Пэнсіянэр Аляксей Гецман жыве ў вёсцы Сяльцы Калінкавіцкага раёну Гомельшчыны. Гэтае паселішча складаецца з хатаў, якія некалі былі сьцягнутыя з хутароў. Сам




НазваПэнсіянэр Аляксей Гецман жыве ў вёсцы Сяльцы Калінкавіцкага раёну Гомельшчыны. Гэтае паселішча складаецца з хатаў, якія некалі былі сьцягнутыя з хутароў. Сам
Дата канвертавання28.11.2012
Памер29.35 Kb.
ТыпДокументы
majo0403ulic

Хутары


Пэнсіянэр Аляксей Гецман жыве ў вёсцы Сяльцы Калінкавіцкага раёну Гомельшчыны. Гэтае паселішча складаецца з хатаў, якія некалі былі сьцягнутыя з хутароў. Сам спадар Гецман маленства на хутары ня памятае, але пераказвае тагачаснае жыцьцё з успамінаў бацькоў.

(Гецман: ) “У 39-м годзе была агульная калектывізацыя: з хутароў зьсялялі ў вёскі. А раней жылі па-іншаму: той там на хутары, той там на хутары, па дзьве па тры сям’і на хутарах жылі, самотнікі на хутарах жылі. Ім, мабыць, тады лепей было. Тады яны жылі аднаасобна: коніка трымалі ды быдла якое, апрацоўвалі кавалак зямлі, у лясу паляны распрацоўвалі. А цяпер ужо усё агульнае. І цяпер зямлі хапае. Было б толькі каму працаваць. А каму тут рабіць? Як мы тут ужо наробім? Яшчэ для сябе агародзік кавыраем па-малу, якіх сотак 20-30 бульфы пасеям, збожжа пасеям, пасадзім цябулю, капусту, агуркі. Так і апрацоўваем, а дзе не апрацоўваем, там яно зарастае”.


Валеры Каралёў – краязнаўца з Мёраў, раённага цэнтру Віцебшчыны. Ён распавядае пра гісторыю хутарскога жыцьця й цяперашнюю сытуацыю у рэгіёне.

(Каралёў: ) “Хутары захаваліся. А яшчэ гадоў 70 таму іх ў Мёрскім раёне было вельмі шмат. У той час адбывалася зямельная рэформа пад час знаходжаньня нашага раёну ў складзе польскай даваеннай дзяржавы. Але зараз іх засталося значна меней. Яшчэ пад час гэтак званых першых саветаў вельмі шмат хутаранаў было рэпрасавана, вывезена ў Сібір, на Далёкі Ўсход – яны па-просту не вярнуліся. Тым неменей пры развале Савецкага саюзу, з разьвіцьцём фэрмэрскага руху хутары пакрысе пачалі адраджацца, пачалі будавацца новыя хаты. На пачатку 90-х гадоў была дзяржаўная палітыка. Яна падмацоўвалася матэрыяльнай дапамогай і ільготамі хутаранам і фэрмэрам. Тым больш, што ў нашым раёне малая контурнасьць палёў. І ёсьць такія кавалкі зямлі, якія найлепш і выгодней за ўсё апрацоўваць менавіта хутараніну самастойна. Гэтая тэндэнцыя, адроджаная напачатку 90-х гадоў, сёньня пакрысе сканчваецца. Спадзяючыся адраджаць сельскую гаспадарку, шмат хто браў зямлю. А цяпер, бачучы бесперспектыўнасьць працы ў сёньняшніх эканамічных умовах, новыя хутаране па-просту не далучаюцца. А бывае, што тыя, хто ўзялі зямлю раней, яе кідаюць”.

Хто цяпер жыве на хутарах?

(Каралёў: ) “А на тых хутарах, якія існуюць зараз, вельмі рэдка яшчэ жывуць нашчадкі перашапачатковых гаспадароў. Збольшага на хутарах жывуць… не назваў бы іх фэрмерамі, але сапраўдныя сяляне. Часткова адраджаюцца хутары дзякуючы й калгасьнікам. Пакрысе на месцы колішніх хутароў будуюць лецішчы больш заможныя людзі. Нават і прыбышы”.


Тэрэза Шмідт разам зь сям’ёю жыве на хутары блізу вёскі Дзянісы ў Мёрскім раёне. Сама працу ў школе, а муж займаецца гаспадаркай.

