Напярэдадні "Рок-Каранацыі 2006" мы апыталі вядомых людзей. Што вы думаеце пра беларускую рок-музыку?




НазваНапярэдадні "Рок-Каранацыі 2006" мы апыталі вядомых людзей. Што вы думаеце пра беларускую рок-музыку?
Дата канвертавання28.11.2012
Памер28.41 Kb.
ТыпВопрос

Kvia0223Noch



Напярэдадні "Рок-Каранацыі 2006" мы апыталі вядомых людзей. Што вы думаеце пра беларускую рок-музыку? Што слухаеце? Што падабаецца больш?


Мастак і паэт Міхал Анемпадыстаў мяркуе, што ў параўнаньні з 1990-мі музычных гуртоў у Беларусі стала болей:


Анемпадыстаў: “Рана ці позна колькасьць перарасьце ў якасьць. Слухаю даволі шмат. Тым больш, што цяпер зьявіліся зборкі, дзе шмат каго можна пачуць. Я маю на ўвазе “Тузін Гітоў”, і “Песьні Свабоды”. Але збольшага зь беларускай я слухаю інструмэнтальную музыку. Мне падабаецца апошні праект Кашкурэвіча зь Вішняўскасас – “Цішы Лабаноры”. Там, дзе дзьве дуды і саксафон. Таксама слухаў апошнім часам “Гудаў”, слухаю “Apple Tea”. А калі казаць пра клясычныя гурты, то болей “Zet” апошнім часам слухаў, і Зьмітра Вайцюшкевіча. Сярод прыемных адкрыцьцяў – апошні альбом Алеся Камоцкага “Дах”.


Старшыня Варшаўскай філіі Беларускай студэнцкай арганізацыі Польшчы “БАС” Павал Бушка найперш аддае перавагу гуртам з моцнай сацыяльнай і нацыянальнай пазыцыяй:


Бушка: “Я застаюся кансэрватыўны, і кансэрватыўна гавару, што пакуль няма лепшага гурту за “NeuroDubel”. Гаворка вядзецца пра аўтэнтычнасьць. Калі слухаю “NeuroDubel”, ведаю: тое, што сьпявае Кульлінковіч і ягоныя сябры – гэта праўда. Вельмі цікавая для мяне зьява беларускі гіп-гоп. Маю на ўвазе спадара Кроў. Беларуска-польскі рэпэр. Але музыка, якую ён стварае – гэта проста ўсясьветны ўзровень. Таксама мне важна пра што ён гаворыць. Здаецца гэта часты недахоп беларускай музыкі – не кранаюць важных тэмаў. Цаню гэтага рэпэра за тое, што ён гаворыць тое, што думае. І не баіцца вельмі моцных і вельмі балючых нацыянальных тэм”.


Мастак Алесь Пушкін адзначае, што шмат зьявілася маладых цікавых выканаўцаў, але мяркуе, што многія капіююць украінскія гурты. Сярод навінак з захапленьнем гаорыць пра беларуска-літоўскі праект дудароў:


Пушкін: “Самы апошні альбом Тодара Кашкурэвіча і Пятраса Вішняўскаса – саксафон і дуда. Самая канцэптуальная рэч. Гэта музыка, якую можна ставіць пад спэктаклі, можна мэдытаваць. Я люблю ўсю творчасьць Зьмітра Вайцюшкевіча, Аляксандра Кульлінковіча: і расейскамоўныя і беларускамоўныя альбомы гурту “NeuroDubel”. Усе “Крамбамбулі” праслухаў, і штосьці чакаю ад Лявона Вольскага. Калі бываю ў Менску, хаджу ў клюб “Графіці” на сучасныя сэйшаны, там вельмі добрая атмасфэра. Я бачыў дыскі “Тузін гітоў”, і ў цэлым згодны. Але ўсё-ткі, як нашая расейскамоўная папса малпуе Маскву, так нацыянальнаарыентаваная папса ды ініцыятывы трошкі калькуюць украінскую сытуацыю”.


Палітык Мікалай Статкевіч, які адбывае пакараньне на “хіміі” ў вёсцы Блонь Пухавіцкага раёну Менскай вобласьці, падкрэсьлівае, што для го адзіны спосаб пачуць беларускую музыку – старэнькі радыёпрымач:


Статкевіч: “Калі ў перашкодах зьяўляюцца нейкія прасьветы, я магу ацаніць музыку, кавалак яе. Імя, назву, назву гурту – гэта запомніць вельмі цяжка. Я сачу за ўсім гэтым больш па газэтах. Ёсьць істотнае разьвіцьцё. Прычым, гэтае разьвіцьцё на фоне пагоршанай копіі расейскай папсы, што круцяць па фм-станцыях. Эф-эм тут бярэцца добра. Вельмі рэдка бывае, што паставяць што-небудзь з “Крамбамбулі” ці чаго іншага. Звычайна пагоршаная копія расейскай папсы. Жудасна штосьці. Цяпер у сувязі з адсутнасьцю палітыкі, альтэрнатыўная музыка – істотная частка супраціву. Тое, што ня гледзячы на ўсе захады ўладаў, гэтая музыка захоўваецца і разьвіваецца, сьведчыць пра яе запатрабаванасьць і неабходнасьць”.


