Палітычная геаграфія адзін вечар у вёсцы новы пагост




НазваПалітычная геаграфія адзін вечар у вёсцы новы пагост
Дата канвертавання28.11.2012
Памер70.71 Kb.
ТыпДокументы
majo0624(GeaNovyPahost)

палітычная геаграфія

адзін вечар у вёсцы новы пагост


Эфір 24 чэрвеня


Ягор Маёрчык, Новы Пагост /Мёрскі раён, Віцебшчыны/


У вёсцы Новы Пагост я зьявіўся надвячоркам. Сутоньне: толькі вагні ў вонках хатаў і рэдкія мінакі на вуліцах. Незважаючы на цемрадзь, нейкі пэнсіянэр корпаўсся ў начыньні трактара. Выгляд у яго быў адпаведны: замызганыя порткі й куфайка, рукі, па локаць ў мазуце.


Усё гэта падалося мне вельмі калярытным, калі я ўведаў хто гэты спадар. Аказалася, што перада мною стаіць Іван Багданаў – старшыня сельскага савету. Прызнаюся, што ня кожнага разу выпадае пабачыць дзяржаўную асобу ў такім неафіцыйным выглядзе. Я ўзгадаў пра трактар і спадар Багданаў патлумачыў:


(Багданаў:) “Ну вось. ёсьць нейкі: хоць і няновы, падбіты, але свой трактар”.


(Карэспандэнт: ) “Тэхніка на шмат дапамагае?”


(Багданаў:) “Без яе, як бяз рук. Усё раблю: і на прысядзібнай гаспадарцы, і суседзям, і на тэрыторыі сельскага савету на ёй працую”.


(Карэспандэнт: ) “Пры дамапозе тэхнікі можна зарабляць?”


(Багданаў:) “Не. Зарабляць нельга. Па-першае, падаткавая інспекцыя. А па-другое, трэба час, а яго ніколіне хапае”.


(Карэспандэнт: ) “Чым сельскі савет людзям дапамагае?”


(Багданаў:) “Натуральна, на тое ён і сельскі савет. Хоць матэрыяльна не заўсёды дапаможаш, але параду можна даць. Цяпер вядома якое жыцьцё: калгасы амаль ляжаць, аказаць канкрэтную дапамогу ня здольныя, мэхніка ўся састарэла, транспарту няма, паліва таксама не хапае. Але нейкім чынам перабіваемся”.


(Карэспандэнт: ) “Праблема бесапрацоўя. Ці ёсьць яно?”


(Багданаў:) “Калі шчыра казаць, ёсьць. Але ў сельскай мясцовасьці можна і з гэтым пражыць. Можна браць зямлю, дагаваць худобу й жыць. Гэта калі ўжо нідзе працы ня знойдзеш”.


(Карэспандэнт: ) “Такая праблема як п’янства. Наколькі яна актуальная для Новага Пагосту?”


(Багданаў:) “Як і ўсюль. Вельмі часта выпіваюць тыя людзі, якія бяз працы. Трэба даць людзям работу. Тады чалавек будзе заняты й меней будзе піць”.


Прыкладна ў той самы час, калі я размаўляў з сельсавецкім старшынём, сям’я фэрмэра Віталя Лабкоўскага сядала вячэраць. Гэта колішняга супрацоўніка лясьніцтва й колішняга калгасьніка варта ставіць прыкладам, чаго можа дасягнуць чалавек, калі шмат працуе й разьлічвае толькі на сябе самога. Я адарваў Віталя ад стала й папрасіў распавесьці пра фэрмерскае жыцьцё на 20-ці гектарах зямлі.


(Лабкоўскі: ) “Жыву як і ўсе людзі ў вёсцы. Як і ў краіне, так і ў мяне. Няма грошай і ўсё тут! Думаю які-небудзь дзе-небудзь урваць”.


(Карэспандэнт: ) “Ці спрабавалі ўзяць крэдыт?”


(Лабкоўскі: ) “Даюць. Пад 30 адсоткаў. Вазьмі крэдыт, а нічога не вырасьце. Ніяк не ўгадаеш. Гэта ўсё залежыць ад зямлі й прыроды. Як нешта вырасьце, нікому нічога ня трэба, а як ня ўродзіць, тады давай. Пазалетась усё ва ўсіх згарэла. Усе лёталі й прасілі “Дайце! Дайце!” А тут морква ўрадзіла, і нікому яна не патрэбная. Не было попыту. Я яе худобе й скарміў”.


