Палітычная геаграфія




НазваПалітычная геаграфія
Дата канвертавання28.11.2012
Памер81.01 Kb.
ТыпДокументы

ПАЛІТЫЧНАЯ ГЕАГРАФІЯ


ДЗЬВЕ ЭКСКУРСІІ ПА КАМУНЕ


Шаўнонае спадарства!

Прапаную вашае ўвазе экскурсію па вёсцы Камуна. Гэтае штучна ўтворанае паселішча знаходзіццца на поўдні Любаньскага раёну Меншчыны. Яшчэ стагодьдзе таму тут былі непраходныя балоты. А цяпер – стаіць вёска на 270 двароў.

Нашая экскурсія пачынаецца з наведваньня адзінага ў Беларусі Музэю меліярацыі. Экспазыцыю для нас будзе прадстаўляць дырэктар тутэйшае сярэдняе школы імя Янкі Купалы Анатоль Вялічка.

(Вялічка: ) “Гэтая заля прысьвечаная гісторыі стварэньня Камуны. “Вясной зьявілася іх сем сьвет новы будаваць” /Янка Купала, паэма “Над ракой Арэсаю”/ на чале з Мануілам Натанавічам Модзіным. Ён калі служыў у войску арганізаваў хлапцоў. Яны вырашылі пасьля дэмабілізацыі прыйсьці на сушэньне Мар’інскіх балотаў. Яны й дагэтуль тут карыстаюцца павагаю, бо нават Купала пра іх напісаў. Гэта гімн творчай працы, гімн мясцовасьці – паэма “Над ракою Арэсаю”. Камуна ўзьнікла на месцы колішніх хутароў. Тут было дзесьці 17 хутароў. А ў 29-м годзе калі прыехалі сюды камунары, яны збудавалі гэтую вёску”.

(Карэспандэнт: ) “Я гляджу, што ў вас вельмі багатая калекцыя фотаздымкаў менавіта тых часоў, калі пачыналася меліярацыя. Гэта цэлая фотахраналёгія...”

(Вялічка: ) “Некаторыя фотаздымкі захаваліся ў нашых старажылаў. І шмат прыйшлося паезьдзіць па нашых архівах. Рэчы – землямерная стужка – аддалі меліяратары. Вось драўляны цыркуль. Вось яшчэ рудлёўка захавалася”.

(Карэспандэнт: ) “Адкуль гэтыя экспанаты?”

(Вялічка: ) “Людзі мясцовыя пазносілі”.

А цяпер мы знаходзімся непадалёк ад музэю, на адной з вуліцаў Камуны. У некалькіх мэтрах ад нас стаіць схуднелы дзядок. Хай вас не засмучае ягоны строй, дзе латка на латцы трымаецца. Насамрэч, Аляксандар Васіленка – чалавек ў вёсцы вядомы, бо да пэнсіі ён працаваў паштальёнам.

Для нас жа ён уяўляе цікавасьць, таму што зьяўляецца аднагодкам Камуны. Ён дзеліцца успамінамі зь дзяцінства. Такія сьведчаньні не зафіксаваныя нават у музэі.

(Васіленка: ) “На самым пачатку своеасаблівая камуна была, камунізм. Агульны стол быў. Вось ідуць на працу, робяць, прыходзяць, сьнедаюць, абедаюць, вячэраюць. Лазьня была. Нават сподняе было агульнае. Лічы, што быў тут камунізм. У сталоўцы ніхто не плаціў. А пасьля, праз год, сталі сюды прыязджаць эканамісты. Яны прыйшлі да высновы, што пасьля агульнага стала, ў нас дэбіт з крэдытам не сходзіцца. Ужо кажуць “Таварышы, давайце мы будзем па-асобку харчавацца”.

Зноў запрашаю вас у Музэй меліярацыі. Дамо магчымасьць Анатолю Вялічку працягнуць аповяд.

(Вялічка: ) “Калі Камуна пачалак трошкі дужэць, набіраць моцы, то паўстала пытаньне, як сюды падводзіць грузы. Праз “Чырновы Крыж” зь Нямеччыны яны выпісалі сабе чыгуначку, вузкакалейку. Яна працавала на адлегласьці 14 кілямэтраў”.

(Карэспандэнт: ) “Гэта ўсё захавалася?”

(Вялічка: ) “Фотаздымак застаўся й насып застаўся. Мы там яшчэ такі камень паклалі, дзе напісалі, што ў 32-м годзе тут была чыгунка”.

Як вы зразумелі з адказу Анатоля Вялічкі, чыгункі ў Камуне сёньня няма. Адзіным зьвязкам са зьнешнім сьветам зьяўляюцца рэйсавыя аўтобусы, якія праходзяць праз паселішча колькі разоў на дзень.

