Палітычная геаграфія куклічы




НазваПалітычная геаграфія куклічы
Дата канвертавання28.11.2012
Памер68.44 Kb.
ТыпДокументы
палітычная геаграфія

куклічы


Ягор Маёрчык, Куклічы, Сьвіслацкі раён Гарадзеншчыны


Калі ў вёсцы жанчыны колькасна пераважаюць над мужчынамі – гэта ня дзіва. Што іншае ў Корнадзі. Тут мужыкоў, ды й яшчэ халастых, на шмат болей за кабетаў. Ім ужо не па 17 і нават не па 25, але ствараць сем’і яны не сьпяшаюцца.

Калгасны вартаўнік Іван Янушкевіч шкодных звычаяў ня мае, выхаваны, заўсёды паголены, і спраўна апрануты. Але жонкі ў яго няма.

(Іван Янушкевіч: ) “Жаніцьба – гэта такая справа. Дзе ёсьць свая сістэма: жэняцца, разыходзяцца, а некаторыя зусім не жэняцца. Не атрымалася ў мяне – значыць ня лёс. Тут хапае такіх халастых ў веку 30-35. Нешта Куклічы не ахвотныя да гэтай справы”.

(Карэспандэнт: ) “А ў чым праблнема?”

(Іван Янушкевіч: ) “Гарэлку надта любяць”.

(Карэспандэнт: ) “А можа па-просту жанчынаў у вас тут няма”.

(Іван Янушкевіч: ) “Чаму? Як захочаш, знойдзеш”.

Смя’я Янушкевічаў па-свойму ўнікальная. У маці Аўгеньні чатыры сыны. Двое ў шлюбе, і двое – не. Спадарыня далучаецца да нашае размовы.

(Карэспандэнт: ) “Можа вы яго ажэніце. І ўсё будзе добра”.

(Аўгеньня Янушкевіч: ) “А каб я магла на гэта сілу ужыць! Гэта ня тое, што возьмеш малога за руку і павядзеш. А гэтага не ажэніш, калі ў яго самога жаданьне на гэта ня будзе. Я яго прасіла і пераконлавала. “Мы старыя. Можам памерці. Будзе табе цяжка на сьвеце. Я табе ўсё падару. Коніка нават падару, толькі ты вызначся з жонкаю! Вазьмі ты жанчыну зь дзяцём, каб яна цябе і нас глядзела” Але такога пакуль не выходзіць”.

(Іван Янушкевіч: ) “А што ты з гэтага хочаш?”

(Аўгеньня Янушкевіч: ) “Мне ўжо будзе палёгка. Мяне будуць уважаць як пэнсіянэрку, мне будуць зьніжкі, мне страхоўку зьнізяць. А так мне гавораць, што я маю працаздольных сыноў у хаце і ня можа быць ніякае палёгкі. Я на вас не крыўдую – абы вы жывыя былі. Але мне б было прыемна, каб ты быў ў пары, а я бы была са сваім мужыком, да старасьці дажывала да на цябе глядзелі”.

Апроч сямейнай ўдубучыні сыноў пэнсіянэрка Аўгеньня Янушкевіч турбуецца хуткім надыходам зімы.

(Аўгеньня Янушкевіч: ) “Нам цяжка з дровамі. Мне ніхто нічога не дапамагае, каб прыдбаць дроваў. На макавае зернятка не дапамагаюць! Я не скажу, што мы ў хаце замерзаем, але, каб якія ільготы… мы ніякіх ільготаў не ад кога не бачым!”

Маці бракуе ўвагі ад уладаў мясцовых. Іван гэтак жа мае прытэнзіі, але ня ведае, каму іх выказаць. Ён аўгангец, ільготнік. Ды толькі гарантаваныя законам палёгкі не заўсёды ёсьць на самой справе.

(Карэспандэнт: ) “Такое далікатнае пытаньне пра ільготы. Паводле заканадаўства, в мусіце мець нейкія палёгкі?”