(Карэспандэнт: ) “Шкадуеце, ці не, што пачалі фэрмерствам займацца?”


(Лабкоўскі: ) “Каб шкадаваў, я бы гэтым не займаўся. Тут ёсьць надзея, што некуды вырулю. Пустая зямля. З нуля пачынаў. А цяпер ужо трактар набыў, набыў машыну для сябе, пачынаю хату будаваць, сад заклаў. Што атрымліваю, паціху інвестую. А можа што-небудзь, калі-небудзь і будзе”.


Тым жа вечарам пэнсянэрка Апалька расчыняла цеста, каб пячы хатні хлеб. Будзе заўтра частаваць сям’ю дачкі, зь якімі жыве пад адным дахам. Бабуля заўважыла, што калі б я завітаў днём пазьней, сам мог бы ацаніць, хлеб. А так застаецца толькі паверыць выказваньням аднавяскоўцаў. Тыя цьвердзяць, што ад прывезеннага дзяржаўнага, гэтае печыва розьніцца смакам, водарам, колерамі й немаленькімі памерамі.


Спадарыня Апалька запэўнівае, што ніякага сакрэту ў старажытным рацэпце няма.Узважваць і адмяраць складнікі зусім не абавязкова. Іх трэба зьмешваць на вока.


(Апалька: ) “Ніякага там рацэпту няма. Раніцаю расчыню: мука й вада. Свая мука. Са свайго жыта. Гэтае жыта папярэдне ў жорнах зьмялю. Вось яно кісьне, стоячы не печы. На заўтара я яго замяшу, дадаючы мукі, цукру, кмену, солі. Цеста ў дзежцы падымецца. Тады яго ў форму расклад. Яно зноў ужо ў формах падымецца. І ў печ яго! Паўтары гадзіны пячэцца. Вось і хлеб атрымліваецца”.


(Карэспандэнт: ) “А дзяржаўны не набываеце?”


(Апалька: ) “Час ад часу набываем. Як свой хлеб пасканчваецца, тады той дзяржаўны ня вельмі любім есьці. Трэба, каб хлеб быў свой”.


(Карэспандэнт: ) “Як у вас атрымліваецца пекчы такі смачны хлеб. Можа б заняліся бізнэсам? Гандлявалі б ім. Людзі б бралі яго ахвотней за дзяржаўны”.


(Апалька: ) “Мне ўжо нічога ня трэба. Бізнэс гэты мне ня трэба! Я ўжо старая”.

(Карэспандэнт: ) “Але на гэтым можна разбагацелі й людзям было б дабро”.

(Апалька: ) “А хто яго тут набываць будзе? Колькі тут таго народу?”

(Карэспандэнт: ) “Пяцьсот чалавек насельніцтва як раз і хопіць”.

(Апалька: ) “На гэтага кажуха ня хопіць атрухі”.


Кожныя аўторак, сераду й чацьвер самотным вечарам Марыя Пугаўка ўключае тэлевізар і перажывае жарсьці, прыгоды ды інтрыгі разам з дзейнымі асобамі якога-небудзь сэрыялу. Не вядома, ці стала б яна гутарыць, калі б пагрукаў у дзьверы на нейкіх паўгадзіны раней. А так чарговая сэрыя ўжо скончылася. І я зьвяртаюся да спадарыні Пугаўкі з прапановаю:


(Карэспандэнт: ) “Можна было б задаць вам некалькі пытаньняў?”


(Пугаўка: ) “Не-не-не!”


(Карэспандэнт: ) “Чаму?”


(Пугаўка: ) “Я старушка і ўжо ня хочу. Я пахвалю, а тады зь мяне ўсе сьмяяцца. Жывем мы сярэдне. Калі я скажу, што мы жывем дрэнна, малая пэнсія, усё дорага… Я вось так скажу, а вы пра гэта паведаміце, а пасьля будуць кпіць: “Во, ўжо Пугаўка нагаварыла! Нахвалілася!” Не, я нічога казаць ня буду!”


