Беларуская мова, 5 клас




НазваБеларуская мова, 5 клас
Дата канвертавання28.11.2012
Памер60.31 Kb.
ТыпДокументы
БЕЛАРУСКАЯ МОВА, 5 КЛАС
ТЭМА:двайная роля літар е, ё, ю, я, і

Мэты: КТП

Ход урока:

І Арганізацыйны момант

Дзеці, сёння ў нас незвычайны ўрок. Незвычайны таму, што а нас прыйшло шмат гасцей. А яшчэ таму,што пад час нашага урока мы адправімся ў невялікае падарожжа па краіне Фанетыцы. Успомніце калі ласка, што вывучае фанетыка?

- Рукі? ( на месцы)

-Ногі? ( на месцы)

- Локці ? ( з краю)

-Спіна? ( прамая)

-Веды? ( з сабою)

Даволі складана ў любым падарожжы без карты. Такая карта ў нас ёсць. Я даўно марыла знайсці яго, але чакала добрых, надзейных, эрудзіраваных таварышаў. Вось разам і адправімся. У час падарожжа нам давядзецца сутыкнуцца з праблемамі, знаходзіць выйсце з цяжкага становішча і, галоўнае, рабіць усё хутка і правільна. Той, хто правільна адкажа на пытанне або выканае практыкаванне, атрымае «мовік»— гэта грошы нашай краіны, у канцы ўрока вы зможаце за «мовікі» атрымаць адзнаку.

1. Праверка дамашняга задання

Ітак, пачынаем наша падарожжа. А кожнае падарожжа мае свой пункт адпраўлення- дом. Таму пачнем мы наша падарожжа з праверкі дамашняга задання.

Калі ласка, памяняйцеся сшыткамі з суседзямі і праверце выкананне дамашняга задання. параўнайце з запісам на дошцы

Запішыце словы ў алфавітным парадку

Ёлка, завея, завіруха, зіма, іней, каток, лёд, люты, лядзяш, мароз, мяцеліца, снег, снегавік, снежань, яліна.

З двумя словамі( на выбар) складзіце сказы

Елка,Завея, завіруха, зіма ,іней, каток, лёд, лядзяш, люты, мароз, мяцеліца, снег, снегавік, снежань, яліна.

Тэст

1 . Раздзел граматыеі, які вывучае правільнасць вымаўлення кукаў, літар, іх спалучэнняў

А) мовазнаўства

Б) арфаэпія

В) марфалогія

2. Усе літары мовы сабраны ў:

А) пары

Б) алфавіт

В) азбуку

3. Вымаўленне гука з большай сілай голасу называецца:

А) правапіс

Б) націск

В) выдзяленне

4. Падзел слоў на склады і для пераносу :

А) супадае

Б) не супадае

4. Адзначце прыклад(ы) правільнага падзелу слоў для пераносу

А) ад-зна-чыць

Б) а-са-ло-да

В) ма-роз-ны

2. Дзеці , скажыце калі ласка, з якой парой года звязаны дадзеныя словы?

Зіма — цудоўная пара. Яна заўсёды захапляе сваёй непаўторнасцю, ка-зачнай прыгажосцю. А вам падабаецца гэта пара года? Чым прываблівае вас зіма? (Адка-зы вучняў.)

А якія святы мы святкуем зімою?

З
араз прапаную вам запоўніць фынетычную ёлачку, якая носіць назву “Гукі мовы”

3. Працягваем наша падарожжа. Паглядзіце, калі ласка, на карту і скажыце вобласць, у якой вывучаюць правільнае вымаўленне. АРФАЭПІЯ

Параўнайце вымаўленне і напісанне. Ці заўсёды супадаюць вымаўленне і напісанне.?

Праца па варыянтах –

Знайдзіце ў словах, запісаных на картках

1 в- тыя, у якіх вымаўленне не супадае з напісаннем.

2 в-, тыя, у якіх вымаўленне супадае з напісаннем.

Часта, вёска, размова, горад, зіма, сцежка, рэдка,азбука.

Скажыце калі ласка, як на рускай мове будуць гучаць словы горад, часта, рэдка.

Адрозненні беларускага і рускага алфавіта.