Зараз мы пройдзем колькі сотняў мэтраў і апынемся ля хаты Ніны Аксёнчык. Гэтая бабулька ўжо шмат гадоў жыве адна. Летась у яе здарылася вялікае гора – адняліся ногі. Яна перасоўваецца з дапамогаю самаробных кіёчкаў.

(Карэспандэнт: ) “Да Любаня 25 кілямэтраў. Як людзі туды езьдзяць?”

(Аксёнчык: ) “У каго ногі ходзяць, пойдуць на аўтобус, сядуць і паедуць, ды й прыедуць назад. А такой як я трэба наймаць машыну ды праліць 20 тысячаў”.

(Карэспандэнт: ) “Той жа калгас мог бы вам даць машыну?”

(Аксёнчык: ) “О-о-ой! Цяпер гэты старшыня нават ня хоча слухаць і паглядаць на цябе. А я, маё дзіцятка, прарабіла 44 гады ў калгасе. Дык вось і крыўдна! Крыўдна! Я там усю сваю сілу паклала. І ніякай нам літасьці. Пайшлі такія самыя бабкі як я да старшыні папрасіць, каб соткі бліжэй даў. Ён жа нам дзесьці такую зямлю выбраў, што там ніколі нічога не расло. Бабкі сталі яму пра гэта казаць, а ён гаворыць: “будзеце мне надакучваць, я колікі пазабіваю, і будзеце рыдлёўкамі капаць. І зачыніце – кажа – дзьверы з таго боку!”

(Карэспандэнт: ) “А як яго завуць?”

(Аксёнчык: ) “А гром яго ведае! Ён нейкі руды. Ён сядзіць у канторы, заду свайго не выносіць адтуль, а не гэтых людзей ён глядзіць! О-го, то старшыня! Яго трэба мятлою адсюль гнаць!”

У Музэі меліярацыі Анатоль Вялічка падае чарговы этап з гісторыі вёскі.

(Вялічка: ) “Камуна набірала моц. Калі ў першы год яны адваявалі ў батолаў 40 гектараў, то праз 10 гадоў – 1600. Да свае дасягненьні ў 37, 38, 39-м гадох Камуна была адной зь першых у рэспубліцы ўзнагароджана ордэнам Леніна. У 67-м годзе былі скончаныя асноўныя працы па будаўніцтву асушальнай сістэмы ракі Арэсы. Плошча асушэньня 916 кілямэраў”.

(Карэспандэнт: ) “Падыходзім да чарговага стэнду...”

(Вялічка: ) “Гэта дрэнажныя трубы з розных матэрыялаў. Але я вас вярну крышку назад. Калі ў 45-м годзе, калі мы не маглі выпускаць кірамічныя, альбо гліняныя трубы, то мы... на 50-ці гектарах у калгасе ляжыць яшчэ дрэнаж зь бярозы”.

(Карэспандэнт: ) “Ён да гэтуль дзейнічае?”

(Вялічка: ) “Дзейнічае!”

А цяпер мы зойдзем прадстаўніка мясцовай улады. І зробім гэта з двумя мэтамі. Па-першае, старшыні сельсаветаў вельмі крыўдзяцца, калі нехта прыязджае на падуладную ім тэрыторыю й не паведамляе пра свой візіт. А па-другое, Рыгор Лаворчык – у мінулым аграном (а цяпер хто? Гэта ён старшыня?) І пра стан меліяраваных земляў ён ведае болей за астатніх.

(Лаворчык: ) “Усё паціху само затапліваецца. Сёньня нельга праехаць трактарам, бо стаіць вада, сістэмы не працуюць, бабры плацінаў на каналах набудавалі. Глядзяць за ўсім ня так, як раней. Даглядаць-та даглядаюць, але той жа дранаж выходзіць са строю й каналы -- асабліва ўнутры гаспадаркі – не атрымліваюць такога дагляду як раней. Працы такія вядуцца, але іх недастаткова”.

У Музэі меліярацыі мы ўваходзім у апошюю залю. Яна прысьвечанае разьвіцьцю Камуны пасьля Другой Усясьветнай вайны.

(Вялічка: ) “50-80 гады. Гаспадарка дасягнуда найвышэйшых паказьнікаў. Мела свой канапляны завод, свой цагляны завод. Калгас стаў мільянэрам. Гаспрадарка ў тыя часы набыла сваю славу”.

За савецкімі часамі тутэйшы калгас насіў імя Беларускай вайсковай акругі. Да сёньня дажыў назоў, але зьмянілася сама гаспадарка. Цяпер гэта СПК.

Зараз мы знаходзісмя ля цэнтральнага офісу – тут яго называюць кантораю. Праваруч вы можаце заўважыць рэшткі збудаваньняў. Вашыя здагадкі пра тое, што на гэтым месцы адбыўся нейкі выбух, памылковыя. Сховішча развалілася само, без чыёй на тое дапамогі.

