў у Менску своеасаблівую эўрапейскую рэвалюцыю\" iconСёньня ўвечары ў Менску адбылася акцыя пад назовам "Крытычная маса" велапрабег на вуліцах Менску. Свой назоў "Крытычная маса" ўзяла з фільма Тэда Уайта Return
Рух нарадзіўся ў Сан-Францыска ў верасьні 1992 года. Як прайшла акцыя “Крытычная маса” ў Менску распавядае наш карэспандэнт Алесь...

\"Караль Чапскі зрабіў у Менску своеасаблівую эўрапейскую рэвалюцыю\" iconПастар незарэгістраванай Беларускай Эвангельскай Царквы. Правіць службы ў Менску І Асіповічах
Нарадзіўся 18 сакавіка (паводле пашпарту, 31 сьнежня) 1932, вёсцы Дзегцяроўка непадалёк Менску

\"Караль Чапскі зрабіў у Менску своеасаблівую эўрапейскую рэвалюцыю\" iconРадзім Гарэцкі нарадзіўся 7 сьнежня 1928 году ў Менску ў сям’і вядомага вучонага Гаўрылы Гарэцкага. У менску прайшлі першыя гады ягонага жыцьця, але сталінскія
Менску ў сям’і вядомага вучонага Гаўрылы Гарэцкага. У менску прайшлі першыя гады ягонага жыцьця, але сталінскія рэпрэсіі, якія абрынуліся...

\"Караль Чапскі зрабіў у Менску своеасаблівую эўрапейскую рэвалюцыю\" iconГрафы Чапскія зноў у Менску
У менску ў Нацыянальным музэі гісторыі І культуры Беларусі сёньня адчынілася выстава “Праз стагодзьдзі да графоў фон Гутэн-Чапскіх”....

\"Караль Чапскі зрабіў у Менску своеасаблівую эўрапейскую рэвалюцыю\" iconКонкурс " Падтрымка грамадзкiх iнiцыятываў у Менску I Менскай вобласьцi"
Зарэгiстраваныя I незарэгiстраваныя арганiзацыi I iнiцыятывы Менску I менскай вобласьцi

\"Караль Чапскі зрабіў у Менску своеасаблівую эўрапейскую рэвалюцыю\" iconКузьня кадраў наступнага
Эгу зьяўляецца ўнікальным унівэрсытэтам, у якім грамадзяне Беларусі могуць атрымаць сучасную эўрапейскую адукацыю ў галіне гуманітарных...

\"Караль Чапскі зрабіў у Менску своеасаблівую эўрапейскую рэвалюцыю\" iconАрхеолягі дакапаліся да Менску 12 стагодзьдзя
У менску вядуцца раскопкі толькі ў адным месцы – на вуліцы Кірыла І мятода. Менавіта тут з 1624 года знаходзіўся гаспадарчы двор...

Размесціце кнопку на сваім сайце:
be.convdocs.org


База данных защищена авторским правом ©be.convdocs.org 2012
звярнуцца да адміністрацыі
be.convdocs.org
Галоўная старонка