(Карэспандэнт: ) “А вы праўду кажыце?”


(Пугаўка: ) “А праўду, можа, казаць і нельга”.


(Карэспандэнт: ) “Чаму?”


(Пугаўка: ) “На заўсёды праўду і любяць. І ня ўсе любяць праўду!”


(Карэспандэнт: ) “Але як вы скажыце праўду, нікто вас не абвінаваціць, што вы хваліліся ці скардзіліся”.

(

Пугаўка: ) “Не, выбачайце, але я размаўляць ня буду”.


Хата Марыі Пугаўкі знаходзіцца у некалькіх мэтрах ад касьцёлу.

На ноч гледзячы малады ксёндз Валянцін адмыкаў храм, каб спраўдзіць, ці ўсё ў парадку ў залях. Удзень ён ад’язджаў зь вёскі й толькі што вярнуўся назад. Сьвятар запрасіў мяне ўнутар 400–гадовай бажніцы. Назіраньні нетутэйшага чалавека за жыцьцём Новага Пагосту.


(Валянцін: ) “Вёска й ёсьць вёскаю. Зараз мае такі ўпадак жыцьцёвага інтарэсу. Асабліва гэта тычыцца моладзі. Яна ня ведае дзеі і чаго шукаць. Маладое пакаленьне павінна зарабляцт грошы, аў вёсцы гэта практычна немагчыма. І таму моладзь зараз разгубленная. Бабулі, якія маюць 70-80 гадоў, затрымалі гэтую моц, якую б трэба было ўзяць нам маладым у іх старэйшых. Так адная бабця пасьля сьвятой імшы размаўляла з маладым пакаленьнем, якіх сустрэла на дарозе. Яна ім сказала: “Калі ёсьць час да данцу, павінен быць час для ружанцу”.


Тым вечарам Аванта Сьвідэрская заступала ў другую зьмену. Першую – настаўніцаю ў школе – яна ўжо адпрацавала. А на чарзе – хатнія клопаты. Я засьпеў яе ля пральнай машыны. Гэтае прыстасаваньне савецкіх часоў без аўтаматычных функцыяў – і ўсё трэба рабіць рукамі. Гарачай вады ў Новы Пагосьце ніколі не было, а халодную трэба цягаць са студні.


(Сьвідэрская: ) “І вады не хзапае, і вадаправод у вёсцы патрэбны. Хацела б сваіх дзяцей аддаць у школу мастацтваў. Яны малююць прыгожа і на музычных інструментах іграюць. Але няма такой магчымасьці. Бліжэйшая школа мастацтваў толькі ў Мёрах. У нас няма музычнага кіраўніка. Я не спецыяліст, але вяду музыку ў школе. Што ўмею, тое ім і выкладаю. Сама некалі езьдзіла ў музычную школу. Але сёньня дабрацца дзецям немагчыма. Аўтобусы рэдка ходзяць. Вельмі цяжка”.


Была ўжо сапраўдная ноч, а Тэрэза Шмідт яшчэ сядзела за швейнаю машынкаю. Майстравала паношаную вопратку для мужа й дзяцей. Аднастайная мэханічная праца падштурхнула яе да роздумаў пра дробнае надзённае і пра глябальнае жыцьцёвае.


(Шмідт: ) “Як і ў большай колькасьць насельніцтыва тут, на вёсцы, наш матэрыяльны бок ня вельмі станоўчы. Заробку не хапае. Хапае толькі на самыя неабходныя рэчы. І каб прыдбаць нешта большае, трэба пакруціцца. А круцяцца па-рознаму. Хтосьці з гаспадаркі некую лішнюю капейчыну мае, хтосьці выязджае на заробкі ў Расею й Польшу. Але тых, якія круцяцца застаецца ўсё меней і меней. Можна сказаць, што многім такое кручэньне надакучыла. І людзі па-просту апускаюцца. Напэўна, набівае той факт, што, калі лічыць ад Перабудовы, прайшоў пэўны кавалак часу. Ужо палова жыцьця прайшла. І дабівае тое, што за такі даволі працяглы час ня бачна перспектывы наперадзе, што жыцьцё палепшае, што зможаш годна жыць, зможаш марыць ня толькі пра хлеб надзённы, але й яшчэ пра штосьці. Бо жывеш тут на вёсцы, але хацелася б выехаць у той самы тэатр і паклапаціцца пра свой духоўны стан”.


