Ягор Маёрчык, Юзафова, Шаркоўскі раён Віцебшчыны




НазваЯгор Маёрчык, Юзафова, Шаркоўскі раён Віцебшчыны
Дата канвертавання28.11.2012
Памер83.52 Kb.
ТыпДокументы
Majo1028(GeaJuzafova)


палітычная геаграфія


малюнкі вёскі юзафОва


Ягор Маёрчык, Юзафова, Шаркоўскі раён Віцебшчыны


Эфір 28 кастрычніка


Два колы інваліднай каляскі –– ёсьць адзіным сродкам перасоўваньня пенсіянэркі Ванды Лагун.


(Лагун: ) “Я толькі 5 клясаў скончыла. А пасьля захварэла і стала інвалідкай. Узрост пад 50 год пачаў надбліжацца і ў нагах аб’явіўся рэзкі боль. Я зусім хадзіць перастала”.


(Карэспандэнт: ) “А на вуліцу вы неяк выязджаеце?”


(Лагун: ) “Не, нікуды”.


(Карэспандэнт: ) “І даўно ўжо на вуліцы не былі?”


(Лагун: ) “Вось год сяджу ў чатырох сьценах”.


Спадарыня Лагун – мастачка. Пра такіх кажуць талент прарэзаўся нечакана. Схуднелая кабеціна бярэ ў адзіную здаровую руку пэнзаль і выводзіць звачайныя беларускія краявіды ды казачныя замкі. Ейныя творы ёсьць у прыватных зборах, і калекцыях розных дамоў творчасьці.


(Лагун: ) “Закрыю паўвекі і ўяўляю, дзе я знаходжуся. Маляваць трэба так, каб ладна выглядала – вось тады атрыліваецца карціна”.


(Карэспандэнт: ) “А калі маляваць вёску?”


(Лагун: ) “Трэба глядзець на яе. З уяўленьня можна паспрабаваць, але будзе не зусім дасканала”.


(Карэспандэнт: ) “Давайце я вам буду прапаноўваць тэму. Вы заплюшчыце на імгненьне вочы, уявіце і пасьла раскажыце, як вы гэта бдзеце маляваць”.


Ванда Лагун пагаджаецца. Яна ўтульней уладкоўваецца ў крэсьле, заплюшчвае вочы і ўважліва слухае тэму для малюнку.


(Карэспандэнт: ) “Калі я вас папрашу намаляваць карціну на тэму – у Германавічах зачынілі шпіталь. Як гэта можна ўявіць? Што гэта можа быць за карціна?”


(Лагун: ) “Людзі у калідоры альбо ў палаце сядзяць і размаўляюць з сумным выглядам. Альбо старыя у цёплую пару выйшлі і стаяць ля будынка – і гэта можна намаляваць. Што дадаць? Зусім пусты шпіталь!”


Раней шпіталь знаходзіўся ў Германавічах – гэта цэнтар сельсавету, да якога адносіцца ЮзафОва. Але не так даўно бОльніцу зьліквідавалі.


Сёньня ў вяскоўцаў ёсьць альтэрнатыва: альбо ехаць да дактароў у мястэчка Лужкі, альбо адразу ськіравацца ў райцэнтар ШаркОўшчыну, альбо заставацца ў хаце і лячыцца самім.


Састарэлая Юзэфа Хрол – суседка Ванды Лагун. Дзеці разьехаліся, і яны засталіся ўдвох зь дзедам. Сужанец глухі, да і баба Юзя не зусім здаровая.


(Хрол: ) “Мы– пэсіянэры, старасьць цісьне”.


(Карэспандэнт: ) “А колькі вам год?”


(Хрол: ) “Семядзесят сем?”


(Карэспандэнт: ) “І моцна цісьне?”


(Хрол: ) “Моцна цісьне! У мяне была закупорка венаў. Я прама тут памірала. З паловы лета хадзіць не магла. І мне дзяўчаты выклікалі хуткую. Гэта як раз сыбота была. Прывезьлі мяне, а лекар кажа: “Чаго вы прыехалі ў выходныя. Вы – людзі. А мы – не?” Такі ўрач, Качан. Ён мяне і не паклаў і ськіраваў да хаты”.


(Карэспандэнт: ) “Мэдычная забясьпячэньне і дапамога, што зь сябе ўяўляе?”


(Хрол: ) “Нічога добрага! Шпіталя ў нас ўжо няма. Ужо трэба ехаць у Лужкі”.


(Карэспандэнт: ) “А Лужкі далёка?”


(Хрол: ) “Ад Германавічаў 12 кілямэтраў. А ад нас да Германавічаў – 3 кілямэтры”.


(Карэспандэнт: ) “Ці ўздымавлі гэтую праблему, каб шпіталь пакінулі?”