(Шмідт: ) “Хоць і жывём на хутары, але ў нашым доме бываюць розныя людзі. І ва ўсіх ўзьнікае такое самае пытаньне: а як вы тут на хутары жывяцё? Часам яшчэ пытаюцца: ці вам тут не сумна? На што мы вельмі частка адказваем, што іншы раз нам хочацца адпачыць ад людзей. Насамрэч на нашым хутары вельмі рэдка выпадае дзень, каб нехта не прыйшоў па справе”.

Якія ёсьць цяжкасьці, што да жыцьця на хутары?

(Шмідт: ) “Для нашай сям’і ёсьць такая праблема: адсутнасьць тэлефона. Яшчэ пакуль працавала фэрма, тэлефон там стаяў. Калі б нешта здарылася са здароўем, нейкі пажар, ці зь дзецьмі што, мы б маглі пайсьці на тую ж фэрму й патэлефанаваць. На гэты час фэрма зачынілася, й тэлефона ў нас няма”.

Ці не ўзьнікала жаданьня стаць фэрмэрам?

(Шмідт: ) “Гады 3-4 таму такое імкненьне было: узяць па-болей жывёлы й зямлі. Але зараз упіраесься ў тое, што гаспадарку трымаць нявыгадна нават у вялікіх памерах. Па-першае, павінен быць пачатковы капітал. Нават калі ўзяць асадку з папераю й палічыць укладзены капітал, то ўлічваючыя кошты на сельгаспрадукцыю, застанесься не з прыбыткам, а са стратаю”.


Уладзімер Лаўроў займаецца тым, што вырабляе плеценную з лазы мэблю. Яго можна прылічыць да гэтак званых новых хутаранаў. Пераехаў у Мёрскі раён з гораду. На месца бацькоўскай хаты сваёй жонкі блізу вёскі Орцы збудаваў цагляны дом.

(Лаўроў: ) “Нашая сям’я вялікая й мы закпалочаныя сваімі праблемамі: трэба адправіць дзяцей у школу й гаспадарку сваю справіць. А калі трэба да чалавека, ёсьць прылады – тэлефон, можна пад’ехаць і на машыне, у краму ж штодня заходжу. Людзей мы бачым. Мы не адарваныя ад вёскі. Можа нават месяц прайсьці, але нібыта ўчора мы чалавека бачылі. Мы не адарваныя ад людзей”.

Дадаць дакумент у свой блог ці на сайт

Падобныя:

Пэнсіянэр Аляксей Гецман жыве ў вёсцы Сяльцы Калінкавіцкага раёну Гомельшчыны. Гэтае паселішча складаецца з хатаў, якія некалі былі сьцягнутыя з хутароў. Сам iconЭдуард Бяляўскі жыхар вёскі Сяльцы Калінкавіцкага раёну Гомельшчыны. Паўз паселішча праходзіць аўтамабільная траса Калінкавічы-Менск. Паводле спадара
Эдуард Бяляўскі – жыхар вёскі Сяльцы Калінкавіцкага раёну Гомельшчыны. Паўз паселішча праходзіць аўтамабільная траса Калінкавічы-Менск....

Пэнсіянэр Аляксей Гецман жыве ў вёсцы Сяльцы Калінкавіцкага раёну Гомельшчыны. Гэтае паселішча складаецца з хатаў, якія некалі былі сьцягнутыя з хутароў. Сам iconАляксей Таргашын пэнсіянэр зь вёскі Булаўкі Калінкавіцкага раёну Гомельшчыны. Як І ўсе вяскоўцы, мае прысядзібную гаспадарку. У тым ліку й соткі зямлі. Кожны
Аляксей Таргашын – пэнсіянэр зь вёскі Булаўкі Калінкавіцкага раёну Гомельшчыны. Як І ўсе вяскоўцы, мае прысядзібную гаспадарку. У...

Пэнсіянэр Аляксей Гецман жыве ў вёсцы Сяльцы Калінкавіцкага раёну Гомельшчыны. Гэтае паселішча складаецца з хатаў, якія некалі былі сьцягнутыя з хутароў. Сам iconГэтая жыхарка вёскі Булаўкі Калінкавіцкага раёну Гомельшчыны не пажадала назваць сваё імя. У хаце яна жыве адная. Незважаючы на свой салідны ўзрост за
Гэтая жыхарка вёскі Булаўкі Калінкавіцкага раёну Гомельшчыны не пажадала назваць сваё імя. У хаце яна жыве адная. Незважаючы на свой...

