Палітычная геаграфія куценка




НазваПалітычная геаграфія куценка
Дата канвертавання28.11.2012
Памер65.25 Kb.
ТыпДокументы
ПАЛІТЫЧНАЯ ГЕАГРАФІЯ

КУЦЕНКА


(Карэспандэнт: ) “Зараз я стаю на невялічкім масту праз раку побач зь вёскаю. Я раблю крокі й мост гойдаецца пада мною. Сям-там з вады тырчаць слупы, на якія некалі й абапіраўся гэты мост. Але з часам яны альбо перагнілі, альбо пахіліся. Ісьці далей, па шчырасьці прызнаюся, не хапае адвагі, бо гэтая пераправа можа рухнуць у любы момант. Мясцовыя жыхары цьвердзяць, што кожны раз, калі яны пераходзяць мост, для іх гэта ператвараецца ў сапраўдную лятарэю: альбо ты без прыгодаў дабярэшся за наступнага берага, альбо звалішся ў ваду. Дзядулі й бабукі наракаюць на тое, што ў сваім узросьце яны ўжо ня могуць утрымліваць раўнавагу на такой хісткай паверхні”.

(Даманава:) “Калі я шла, паўзла на карачках з сумкаю сваёй наперад”.

Ненадзейны мост раўняе ўсіх: ад апошняга п’яніцы да старасты вёскі Ніна Даманавай. Яна пэнсіянэрка й сочыць за парадкам на гармадзкіх пачатках. Гэта зчаныць, абавязкі ў яе ёсьць, а вось платы, за іхнае выкананьне няма.

Спадарыня Даманава хваліцца тым, што калі тутэйшая калектыўная гаспадарка адвяла соткі на неўрадлівым полі, яна паскардзілася ў райвыканкам, і вяскоўцы атрымалі новыя надзелы. Гэта была ейнае перамога.

А зламаная пераправа для вясковай старасты – гэта своеасаблівая параза, бо абяцаньне сваё яна так і не выканала.

(Даманава:) “У 2000-м годзе я зьвярталася на імя нашага раённага… гэтага... Грыбанава /старшыня Любаньскага райвыканкаму/. Мы тады сабраді подпісы, каб у нас зрабілі мост. Нам паабяцалі. Маўляў, цяпер няма сродкаў, а ў 2001-м годзе нам пабудуюць гэты мост”.

(Карэспандэнт: ) “У якім годзе?”

(Даманава:) “У 2001-м”.

(Карэспандэнт: ) “А сёньня ў нас 2004-ты”.

(Даманава:) “А ў нас усё так робіцца. А цяпер у нас тут няма ніякай працы. Маўляў, ён вам тут у не патрэбны”.

У Куценцы жыве 42 чалавекі. На выняткам дзьвюх сем’яў – чацьвёра дарослых плюс столькі ж дзяцей – усё астатнія пэнсіянэры.

А бабулям і дзядулям бракуе здароўя й элементарнае ўвагі. Гэткія дэфіцыты вымалёўваюцца ў развагах састарэлае Паліны Сурко.

(Сурко: ) “Ніхто не дапамагае. Хочаш, каб хто што зрабіў – плаці, бутэлькі давай. Пэнсія тая ёсьць ці не, а заплаці. А хто што дапаможа? У шпіталі праляжала 2 тыдні. Прыехала сёньня са шпіталю. Назаўтра папрасіла прынясіце мне пэнсію. І па сёньня нясуць”.

(Карэспандэнт: ) “А як гэта быз пэнсіі жывяцё?”

(Сурко: ) ”Вось і кажу “Дзеўкі, мне пражыць трэба! Я галодна! Я прыехала, мне трэба набыць, каб нешта зьесьці!” Вось такое нашае жыцьцё. Мы жывём у пакутах. Ох, Божа мой Божа! Дзіяця маё залатое, так мы і гібеем ў гэтай вёсцы. Я нікуды не зьвярталася, бо сілаў няма, а заехаць няма чым. Трэба дровы выпісаць. А як мне туда зайсьці. Я ўжо думала-думала над гэтым, але ня ведаю, як прыйдзецца”.

(Карэспандэнт: ) “А як людзі ставяцца да тых уладаў, якія наверсе?”

(Сурко: ) “Гараджае жывуць у раскошы, вось яны на Лукашэнку й наракаюць. А каб яны жылі так, як вяскоўцы, яны б лішняга не гаварылі. Не гаварылі б на чалавека. А Лукашэнка ўсім нам жыцьцё даў. Як прэзідэнтам іншы стане, адбярэ ад нас пэнсію”.

(Карэспандэнт: ) “Чаму гэта так?”

(Сурко: ) “Нас так пужаюць”.

(Карэспандэнт: ) “Мне падавалася раней, што людзі свае пэнсіі зарабілі, а ня тое, што ім Лукашэнка дае”.

(Сурко: ) ”Мы зарабілі. Мы зарабілі – правільна, дзіця, правільна!“

(Карэспандэнт: ) “А хто вас так пужае?”

(Сурко: ) “Ёсьць тут такія”.

(Карэспандэнт: ) “Пакажыце пальцам!”

