Абрадавая гульня «Жаніцьба Цярэшкі» Лепельскі раён




НазваАбрадавая гульня «Жаніцьба Цярэшкі» Лепельскі раён
Дата канвертавання28.11.2012
Памер21.07 Kb.
ТыпДокументы
Абрадавая гульня «Жаніцьба Цярэшкі»

Лепельскі раён


Нематэрыяльная культурная спадчына - гэта звычаі, формы ўяўлення і выяўлення, веды і навыкі, - а таксама звязаныя з імі інструменты, прадметы артыфакты і культурныя прасторы, прызнаныя супольнасцямі, групамі і, у некаторых выпадках, асобнымі людзьмі ў якасці часткі іх культурнай спадчыны. У 2003 годзе ў Парыжы на Генеральнай канферэнцыі ЮНЭСКА была прынятая Міжнародная канвенцыя аб ахове нематэрыяльнай культурнай спадчыны, гэтым самым гэткай спадчыне быў нададзены статус істотнага кампанента культуры на міжнародным узроўні. Ініцыятыва знайшла водгук у розных краінах, ужо ў 2005 годзе канвенцыю ратыфікавалі 26 дзяржаў, у тым ліку Беларусь.Ужо напрыканцы 2010 г. у Спіск нематэрыяльнай спадчыны ЮНЭСКА ўваходзіла болей за 50 элементаў (у тым ліку іглаўколванне, фламенка, французская кухня і г.д.). З Беларусі ў Спіс уваходзіць пакуль што першы і адзіны элемент – абрад “Цары” з вёскі Семежава Капыльскага раёну. У Беларусі унікальныя аб’екты нематэрыяльнай спадчыны заносяцца ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей, які на сённяшні момант ўключае ў сабе 53 элементы (у тым ліку абрады “Ваджэнне стралы”, “Гуканне вясны” і г.д.).


Падрабязней пра абрадавую гульню «Жаніцьба Цярэшкі»




Адзін з цікавейшых калядных звычаяў захаваўся на Віцебшчыне, асабліва ў Лепельскім раёне, – абрадавае ігрышча “Жаніцьба Цярэшкі”. Абрад ладзіцца кожны год у розных вёсках у перыяд Каляд. Дзея адбываецца ў вялікай хаце. Моладзь запрашае самых шаноўных удзельнікаў – “бацьку” і “матку”. Пачатак уяўляе сабой звычайную танцавальную вечарынку: полька, кракавяк, падыспань… У нейкі момант абвяшчаецца: “А ці не пажаніць нам Цярэшку?” “Матка” вядзе гульню, “бацька” дапамагае, падбіраюць пары. Сімвалічная “жаніцьба“ маладых здзяйсняецца па чарзе падчас адмысловага танца-рытуала.

Аб сваіх сімпатыях удзельнікі павінны ўпотай паведаміць “матцы” перад гульнёй, іначай ёсць небяспека атрымаць непажаданага партнёра. “Матка” бярэ за руку хлопца, “бацька” - дзяўчыну, спяваючы, выводзяць у круг выбраную пару, і “перакручваюць” іх разам у абрадавым танцы. Гэту пару сімвалічна “пажанілі”, яны становяцца “дзядулькай” і “бабулькай”. Тады выбіраюць наступную пару, потым наступную… Самая эмацыйная і вясёлая частка ігрышча – гульні і выпрабаванні, праз якія праходзяць “маладыя” (“ручаёк”, “пацалункі” і г.д). Заканчваецца забава традыцыйным святочным частаваннем.




  • Прэзентацыя абрадавай гульні “Жаніцьба Цярэшкі” адбудзецца 6 студзеня 2012 г. у вёсцы Селішча Лепельскага раёну, пачатак – а 19-ай гадзіне. Прэзентацыя ладзіцца у межах праекту БГА “Адпачынак у вёсцы” “Турызм у межах мясцовых супольнасцей як сродак захавання, фарміравання партнэрства і развіцця сельскіх тэрыторый”, падтрыманага Праграмай малых грантаў Амбасады ЗША ў Беларусі

Дадаць дакумент у свой блог ці на сайт

Падобныя:

Абрадавая гульня «Жаніцьба Цярэшкі» Лепельскі раён iconГлубокский народный театр фольклора «цярэшка» отмечает двойной юбилей
Глубокского отдела культуры, который случайно выиграл «счастливый» билет: его пригласили на столичное телевидение. В популярной на...