4. Адпраўляемся далей. Наступная наша вобласць – арфаграфічная. Што вывучае

Арфаграфія?

На мінулым прыпынку мы з вамі ўжо гаварылі, што не заўсёды вымаўленне супадае з напісаннем. Зараз вы папрацуеце ў ролі карэктараў

На дошцы словы

Чародка

Стушка

Дарошка

Голуб

Грып

Стох

Завязка

Выват

ІІІ.НОВАЯ ТЭМА

А ЗАРАЗ ЗВЯРНІЦЕ ЎВАГУ НА ДОШКУ. Там запісаны словы. Якія літары выдзелены ў словах? Параўнайце літары ў правым і левых слупках. Вызначце, якія гукі абазначаюць выдзеленыя літары? Паспрабуёце высетліць, ад чаго гэта залежыць.

ЛЕС - [ Л’ Э,С] ЗДАРОЎЕ - []

ЗЯМЛЯ-[З’АМЛ’А] З’ЯВА-[]

ЗІМА-[З’І М А] КРАІНА- []

ЛЮТЫ-[Л’У Т Ы] МІЛЬЁН - []

МЯЦЕЛІЦА ЮЛА- []

Вывад правіла.

Дзеці, паглядзіце , але вось у гэтым месцы карты намаляваны замок, а гэта азначае, што дзесьці тут знаходзіцца клад. Для таго, каб адамкнуць чароўны куфар і ўзяць скарб, неабходна прымяніць усе веды, якія мы аднавілі ў час нашага падарожжа.

 [Ступайц’э] [ц’в’орда] [па] [з’амл’і]

[Мацуй’ц’э] [м’ір], [с’аброўства], [згоду]

[Ды] [помн’іц’э], [адкул’] [прыйшл’і],

[З й’акой] [з’амлз’і], [з й’акога] [роду].

Ключы ўнас.Мы валодаем скарбам.Давайце паглядзім, што гэта.


Апорная схема “Двайная роля літар е,ё, ю, я, і”


Е,ё,ю, я,і ,




Пасля ь

Пасля ў





У пачатку слова Пасля г Пасля галосных



Пасля зычных Пасля апострафа

Мы з вамі самастойна зрабілі вывады аб двайной ролі літар е, ё, ю, я, і.Ці правільныя яны былі, калі звярнуцца да апорнай схемы?

ЗАМАЦАВАННЕ




Самы вялікі скарб — гэта ўменне здабываць самастойна веды, і нам гэта ўдалося. Занатуйце сабе ў сшыткі ці апор-ную схему, ці алгарытм, што вам болып спа-дабалася, чым зручней карыстацца.

Назад вяртацца будзем на паветраным шары.


Калі ляціш на паветраным шары, трэба памятаць, што паветра ў шары астывае і ён можа ўпасці. Хто ведае, што трэба пры гэтым рабіць? Правільна, трэба скідваць баласт, звычайна гэта мяхі з пяском. А на нашым шары — гэта мяхі з заданнямі.

Мы ўжо гаварылі з вамі пра зіму. Зараз ўспомнім пра зімовых птушак.

  1. Адгадай загадку

Прыляцела да кармушкі

Размалёваная птушка.

А знайшла ў кармушцы сала,

Дык і ласавацца стала. ( СІНІЦА)

Падказка: Мароз трашчыць, снягі мяце,

А ён, як макаў цвет , цвіце.

Спявае, весяліцца,

Марозу не баіцца… ( СНЯГІР)

Што мы павінны рабіць, каб аблегчыць жыццё птушак зімой.

Выпішыце з загадак словы, якія адносяцца да нашага правіла.

  1. Праца ля дошкі ( 1 вучань) , астатнія – у сшытках

Размеркавальны дыктант

1 гук 2 гукі

Зебра, каляя, яблык, лёд, аб’ява, сяло, сіла, медальён, салаўі, кліент, прыём, ягада, ёд, вывучаю, лёд.

Як праверым напісанне слоа ЛЁД. Як трэба паводзіць сябе на лёдзе?

  1. Рознаўзроўневыя заданні

Сапраўдная зіма заварожвае нас з маразамі і снежнымі сумётамі і дасць вам магчымасць атрымаць асалоду ад гульні ў снежкі, ад катання на лыжах, санках.

