Ягор Маёрчык, Сіманіцкі Млынок. Лельчыцкі раён Гомельшчыны (Баба Каця: ) "Хадзі сынок! Як бы мала мы не стаялі, але лепей пасядзець. Так?"




НазваЯгор Маёрчык, Сіманіцкі Млынок. Лельчыцкі раён Гомельшчыны (Баба Каця: ) "Хадзі сынок! Як бы мала мы не стаялі, але лепей пасядзець. Так?"
Дата канвертавання28.11.2012
Памер76.61 Kb.
ТыпДокументы
Majo1101(GeaSimMlynok)

палітычная геаграфія

сіманіцкі млынок


Эфір 1 лістапада


Ягор Маёрчык, Сіманіцкі Млынок. Лельчыцкі раён Гомельшчыны


(Баба Каця: ) “Хадзі сынок! Як бы мала мы не стаялі, але лепей пасядзець. Так?”


(Карэспандэнт: ) “Так. Праўда што. Давайце”.


(Баба Каця: ) “Магчыма. Я нешта паганае скажу, табе гэта трэба будзе выкінуць, каб на цябе там не сварыліся”.


(Карэспандэнт: ) “Добра. Дамовіліся!”


Баба Каця ўжо даўно сабралася паміраць. На ейнай магіле некалі будзе два помнікі. Адзін – самі могілкі, другі паставяць пасьля пахаваньня.


Увесь Сіманіцкі Млынок памятае, што 18 год таму кабеціна супольна з мужам (цяпер ужо нябожчыкам), агарадзілі вясковы нэкропаль. За гэта бабу Кацю ў паселішчы любяць і паважаюць.


Параўда, сёньня частка таго плоту яшчэ стаіць, а частка – ўжо ляжыць.


(Баба Каця: ) “Як яно там усё пападала, на гэтым і хана! І нікому яно ня трэба”.


(Карэспандэнт: ) “А сельсавет зьвярталіся?”


(Баба Каця: ) “Былі выбары. Прыехаў старшыня і кажа: да Радаўніцы абавязкова зробім! Пасьля зноў на выбары прыехалі. Яны нават па сялу не хадзілі. Яны па-просту сказалі: “Мы прыехалі, каб вы нас пабачылі, а прагаласуюць і бяз вас. Вашая вёска нічога моцнага не зробіць, нават калі і не прагаласуе”.


(Карэспандэнт: ) “Няўжо так і сказалі?!”


(Баба Каця: ) “Так! Мы ім зноў кажам: “Калі могілкі загародзіце?” Кажуць: “Да Радаўніцы”. Да Радаўніцы не зрабілі, паабяцалі да 9 траўня. Мо, шчэ дваццаць сем “дзевят траўняў” пройдзе, а іх так і не загародзяць”.


(Карэспандэнт: ) “Зазначылі, што паганае казаць ня будзеце. Няўжо нешта ёсьць паганае ў вашым куточку?”


(Баба Каця: ) “Ой! Колькі хочаш і якога хочаш! Трактар будзе патрэбны, дык ня вельмі хочуць яго даваць. То “Баба, дай салярку”, то “Баба, дай электроды”. Нібы тая баба ведае, што такое электроды. А то “дай, баба, нам ланцугі на трактар, бо іх у нас няма”. У нас была моцная паводка. Вады было па частакол! Мы зьвярнуліся да сельсавету. Тыя прыехалі. Да нешта там пісалі-пісалі для сябе. Напісалі, а нам, можна сказаць, што дулю далі”.


Старастай у Сіманіцкім Млынку – загадчыца крамы Вольга Захарыч. Самая яна нетутэйшая. У гэтых краях аб’явілася 8 год таму.


Раённая вертыкаль папрыглядвалася да яе, а пасьля ўзяла ды й абцяжарыла спадарыню грамадскаю нагрузкаю.


З Вольгаю Захарыч мы гутарым пра ўсё тыя ж могілкі.


(Захарыч: ) “Гэта адвечная праблема. Нібыты яны павінны быць ужо загарожаны, тыя могілкі. Час ад часу нам выдзяляюць будматэрыялы. Жэрдкі дадуць. Яны дзесьці ляжаць, гніюць. І зноў чакаем да наступнага разу. Цьвікоў няма. А хто іх будзе набываць за свае грошы? Адно дадуць – іншага няма. Другое дадуць – першае пагніло”.