(Хрол: ) “Неяк там казалі, але аніякае ўвагі! Што тут народ зробіць?!”


(Карэспандэнт: ) “Калі я вас папрашу намаляваць карціну пра калгаснае жыцьцё”.


(Лагун: ) “Людзі на полі робяць. Ідзе жніво. Школьнікі і студэнты прыехалі на дапамогу. Ім усім весела. У вечаровую пару студэнты забаўляюцаа: і іграюць і сьпяваюць і танцы спраўляюць”.


Некалі ў ШаркОўскім раёне Віцебшчыны быў калгас “Зорка”. Але нядаўна яго пераўтварылі ў СПК “Ельня”. Перайначылі, паводле дзяржаўнай праграмы, а новы назоў далі ў гонар буйнога балота, што знаходзіцца непадалёк.


Спадар Іосіф працуе на фэрме.


(Карэспандэнт: ) “А заробкі як?”

(Іосіф: ) “Дзесьці пад 200 тысячаў выходзіць. Але ня ўсе столькі атрымліваюць. Гэта гледзячы ад таго, якую працу выконваеш. Заробак больш меньш стабільны.”.


(Карэспандэнт: ) “А даўно вы сталі СПК?”


(Іосіф: ) “Год таму. Толькі што назоў зьмяніўся. А як калгас быў, так ён і застаўся. Была калектыўная гаспадарка. Там была і мая доля, а ў СПК доляў няма і ніхто нічога табе не дасьць”.


(Карэспандэнт: ) “Летась былі выбары ў мясцовыя саветы, у Юзафове выбіралі дэпутата. Неяк ягоная дзейнасьць бачная?”


(Іосіф: ) “А што той дэпутат дапаможа? За нас калгас клапоціцца. Дбаюць пра тое, каб мы падаткі ў час плацілі. Вось пра, што яны клапоцяцца”.


(Карэспандэнт: ) “Калі я вас папрашу намаляваць карціну… што-небудзь, зьвязанае зь п’янствам”.


(Лагун: ) “О-о-ой! З п’янствам, натуральна, ёсьць што намаляываць. Можа атрымацца жудасная каціна! П’яінца б’е жонку і дзеці плачуць. Гэта вялікае няшчасьце для сям’і”.


Каб паказаць, што такое п’янства для ЮзафОва, прывяду толькі два прыклада.


Першы: У самы сэзон на мехдвары калектыўнай гаспадаркі багата машынаў і трактароў. Тут жа можна сустрэць і кіроўцаў. Яны не працуюць, бо міліцыя паадбірала правы за тое, што нецьвярозымі сядалі за руль.


Другі: На тутэйшых могілках поўна сьвежых пахаваньняў. Амаль усім новым нябожчыкам і сарака не было. Прычына сьмерці – атручваньнье тэхнічным сьпіртам.


Альфрэдзе Рагавой 75 год. Сама яна ня п’е, але гэта не значыць, што спадарыня не пакутвае ад алкаголю – на дно бутэлькі любіць зазірнуць нявестка.


(Рагавая: ) “Мой ты чалавечак, дарагі, п’юць без канца. Сьпіру хапае, вось яны набіраюць яго і п’юць. Стограмовік неразбаўленага – 1 тысяча рёблёў”.


(Карэспандэнт: ) “Адкуль жа ў вас столькі сьпіру?”


(Рагавая: ) “Навозяць яго. І гэтыя, якія ім гандлююць… ведаеце, што хочаш ім нясі. Прынімаюць усё: нясі сала, нясі кілбасу, музыку любую – што ёсьць, за тое сьпірт і дадуць”.


(Карэспандэнт: ) “І шмат людзей, якія п’юць?”


(Рагавая: ) “Амаль усе”.


(Карэспандэнт: ) “А працаваць хто будзе, калі яна п’юць?”


(Рагавая: ) “А яны працуюць і п’юць. Адзін нап’ейцца, таду іншы працуе”.


(Карэспандэнт: ) “А што, кіраўнік гаспадаркі ня можа паўплываць на людзей, каб яна ня пілі?”


(Рагавая: ) “І з працы ён іх звальняў. І што ён толькі не рабіў! А ім хочацца піць і ўсё тут!”


(Карэспандэнт: ) “Нават калі ў вас пэнсія 120 тысячаў, вы кажаце, што на жыцьцё не хапае і толькі козачку трымаеце. А як жа тыя людзі, якія працуюць у гаспадарцы і атрымліваюць 200 тысячаў. Але ў іх ёсьць нейкая сям’я. Адкуль жа яны бяруць грошы?”


(Рагавая: ) “Мілы мой, адкуль яны грошы бяруць?Алюмінь здаюць: дзе які дрот, дзе які кацялок, куфаль, жбанок”.


(Карэспандэнт: ) “А ў міліцыю зьвярталіся, каб прыпыніць гандаль сьпіртам?”