(Сурко: ) “Не-не-не!”

У пэнсіянэрцы Любові Статкевіч я запытаўся пра мясцовага дэпутата. Адказ быў ляканічны і пераканаўчай.

(Статкевіч: ) “І дэпутат у нас добры. Як мне што трэба, я пайду скажу. І яна мне дапаможа”.

Мясцовым дэпутатам ў вёсцы – Натальля Калесьнікава Каб растлумачыць, чаму яе так любяць і паважаюць у вёсцы, трэба сёе-тоё распавесьці. Паглядзіце на мапу Любанскага раёну Менскай вобласьці й вы ўразумееце, што Куценка – глухое паселішча. Каб дабрацца сюды, трэба збочыць з трасы й некалькі кілямэтраў ехаць лясной дарогаю.

Рэйсавыя аўтобусы сюды ходзяць. Але вяскоўцы наракаюць на нязручны расклад руху. Таму несельнікі аддаюць перавагу не дабітым ЛАЗікам, а коням.Менавіта такі транспарт ёсьць у Натальлі Калесьнікавай.

(Калесьнікава: ) “Калі нам трэба некуды ехаць, я іх сваім канём падвожу. Вось і сёньня папрасілі ў Нежын завезьці”.

(Карэспандэнт: ) “Грошы за гэта берацё?”

(Калесьнікава: ) “Не-е-е. Не дай Бог! Вы што? Зь мяне хапае пэнсіі”.

(Карэспандэнт: ) “Як зараз, дык і выедзім?”

(Калесьнікава: ) “Нет. Будзеце ў нас начаваць. Найдам вам тут маладзіцу”.

(Карэспандэнт: ) “А ў вас яшчэ засталіся маладзіцы? А мне сказалі, што адныя пэнсіянэры”.

(Калесьнікава: ) “Ды не, ёсьць і маладыя”.

(Карэспандэнт: ) “Варта застацца на ноч?”

(Калесьнікава: ) “Ну… Бог яго ведае, мусіць лепей ня трэба”.

Тэма “маладыя жанчыны Куценкі” яшчэ наперадзе. А пакуль – маленькі уступ да яе. Школы ў паселішчы няма. Па адукацыю дзеці езьдзяць у суседнюю вёску Нежын.

Сяргей Казакевіч – інвалід 2-й групы. Здароўе для яго – ледзь не самае каштоўнае ў жыцьці. Ён-та ведае, як лёгка яго згубіць і як цяжка аднаўвіць. Болей чым за сябе, спадар Казакевіч клапоціцца толькі за сваіх дзяцей.

(Карэспандэнт: ) “Школа далёка?”

(Казакевіч: ) “10 кілямэтраў”.

(Карэспандэнт: ) “А паводле часу, колькі ехаць?

(Казакевіч: ) “Дзесьці гадзіну. Возяць канём. Малаказборніца зьбірае малако, а за адно і дзяцей вязе. І назад іх прывозіць”.

(Карэспандэнт: ) “А ўзімку тады як?”

(Казакевіч: ) “А ўзімку таксама конікам. 6 год малому. На возе зімою праедзе. Такія мароз ды завея. Хварэя. Тыдзень ходзіць, тыдзень не”

(Карэспандэнт: ) “А не ўздымалі праблему, каб за імі школьны аўтобус езьдзіў?”

(Казакевіч: ) “Уздымалі. Нам сказалі, што каб аўтобус езьдзіў трэба ня меней за 10 чалавек. А ў нас адсюль ходзіць толькі чатыры. Зьвярталіся й да старшыні калгасу. Ён сказаў: “Вашыя дзеці, чым хочаце, тым і вазіце”.


(Спадарыня: ) “А я думаю, хто гэта такія? У мяне ў хаце сама ўборка ідзе. Як раз сяджу на гармоніку іграю. Чую хтосьці стукае. Ці гэта мне падалося? Пайду, думаю, пагляджу”.

(Карэспандэнт: ) “Чакайце! Чаго гэта вы на гармоніку іграеце, калі ў вас у хаце уборка?”

(Спадарыня: ) “А ў мяне малая прыбіраецца. Дзеці таксама мусяць прыбірацца. Трэба прывучаць да працы з самага маленства!”

Гэта я ўжо пачаў раней анансаваны расповяд пра жанчынаў Куценкі. Перада мною – зьбіральніца малака, тая самая, якая завозіць ў школу дзяцей. Не магу пазьбегнуць спакусы і не сказаць колькі словаў пра ейны вонкавы выгляд.

Кабеціне блізу 30-ці. На галаве – хвосьцікі, вусны й вочы размаляваныя. Пазногці срэбранага колеру. Карціну дапаўняюць колер далоней і ног. Такое ўражаньне, што да сустрэчы спадарыня басанож корпалася ў агародзе, а пасьля не пасьпела прыхарашыцца.

Пасярод гаспадарчага падворку стаіць воз. Разам са спадарыняй мы падыходзім да яго.

(Спадарыня: ) “Паглядзіце на мой воз!”

(Карэспандэнт: ) “Так, проста супер! Пакрышка ўжо парваная”.