(Карэспандэнт: ) “А што вам перашкаджае выехаць у тэатр?”


(Шмідт: ) “Матэрыяльны бок гэтай справы”.


Вёска Новы Пагост засынала, каб прачнуцца назаўтра з тымі самымі праблемамі: занядбаная гаспадарка, нявыгадныя фэрмерскія крэдыты, малыя пэнсіі, высокія кошты, адсутнасьць вадаправоду, аддаленая школа мастацтваў і 20 год, пражытыя без акрэсьленай перспектывы.

Дадаць дакумент у свой блог ці на сайт

Падобныя:

Палітычная геаграфія адзін вечар у вёсцы новы пагост iconПалітычная геаграфія адзін вечар вёсцы новы пагост
У вёсцы Новы Пагост я зьявіўся надвячоркам. Сутоньне: толькі вагні ў вонках хатаў І рэдкія мінакі на вуліцы

Палітычная геаграфія адзін вечар у вёсцы новы пагост iconПалітычная геаграфіякалядная ноч у вёсцы пагост
Пагост. Я далучаюся да ІХ. Хоць калядаваньне й мусіць адбывацца цёмным вечарам, але выпраўлянемся мы на шмат раней, калі сонца яшчэ...

Палітычная геаграфія адзін вечар у вёсцы новы пагост iconПалітычная геаграфіякалядная ноч у вёсцы пагост
Любая калядная песьня абавязкова сканчваецца пажаданьнем на ўвесь новы год. Вось нашая перашая здабыча кавалак сала. Рухаемся далей....

Палітычная геаграфія адзін вечар у вёсцы новы пагост iconПалітычная геаграфія новадзевяткавічы вачамі 17-ці гадовага алега шэлестава
Прызнаюся, што яшчэ ніколі не пачынаў праграму “Палітычная геаграфія” стоячы на тэрыторыі буйнога сьвінагадоўчага комплексу

Палітычная геаграфія адзін вечар у вёсцы новы пагост iconПалітычная геаграфія новадзевяткавічы вачамі 17-ці гадовага алега шэлестава
Прызнаюся, што яшчэ ніколі не пачынаў праграму “Палітычная геаграфія” стоячы на тэрыторыі буйнога сьвінагадоўчага комплексу

Палітычная геаграфія адзін вечар у вёсцы новы пагост iconПалітычная геаграфія куклічы
Калі ў вёсцы жанчыны колькасна пераважаюць над мужчынамі – гэта ня дзіва. Інакш у Корнадзі. Тут мужыкоў, ды й яшчэ халастых, нашмат...

Палітычная геаграфія адзін вечар у вёсцы новы пагост iconПалітычная геаграфія куклічы
Калі ў вёсцы жанчыны колькасна пераважаюць над мужчынамі – гэта ня дзіва. Што іншае ў Корнадзі. Тут мужыкоў, ды й яшчэ халастых,...

Палітычная геаграфія адзін вечар у вёсцы новы пагост iconПалітычная геаграфія
Прапаную вашае ўвазе экскурсію па вёсцы Камуна. Гэтае штучна ўтворанае паселішча знаходзіццца на поўдні Любаньскага раёну Меншчыны....

Палітычная геаграфія адзін вечар у вёсцы новы пагост iconПалітычная геаграфія
Прапаную вашае ўвазе экскурсію па вёсцы Камуна. Гэтае штучна ўтворанае паселішча знаходзіццца на поўдні Любаньскага раёну Меншчыны....

Палітычная геаграфія адзін вечар у вёсцы новы пагост iconПалітычная геаграфія дзьве экскурсіі па Камуне
Прапаную вашае ўвазе экскурсію па вёсцы Камуна. Гэтае штучна ўтворанае паселішча знаходзіццца на поўдні Любаньскага раёну Меншчыны....

Размесціце кнопку на сваім сайце:
be.convdocs.org


База данных защищена авторским правом ©be.convdocs.org 2012
звярнуцца да адміністрацыі
be.convdocs.org
Галоўная старонка