Турн І р Знаўцы роднай мовы




НазваТурн І р Знаўцы роднай мовы
Дата канвертавання28.11.2012
Памер63.68 Kb.
ТыпДокументы
Т у р н і р « Знаўцы роднай мовы


Сцэнарый мерапрыемства па беларускай мове у 2 класе.


Мэты: развіваць творчае мысленне, пазнавальны інтарэс, узбагачаць слоўнікавы запас, выхоўваць павагу да Беларусі i беларускай мовы.


ХОД МЕРАПРЫЕМСТВА

Уступную гутарку можна пачаць з пытання: для чаго патрэбна людзям мова? Пасля абагульнення выказванняў вучняў настаўнік прапануе паслухаць паведамленне аднакласніка:


- Мова ўзнікла даўным-даўно, сотні тысяч гадоў таму назад. Першабытныя людзі аб’ядноўваліся ў групы, каб паляваць на звяроў, лавіць рыбу, вырабляць прылады працы, будаваць жыллё. Каб усё гэта рабіць разам, яны павінны былі разумець адзін-аднаго. Так узніклі першыя словы. З цягам часу жыхароў планеты станавілася ўсё больш і больш. Кожны народ прыдумваў свае словы і ствараў сваю мову. Кожны народ ад іншых у першую чаргу адрозніваецца сваёй мовай. У рускага народа – руская мова, у нямецкага – нямецкая, у японцаў – японская, у беларусаў – беларуская. Калі мы забудзем сваю мову, перастанем на ёй размаўляць, перастане існаваць народ. І з карты свету знікне наша Беларусь. Памятайце пра гэта.


Пасля дзецям прапануецца даказаць што яны ведаюць і любяць сваю родную мову і пагуляць у гульню . Педагог дзеліць клас на дзве каманды: "Сонейка" і "Вясёлка".


1 -ы гейм «Далей-далей»

Кожнай камандзе даюцца заданні. Дзеці выконваюць іх вусна. За кожны правільны адказ прысуджаецца 1 бал.


Картка з заданнямі для каман­ды "Сонейка"


  1. Як называецца наша родная мова?

  2. Назавіце другую літару алфавіта.

  3. Назавіце літары беларускай мовы, якія абазначаюць галосныя гукі.

  1. Колькі літар у слове ліпень?

  2. 3 якой літары пішацца сказ?

  1. Назавіце слова з супрацьлеглым значэннем слову гарачы.

  2. Адгадайце загадку: Не куст, а з лiсточкамi, не кашуля, а пашыта

8. Як перанесці слова сон?

9. Падбярыце роднасныя словы да слова лес.

10. Назавіце прыметы яблыка.


Картка з заданнямі для каманды "Вясёлка"


  1. 3 якой літары пішуцца імёны людзей?

  2. Назавіце пятую літару алфавіта.

  3. Колькі галосных гукаў у бела­рускай мове? Назавіце іх.

  4. Колькі літар у слове ідзе?

  5. Назавіце слова з супрацьлеглым значэннем слову высокі.

6. Як яшчэ можна назваць сябра?

7. Адгадайце загадку: Невялiчка, рыжавата, а хвост доўгi i калматы, на дрэве жыве i шышкi грызе

8. Як перанесці слова ехаць?

9. Падбярыце роднасныя словы да слова сад.10. Назавіце прыметы сунічкі.

Настаўнік падводзіць вынікі першага гейма.

2-і гейм «Схованкі»


Знайдзiце i запiшыце словы, якiя схавалiся ў прыведзеных словах.


а) народ г) Эдзiк

б) ножка д) зязюля

в) Пiлiпка е) маскарад.


За кожны правільны адказ ка­манды атрымліваюць 1 бал.


3-і гейм «Конкурс капітанаў»


Заданне каля дошкі выконваюць па аднаму вучню ад каманды.

Калі заданне зроблена правільна, каман­дзе прысуджаецца 5 балаў, а калі ёсць памылка, — 3.


Картка з заданнямі для каман­ды "Сонейка"


1. Падзяліце словы для пераносу: прыбіраць, намалюю, яма.

2. Складзіце са слоў сказы:
Ніна, школы, дамоў, прыйшла, са;
маме, Галя, дапамагае, ферме, на



Картка з заданнямі для каманды "Вясёлка"


1. Падзяліце словы для пераносу: бярозка, спяваю, ішоў.

2. Складзіце са слоў сказы:
плывуць, па, хмаркі, небе;
двары, на, лужыны,
замёрзлі.



У гэты час каманды адгадваюць загадкі . За кожную правільна адгаданую загадку – 1 бал.

Потым падлічваюцца балы кож­най каманды за два геймы.