Абрадавая гульня «Жаніцьба Цярэшкі» Лепельскі раён iconПлан Уступнае слова. 3 хв. Выбар каманд "Сябры" І "Песняры", выбар журы. 5 хв. Умовы задання №1, для каманд. ( малюнак паводле зместу песні). 3 хв. Першы нумар мастацкай самадзейнасці. 4 хв
Гульня-конкурс, праведзеная 28. 11. 2007 г у Дзяржаўнай установе адукацыі Чэхаўшчынская дапаможная школа-інтэрнат (Мінская вобласць,...

Абрадавая гульня «Жаніцьба Цярэшкі» Лепельскі раён iconАрганізацыйны Гульня "Дэкларацыя самакаштоўнасці"
Пазнаёміцца бліжэй нам дазволіць наступная гульня. Калі вы згаджаецеся з прыведзенымі мною словамі, то, калі ласка, прыўстаньце з...

Абрадавая гульня «Жаніцьба Цярэшкі» Лепельскі раён iconТэма Гульня "Разумнікі І разумніцы"
...

Абрадавая гульня «Жаніцьба Цярэшкі» Лепельскі раён iconАгляд дзейнасці бібліятэк вобласці за 2009 год
Памяць Міншчыны”, “Спадчына” І ўласнымі доўгатэрміновымі мэтавымі праграмамі па краязнаўству “Любоў да краю мілага заўжды” (Крупскі...

Абрадавая гульня «Жаніцьба Цярэшкі» Лепельскі раён iconЧым ёсьць ролевая гульня?
Перш чым перайсьці да разгляду такога фэномэну ў групе мэтадаў інтэнсіўнага навучаньня, як ролевая гульня, неабходна высьветліць,...

Абрадавая гульня «Жаніцьба Цярэшкі» Лепельскі раён iconСразу 12 пар зарегистрировали брак в Тумиловичском сельском Совете
Мінулая пятніца ў Тумілавіцкім сельскім Савеце была незвычайнай. Тут рэгістравалі шлюб адразу 12 пар. Абрадавая зала ззяла каштоўным...

Абрадавая гульня «Жаніцьба Цярэшкі» Лепельскі раён iconУ цэнтры стаіць вялікі кош, запоўнены садавінай, агароднінай, снапамі збожжа, ільну, кветкамі, гронкамі рабіны І г д., упрыгожаны вышываным ручніком. Сцэнічная
Сцэнічная пляцоўка выдзелена надпісамі: “Кірмашовыя забавы Несцеркі І цярэшкі”, “Хто ўмее ўсяк, а хто – ніяк”(народныя майстры)

Абрадавая гульня «Жаніцьба Цярэшкі» Лепельскі раён iconГульня як спосаб актывізацыі пазанаваўчай дзейнасці навучэнцаў

Абрадавая гульня «Жаніцьба Цярэшкі» Лепельскі раён iconПалітычная геаграфіядажынкі ў стаўбунеЭфір 26 жніўняЯгор Маёрчык, Стаўбун, Веткаўскі раён ГомельшчыныДажынак у Стаўбуне сёлета не было. Упершыню за 300 гадоў
Эфір 26 жніўняЯгор Маёрчык, Стаўбун, Веткаўскі раён ГомельшчыныДажынак у Стаўбуне сёлета не было. Упершыню за 300 гадоў існаваньня...

Размесціце кнопку на сваім сайце:
be.convdocs.org


База данных защищена авторским правом ©be.convdocs.org 2012
звярнуцца да адміністрацыі
be.convdocs.org
Галоўная старонка