(Рагавая: ) “Да нас з “раёну” прыехалі мы ім сталі скардзіцца. А яны нам адказалі: “Сабярыцеся, бабкі, колькі вас ёсьць і напішыце заяву, усе рапішыцеся і нясіце ў суд. Дык я са сваёй старасьцю пайду ў суд судзіцца?! Вы ж начальства! Вы спыніце гэты сьпірт, каб яго не было! А то старыя пойдуць, а тады ім галаву здымуць, што мы пра гэта загаварылі. Вось, што нас параіў наш раён! Гэта справядліва?!”


Вандзе Лагун грэх наракаць на неўвагу з бокуль мясцовых уладаў. Да яе прыставілі сацыяльнага работніка, падарылі інвалідную каляску і час ад часу даюць грашовую дапамогу. Маляваць ўяўную карціну пра мясцовую ўладу ёй ня надта карціць.


(Лагун: ) “Старшыня сельсавету – Крысьціна Станіславаўна Ясюкевіч – залатая жанчына, гэта кавалак золата. Яна мне так спадабалася, што я для яе верш напісала: О, Крысьціна! Вы чароўны як дзяўчына!// Станам, ростам так прыгожы –// Пазірае ў сьлед вам кожны. // І прычоска так ідзе – // Позірк хтось не адвядзе. // Вочы карыя такія – // Як ніякія другія! // У сэрца прама зазіраюць, // А магчыма, разьбіваюць. // Мягкі голас ваш харошы // Ні з чыім зраўняць няможна! // О, паэмы вам пісаць // Ды ўсе рукі цалаваць. // А на іх будзеце глядзець // Штосьці, значыць разумець”.


Стараста вёскі сама знайшла мяне ў адной з хатаў. І першае, што запыталася, ці не зьбіраюся я каго-небудзь абрабаваць? Я запярэчыў. І ў сваю чаргу пацікавіўся, як завуць прадстаўніцу ўлады. На што адказу так не пачуў.


(Спадарыня: ) “Я стараста гэтай вёскі. Мяне тут завуць мэр. Мяне ўзімку зноў выбралі на 5 гадоў. Я жартую, што выганяць нас будуць разам з Лукашэнкам. У кароўніку быў сход скотнікаў. А пасьля сабралі ўсіх пэнсіэнэраў у краме. Я ў краму са старымі сабралася. І мне там памедамілі, што мяне выбралі на другі тэрмін. “Навошта вы мяне выбралі?” “Нам Трэба было выбраць”.


(Карэспандэнт: ) “Такая маленькая дэталь: я яны ў вас запыталіся, ці хочаце вы?”


(Спадарыня: ) “Ніхто нічога не пытаўся. Выбралі і ўсё тут. А каго тут яшчэ выбіраць? Я ўжо старая і дуркаватая, а яшчэ ёсьць дурнейшыя за мяне. Ну, каго тут выбіраць?”


(Карэспандэнт: ) “У людзей улада аўтарытэтам карыстаецца? Да вас зьвяртаюцца?”


(Спадарыня: ) “Натуральна. Калі трэба пабрахацца, прыходзяць да мяне. А што, я рады дам? Хто мяне слухаць будзе? Нашто гэтую ерунду выдумляць: выбіраць гэтых старастаў? Навошта гэта? Гэта ўсё толькі на паперы і існуе”.

(Карэспандэнт: ) “Як людзі ў Юзафове жыцць?”


(Спадарыня: ) “А што гэта за жыцьцё? Не жывем, а гніём. У мяне пэнсія –143 тысячаў. Мне, можа б, і хапіла, але са мной жывуць тыя, кату не хапае – сын-трактарыст і нявестка з малым. Вось і ўсё – канцы!”


(Карэспандэнт: ) “На што не хапае грошай!”


(Спадарыня: ) “На усё. Трэба апрануцца і абуцца, трэба паесьці і малому нешта набыць. А з нашай вопраткай у горад не выйдзеш. А тым больш ў Менск!”


(Карэспандэнт: ) “Чаму? Я гляджу, што на вас прыгожы швэдар…”


(Спадарыня: ) “О-о-о-ой!”


(Карэспандэнт: ) “Калі папрасіць намаляваць карціну пра тое, што то бацькі дзецям дапамагаюць, то дзеці бацькам. Што гэта была б за карціна?”


(Лагун: ) “Раніцой аўтобусам прыехлі сын з жонкай і дзеці ішныя. Ідуць да бацькоўскага дому. А бацькі рады. Сустракаюць іх каля весьнічак. Гаспадыня стаіць ля газавай пліты і нешта гатуе, памешвае палонікам. Унукі каля яе верцяцца, як звычайна. Сужанец сядзіць непадалёк і таксама чакае, калі будзе гатовая страва. А пасьля дзяцей праважаюць, наклаўшы ім усяго, што маюць, наладаваўшы розных пакункаў. Вось і атрымаецца карціна”.