Але вунь там, у некалькіх мэтраХ знаходзіцца яшчэ адзін склад. Як вы можаце заўважыць, ягоныя сьцены таксама нахіліліся. Канчаткова разбурыцца ім перашкаджаюць бярвёны, якія падпіраюць збудаваньне.

З чорнай дзіркі ўваходу даносяцца галасы. Рызынкем і зойдзем унутар.

(Першая спадарыня: ) “Кепска жывём. Цяжка жыць. Якія ў нас заробкі? 40 тысячаў заробак. Ці можна пражыць на гэтыя грошы?”

(Карэспандэнт: ) “А як людзі жывуць?”

(Першая спадарыня: ) “А так і жывуць у галечы!”

(Другая стападрыня: ) “Мы працуем на газ. Балён набудзем, а за электрычнасьць ужо няма чым заплаціць. Гэта ўжо не кажучы пра тое, што трэба хлеб”.

(Карэспандэнт: ) “Але вы трымаеце нейкую сваю гаспадарку?”

(Першая спадарыня: ) “Яна –та ёсьць, але й там усе есьці хочуць. Іх трэба накарміць і самому паесьці. Калгасьнікі – гэта самая ніжэйшая аплочваемая катэгорыя. Самыя сапраўдныя нявольнікі. Вось вам нашыя расцэнкі. Норма – трэба разгрузіць 10 тонаў камбікорку, каб атрымаць 890 рублёў”.

(Карэспандэнт: ) “Разгрузіць рукамі?”

(Тры спадарыні хорам: ) “Уручную!”

(Карэспандэнт: ) “А зрабіць гэта за дзень магчыма?”

(Першая спадарыня: ) “Магчыма, але што ты за гэта атрымаеш?”

(Трэцяя спадарыня: ) “Булку хлеба”.

(Карэспандэнт: ) “Добра. Дзякуй вам вялікі за размову! Я ўжо пайду”.

(Трэцяя спадарыня: ) “Вось мы з вамі пагаварылі... І што цяпер? Нам заробку дададуць?” /Усе сьмяюцца./

А тым часам нашая экскурсія ў Музэі меліярацыі завяршаецца. Апошні стэнд распавядае пра савецкія часы. Да нашага экскурсавода – Анатоля Вялічкі – я маю два пытаньні:

(Карэспандэнт: ) “Я гляджу, што апошні стэнд датаваны 80-мі гадамі. Так?”

(Вялічка: ) “Мы папаўняем матэрыялы. Калі мы ўзводзілі гэты будынак мы думалі зь цягам часу яго пашырыць. Але няма куды пашырацца. Не хапае плошчаў. Узьніклі праблемы, бо спатрэбіліся фінансавыя сродкі, а ў арганізацыяў іх незаўжды пахае”.

(Карэспандэнт: ) “Калі вы праводзіце экскурсіі ў адзіным музэі меліярацыі ў Беларусі, ці падаеце вы нейкія адпаведныя фрагмэнты экспазыцыі, што да наступстваў меліярацыі, што да зьмены прыроды?”

(Вялічка: ) “Пэўныя высновы робяцца на прыкладзе тых жа дасягненьняў”.

І напрыканцы нашага падарожжа па Камуне, яшчэ адзін візыт да тутэйшага насельніцтва.

Каб уразумець, якія наступствы прынесла меліярацыя Любаньскаму краю, прапаную завітаць да Кацярыны Міхалені. Сярод сваіх аднавяскоўцаў яна нічым асаблівым не вылучаецца. Звычайны лёс. Жыве ў звычайнай хаце. Трымае гаспадарку. Карацей кажучы, усё як ва усіх.

Вось мы й ля ейнай сядзібы. Бабулька стаіць па іншы бок плоту й трымае ў рукох серп. Але баяцца ня варта.

(Карэспандэнт: ) “Серп у рукох трымаеце. Жаць нешта зьбіраецеся?

(Міхаленя: ) “Жала, бо цяпер загадваюць касіць, каб ля двара было чыста”.

(Карэспандэнт: ) “Як агарод? Як ураджаі?”

(Міхаленя: ) “А калі сухмень, што ён нам дасьць. Калі няма дажджу, трэба паліваць з калодзезя. Жоўтая ў нас вада”.

(Карэспандэнт: ) “А ад чаго яна жоўтая?”

(Міхаленя: ) “А хто яе ведае. Але нічога – п’ямо, ямо, варым на ёй”.

(Карэспандэнт: ) “А што людзі ядзяць? Што ў вас на стале бывае?”

(Міхаленя: ) “Бульба, макароны, боршч”.