(Іван Янушкевіч: ) “Нічога! Я ляжаў у шпіталі. У мяне была язва. Усе мэдыкамэнты набываў за свае грошы. А можа, проста я такі чалавек, які свайго не дамагаецца?”

(Карэспандэнт: ) “Пасьля Аўганістану надта здароўе пагоршылася?”

(Іван Янушкевіч: ) “Калі я прыйшоў з Аўгану, нэрвы былі не да чорта. Было па-просту дзіка. На людзей нават паіншаму глядзеў. Я не мог заснуць і на сьцены па начах лез. А цяпер усаё нармалізавалася”.

Жыхары Куклічаў самі ня ведаюць колькі іх засталося. Кажуць так: “Паселішча цягнецца адзін кілямэтар, але жылых хатаў праз дзьве на трэцюю”. Зь усіх мужыкоў ў гаспадарцы працуе толькі двое: Іван Янушкевіч і Міхал Кірдоль. Але праз 3 гады і дзядька Міхал стане пэнсіянэрам.

(Карэспандэнт: ) “У вас тут калгас захаваўся? У якім ён стане?”

(Кірдоль:) “Нас далучылі да Ханявічаў. А добра гэта ці кепска, я вам не скажу”.

(Карэспандэнт: ) “Зіма ідзе. Людзі дроваў назапасілі?”

(Кірдоль:) “На дровы старую хату буду разьбіраць. А што яе шкадаваць? Яна паваліласы. Ужо другі ці трэці год ляжыць”.

(Карэспандэнт: ) “Гаспадарку трымаеце?”

(Кірдоль:) “Аднаго кабана. А маці яшчэ пэнсію атрымлівае: ад хлеба да хлеба жывём”.

(Карэспандэнт: ) “А людзі палітыкай цікавяцца? Можа яны абмяркоўваюць, што ў сталіцы адбываецца? Як яны гэта ўспрымаюць?”

(Кірдоль:) “У нас тут цэлы тыдзень радыё не гаворыць, а грошы за гэта бяруць! А яно-та не гаворыць шжо цэлы тыдзень!”

У размове з Мізалам Кірдолем мы кранаем шлюбу.

(Карэспандэнт: ) “Дзеці ёсьць?”

(Кірдоль:) “У мяне няма. Я яшчэ не жанаты”.

(Карэспандэнт: ) “А можна даведацца, чаму? Жанчынаў у вёсцы няма?”

(Кірдоль:) “Чаму няма? Ёсьць. Гэта залежыць ад мяне”.

(Карэспандэнт: ) “А вам ня хочацца?”

(Кірдоль:) “Хочацца-няхочацца, а дзе ты дзенесься. Ня буду ж я яе сам лавіць, каб пасьля у турму трапіць. Ужо чорт гэткіх старых кавалераў пажэніць”.

(Карэспандэнт: ) “А незамужнія жанчыны ёсьць?”

(Кірдоль:) “Ё тут адна, але яна не захоча”.

(Карэспандэнт: ) “Чаму не захоча? Вы што п’еце?”

(Кірдоль:) “П’ю!”

(Карэспандэнт: ) “Паліце?”

(Кірдоль:) “Не палю”.

(Карэспандэнт: ) “Бачыце, ужо нейкі станоўчы момант, а тое, што п’яцё – ад гэтага адвучыцца можна!”

Рыгор Канюг мае жонку, мае хату, мае гаспадарку. Адно чаго не хапае – гэта здароўя.

(Канюг: ) “Хадзіць не магу, бо грыжа вылазіць. Прасіў накіраваньня на Горадню – не далі! І самі ў Сьвіслачы апэрацыю рабіць ня хочуць”.

(Карэспандэнт: ) “А чаму ў Сьвіслачы апэрацыю ня хочуць рабіць?”

(Канюг: ) “Сэрца ў мяне слабае”.

(Карэспандэнт: ) “Калі вы ня можаце хадзіць, гэта ўплывае на тое, як вы даглядаеце гаспарадку”.