(Карэспандэнт: ) “Наколькі праўда, удакладніце, калі ласка: выдзелілі вам і цьвікі, і жэрдкі, але пасьля меркавалася, што па гэтай дарозе будзе ехаць Лукашэнка, і пагарадзілі платы ўздоўж дарогі”.


(Захарыч: ) “Так, было такое. Гэта быў загад сельскага савету. Такія ў нас парадкі ў раёне”.


Мой прыезд у Млынок супаў з ад’ездам вясковых дзяцей на аздараўленьне ў паўднёвую эўрапейскую краіну. Гэта дзякуючы таму, што ў Лельчыцкім раёне Гомельшчыны яшчэ дзейнічаюць дабрачынныя “чарнобыльскія” праграмы.


У вёсцы ўсяго тры вуліцы. Я прабіраўся па адной зь іх. Менавіта “прабіраўся”, бо асфальту тут няма. І мае ногі вязьлі ў брудным пяску.

Праз плот сваёй сядзібы за пакутамі вандроўніка назірае Натальля Рыжая.


(Натальля Рыжая: ) “О-то сёньня дзеці ў Італію паехалі. Паўжыцьці на гэтым згубіла! Колькі людзям грошай вінная! Колькі я па-паезьдзіла, пакуль пазьбірала дакуманты! Я – шматдзетная маці: чацьвёра дзяцей і пятым цяжарная”.


(Карэспандэнт: ) “Дзяцей цяжка дагаваць?”


(Натальля Рыжая: ) “Цяжка. Адныя дзіцячыя чаравікі каштуюць 80 тысячаў. А трэба яшчэ нешта набываць есьці. Ужо хаджу і пазычаю хлеб у людзей. І хата ў мяне такая нядобрая, што ня можна глядзець”.


(Карэспандэнт: ) “А чаго гэта яна ў вас такая?”


(Натальля Рыжая: ) “Згарэла. Я ў сельсавет ужо зьвярталася, каб выдзелілі субсыдыю. Сельсавет нічым не дапамог. Ой! Нашая вёска зусім закінутая і забітая: ніхто сюды ня едзе, нікому мы не патрэбныя”.


(Карэспандэнт: ) “А як людзі ставяцца да ўладаў, да тых, што наверсе: да раённых, да прэзідэнта?”


(Натальля Рыжая: ) “А мы тых прэзідэнтаў і ня ведаем! Сюды яны ня езьдзяць! Каб зайсьці да таго Мірановіча ў Лельчыцах, трэба дзень прастаяць і могуць цябе не пусьціць”.


(Карэспандэнт: ) “Вы жывецё цяжка. А гэта не спыняе, каб больш не нараджаць дзяцей?”


(Натальля Рыжая: ) “Так ўжо атрымалася. Не хацела. А мужык кажа: “Ражай”!


(Карэспандэнт: ) “Ці пьюць людзі ў Млынку?”


(Натальля Рыжая: ) “Выпіваем калі-некалі. Ад гэтага ня трэба адмаўляцца”.


(Карэспандэнт: ) “А вы калі апошні раз?”


(Натальля Рыжая: ) “Я сёньня выпіла”.


(Карэспандэнт: ) “Нібыта, цяжарным жанчынам ужываць алкаголь нельга…”


(Натальля Рыжая: ) “Не так часта я ўжо і пью. Я трошку”.


(Карэспандэнт: ) “А трошкі можна?”


(Натальля Рыжая: ) “Можна. Так можна радыяцыю забіць”.


(Карэспандэнт: ) “А няўжо алкаголем можна забіць радыяцыю”.


(Натальля Рыжая: ) “А чо не? Яшчэ як!”


У Італію выправіла свайго сына і Сьвятлана Вага.


Яна – як і бальшыня тутэйшых маладых кабетаў – беспрацоўная. Сям’я трымаецца адно на мужавым заробку і выплатах за дзяцей. Гаспадыню такое становішча не задавальняе. Разам з сужанцам і нашчадкамі яна плянуе шукаць лепшае долі.


