Ягор Маёрчык, Янукі, Докшыцкі раён Віцебшчыны




НазваЯгор Маёрчык, Янукі, Докшыцкі раён Віцебшчыны
Дата канвертавання28.11.2012
Памер79.72 Kb.
ТыпДокументы
палітычная геаграфія

янукі


Ягор Маёрчык, Янукі, Докшыцкі раён Віцебшчыны


(Карэспандэнт: ) “Каб дабрацца да Янукоў, трэба з райцэнтру Докшыцы накіравацца ў сельсавеь Ваўкалаты. Там павярнуць на Гарадзішча, і за ім па лясноў дарпозе. На скрыжаваньні тут стаіць указальнік “Янукі 2 кілямэтры” Уся дарога ад Докшыцаў да ваколіцаў Гарадзішча мае візуальную адметнасьць. Платы сядзібаў, якія стаяць па абапал дарогі, маюць аднолькавы колер і аднолькавыя памеры. Мясцовыя жыхары цьвердзяць, што агароджу ўсталявалі адмыслова да прыезду Віктара Януковіча. Гэтая акалічнасьць яднае спадара Януковіча і спадара Лукашэнку. Вядома, калі кіраўнік Беларусі езьдзіць па рэгіёнах, у вёсках, дзе ён зьяўляецца, таксама робяць касмэтычны рамонт. Але цывілізацыя сканчваецца пасьля указальніка. Далей ідзе звычайная неасфальтаваная дарога. На праезнай часцы тут насыпаны пясок. Прайшоў дожд і глеба разьмякла. Нашая машына забуксавала ў адной з лужынаў і апошні кілямэтар прыйшлося дабірацца пешшу”.

Першай у Януках мяне сустракае пэнсіянэрка Аквеліна Януковіч. На твары заўважаю зьдзіўленьне. У вёсцы ўсяго 6 жыхароў. Нетутэйшыя чалавек ў гэтых глухіх краях – вялікая рэдкасьць.

(Карэспандэнт: ) “Нешта да Гарадзішча я дабраўся, а далей у вас аткая дарога, што ішоў пешшу”.

(Аквеліна Януковіч: ) “Дык гэта яшчэ яе падправілі. Дарога была ніякай. Колькі мы пра гэта пісалі і прасілі, каб паправілі, але ніхто не правіў. А тады перад ягоным прыездам тут лёталі за тры дні. Пясок вазілі, засыпалі тут усё і даўнялі. Да нас тут трохі дарогу паправілі, а туды далей не правілі”.

(Карэспандэнт: ) “Падправілі да таго месца, куды Януковіч прыязджаў?”

(Аквеліна Януковіч: ) “Ну, толькі сюды”.

(Карэспандэнт: ) “А чаму там не падправілі?”

(Аквеліна Януковіч: ) “А вы ў іх запытайцеся, чаму? Хто ж іх ведае. Ня хоча гэтае начальства”.

(Карэспандэнт: ) “Даўно ён да вас прыязджаў?”

(Аквеліна Януковіч: ) “Летась. Зрабілі тут рэстарацыю. І там яго сустракала ўсё начальства”.

(Карэспандэнт: ) “А рэстарацыю яны дзе рабілі? Тут на полі?”

(Аквеліна Януковіч: ) “Вось тут. Ля маёй хаты. Добра яго сустрэлі. І мы радыя былі, што адшукаўся наш чалавек. Нашых людзей поўна па ўсім сьвеце: і ў Амэрыцы, і ў Англіі і чорт ведае, дзе ячшэ. І ніхто на адгукаецца. А гэты з Украіны адгукнуўся. І нам хочацца, каб яго абралі. Можа б ён яшчэ тады да нас прыехаў”.

(Карэспандэнт: ) “Чалавек можа прыехаць і проста так. Навошта яму для гэтага станавіцца прэзідэнтам?”

(Аквеліна Януковіч: ) “Можна. Ён з усімі намі добра абышоўся – вунь які харошы”.

(Карэспандэнт: ) “Ён нават лепшы за Лукашэнку?”

(Аквеліна Януковіч: ) “Натуральна што так. Гэта ж нашыя корні!”

(Карэспандэнт: ) “А-га! Я ўсё зразумеў. Як абралі Лукашэнку, адрамантвалі ўвесь Шклоў. І вы спадзеецёся, што калі выберуць Януковіча, адрамантуюць вашыя Янукі”.