(Канюг: ) “Вось па-ціху яе даглядаю. У мяне сабачка ёсьць. Мяне за гэтага сабачку аштрафавалі! Нібыта ён уначы на людзей кідаецца.

(Карэспандэнт: ) А ў Куклічах крадуць ці ўсё ціха?

(Канюг: ) У нас крадуць! Крадуць так, што небясьпечна на двор выходзіць. А сабачку на надворак нікога не пушчаў”.

(Карэспандэнт: ) “Атрымліваецца, што аштрафавалі за тое, што ён вартаваў вашую хату”.

(Канюг: ) Так, аштрафавалі. Прыйшоў участковы. “Паказвай свайго сабаку!” Я паказаў. Той нават і не гаўкнуў. Да ты пагляць які сабака! Ён жа маленькі!”

(Карэспандэнт: ) “За сабачку на шмат аштрафавалі?”

(Канюг: ) “50 тысячаў”.

Штраф ў 50 тысячаў канчаткова падарваў сямейныя бюджэт Рыгора Канюгі і Ганны Сьняжыцкай. Да гісторыі з сабачкам і ўчастковым іх ашукаў старшыня калектыўнай гаспадаркі.

(Сьняжыцкая: ) “Старшыня сказаў: дай грошы, тады пасаджу бульбу. Гэты пайшоў да Алачкі. “Дай мне бабкіну пэнсію” Яна і аддала”.

(Карэспандэнт: ) “…а хто такая Алачка?”

(Сьняжыцкая: ) “Начальнік пошты... Ён за гэтыя мае грошы і занёс іх старшыні. Але поле нам добрага не далі. І каб вы бачылі, дзе я бульбу садзіла, вы бы засьмеяліся”.

(Карэспандэнт: ) “А грошы вам вярнулі?”

(Сьняжыцкая: ) “Не вярнуў. Золатка, нам так цяжка! У краме ўсё такое дарагое! Мала пэнсіі атрымліваю. Цяжка так, што не дай Бог!”

Рыгор Канюга і Ганна Сьняжыцкая жывуць ўзгодзе, на колькі гэта магчыма ў іхным веку. Але часам каса на камень наскаквае. І тады пачынаюцца сямейныя сваркі. Уласна кажуць, да іх я завітаў, бо пачуў крыкі.

(Сьняжыцкая: ) “У гэтых Куклічах поўна дурных людзей! Хіба гэты мужык нармалёвы? Каб сілы мела, я бы гэтага дзеда забіла! Ён мяне ніц не слухае. Хоць ты вазьмі ад аб плот яго!”

(Карэспандэнт: ) “Навошта яго аб плот? Ён жа вам па гаспадарцы дапамагае!”

(Канюг: ) “Дзе мая сякера. Я ёй зараз галаву адсяку!”

(Карэспандэнт: ) “Ня трэба ёй галаву адсякаць!”

(Сьняжыцкая: ) “Я – добрага бацькі дачка! А ўзяла такую блуду. Першы мужык у мяне быў залаты!”

(Канюг: ) “Чаго ж ты зь першым не жывеш?!”

(Сьняжыцкая: ) “Ён памер. А-а-а! Табе сорамна стала?! Ідзі адсюль! Жыцьця з гэтым чалавека няма аніякага”.

Аўганец Іван Янушкевіч, як і я, час ад часу становіцца сьведкам сямейных драмаў між дзедам Рыгорам і бабаю Ганнай. Івана такая проза сямейнага жыцьця не спыняе – ён цьвёрда вырашыў знайсьці сабе жонку.

(Карэспандэнт: ) “Калі немагчыма знайсьці пару, людзі даюць нейкія аб’явы. Альбо спрабуюць пазнаёміцца іншым чынам. Можа ў Куклічах нехта спрабаваў знайсьці жанчыну з суседняй вёскі?”