Музычная пауза


Камандзе « Сонейка» неабходна праспяваць песенькі, у якіх сустракаецца назва расліны, а камандзе « Вясёлка” – назва жывёлы.


3- і гейм


Замест лiчбаў на гэтым цыферблаце стаяць лiтары, а лiчбы змешчаны ўнiзе. Камандам неабходна паспрабаваць разабрацца ў лiчбах, i прачытаць iмёны i прозвiшчы двух народных паэтаў Беларусi.





8.1.10.4 10.2.7.4.6.4.3 8. 10.2.5. 10.11.6.4.12.9.


За правільна выкананае заданне ка­манда атрымлівае 5 балаў


4-ы гейм


Разгадайце рэбусы:


,,

а) ЛО б) АЧ в) м = нь г) РЫБА СЬ д) ША

ГА Р 8 ТА


За кожны правільна адгаданы рэбус ка­манды атрымліваюць 3 балы.

Потым падлічваюцца балы кож­най каманды за чатыры геймы.


5-ы гейм


Закончыце прыказкі:


а) Жыццё пражыць - … г) Век жыві - ..

б) Красавік з вадою, … д) Адна галава добра, а

в) Ваўкоў баяцца - … е) Цішэй едзеш - …


За кожны правільны адказ прысуджаецца 2 балы.


Вынікі турніра


Падлічваюцца балы, падводзяцца вынікі гульні, узнагароджваюцца самыя актыўныя вучні з кожнай каманды.


Л я ш ч у н М . А .

НПК “ Вензавецкі дзіцячы

сад – сярэдняя школа ”

Дадаць дакумент у свой блог ці на сайт

Падобныя:

Турн І р Знаўцы роднай мовы iconКонкурс «Знаўцы роднай мовы»
Навасёл, надзея, наркотыкi, наблытаў, навiна, назапасiць, надрукаваць, надзвычайны

Турн І р Знаўцы роднай мовы iconПраграма тыдня беларускай мовы І літаратурнага чытання ў пачатковых класах Гезгалаўскай гімназіі Мэта
Мэта: павышаць матывацыю да вывучэння мовы, развіваць творчае мысленне, пазнавальны інтарэс, узбагачаць слоўнікавы запас, выхоўваць...

Турн І р Знаўцы роднай мовы icon21 лютага – Міжнародны дзень роднай мовы
Міжнародны дзень роднай мовы. Ён быў абвешчаны unesco 6 гадоў таму. З ініцыятывай увесці такі дзень выступіў Бангладэш. 21 лютага...

Турн І р Знаўцы роднай мовы iconСвята-турнір роднай мовы для трэціх класаў
Нягледзячы на добрую матэрыяльную базу школы І добры ўзровень выкладання ўсіх прадметаў, ва ўяўленні дзяцей беларуская мова заставалася...

Турн І р Знаўцы роднай мовы iconБеларуская мова 2 клас
Мэта: даць уяўленне пра слова як адзінку мовы; узбагачаць лексічны запас; развіваць уменне класіфікаваць І абагульняць; выхоўваць...

Турн І р Знаўцы роднай мовы iconПадрыхтавала І правяла настаўнік беларускай мовы І літаратуры Рагоўская Н. А
...

Турн І р Знаўцы роднай мовы iconГісторыя методыкі выкладання беларускай мовы. Аналіз школьных праграм па беларускай мове
Роля Б. Тарашкевіча, Б. Пачобкі, А. Смоліча, Я. Лёсіка ў развіцці методыкі роднай мовы

Турн І р Знаўцы роднай мовы iconУрок беларускай мовы ў 4 класе
Я вельмі хачу, каб урок атрымаўся цікавым, пазнавальным, каб мы разам паўтарылі І замацавалі тое, што ўжо ведаем І адкрылі новыя...

Турн І р Знаўцы роднай мовы iconАлімпіядныя заданні Па беларускай мове І літаратурнаму чытанню для вучняў 3 класа Вензавецкага дзіцячага сада- сярэдняй школы
Мэта: прывіваць вучням любоў да роднай мовы; выхоўваць дапытлівасць, цікавасць да мовы; папаўняць слоўнікавы запас дзяцей, развіваць...

Турн І р Знаўцы роднай мовы iconЗнаўца мовы Сцэнарыймерапрыемства па беларускаймове Мэты
Бедны той, хто не мае скарбаў вечных — скарбаў душы. Такі скарб, каторы ніхто І ніколі адабраць у нас не здолее, — гэта любоў да...

Размесціце кнопку на сваім сайце:
be.convdocs.org


База данных защищена авторским правом ©be.convdocs.org 2012
звярнуцца да адміністрацыі
be.convdocs.org
Галоўная старонка