Павал Рубец пэнсіянер зь вёскі Новадзевяткавічы, Слонімскага раёну Гарадзеншчыны. Ён кажа, што апошнім часам ровар заваёўвае пазыцыі асноўнага транспартнага




НазваПавал Рубец пэнсіянер зь вёскі Новадзевяткавічы, Слонімскага раёну Гарадзеншчыны. Ён кажа, што апошнім часам ровар заваёўвае пазыцыі асноўнага транспартнага
Дата канвертавання28.11.2012
Памер25.02 Kb.
ТыпДокументы
majo0228ulic

Вясковы гандаль


Павал Рубец – пэнсіянер зь вёскі Новадзевяткавічы, Слонімскага раёну Гарадзеншчыны. Ён кажа, што апошнім часам ровар заваёўвае пазыцыі асноўнага транспартнага сродку вяскоўцаў. Гэты транспарт не патрабуе паліва, які машына, і сена, як ў сытуацыі з канём, але час ад часу прыходзіцца набываць новыя запчасткі.

/majo0228rubiec/

(Рубец:) “Наконт крамы. Крама ў нас нядрэнна працуе. Я бы нават сказаў, што нармалёва: хлеб ё, каўбасы ё, вяршкі прывозяць і малако прывозяць. Вёска бяз ровару – голая як бізун. Прывозяць гэтыя… ну, як іх называюць… бізнэсмэны… Вось яны для ровараў вазілі камэры, пакрышкі, “зорачкі”. Нядаўна старшыня сельсавету таварыш Блізьнюк забараніў гэтаму хлопцу езьдзіць. Каб набыць гэтую няшчасную “зорачку”, трэба ехаць у Слонім. За аўтобус трэба заплаціць амаль 2 тысячы й назад – тое самае. А ён прывязе, я бы за адну паездку набыў “зорачку”, а за другую – тую, якая цэп круціць. А так трэба ехаць у горад. А аўтобус ходзіць толькі раз на тыдзень”.


Аляксандар Блізьнюк – старшыня Новадзевяткавіцкага сельскага савету. Вось ягонае тлумачэньн што да забароны гандлю запчасткамі для ровараў.

/majo0228blizniuk/

(Блізьнюк:) “Людзі ня ведаюць абстаноўкі. Усё наадварот. Не будзь я старшынём сельскага савету, не будзь я чалавекам. Каб не пайшоў на сустрэчу гэтым людзям. З майго боку гэтаму чалавеку былі строваныя ўсе ўмовы, каб ён гандляваў. Роварнымі запчасткамі, матацыклетнымі запчасткамі мы ніколі не забаранялі гандляваць, бо мы ведаем, як чалавеку дабрацца да горада ў наш час. І той, хто вам такое сказаў, той чалавек нічога ня ведае. Ніхто гандляроў адсюль не выганяе. Хаця мы маем права забараніць ім гандляваць. Рашэньнем райвыканкаму ў нас гандаль на тэрыторыі сельскаветаў забаронены”.

Старшыня сельсавету апісвае сістэму гандлю на падуладнай яму тэрыторыі.

(Блізьнюк:) “Я лічу, што з гандлём у нас стан больш-меньш нармалёвы. На тэрыторыі сельскага савету працуе 10 крамаў. Дзе вёскі ў нас маланаселенныя, мы арганізавалі працу аўталавак. Справа ў тым, што не заўсёды асартымэнт вытрымліваем. Асабліва ў летне-восеньскі перыяд, калі ў нас мала пастаўляецца малочных прадуктаў. У нас ня ўсе крамы маюць лядоўні. Прыязджаюць да нас з Расеі. Яны зьяўляюцца тут і просяць выканкам дазволіць ім гандляваць. Яны набываюць тую бульбу, якую ня могуць набыць нашыя прадпрыемствы, на жаль. Гэта выдатна! Людзі здаюць па 5-6 тонаў. І мы ім дазваляем гандляваць”.

Аляксандар Блізьнюк згадвае й пра прыватных гандляроў.

(Блізьнюк:) “Ёсьць такія ў нас людзі. Іх 10 чалавек. Адныя займаюцца купляй-продажам сьвініны. У іх ёсьць на гэта дакуманты й пытаньняў да іх няма. Ёсць у нас некалькі прадпрымальнікаў, якія заёмаюцца продажам харчоў, прамысловых тавараў. І тое, што яны дапаўняюць той асартымэнт, які знаходзіцца ў краме, – гэта дакладна. Але я супраць усяго гэтага. Чалавек гандлюе таварамі, якія ён вырабіў – гэта адная справа. Але калі ён едзе й закупляе іх па аднаму кошту, а прадае – па іншаму, гэта называецца сьпікуляцыя. У гэтым сэнсе я супраць такога!”


Алег Шэлестаў – юнак з вёскі Мірная, Слонімскага раёну Гарадзеншчыны.

/majo0228szeliestau/

(Шэлестаў:) “Ёсьць у нас два такіх прадпрымальніка. Яны часта езьдзяць па вёсках. Але збольшага стаяць ля крамы. І людзі болей набываюць у іх, чым у самой краме. У краме, калі нават і ёсьць шмат тавараў, то кошт на іх, вядома, вышэй, чым у прыватных прадпрымальнікаў. Натуральна, што прадаўцы вельмі злыя на іх, бо у іх меней набываюць. Неяк зьявіўся нават сам старшыня сельскага савету й наехаў на гэтых прадпрымальнікаў. Пасьля тыя разабраліся з падатковай і з аплатай за тэрыторыю, і ўсё наладзілася. Яны цяпер плоцяць падаткі й ніякіх канфліктаў няма”.