(Іван Янушкевіч: ) “У суседняй вёсцы Рудня жыў халасьцяк. Ён таксама быў у гадах. І па аб’яве выпісаў сабе жонку і зьехаў. Цяпер ён вяртаецца… такі салідны хлопец! І на гэтую справу не скардзіцца”.

(Карэспандэнт: ) “А чаму вы зь яго прыклад ня возьміце?”

(Іван Янушкевіч: ) “Позна ўжо. І я думаю, з чаго пачаць? Мне ўжо 38 гадоў”.

(Карэспандэнт: ) “Ніколі позна не бывае!”

(Іван Янушкевіч: ) “Згодны, што ніколі позна не бывае. Ёсьць у мяне эта… сяброўка, як то кажуць. Ня ведаю, можа з гэтага што і атрымаецца, а можа і не”.

(Карэспандэнт: ) “Вы ўжо сваёй маці зрабіце падарунак!”

(Іван Янушкевіч: ) “Я і так ёй падарунак зрабіў – у хаце не ночу”.

(Карэспандэнт: ) “Справа ўжо пайшла?”

(Іван Янушкевіч: ) “Так, пайшла”.

Дадаць дакумент у свой блог ці на сайт

Падобныя:

Палітычная геаграфія куклічы iconПалітычная геаграфія куклічы
Калі ў вёсцы жанчыны колькасна пераважаюць над мужчынамі – гэта ня дзіва. Інакш у Корнадзі. Тут мужыкоў, ды й яшчэ халастых, нашмат...

Палітычная геаграфія куклічы iconПалітычная геаграфія новадзевяткавічы вачамі 17-ці гадовага алега шэлестава
Прызнаюся, што яшчэ ніколі не пачынаў праграму “Палітычная геаграфія” стоячы на тэрыторыі буйнога сьвінагадоўчага комплексу

Палітычная геаграфія куклічы iconПалітычная геаграфія новадзевяткавічы вачамі 17-ці гадовага алега шэлестава
Прызнаюся, што яшчэ ніколі не пачынаў праграму “Палітычная геаграфія” стоячы на тэрыторыі буйнога сьвінагадоўчага комплексу

Палітычная геаграфія куклічы iconПалітычная геаграфія застаўе
А ў Застаўі травінкі лішняй на вуліцы ня знойдзеш – усё акуратна пажатае серпамі. Зялёнае тут у вялікім дэфітыце

Палітычная геаграфія куклічы iconПалітычная геаграфія орцы
Выраз “паміж ліхам І горам” ведаюць ўсе. У літаральным сэнсе ён азначае: зьлева дрэнна й зправа нялепш

Палітычная геаграфія куклічы iconПалітычная геаграфія орцы
Выраз “паміж ліхам І горам” ведаюць ўсе. У літаральным сэнсе ён азначае: зьлева дрэнна й зправа нялепш

Палітычная геаграфія куклічы iconПалітычная геаграфія корнадзь
Разам з гаспадыняй Раісай Іванаўнай мы сядзім у хаце І грэемся ля вагню. Заўважу, што кватэры знайходзіцца ў хрушчоўцы

Палітычная геаграфія куклічы iconПалітычная геаграфія корнадзь
Разам з гаспадыняй Раісай Іванаўнай мы сядзім у хаце І грэемся ля вагню. Заўважу, што кватэры знайходзіцца ў хрушчоўцы

Палітычная геаграфія куклічы iconПалітычная геаграфія чэхі (гарохаў)
Вёска беларуская, бо знаходхзіцца ў Калінкавіцкім раёне Гомельшчыны. Назоў у яе расейскі – Гарохаў

Палітычная геаграфія куклічы iconПалітычная геаграфія чэхі (гарохаў)
Вёска беларуская, бо знаходхозіцца ў Калінкавіцкім раёне Гомельшчыны. Назоў у яе расейскі – Гарохаў

Размесціце кнопку на сваім сайце:
be.convdocs.org


База данных защищена авторским правом ©be.convdocs.org 2012
звярнуцца да адміністрацыі
be.convdocs.org
Галоўная старонка