(Аквеліна Януковіч: ) “Так. Ён нават прасіў і прапаноўваў нашаму начальству, каб нешта тут пабудавалі, каб не прапала вёска. Яны сказалі “Добра! Будзем старацца!” Дык вось як яны стараюцца. Дэкляравалі і ўсё накрылася”.

Даведка: Янукі – гістарычная радзіма дзейнага кіраўніка ўраду Украіны і аднаго з кандыдатаў на прэзыдэнта гэтай краіны Віктара Януковіча. Ягоны дзед выехаў, калі на гэтых землях паўставаў калгас “Савецкая Беларусь”. Леанід Кучма абвесьціў Віктара Януковіча сваім спадкаемцам. Кандыдат выступае за больш шчыльныя сувязі з Расеяй і за наданьне расейскай мове афіцыйнага статусу. Асноўным супернікам на выбарах можа стаць зарыентаваны на Эўропу Віктар Юшчанка.

(Карэспандэнт: ) “Тое, што Янукі вёска – сказана вельмі гучна. Тут ацалела некалькі хатаў. Стаяць на пагорках, адлегнасьць паміж імі – некалькі дзесяткаў мэтраў – гэткая напалову хутарная сістэма. Паўз дарогу стаіць некалькі старых вербаў. І паламаныя альбро трэснутыя галінкі вельмі небясьпечна гойдаюцца ў паветры”.

У Януках усіх па двое: дзьве пэнсіянэркі, двое праздольных і двое школьнікаў, а яшчэ дзьве сабакі, двое коней і дзьве кароўкі.

П’яніцу Івана ў хаце я не засьпеў. Колькі дзён таму выправіўся ў суседнія Яблонцы па заробак. З тых часоў ячшэ не вяртаўся.

А маці дзяцей удава Марыя Януковіч працуе паштаркаю.

(Марыя Януковіч: ) “Праца на вёсцы цяжкая. Гэта ж вам ня ў горадзе: дадуць расчышчаную зімою вуліцу. А тут сьнегу бывае па вушы, а хадзіць трэба. Быў такі час, калі я і на лыжах езьдзіла”.

(Карэспандэнт: ) “Але ёсьць адпаведныя службы, якія павінныя рашчышчаць дарогі”.

(Марыя Януковіч: ) Ёсьць. Яны цэнтральную дарогу пачысьцяць. А суседнія вёскі… я ўжо адпрацавала 26 год паштаркаю і мне ніхто ніколі не чысьціў. А хтіо нас тут пашкадуе!”

(Карэспандэнт: ) “А што людзі выпісваюць у нас час?”

(Марыя Януковіч: ) “Звязду”, “Совесткую Белоруссию і вобласныя газэты. Людзі збольшага тут старыя. Яны выпісваюць якую танную газэту, каб там толькі была праграма.

(Карэспандэнт: ) А паштаркі толькі выконваюць функцыю разношчыка. Альбо вымушаныя яшчэ заахвочваць людзей, каб тыя выпісвалі газэты?

(Марыя Януковіч: ) На нашае адьдзяленьне трэба выпісаць 400 нумароў. Добра заахвоціць маладога чалавека, а старога… ну як яго заахвоціць?

(Карэспандэнт: ) Ну і не выканалі вы плян падпіскі. Што робіце далей?

(Марыя Януковіч: ) Мы самі ўсё выписываем, каб быў плян. Сваімі грашамі плацім.

(Карэспандэнт: ) А што вы пасьля зь імі робіце? Здаецё на макулятуру?

(Марыя Януковіч: ) Пліту падпальваю ды печ растапліваю.

Ад візыту Віктара Януковіча больш за ўсё выйграла спадарыня Марыя. Ад таго часу ейныя дзеці штолета адпачываюць ў “Артэку” і да сьвятаў атрымлвіаюць падарункі.

Хачу крануць тэму палітыкі. Пачынаю здалёк. Аж бачна, што Марыя сама імкнецца паразважаць пра прэзідэнцкія выбар ва Ўкраіне.

(Карэспандэнт: ) “Як людзі да ўладаў ставяцца: да прэзідэнта, да ўрада? Яны абмяркоўваюць, што адбываецца?”

(Марыя Януковіч: ) “Да ягона прэзідэнта: да нашага, ці да ўкраінскага?”

(Карэспандэнт: ) “А што наконт Украіны?”

(Марыя Януковіч: ) “Мы заўзеем за Януковіча. За свайго!”