(Спадарыня: ) “Ужо пакрышка ў пакрышцы. За 5 гадоў мне выдзелілі толькі два падшыбнікі. У кола ідзе 2 падшыбнікі, а колаў чатыры. Вось што хочаш, тое і рабі! Камеры й пакрышкі я набывала ў суседняе вёсцы ў мужыкоў. У мяне на дарозе аглоблі ламаліся. Гужы ірваліся. Я тры вяроўкі сваі на гужы зрэзала. А чуць што якое старшыня на мяне: “Заяву на стол!” А дзе рабіць? Тут наагул няма дзе рабіць. А мне патрэба, каб працілі “дзіцячыя”. Мяне толькі дзіцячыя і выратоўваюць. Я атрымліваю 90 тысячаў”.

(Карэспандэнт: ) “На ўсіх, ці на адно дзіця?”

(Спадарыня: ) “На дваіх. Але добра і гэта”.

(Карэспандэнт: ) “З такой лысай пакрышка, з колам “пакрышка ў пакрышцы” – гэта ж небясьпечна езьдзіць па дарозе! А за дзяцей не страшна?”

(Спадарыня: ) “Страшна! Сур’ёзна кажу, што страшна. Аднаго разу дзеці падалі з возу. У мяне тут станоівцца 6 бідонаў, тут 2 становіцца. У мяне дзецям практычна няма дзе сядзець”.

Улетку надзённыя праблемы падаюцца не такімі ўжо вострымі. А вось прыйдзе восень, а там і зіма.

Вось тады ў сваёй хаце Паліна Сурко запаліць у грубцы нованапілаваныя дровы.

Дэпутат Натальля Калесьнікава так і будзе падпрацоўваць вясковаю таксоўкаю. Толькі на зьмену вазу прыйдуць сані.

Пераважная частка інваліднай пэнсіі Сяргея Казакеівіч зноў будзе ісьці не на харчы й вопратку, а на лекі для хворых дзяцей.

Апроч школьнікаў навучальны год пачнецца і для спадарыні малакавозкі.

Адно добрае, што на рацэ Арэсе стане лёд. Дзякуючы гэтаму да наступнае вясны галоўная праблема – небясьпечна мост – ня будзе турбаваць старасту Куценкі Ніну Даманаву.

Дадаць дакумент у свой блог ці на сайт

Падобныя:

Палітычная геаграфія куценка iconПалітычная геаграфія куценка
Дзядулі й бабукі наракаюць на тое, што ў сваім узросьце яны ўжо ня могуць утрымліваць раўнавагу на такой хісткай паверхні”

Палітычная геаграфія куценка iconПалітычная геаграфія новадзевяткавічы вачамі 17-ці гадовага алега шэлестава
Прызнаюся, што яшчэ ніколі не пачынаў праграму “Палітычная геаграфія” стоячы на тэрыторыі буйнога сьвінагадоўчага комплексу

Палітычная геаграфія куценка iconПалітычная геаграфія новадзевяткавічы вачамі 17-ці гадовага алега шэлестава
Прызнаюся, што яшчэ ніколі не пачынаў праграму “Палітычная геаграфія” стоячы на тэрыторыі буйнога сьвінагадоўчага комплексу

Палітычная геаграфія куценка iconПалітычная геаграфія корнадзь
Разам з гаспадыняй Раісай Іванаўнай мы сядзім у хаце І грэемся ля вагню. Заўважу, што кватэры знайходзіцца ў хрушчоўцы

Палітычная геаграфія куценка iconПалітычная геаграфія орцы
Выраз “паміж ліхам І горам” ведаюць ўсе. У літаральным сэнсе ён азначае: зьлева дрэнна й зправа нялепш

Палітычная геаграфія куценка iconПалітычная геаграфія орцы
Выраз “паміж ліхам І горам” ведаюць ўсе. У літаральным сэнсе ён азначае: зьлева дрэнна й зправа нялепш

Палітычная геаграфія куценка iconПалітычная геаграфія застаўе
А ў Застаўі травінкі лішняй на вуліцы ня знойдзеш – усё акуратна пажатае серпамі. Зялёнае тут у вялікім дэфітыце

Палітычная геаграфія куценка iconПалітычная геаграфія корнадзь
Разам з гаспадыняй Раісай Іванаўнай мы сядзім у хаце І грэемся ля вагню. Заўважу, што кватэры знайходзіцца ў хрушчоўцы

Палітычная геаграфія куценка iconПалітычная геаграфія чэхі (гарохаў)
Вёска беларуская, бо знаходхозіцца ў Калінкавіцкім раёне Гомельшчыны. Назоў у яе расейскі – Гарохаў

Палітычная геаграфія куценка iconПалітычная геаграфія чэхі (гарохаў)
Вёска беларуская, бо знаходхзіцца ў Калінкавіцкім раёне Гомельшчыны. Назоў у яе расейскі – Гарохаў

Размесціце кнопку на сваім сайце:
be.convdocs.org


База данных защищена авторским правом ©be.convdocs.org 2012
звярнуцца да адміністрацыі
be.convdocs.org
Галоўная старонка