Кіраўнік "Свабоднага тэатру" Мікалай Халезін шануе беларукую рок-клясыку 1990-х і верыць, што тая колькасьць беларускіх гуртоў, якія зьявілася, – перарасьце ў якасьць:


Халезін: “Калі браць самае таленавітае, самае яркае, дык гэта гурты “Таварыш Мазўэр” і “Троіца”. Вельмі добра, што зьявіліся такія гурты як “Партманэ” і “Нагуаль”, якія зараз вельмі слухае моладзь. Мяне раздражняе беларускі рок на расейскай мове. Гэта нейкая анамалія. У яе няма аўдыторыі. Бо калі гэта сацыяльнае выказваньне – гэта беларускамоўны рок. Калі не сацыяльнае выказваньне – гэта варыянт папсы. Зараз адбываецца шквал узьнікненьня новых гуртоў. Іх вельмі шмат. У мяне ёсьць вера ў тое, што з колькасьці выйдзе нейкая якасьць”.

Дадаць дакумент у свой блог ці на сайт

Падобныя:

Напярэдадні \"Рок-Каранацыі 2006\" мы апыталі вядомых людзей. Што вы думаеце пра беларускую рок-музыку? iconНапярэдадні "Рок-Каранацыі 2006" мы апыталі вядомых людзей. Што вы думаеце пра беларускую рок-музыку?
Мастак І паэт Міхал Анемпадыстаў мяркуе, што ў параўнаньні з 1990-мі музычных гуртоў у Беларусі стала болей

Напярэдадні \"Рок-Каранацыі 2006\" мы апыталі вядомых людзей. Што вы думаеце пра беларускую рок-музыку? iconУчора ў Менску адбылася чарговая цырымонія "Рок-каранацыя". Як ніколі раней, пераможцамі ў розных намінацыях зрабіліся найперш маладыя музыкі І калектывы. Так
Атмараві, у намінацыі “Пазытыўная музыка” перамагла група “Нагуаль”. Галоўную ж рок-карону, а таксама прыз у намінацыі “Цяжкая музыка”...

Напярэдадні \"Рок-Каранацыі 2006\" мы апыталі вядомых людзей. Што вы думаеце пра беларускую рок-музыку? icon"Рок-Кола": пробны камень дыялёгу?
Апошняй забаронай у дачыненьні да рок-музыкаў зрабілася рашэньне полацкіх уладаў спыніць гісторыю фэстывалю “Рок-Кола”. Наш карэспандэнт...

Напярэдадні \"Рок-Каранацыі 2006\" мы апыталі вядомых людзей. Што вы думаеце пра беларускую рок-музыку? iconДырэкцыя рок-фестывалю «рок-кола»
Юрый Цыбін – прадзюсар фестывалю «Рок-Каранацыя», выдавец (г. Мінск) – старшыня журы

Напярэдадні \"Рок-Каранацыі 2006\" мы апыталі вядомых людзей. Што вы думаеце пра беларускую рок-музыку? iconРазработка урока музыки в 8-м классе по теме «Джаз, рок, рок-н-ролл»
Цель: накопление восьмиклассниками первоначальных представлений о современных музыкальных стилях: джаз, рок-н-ролл

Напярэдадні \"Рок-Каранацыі 2006\" мы апыталі вядомых людзей. Што вы думаеце пра беларускую рок-музыку? iconОдно из ключевых понятий древнегреческой мифологии и соответcтвенно всего античного искусства это рок. Рок или судьба тяготеет в той или иной мере над каждым
В проявлении таинственных роковых сил безымянные творцы мифов усматривали скрытые закономерности жизненных процессов. Рок в восприятии...

Напярэдадні \"Рок-Каранацыі 2006\" мы апыталі вядомых людзей. Што вы думаеце пра беларускую рок-музыку? iconРок музыки. Но все они были посвящены советским рок– и поп группам. В советские времена о западной рок музыке у нас появлялись лишь отдельные публикации, но не с целью донесения объективной информации, а с позиций идеологической критики. Анализ западных изданий на эту тему показывает, что там предпо
Алексей Козлов пришел в начале 70 Х к идее создания джаз рок ансамбля "Арсенал. В течение двадцати с лишним лет музыка ансамбля изменялась,...

Напярэдадні \"Рок-Каранацыі 2006\" мы апыталі вядомых людзей. Што вы думаеце пра беларускую рок-музыку? iconРок музыки. Но все они были посвящены советским рок– и поп группам. В советские времена о западной рок музыке у нас появлялись лишь отдельные публикации, но не с целью донесения объективной информации, а с позиций идеологической критики. Анализ западных изданий на эту тему показывает, что там предпо
Алексей Козлов пришел в начале 70 Х к идее создания джаз рок ансамбля "Арсенал. В течение двадцати с лишним лет музыка ансамбля изменялась,...

Напярэдадні \"Рок-Каранацыі 2006\" мы апыталі вядомых людзей. Што вы думаеце пра беларускую рок-музыку? iconОфис хаббарда по связям
Множество громких споров произошло по поводу рок слэма и рок слэммеров в этом году

Напярэдадні \"Рок-Каранацыі 2006\" мы апыталі вядомых людзей. Што вы думаеце пра беларускую рок-музыку? iconДырэкцыя рок-фестывалю «рок-кола»

Размесціце кнопку на сваім сайце:
be.convdocs.org


База данных защищена авторским правом ©be.convdocs.org 2012
звярнуцца да адміністрацыі
be.convdocs.org
Галоўная старонка