(Карэспандэнт: ) “Хацеў запытацца, як жыцьцё ў Млынку?”


(Вага: ) “О-о-ой!”


(Карэспандэнт: ) “Як у вас цяжка атрымалася ўздыхнуць!”


(Вага: ) “Мы адсюль сабіраемся зьязджаць. Туды, бліжэй да Мінска, там, дзе Лукашэнка езьдзіць. Там добрыя багатыя калгасы – вось туды трэба ехаць і жыць. Каб быў такі калгас, дзе можна ўладкавацць, каб мужу была праца і каб я хоць прыбіральшўчыцай пайшла. А тут жонкам няма дзе рабіць. Толькі і спадзяешся, што на ягады і на грыбы. Вось так трохі і выжываем”.


Сіманіцкі Млынок знаходзяцца на самым ускрайку Нацыянальнага парку “Прыпяцкі”.


Калектыўная гаспадарка даўно ўжо памерла. Пасьля чаго лес ў жыцьці вяскоўца пачаў адыгрываць ўдвая большаю ролю. Нешматлікім, каму пашчасьціць, ён дае працу ў тутэйшым лясьніцтве. А тым, каго лёс абдзяліў, гэты самы лес не дазволіць памерці з голаду. Зьбіральніцтва грыбоў ды ягад даўно стала надзейнаю крыініцаю напаўненьня страўніка і гаманца.


Я сустрэўся зь лясьнічым Славам Хільчанкам, каб задаць адное толькі пытаньне:


(Карэспандэнт: ) “Памятаю такое было, што людзей за тое, што яны зьбіралі грыбы ды ягады лавілі ды штрафавалі. Маўляў, гэтыя грыбы ды ягады патрэбныя жывёлам. Зараз такое ёсьць ці не?”


(Слава Хільчанка: ) “Няма такога. Раней быў запаведнік, а цяпер зрабілі Нацыянальны парк. Ягады можна зьбіраць, але ў вызначаны час. Калі іх можна зьбіраць з 15 верасьня, значыць зьбірайце з 15 верасьня! Але іх зьбіраюць не ў верасьні, а ў жніўні!”


Ад вёскі да цэнтру сельсавету – Тонежа – блізу 20-ці кілямэтраў. Значна бліжэй знаходзіцца іншае буйное паселішча – Сіманічы. Нават паводле назову Млынок – Сіманіцкі.


Гэтае акалічнасьці, праўда, ніхто не ўлічыў калі наразалі сельсаветы. Насельнікі Млынку да сёньня пакутваюць ад той памылкі.


Пры мікрафоне Алена Рыжая.


(Алена Рыжая: ) “Хуткую” выкліваем, ды ня можна рады дабіцца. Наагул, з “хуткай” вельмі цяжка. Трэлефануем у Сіманічы – нам гэты шпіталь бліжэйшы. “Вы адносіцеся да Тонежскага сельскага савету. Тэлефануце ў Тонеж!” Тэлефануем ў Тонеж: то паліва няма, то машына зламаная, то лекар некуды паехаў. Тэлефануем у Лельчыцы. Лельчыцы кажуць, што “калі “Тонеж”, катэлефануе, што ня можа прыехаць, тады мы прыедзем”.


(Карэспандэнт: ) “А той жа сельсавет… Там жа старшыня ды дэпутат ад вашае вёскі. Сюды прыязджаюць? Пра вашыя праблемы запытваюцца?”


(Алена Рыжая: ) “Калі яны прыязджаюць?! Прыязджаў старшыня, дык ніхто нікому не сказаў. Ніхто нават ня вадеў, што яны прыедуць”.


У пэнсіянэркі Валянціны Мацюшэнкі дні, тыдні і нават месяцы заслужанага адпачынку праходзяць альбо на градах, альбо – і гэта здараецца значна радзей – на шпітальным ложку.


Старая таксама абураецца адміністрацыйна-геаграфічнай недарэчнасьцю – аддленым сельсаветам. АБабу Валю турбуе і лёс шпіталя ў Сіманічах.


Яна дзеліцца самай апошняй чуткай.