Пэнсіянэр Аляксей Гецман жыве ў вёсцы Сяльцы Калінкавіцкага раёну Гомельшчыны. Гэтае паселішча складаецца з хатаў, якія некалі былі сьцягнутыя з хутароў. Сам iconПалітычная геаграфія
Прапаную вашае ўвазе экскурсію па вёсцы Камуна. Гэтае штучна ўтворанае паселішча знаходзіццца на поўдні Любаньскага раёну Меншчыны....

Пэнсіянэр Аляксей Гецман жыве ў вёсцы Сяльцы Калінкавіцкага раёну Гомельшчыны. Гэтае паселішча складаецца з хатаў, якія некалі былі сьцягнутыя з хутароў. Сам iconПалітычная геаграфія
Прапаную вашае ўвазе экскурсію па вёсцы Камуна. Гэтае штучна ўтворанае паселішча знаходзіццца на поўдні Любаньскага раёну Меншчыны....

Пэнсіянэр Аляксей Гецман жыве ў вёсцы Сяльцы Калінкавіцкага раёну Гомельшчыны. Гэтае паселішча складаецца з хатаў, якія некалі былі сьцягнутыя з хутароў. Сам iconПалітычная геаграфія дзьве экскурсіі па Камуне
Прапаную вашае ўвазе экскурсію па вёсцы Камуна. Гэтае штучна ўтворанае паселішча знаходзіццца на поўдні Любаньскага раёну Меншчыны....

Пэнсіянэр Аляксей Гецман жыве ў вёсцы Сяльцы Калінкавіцкага раёну Гомельшчыны. Гэтае паселішча складаецца з хатаў, якія некалі былі сьцягнутыя з хутароў. Сам icon83-гадовая Фёкла Шчучка ня быда ў сваёй роднай вёсцы Колкі ўжо болей да 40 дагоў. Не была й ужо ніколі не пабывае. Паселішча таго даўно няма на зямлі. Цяпер
Колкі ўжо болей да 40 дагоў. Не была й ужо ніколі не пабывае. Паселішча таго даўно няма на зямлі. Цяпер родныя Фёкле мясьціны гэта...

Пэнсіянэр Аляксей Гецман жыве ў вёсцы Сяльцы Калінкавіцкага раёну Гомельшчыны. Гэтае паселішча складаецца з хатаў, якія некалі былі сьцягнутыя з хутароў. Сам iconПавал Яблонскі 80-гадовы пэнсіянэр. Жыве ў мястэчку Крэва Смаргонскага раёну Гарадзеншчыны. Яшчэ трымае немалую гаспадарку, але сілаў увіхацца па ёй ужо
Яблонскі – 80-гадовы пэнсіянэр. Жыве ў мястэчку Крэва Смаргонскага раёну Гарадзеншчыны. Яшчэ трымае немалую гаспадарку, але сілаў...

Пэнсіянэр Аляксей Гецман жыве ў вёсцы Сяльцы Калінкавіцкага раёну Гомельшчыны. Гэтае паселішча складаецца з хатаў, якія некалі былі сьцягнутыя з хутароў. Сам iconПалітычная геаграфія адзін вечар у вёсцы новы пагост
У вёсцы Новы Пагост я зьявіўся надвячоркам. Сутоньне: толькі вагні ў вонках хатаў І рэдкія мінакі на вуліцах. Незважаючы на цемрадзь,...

Пэнсіянэр Аляксей Гецман жыве ў вёсцы Сяльцы Калінкавіцкага раёну Гомельшчыны. Гэтае паселішча складаецца з хатаў, якія некалі былі сьцягнутыя з хутароў. Сам iconРыгор Сітніца нарадзіўся 1 студзеня 1958 году ў вёсцы Курыцічы Петрыкаўскага раёну Гомельшчыны
Ягоны настаўнік Іван Маліноўскі, які завёз Рыгора ў Менск у Рэспубліканскую школу па музыцы І выяўленчым мастацтве

Размесціце кнопку на сваім сайце:
be.convdocs.org


База данных защищена авторским правом ©be.convdocs.org 2012
звярнуцца да адміністрацыі
be.convdocs.org
Галоўная старонка