А як паэтызуюць зіму нашы беларускія паэты?

. Вызначце, у якой пазіцыі знаходзіцца кожная з прапушчаных літар (моцнай -, слабай =). , Пастаўце неабходныя знакі прыпынку.

Узор: снегавы.

Якуб Колас

Зіма

Над...шлі мар...зы,

р...чкі закавалі,

б...лыя б...розы

ш...ранем убралі.

Мяккая пяр...на

в...чы адбірае.

Белая р...ўніна

-ні канца ні кр...ю.


Пад п...лёнкай белай-

травы і ліст...чкі.

Рэчка ан...мела,

зм...ўклі руча...чкі.

Ам...рцвелі лозы ,

чуць галл...м хістаюць,

а ў палях м...розы

ды в...тры гуляюць


IV.Абагульненне

Адкажыце на пытанні:

1. У якіх пазіцыях літары е, ё, ю, я, і абазначаюць два гукі?

2. Раскажыце аб пазіцыі названых літар , калі яны абазначаюць два гукі.

3. Ад чаго, значыць, залежыць двайная роля названых літар?

(Пасля кожнага правільнага адказу вучні абводзяць першую літару пытання чырвоным колерам, у выніку атрымаецца УРА.)


V.Падвядзенне вынікаў урока.Рэфлексія

VІ. Дамашняе заданне




Дадаць дакумент у свой блог ці на сайт

Падобныя:

Беларуская мова, 5 клас iconУрок беларускай мовы ў 5 класе
Абсталяванне: “Беларуская мова” 5 клас частка 2; часопіс “Беларускай мова І літаратура” №-12/2010, “Картка ўліку ведаў”, магнітафон,...

Беларуская мова, 5 клас iconСучасная беларуская мова экзаменацыйныя пытанні для студэнтаў 1 курса спецыяльнасці "Беларуская філалогія"
...

Беларуская мова, 5 клас iconМіністэрства адукацыі рэспублікі беларусь
Беларуская мова — мова беларускай нацыі І дзяржаўная мова Рэспублікі Беларусь. Беларуская мова — адна са славянскіх моў. Група ўсходнеславянскіх...

Беларуская мова, 5 клас icon7 клас Настаўнік беларускай мовы І літаратуры Зотава Н. В. Беларуская мова 7 клас Тэма: Падарожжа па краіне Лічэбнік Форма урока: урок абагульнення Мэты
За акном сонечнае надвор’е, І гэта дае магчымасць спадзявацца, што дзень будзе па сапраўднаму добрым, а наша праца –захапляючай І...

Беларуская мова, 5 клас iconБеларуская мова. Прафесійная лексіка дапаможнік па курсе
Беларуская мова. Прафесійная лексіка. Дапаможнік па курсе «Беларуская мова. Прафесійная лексіка» для студэнтаў экалагічнага профілю...

Беларуская мова, 5 клас iconБеларуская мова
Беларуская мова: вучэб дапаможнік для 10-га класа агульнаадукац устаноў з беларус. І рус мовамі навучання / Г. М. Валочка [і інш.]....

Беларуская мова, 5 клас iconБеларуская мова
Беларуская мова : вучэб дапаможнік для 10-га класа агульнаадукац устаноў з беларус. І рус мовамі навучання / Г. М. Валочка [і інш.]....

Беларуская мова, 5 клас iconБеларуская мова
Беларуская мова: вучэб дапаможнік для 11-га класа агульнаадукац устаноў з беларус. І рус мовамі навучання / Г. М. Валочка [і інш.]....

Беларуская мова, 5 клас iconБеларуская мова
Беларуская мова : вучэб дапаможнік для 11-га класа агульнаадукац устаноў з беларус. І рус мовамі навучання / Г. М. Валочка [і інш.]....

Беларуская мова, 5 клас iconБеларуская мова
Беларуская мова : вучэб дапаможнік для 10-га класа агульнаадукац устаноў з беларус. І рус мовамі навучання / Г. М. Валочка [і інш.]....

Размесціце кнопку на сваім сайце:
be.convdocs.org


База данных защищена авторским правом ©be.convdocs.org 2012
звярнуцца да адміністрацыі
be.convdocs.org
Галоўная старонка