Дадаць дакумент у свой блог ці на сайт

Падобныя:

Павал Рубец пэнсіянер зь вёскі Новадзевяткавічы, Слонімскага раёну Гарадзеншчыны. Ён кажа, што апошнім часам ровар заваёўвае пазыцыі асноўнага транспартнага iconПавал Яблонскі 80-гадовы пэнсіянэр. Жыве ў мястэчку Крэва Смаргонскага раёну Гарадзеншчыны. Яшчэ трымае немалую гаспадарку, але сілаў увіхацца па ёй ужо
Яблонскі – 80-гадовы пэнсіянэр. Жыве ў мястэчку Крэва Смаргонскага раёну Гарадзеншчыны. Яшчэ трымае немалую гаспадарку, але сілаў...

Павал Рубец пэнсіянер зь вёскі Новадзевяткавічы, Слонімскага раёну Гарадзеншчыны. Ён кажа, што апошнім часам ровар заваёўвае пазыцыі асноўнага транспартнага iconПалітычная геаграфія шэсьць праблемаў вёскі жанаўцы
Гарадзеншчыны, І лясная дарога вяведзе вас да маленькага паселішча, на ўезьдзе ў якое нават няма шыльды з назовам, цалкам верагодна,...

Павал Рубец пэнсіянер зь вёскі Новадзевяткавічы, Слонімскага раёну Гарадзеншчыны. Ён кажа, што апошнім часам ровар заваёўвае пазыцыі асноўнага транспартнага iconМястэчка Крэва Смаргонскага раёну Гарадзеншчыны: 357 двароў, блізу 800 чалавек, пераважная бальшыня зь якіх гэта пэнсіянэры. Асноўны тып жытла даўней
Мястэчка Крэва Смаргонскага раёну Гарадзеншчыны: 357 двароў, блізу 800 чалавек, пераважная бальшыня зь якіх – гэта пэнсіянэры. Асноўны...

Павал Рубец пэнсіянер зь вёскі Новадзевяткавічы, Слонімскага раёну Гарадзеншчыны. Ён кажа, што апошнім часам ровар заваёўвае пазыцыі асноўнага транспартнага iconПалітычная геаграфія
Глядзіш часам праграмы Беларускага тэлебачаньня й міжволі рука цягнецца пераключыць на іншыя каналы. А вось жыхары вёскі Дрысьвяты,...

Павал Рубец пэнсіянер зь вёскі Новадзевяткавічы, Слонімскага раёну Гарадзеншчыны. Ён кажа, што апошнім часам ровар заваёўвае пазыцыі асноўнага транспартнага iconРэзалюцыя эўрапарляманту справядлівая І патрэбная кажа лідар руху за свабоду александр мілінкевіч. Чакаць аднак што рэзалюцыя нешта зьменіць ў Беларусі не
Рэзалюцыя эўрапарляманту справядлівая І патрэбная кажа лідар руху за свабоду александр мілінкевіч. Чакаць аднак што рэзалюцыя нешта...

Павал Рубец пэнсіянер зь вёскі Новадзевяткавічы, Слонімскага раёну Гарадзеншчыны. Ён кажа, што апошнім часам ровар заваёўвае пазыцыі асноўнага транспартнага iconТэма дыскусіі: "Што дае мне Беларуская Мова?"
Апошнім жа часам, асабліва з набыцьцём краінай незалежнасьці, становішча радыкальна зьмянілася І нашая мова, хоць І не набыла яшчэ...

Павал Рубец пэнсіянер зь вёскі Новадзевяткавічы, Слонімскага раёну Гарадзеншчыны. Ён кажа, што апошнім часам ровар заваёўвае пазыцыі асноўнага транспартнага iconПаленьне кальяну: бяскрыўдная забава ці сацыяльная небясьпека?
Міністэрстве аховы здароўя тлумачыць прычыну пільнай увагі тым, што апошнім часам пачасьціліся выпадкі шпіталізацыі аматараў паленьня...

Павал Рубец пэнсіянер зь вёскі Новадзевяткавічы, Слонімскага раёну Гарадзеншчыны. Ён кажа, што апошнім часам ровар заваёўвае пазыцыі асноўнага транспартнага iconТэма: Антонімы Мэты
Аднаго разу паспрачаліся Сонца І месяц. Сонца кажа – лісты на дрэвах зялёныя, а Месяц кажа – яны срэбраныя. Месяц кажа – людзі на...

Павал Рубец пэнсіянер зь вёскі Новадзевяткавічы, Слонімскага раёну Гарадзеншчыны. Ён кажа, што апошнім часам ровар заваёўвае пазыцыі асноўнага транспартнага iconПра што пісалі ў лістах, тэлефанавалі, паведамлялі праз смс слухачы Свабоды на мінулым тыдні
Е даседзелі свайго тэрміну: Статкевіч, Севярынец, Садоўская… На апазыцыянэраў апошнім часам не заводзяць новых крымінальных спраў,...

Павал Рубец пэнсіянер зь вёскі Новадзевяткавічы, Слонімскага раёну Гарадзеншчыны. Ён кажа, што апошнім часам ровар заваёўвае пазыцыі асноўнага транспартнага iconРускія альбо Руські?
Часткай Расейскай імпэрыі. Так паселішча ахрысьцілі людзі з усходу, якія праводзілі тут калектывізацыю. На карысьць першай гіпотэзы...

Размесціце кнопку на сваім сайце:
be.convdocs.org


База данных защищена авторским правом ©be.convdocs.org 2012
звярнуцца да адміністрацыі
be.convdocs.org
Галоўная старонка