Начная аблога 21 верасьня




НазваНачная аблога 21 верасьня
Дата канвертавання28.11.2012
Памер23.04 Kb.
ТыпДокументы
Начная аБЛОГа 21 верасьня


Музыка Лявон Вольскі камэнтуе ў сваім дзёньніку паведамленьне пра выступ гурту “Крамбамбуля” на “Дажынках” у Рэчыцы:


“Хтосьці, відаць, дамовіўся з адміністрацыяй Рэчыцы наконт “Крамбамбулі” і вырашыў, што ўсё атрымаецца. Але нас пра гэта не папярэдзіў. Ну, бываюць такія людзі. (...) Журналістаў цікавіла, ці згадзіліся б мы наагул граць на “Дажынках”? Не разумею, чаму б і не згадзіцца. Трэба напісаць дасканалы побытавы й тэхнічны райдэр (напрыклад, што падчас нашага канцэрту на сцэне не павінна прысутнічаць сымболіка розных праўрадавых моладзевых арганізацыяў)... Здаецца, трэба карыстацца мажлівасьцю выйсьці да народу. На “Дажынках” – таксама людзі. Хай бы паслухалі нармальныя, без агітацыі (ці са схаванай агітацыяй :) песьні і проста сваю родную беларускую мову, якой на гэтым канцэрце, хутчэй за ўсё, будуць карыстацца ў лапатна-народным стылі: чарка-шкварка і г.д.”.


Камэнтары:


“Мы зь сябрамi першы раз у жыцьці пабывалі б на “Дажынках” )));


“Таксама сабраліся б і зьездзілі вялікай тусай, хоць вочкам паглядзець, што ж гэта за сьвята такое цудоўнае ))))”;


“Ператворым “Дажынкі ў беларускі опэн-эйр :)”.


На форумах парталу Tut.by абмяркоўваюць інфармацыю пра магчымую лібэралізацыю паслуг сувязі ў Беларусі. У артыкуле электроннай газэты “Ежедневник” сярод іншага адзначаецца, што цяпер звышпрыбыткі ад паслуг міжнароднай сувязі ды інтэрнэту ідуць на стацыянарную тэлефанізацыю вёскі. Камэнтары:


“Насамрэч усё скончыцца зьніжкай на 10 – 15 %”;


“Навошта ўвогуле дротавая тэлефанія на вёсцы? Таньней паставіць вышку мабільнай сувязі”.


У суполцы by_politics карыстальнік minskiy_virtual прапануе варыянты сваіх агітацыйных наклеек да вулічных акцыяў пратэсту: “Свабоду Юрыю Дзетачкіну”, “Далоў самадзяржаўе” ды іншыя.


Камэнтар карыстальніка shrek3: “Аснова рэвалюцыі – гэта не інтэлігенцыя, а рабочыя і сяляне, якім усе гэтыя лёзунгі незразумелыя, ня блізкія, калі... сваіх праблемаў хапае. Зрабіце ў цэнтры Менску грандыёзную п’янку. Усе з задавальненьнем прыедуць і выслухаюць усіх лідэраў апазыцыі. Біце ворага ягонымі ўласнымі мэтадамі”.


Сацыёляг Мікалай Кацук у сваім дзёньніку дзеліцца ўражаньнямі ад сцэны на пошце. Бабулька скардзіцца на тое, што ёй своечасова не прынесьлі “Советскую Белоруссию”, а службоўцы абяцаюць прынесьці назаўтра. Бабулька абураецца: “А навошта мне заўтра сёньняшняя газэта?”


Мікола Кацук дзівіцца: “Адказ просты, дакладны, лягічны, але... Як высьветлілася, ёсьць яшчэ людзі, якія знаходзяць у газэтах навіны. І гэтыя навіны ім патрэбныя менавіта сёньня! Быў бы гэта маклер, які патрабуе дзелавой інфармацыі, але бабуля і “Саўбелія”? Дзіўна!”


Дасылайце свае ідэі для “Начной аБЛОГі”, а таксама любыя іншыя прапановы, тэксты і гукі на электронны адрас NSvaboda@tut.by. Тэлефануйце на менскі аўтаадказьнік 266-39-52 і дасылайце смс-паведамленьні на нумар 391-22-24.


З вамі быў Севярын Квяткоўскі, Менск

Дадаць дакумент у свой блог ці на сайт

Падобныя:

Начная аблога 21 верасьня icon"Начная аблога" вітае сваіх слухачоў 6 верасьня!
Прынамсі, сёньня апоўдні пад рубрыкай “Навіны апошняга дня” можна было азнаёміцца зь інфармацыяй ад 4 верасьня

Начная аблога 21 верасьня iconНачная аблога 12 верасьня
Палаты прадстаўнікоў Уладзімер Канаплёў падаў прашэньне аб адстаўцы ў сувязі са станам здароўя

Начная аблога 21 верасьня iconНачная аблога 19 верасьня
Ды неяк паспрабавалі спыніць І стабілізаваць цэны на жытло. Указамі й пастановамі цэнаў ня спыніш!

Начная аблога 21 верасьня iconНачная аблога 5 кастрычніка
Партал tut by адзначае сёньня 7-годзьдзе. З гэтай нагоды на форуме парталу можна ўбачыць віншаваньні, да якіх далучаецца І “Начная...

Начная аблога 21 верасьня iconНачная аблога 10 верасьня
Я, такі й такі, жыву там І там, стала І г д.". Анкету на месцы запоўніў, здаў штамп у пашпарт тут проста й атрымаў. Адзін зварот....

Начная аблога 21 верасьня iconНачная аблога 12 верасьня
На сайце блогаў “Жывы Журнал” камэнтуюць выказваньне палітыка Аляксандра Мілінкевіча з нагоды прызначэньня новым расейскім прэ’ерам...

Начная аблога 21 верасьня iconНачная аблога 20 верасьня
На форумах парталу Tut byкамэнтуюць выказваньні палітоляга Юр’я Шаўцова пра тое, што ў выпадку ўступленьня Ўкраіны ў нато беларусы...

Начная аблога 21 верасьня iconНачная аблога 26 лістапада
Нехта Vorewig у зьвязку з разгонам "Маршу нязгодных" у расейскім Санкт-Пецярбурзе

Начная аблога 21 верасьня iconНачная аблога 2 кастрычніка
Паводле арганізатараў страйку, у ім удзельнічала 30 тысяч прадпрымальнікаў пра ўсёй Беларусі

Начная аблога 21 верасьня iconНачная аблога 12 ліспапада
Аляксандар Лукашэнка запатрабаваў зьнізіць кошт квадратнага мэтру жытла. Камэнтары

Размесціце кнопку на сваім сайце:
be.convdocs.org


База данных защищена авторским правом ©be.convdocs.org 2012
звярнуцца да адміністрацыі
be.convdocs.org
Галоўная старонка