Філітовіч Васіль Паўлавіч




НазваФілітовіч Васіль Паўлавіч
Дата канвертавання28.11.2012
Памер23.37 Kb.
ТыпДокументы
Філітовіч Васіль Паўлавіч

Філітовіч Васіль Паўлавіч нарадзіўся 21 мая 1937 года ў вёсцы Дзешкавічы Зэльвенскага раёна Гродзенскай вобласцті. У сям’і было трое дзяцей. У 1944 годзе пайшоў у першы клас Дзешкавіцкай сямігадовай школы, там вучыўся да 1951 года. Пасля заканчэння школы ў 1951 годзе паступіў ў Ваўкавыскае педагагічнае вучылішча, якое закончыў у 1954 годзе. Атрымаў спецыяльнасць настаўніка пачатковых класаў і быў накіраваны на работу у Бярдовіцкую пачатковую школу Слонімскага раёна. У чэрвені 1954 года быў прызваны ў Савецкую Армію. Служыў на флоце ў Латвіі (горад Ліепая) да 1958 года, пасля службы вярнуўся на радзіму. Два гады працаваў у пачатковай школе вёскі Шавулічы Ваўкавыскага раёна. У 1960 годзе быў пераведзены на працу ў Козловіцкую сямігадовую школу Зэльвенскага раёна.

У 1958 годзе паступіў на геаграфічны факультэт БДУ (завочна).

1 верасня 1966 года быў назначаны завучам Казловіцкай базавай школы.

24 верасня 1967 года быў назначаны часова выконваючым абавязкі дырэктара Казловіцкай школы.

16 снежня 1968 года назначаны дырэктарам Казловіцкай сямігадовай школы. На гэтай пасадзе працаваў да 1999 года.

1 ліпеня 1999 года (пасля выхаду на пенсію) пераведзены настаўнікам геаграфіі Елкаўскай сярэдняй школы.

9 верасня 1991 года Філітовічу Васілю Паўлавічу прысвоена кваліфікацыя настаўніка вышэйшай катэгорыі.

20 жніўня 2002 года звольнены ў сувязі з заканчэннем працоўнага дагавора і выхадам на пенсію.

Зараз на заслужаным адпачынку.


УЗНАГАРОДЫ:

10.06.1971 г. – падзяка за добрую падрыхтоўку школьнага санпаста да раённых спаборніцтваў.

30.05.1974 г. – падзяка за ўдзел у правядзенні перапісу насельніцтва.

30.12.1968 г. – ганаровая грамата за актыўны ўдзел у навучанні і выхаванні вучняў.

06.04.1970 г. – юбілейны медаль “За доблестный труд”.

17.02.1976 г. значок “Выдатнік народнай асветы”.

16.10.1978 г. падзяка за выніковую працу па рэалізацыі працоўных спраў школьнікаў.

01.11.1979 г. падзяка за змястоўную падрыхтоўку даклада на семінар загадчыкаў.

23.03.1980 г. падзяка за развіццё дзіцячай мастацкай самадзейнасці.

03.12.1980 г. падзяка за стварэнне ўмоў для работы па фізічнай культуры.

19.01.1982 г. падзяка за планамерную падрыхтоўку класных кіраўнікоў да работы секцыі.

13.04.1982 г. падзяка за мэтанакіраваную сістэматычную работу, накіраваную на развіццё мастацкай самадзейнасці.

14.01.1983 г. падзяка за выніковую працу і ўдзел у студзеньскіх секцыях.

04.10.1996 г. каштоўная прэмія ў памеры 200 руб. за дасягнутыя поспехі ў навучанні і выхаванні вучняў і шматгадовую працу.

19.05.1997 г. ганаровая грамата райвыканкама за шматгадовую працу і дасягнутыя поспехі ў навучанні і выхаванні падлеткаў.

20.05.1997 г. ганаровая грамата Гродзенскага аблвыканкама.


Аўтары: Дзянішчык Вікторыя Паўлаўна , Баброўскі Сяргей Мікалаевіч


Дадаць дакумент у свой блог ці на сайт

Падобныя:

Філітовіч Васіль Паўлавіч iconФілітовіч Алена Гаўрылаўна
Філітовіч Алена Гаўрылаўна нарадзілася ў 1936 годзе ў в. Манчыцы Свіслацкага раёна Гродзенскай вобласці

Філітовіч Васіль Паўлавіч iconВасіль Сілівэрст, ліквідатар
Ліквідатар-чарнобылец Васіль Сіліверст з Калінкавічаў прыехаў 27 жніўня ў Гомель у Рэспубліканскі навукова-практычны цэнтар радыяцыйнай...

Філітовіч Васіль Паўлавіч iconУ менску прайшла прэзэнтацыя фільма "Васіль Быкаў. Вяртаньне" Да 4 гадавіны з дня сьмерці народнага пісьменьніка, у менскай штаб-кватэры бнф адбыўся першы ў
Віктара Корзуна “Васіль Быкаў. Вяртаньне”. Гэты дакумэнтальны фільм быў зьняты ў 2003—2004 гадах І ўжо быў ацэнены за мяжой. Але...

Філітовіч Васіль Паўлавіч iconКніга Ілья Паўлавіч
У школу хадзіў пешшу І ў 1937 годзе скончыў сямігодку. Пасля гэтага ён паступіў у гімназію г. Ваўкавыска І паспяхова яе скончыў....

Філітовіч Васіль Паўлавіч iconПрыкметныя постаці Гаўрук Юрый Паўлавіч
Магілёўскага педінстытута ( 1930-35 гг.). У 1935 годзе рэпрэсаваны І высланы з Беларусі – адбываў ссылку ў Карэліі, Усходняй Сібіры,...

Філітовіч Васіль Паўлавіч iconІ, матуля дарагая мая: Ніл Гілевіч. "Маці" (або Васіль Зуёнак "Я са шляхоў далёкіх")
Маці, матуля дарагая мая: Ніл Гілевіч. “Маці” (або Васіль Зуёнак “Я са шляхоў далёкіх”)

Філітовіч Васіль Паўлавіч iconВасіль Сілівэрст, ліквідатар, сябра агп
Пасьля заканчэньня вну вярнуўся ў Ельск, настаўнічаў. У 1985годзе пераехаў у Калінкавічы, працаваў у сельгастэхнікуме

Філітовіч Васіль Паўлавіч iconТак І тады было…
У піяніста не страляйце, сыграў, як мог; з нямецкай дада-мовы на паляшуцка-ліцвінскую дуду аранжыраваў Васіль Сёмуха

Філітовіч Васіль Паўлавіч iconЯ нарадзіўся 10 кастрычніка 1957 г у Давыд-Гарадку, што на Гарыні. Мой бацька Васіль займаўся цяслярствам, маці Люба агародніцтвам; сёння яны на пенсіі
Я нарадзіўся 10 кастрычніка 1957 г у Давыд-Гарадку, што на Гарыні. Мой бацька Васіль займаўся цяслярствам, маці Люба – агародніцтвам;...

Філітовіч Васіль Паўлавіч iconЯзэп пушча
Плашчынскі Іосіф Паўлавіч; інш псеўд. Л. Кудзер, Я. Кудзер, Язэп Кудзер, Лясун, Лушча, А. Пушча, Я. Пушча, Л. Трыер; 7(20) 1902,...

Размесціце кнопку на сваім сайце:
be.convdocs.org


База данных защищена авторским правом ©be.convdocs.org 2012
звярнуцца да адміністрацыі
be.convdocs.org
Галоўная старонка