(Мацюшэнка: ) “Шпіталь зачыняць, і зладзяць там Дом састарэлых. А нам, як парыйдзецца, трэба будзе ехаць у Лельчыцы. 30 кілямэтраў! Былі такія выпадкі: калі б ня гэты шпіталь, да Лельчыцаў чалавека не завёз бы. Прыехала нявестка з сынам. У яе асма. Здарыўся прыступ. Калі б яшчэ 10 хвілінаў, ёй бы былі канцы! Пасьпелі машынаю завезьці ў Сіманічы. Там зрабілі прышчэпку і чалавек застаўся жыць. А так бы не давезьлі”.


У далейшае размовы Валянціна Мацюшэнка абвяргае міт пра тое, што прысядзібная гаспадарка – ёсьць харчовым паратункам і дапагае эканоміць грошы.


(Карэспандэнт: ) “Пэнсія як?”


(Мацюшэнка: ) “Госпадзі! 100 тысячаў”.


(Карэспандэнт: ) “На што ідзе?”


(Мацюшэнка: ) “На гаспадарку. Усе сёньня дарагое. Возяць камбікорм – 99 тысячаў мяшочак на 30 кіляграмаў. Трымала парася – ужо не магу. Курам набыць мех зерня, трэба аддаць 14 тысячаў”.


А тым часам лясьнікова жонка Натальля Хільчанка набрала ў студні вядро вады й крочыла зь ім да сваёй хаты. Пабачыла, як баба Валя дае першае ў сваім жыцьці інтэрвію, і прыпынілася.


(Карэспандэнт: ) “А вы чым займаецеся?”


(Натальля Хільчанка: ) “Нічым. Сяджу дома зь дзіцём. У нас два парніка”.


(Карэспандэнт: ) “Што вырошчваеце?”


(Натальля Хільчанка: ) “Агуркі вырашчваем на продаж”.


(Карэспандэнт: ) “І шмат такім чынам можна зарабіць?”


(Натальля Хільчанка: ) “Толькі на жыцьцё. Усё дарагое: і ў харчаваньні, і ў вопратцы. Нават сокі дзіцяці не дазваляеш набыць. А што тыя “дзіцячыя”? На 100 тысячаў ці пракорміш сям’ю і гаспадарку?”


(Карэспандэнт: ) “Ёсьць у нашае праграмы такая частка – мясцовая кухня. Што людзіць ядяць? Паводле якіх рацэптаў яны гэта робяць? Можа, вы якім рацэптам падзелеціся?”


(Натальля Хільчанка: ) “Паводле якога рацэпту я раблю агуркі? Па-простаму і па-баўгарску. Кроп, часнок, маленькія агуркі заліваюцца алеем. Кіпяціцца яшчэ 15 хвілінаў. І пасьля закатваецца ў літровыя жбанкі. Вось і усё”.


Хутка шляхам Хільчанкаў могуць пайсьці іншыя сем’і Сіманіцкага Млынка. Досьвед суседняга Столінскага раёну Берасьцейшыны паказвае, што на агурках можна ня толькі выжыць, але й ўзбагаціцца. Зноў жа адрозна ад худобы, храбусткая прадукцыя есьці штодня ня просіць.

Дадаць дакумент у свой блог ці на сайт

Падобныя:

Ягор Маёрчык, Сіманіцкі Млынок. Лельчыцкі раён Гомельшчыны (Баба Каця: ) \"Хадзі сынок! Як бы мала мы не стаялі, але лепей пасядзець. Так?\" iconПалітычная геаграфія сіманіцкі млынок
Баба Каця: ) "Хадзі сынок! Як бы мала мы не стаялі, але лепей пасядзець. Так?"(Карэспандэнт: ) "Так. Праўда што. Давайце". (Баба...

Ягор Маёрчык, Сіманіцкі Млынок. Лельчыцкі раён Гомельшчыны (Баба Каця: ) \"Хадзі сынок! Як бы мала мы не стаялі, але лепей пасядзець. Так?\" iconЯгор Маёрчык, Дубраўкі, Лельчыцкім раён Гомельшчыны
Кожнаму чалавеку радыя, але незнаёмец тут – гэта небясьпека, бо ён выклікае недавер І насьцярожанасьць. Прыкладна такімі словамі...