(Карэспандэнт: ) “Чакайце! Які ж ён ваш, калі ён данецкі?”

(Марыя Януковіч: ) “Не, ён наш! У яго янукоўскія корні: маё прозьвішча Януковіч і яго – Януковіч. Можа мы яшчэ і сваякі якія.”

(Карэспандэнт: ) “Уявім сытуацыю, што Януковіч перамог. А што гэта дасьць Янукам?”

(Марыя Януковіч: ) “А можа што і дасьць! У жыцьці ўсялякае бывае. А можа што і наладзіцца. Можа мы лепей зажывём”.

(Карэспандэнт: ) “А вы наагул ведаеце, што Віктар Януковіч людзям абяцае? Ці чыталі вы ягоную праграму? А можа ён там такое страхоцьце абяцае, што і галасаваць за яго ня варта”.

(Марыя Януковіч: ) “Пра гэта я нічога ня ведаю. Пра тое, што там адбываецца, мы даведваемся з целявізара. Можа, мы што ў целявізары не дачулі”.

(Карэспандэнт: ) “Можа лепей, каб абралі Юшчанку?”

(Марыя Януковіч: ) “Юшчанка – гэта амэрыканскі прэзідэнт. Хай ён едзе ў Амэрыку. І там у яго ня будзе ніякіх праблемаў”.

(Карэспандэнт: ) “А хто вам сказаў, што Юшчынка – амэрыканец?”

(Марыя Януковіч: ) “Па целявізару. Ці не казалі такога? Можа, я нечага не разумею, але нешта там зьвязанае з Амэрыкай”.

(Карэспандэнт: ) “Кажуць ён да вас прызджаў”.

(Марыя Януковіч: ) “Хто іх бачыў на свае вочы, таму яны ўпадабаліся. Усіх запрасілі за стол. Чым частавалі? Усё было на стале: была гарэлка і добрая закуска. Дзецям – вялікая пцушка цукерам і па гадзіньніку ім”.

(Карэспандэнт: ) “Мне ў Докшыцах такую байку распавялі: быў у вас Януковіч і ледзь ня кожнаму даў па сто даляраўш. Праўда ці не?”

(Марыя Януковіч: ) ”Даў”.

(Карэспандэнт: ) “Цяпер я разумеў, чаму вы жадаеце, каб ён часьцей да вас прыязджаў”.

(Марыя Януковіч: ) “Слухайце, мы ўжо не такія бедныя!”

Адзіная з вяскоўцаў, хто нічога ня ведае ані пра Віктара Януковіча, а ні пра выбары ўкраінскагак празідэнта – гэтага паўглухая Антаніна Бабарыка. У час памянёнага візыту яны лекавалася ў шпіталі.

(Алена Януковіч: ) “Жывем па-маленьку. Слабая я. Усё баліць. Скорчыла мяне ўсю. Мне ўжо 82 гады”.

(Карэспандэнт: ) “Як мэдыцына? Да вас прыязджае нейкая фэльдчарка?”

(Алена Януковіч: ) “Не. Мы да іх езьдзім. Конікам. А чым мы яшчэ паехаць, калі ў нас нічога няма”.

(Карэспандэнт: ) “А аўтобус?”

(Алена Януковіч: ) “Аўтобус сюды ня ходзіць”.

(Карэспандэнт: ) “А кам коніка не было, чым бы паезалі?”

(Алена Януковіч: ) “Пешшу пайшла бы”.

Вёска падпарадкоўваюцца Ваўкалацкаму сельвыканкаму. Зразумела, што з сакратаром Антанінай Бабарыкай мы гутарым пра Янукі. Высьвятляецца, што нячышчаныя ўзумку дарогі і далёкі ФАП – гэта няпоўны сьпіс праблемаў.

(Бабарыка: ) “Там наагул ніколі не было тэлефона. Людзі зь вёскі Янукі, заўсёды жылі без сувязі. Яны нават не разумеюць, што ім патрэбны тэлефон. Скаргаў ў сельсвыканкам наконт тэлефона не паступала”.

(Карэспандэнт: ) “У размове пра Янукі немагчыма не крануць такую тэму як Віктар Януковіч”.

(Бабарыка: )”Калі мы даведаліся, што Віктар Януковчі наш зямляк, мы доўга рыхтаваліся сустрэць гэтага вялікага госьця. Ён прыехаў у вёску Янкуні не як чужы далёкі госьць, а здаецца, што мы зь ім былі знаёмыя. Нашае насельніцтва адабвязкова аддало бы галасы за Віктара Януковіча”.