(Карэспандэнт: ) “А борш як робіце?”

(Міхаленя: ) “Шчаўё, цыбуля, часнок, ліст. Альбо засмажыш, альбо костку ўкінеш. Варым і ядзім”.

(Карэспандэнт: ) “Смачна атрымліваецца?”

(Міхаленя: ) “Добра зварыш – добра паясі!”

(Карэспандэнт: ) “Такая праблема як п’янства...”

(Міхаленя: ) “Чаму няма? Дзе цяпер п’яных няма? Цяпер чалавек памрэ, яму й на могілкі прынясуць. Наліваюць яму там. А калі не нальеш – ён табе прысьніцца. “Чаму ты мне не даў” У нас тут людзі памерлі, дык адным налілі, а адных абмінавалі. А ён ёй прысьніўся й гаворыць: “Хіба я не такая душа, што тым далі, а мне не?” І як пасьля гэтага не наліць?”

(Карэспандэнт: ) “Дзякуй вам вялікі!”

(Міхаленя: ) “Дай Бог вам здароўя! Каб сто год жылі й гора ня малі!”

(Карэспандэнт: ) “І вам таксама!”

(Міхаленя: ) “І мне таксама! З Богам!”

Жыхары Камуны бачаць у выніках меліярацыі толькі станоўчы бок. Асушэньне балотаў дало жыцьцё іхнае вёсЦЫ, а значыць і ім. Яны й слухаць ня хочуць пра глябальныя зьмены клімату, пра парушэньні прыроднага балянсу вады, пра вясновыя маразы й летнія сухмені па ўусё Беларусі.

Што да адзінага ў каріне Музэю меліярацыі, яму б не пашкодзіла абнаўленьне экспазыцыі. Каб новая вэрсія паказвала б ня толькі перавагі, але й негатыўныя наступствы меліярацыі. Ну, а пакуль такога няма, сучаснае жыцьцё Камуны можна пабачыць і ўразумець толькі на вуліцах самаго паселішча.

Дадаць дакумент у свой блог ці на сайт

Падобныя:

Палітычная геаграфія iconПалітычная геаграфія новадзевяткавічы вачамі 17-ці гадовага алега шэлестава
Прызнаюся, што яшчэ ніколі не пачынаў праграму “Палітычная геаграфія” стоячы на тэрыторыі буйнога сьвінагадоўчага комплексу

Палітычная геаграфія iconПалітычная геаграфія новадзевяткавічы вачамі 17-ці гадовага алега шэлестава
Прызнаюся, што яшчэ ніколі не пачынаў праграму “Палітычная геаграфія” стоячы на тэрыторыі буйнога сьвінагадоўчага комплексу

Палітычная геаграфія iconПалітычная геаграфія корнадзь
Разам з гаспадыняй Раісай Іванаўнай мы сядзім у хаце І грэемся ля вагню. Заўважу, што кватэры знайходзіцца ў хрушчоўцы

Палітычная геаграфія iconПалітычная геаграфія орцы
Выраз “паміж ліхам І горам” ведаюць ўсе. У літаральным сэнсе ён азначае: зьлева дрэнна й зправа нялепш

Палітычная геаграфія iconПалітычная геаграфія орцы
Выраз “паміж ліхам І горам” ведаюць ўсе. У літаральным сэнсе ён азначае: зьлева дрэнна й зправа нялепш

Палітычная геаграфія iconПалітычная геаграфія корнадзь
Разам з гаспадыняй Раісай Іванаўнай мы сядзім у хаце І грэемся ля вагню. Заўважу, што кватэры знайходзіцца ў хрушчоўцы

Палітычная геаграфія iconПалітычная геаграфія застаўе
А ў Застаўі травінкі лішняй на вуліцы ня знойдзеш – усё акуратна пажатае серпамі. Зялёнае тут у вялікім дэфітыце

Палітычная геаграфія iconПалітычная геаграфія чэхі (гарохаў)
Вёска беларуская, бо знаходхзіцца ў Калінкавіцкім раёне Гомельшчыны. Назоў у яе расейскі – Гарохаў

Палітычная геаграфія iconПалітычная геаграфія чэхі (гарохаў)
Вёска беларуская, бо знаходхозіцца ў Калінкавіцкім раёне Гомельшчыны. Назоў у яе расейскі – Гарохаў

Палітычная геаграфія iconПалітычная геаграфія чэхі (гарохаў)
Вёска беларуская, бо знаходхозіцца ў Калінкавіцкім раёне Гомельшчыны. Назоў у яе расейскі – Гарохаў

Размесціце кнопку на сваім сайце:
be.convdocs.org


База данных защищена авторским правом ©be.convdocs.org 2012
звярнуцца да адміністрацыі
be.convdocs.org
Галоўная старонка