Ягор Маёрчык, Сіманіцкі Млынок. Лельчыцкі раён Гомельшчыны (Баба Каця: ) \"Хадзі сынок! Як бы мала мы не стаялі, але лепей пасядзець. Так?\" iconЯгор Маёрчык, Стаўбун, Веткаўскі раён Гомельшчыны
Дажынак у Стаўбуне сёлета не было. Упершыню за 300 гадоў існаваньня вёскі. Распытваю жыхарку паселішча Ніну Марозаву

Ягор Маёрчык, Сіманіцкі Млынок. Лельчыцкі раён Гомельшчыны (Баба Каця: ) \"Хадзі сынок! Як бы мала мы не стаялі, але лепей пасядзець. Так?\" iconЯгор Маёрчык, Сіманіцкая Рудня (Лельчыцкі раён Гомельскай вобласьці)
Мальвіну з дзіцячай казкі “Залаты ключык” памятаюць усе. Гэткая рамантычная дзяўчынка-кветка з блакітнымі валасамі І вялікімі вачамі....

Ягор Маёрчык, Сіманіцкі Млынок. Лельчыцкі раён Гомельшчыны (Баба Каця: ) \"Хадзі сынок! Як бы мала мы не стаялі, але лепей пасядзець. Так?\" iconЯгор Маёрчык, Баяры, Сьвіслацкі раён Гарадзеншчыны
Жыхарка вёскі Баяры баба Юзэфа першы раз атрымала падвышаную пасьля жніўня пэнсію, дадала колькі дзесяткаў тысячаў з загашніку І...

Ягор Маёрчык, Сіманіцкі Млынок. Лельчыцкі раён Гомельшчыны (Баба Каця: ) \"Хадзі сынок! Як бы мала мы не стаялі, але лепей пасядзець. Так?\" iconЯгор Маёрчык, Баяры, Сьвіслацкі раён Гарадзеншчыны
Жыхарка вёскі Баяры баба Юзэфа першы раз атрымала падвышаную пасьля жніўня пэнсію, дадала колькі дзесяткаў тысячаў з загашніку І...

Ягор Маёрчык, Сіманіцкі Млынок. Лельчыцкі раён Гомельшчыны (Баба Каця: ) \"Хадзі сынок! Як бы мала мы не стаялі, але лепей пасядзець. Так?\" iconЯгор Маёрчык, Стаўбун, Веткаўскі раён Гомельшчыны
Ніна Марозава: “А мы ўжо ня ходзім, любы мой. Канбай жа косіць І малоціць, І саломку падграбёць. Людзі не дружныя сталі. Сталі якіясь...

Ягор Маёрчык, Сіманіцкі Млынок. Лельчыцкі раён Гомельшчыны (Баба Каця: ) \"Хадзі сынок! Як бы мала мы не стаялі, але лепей пасядзець. Так?\" iconЯгор Маёрчык, Стаўбун, Веткаўскі раён Гомельшчыны
Ніна Марозава: “А мы ўжо ня ходзім, любы мой. Канбай жа косіць І малоціць, І саломку падграбёць. Людзі не дружныя сталі. Сталі якіясь...

Ягор Маёрчык, Сіманіцкі Млынок. Лельчыцкі раён Гомельшчыны (Баба Каця: ) \"Хадзі сынок! Як бы мала мы не стаялі, але лепей пасядзець. Так?\" iconЯгор Маёрчык, будча, Ганцавіцкі раён
Хандрыка: “Сватам я быў 25 разоў. Сказаў, што досыць! Юбілейная вясельле праводжу І больш ня буду. Але сёлета прыйшлі маладыя: “Радзі...

Ягор Маёрчык, Сіманіцкі Млынок. Лельчыцкі раён Гомельшчыны (Баба Каця: ) \"Хадзі сынок! Як бы мала мы не стаялі, але лепей пасядзець. Так?\" iconЯгор Маёрчык, Янукі, Докшыцкі раён Віцебшчыны
Але цывілізацыя сканчваецца пасьля указальніка. Далей ідзе звычайная неасфальтаваная дарога. На праезнай часцы тут насыпаны пясок....

Размесціце кнопку на сваім сайце:
be.convdocs.org


База данных защищена авторским правом ©be.convdocs.org 2012
звярнуцца да адміністрацыі
be.convdocs.org
Галоўная старонка