(Карэспандэнт: ) “Вы так кажыце, бо ён паходзіць з вашае мясцовасьці. Вы не чыталі ягоную праграму і ня ведаеце ягоных поглядаў”.

(Бабарыка: ) “Я на свае вочы бачыла Віктара Януковіча. Ад гэтага чалавека вея дабрынёй”.

(Карэспандэнт: ) “Вы ж не сустракаліся са спадаром Юшчанкам. Можа ад яго большым дабром вея, чым ад Віктара Януковіча?”

(Бабарыка: ) “Мы гэтага чалавека лічыць нашым. Мы яго любім і паважаем”.

Жыхароў Янукоў і Ваўкалацкага сельсавету больш цікавяць палітычныя падзеі ў сесудняй Украіне, чым ў роднай Беларусі. Прыхільнае стаўленьне да Віктара Януковіча можна растлумачыць традыцыйнай падтрымкай землякоў. А яшчэ й тым, што ў адзінай аператыўнай крыініцай інфармацыі для вяскоўцаў ёсьць тэлевізія. А ў гэтай мясцовасьці можна прымаць толькі дзяржаўныя беларускія і расейскія каналы.

Дадаць дакумент у свой блог ці на сайт

Падобныя:

Ягор Маёрчык, Янукі, Докшыцкі раён Віцебшчыны iconЯгор Маёрчык, Юзафова, Шаркоўскі раён Віцебшчыны
Два колы інваліднай каляскі –– ёсьць адзіным сродкам перасоўваньня пенсіянэркі Ванды Лагун

Ягор Маёрчык, Янукі, Докшыцкі раён Віцебшчыны iconЯгор Маёрчык, Харава, Пружанскі раён Берасьцейшчыны
...

Ягор Маёрчык, Янукі, Докшыцкі раён Віцебшчыны iconЯгор Маёрчык, Харава, Пружанскі раён Берасьцейшчыны
...

Ягор Маёрчык, Янукі, Докшыцкі раён Віцебшчыны iconЯгор Маёрчык, Стаўбун, Веткаўскі раён Гомельшчыны
Дажынак у Стаўбуне сёлета не было. Упершыню за 300 гадоў існаваньня вёскі. Распытваю жыхарку паселішча Ніну Марозаву

Ягор Маёрчык, Янукі, Докшыцкі раён Віцебшчыны iconЯгор Маёрчык, Застаўе (Драгічынскі раён, Берасьцейскай вобласьці)
А ў Застаўі травінкі лішняй на вуліцы ня знойдзеш – усё акуратна пажатае серпамі. Зялёнае тут у вялікім дэфітыце

Ягор Маёрчык, Янукі, Докшыцкі раён Віцебшчыны iconЯгор Маёрчык, Лявонавічы, Ганцавіцкі раён
Я на малой радізме беларускага пісьменьніка Сяргея Новік-Пяюна, у вёсцы Лявонавічы, Нясвіскага раёну Меншчыны

Ягор Маёрчык, Янукі, Докшыцкі раён Віцебшчыны iconЯгор Маёрчык, Лявонавічы, Ганцавіцкі раён, Берасьцейшчына
Я на малой радізме беларускага пісьменьніка Сяргея Новіка-пяюна, у вёсцы Лявонавічы, Нясвіскага раёну Меншчыны

Ягор Маёрчык, Янукі, Докшыцкі раён Віцебшчыны iconЯгор Маёрчык, Ганцавіцкі раён Берасьцейшчыны
...

Ягор Маёрчык, Янукі, Докшыцкі раён Віцебшчыны iconЯгор Маёрчык, Ганцавіцкі раён Берасьцейшчыны
...

Ягор Маёрчык, Янукі, Докшыцкі раён Віцебшчыны iconУвага ўэб-майстру! Фотаздымкі да праграмы знаходзяцца на
Эфір 1 траўняПадарожжы СвабодыБеліцаЯгор Маёрчык, Беліца, Сеньненскі раён, Віцебшчынау сеньненскім раёне Віцебшчыны па суседзтву...

Размесціце кнопку на сваім сайце:
be.convdocs.org


База данных защищена авторским правом ©be.convdocs.org 2012
звярнуцца да адміністрацыі
be.convdocs.org
Галоўная старонка