Ірына Мятла мае сына і дочку. Але яны жывуць не ў ЮзафОве. Нашчадкі спрабуюць займацца фэрмерствам і дробным гандлярскім бізнэсам ў адным з суседніх населішчаў. Пра тое, які ідуць справы дзяцей баба Ірына і ейны сужаней дзед Аляксандар мяркуюць паводле таго, што сын з дачкой часам пазычаюць у іх грошы. Натуральна, што з роднай хаты ні першы, ні другая не зьязджаюць з пустымі рукамі. У торбах будзе традыцыйны набор зь мяса, сала і гародніны.


Часам гасьцяваньня не абыходзіцца і без стала.


(Мятла: ) “Я вам распавяду, што самае смачнае рыхтую. Вараную каўбасу дробна наразаю. Пасьля цыбулі, варанае яйка, бульбу дру на цёрку – і ўсё гэта перамазваю маянэзам. І затым ставіш у духоўку. Гэта запекаецца і атрымліваецца ўкусьняціна. Завецца гэта запеканкай”.


Параўноўваючы жыцьцё вёскі ЮзафОва з уяўнымі малюнкамі Ванды Лагун, прыходзіш да высновы, што фантазіі мастачкі мала чым розьняцца ад рэчаіснасьці, якую яна ня бачыла апошнія 8 год. Адзіная нестыкоўка – гэта вобраз мясцовых уладаў. Але ў стаўленьнні да іх кожны зыходзіць зь персанальных сімпатыяў і антыпатыяў.

Дадаць дакумент у свой блог ці на сайт

Падобныя:

Ягор Маёрчык, Юзафова, Шаркоўскі раён Віцебшчыны iconЯгор Маёрчык, Янукі, Докшыцкі раён Віцебшчыны
Але цывілізацыя сканчваецца пасьля указальніка. Далей ідзе звычайная неасфальтаваная дарога. На праезнай часцы тут насыпаны пясок....

Ягор Маёрчык, Юзафова, Шаркоўскі раён Віцебшчыны iconЯгор Маёрчык, Харава, Пружанскі раён Берасьцейшчыны
...

Ягор Маёрчык, Юзафова, Шаркоўскі раён Віцебшчыны iconЯгор Маёрчык, Харава, Пружанскі раён Берасьцейшчыны
...

Ягор Маёрчык, Юзафова, Шаркоўскі раён Віцебшчыны iconЯгор Маёрчык, Застаўе (Драгічынскі раён, Берасьцейскай вобласьці)
А ў Застаўі травінкі лішняй на вуліцы ня знойдзеш – усё акуратна пажатае серпамі. Зялёнае тут у вялікім дэфітыце

Ягор Маёрчык, Юзафова, Шаркоўскі раён Віцебшчыны iconЯгор Маёрчык, Стаўбун, Веткаўскі раён Гомельшчыны
Дажынак у Стаўбуне сёлета не было. Упершыню за 300 гадоў існаваньня вёскі. Распытваю жыхарку паселішча Ніну Марозаву

Ягор Маёрчык, Юзафова, Шаркоўскі раён Віцебшчыны iconЯгор Маёрчык, Лявонавічы, Ганцавіцкі раён
Я на малой радізме беларускага пісьменьніка Сяргея Новік-Пяюна, у вёсцы Лявонавічы, Нясвіскага раёну Меншчыны

Ягор Маёрчык, Юзафова, Шаркоўскі раён Віцебшчыны iconЯгор Маёрчык, Лявонавічы, Ганцавіцкі раён, Берасьцейшчына
Я на малой радізме беларускага пісьменьніка Сяргея Новіка-пяюна, у вёсцы Лявонавічы, Нясвіскага раёну Меншчыны

Ягор Маёрчык, Юзафова, Шаркоўскі раён Віцебшчыны iconЯгор Маёрчык, Ганцавіцкі раён Берасьцейшчыны
...

Ягор Маёрчык, Юзафова, Шаркоўскі раён Віцебшчыны iconЯгор Маёрчык, Ганцавіцкі раён Берасьцейшчыны
...

Ягор Маёрчык, Юзафова, Шаркоўскі раён Віцебшчыны iconУвага ўэб-майстру! Фотаздымкі да праграмы знаходзяцца на
Эфір 1 траўняПадарожжы СвабодыБеліцаЯгор Маёрчык, Беліца, Сеньненскі раён, Віцебшчынау сеньненскім раёне Віцебшчыны па суседзтву...

Размесціце кнопку на сваім сайце:
be.convdocs.org


База данных защищена авторским правом ©be.convdocs.org 2012
звярнуцца да адміністрацыі
be.convdocs.org
Галоўная старонка