Наведнікі парталу tut by камэнтуюць паведамленьне пра тое, што першы віцэ-прэм'ер ураду Расеі Дзьмітрый Мядзьведзеў просіць Улазімера Пуціна ўзначаліць урад




НазваНаведнікі парталу tut by камэнтуюць паведамленьне пра тое, што першы віцэ-прэм'ер ураду Расеі Дзьмітрый Мядзьведзеў просіць Улазімера Пуціна ўзначаліць урад
Дата канвертавання28.11.2012
Памер49.22 Kb.
ТыпДокументы
Padb1211abloga


Прывітаньне!


Наведнікі парталу tut.by камэнтуюць паведамленьне пра тое, што першы віцэ-прэм'ер ураду Расеі Дзьмітрый Мядзьведзеў просіць Улазімера Пуціна ўзначаліць урад Расейскай Фэдэрацыі, якое будзе сфармавана па выбарах новага прэзыдэнта.


ErmIg : “А гэта трэба Пуціну? Бо тады па ідэі трэба будзе адказваць за вынікі работы ўраду».


Хаўер-з-Савёлы: “Усё падрыхтавана да наступнай дзеі. І ўсе падрыхтаваныя, акрамя некаторых упартых таўсталобікаў на месцах, вось іх і будуць ламаць».


*martini*: “Самае вясёлае, што пры такім раскладзе Расея+Беларусь+Прэзыдэнт Мядзьведзеў+Прэм'ер Пуцін Лукашэнку зусім месца не застаецца. Паедзе назад у Шклоў. Або яшчэ лепш - зробяць крайнім і накіруюць у Гаагу».


Боевой хомяк: “Тыя ж яйкі, толькі ў профіль”. pashajob: “Цікава, калі пра гэта даведаўся той, каго нельга называць, якія ў яго былі эмоцыі і колькі дакумэнтаў ён вырашыў прапрацаваць?»


Карыстальнікі Жывога журналу абмяркоўваюць начатак тэставага вяшчаньне тэлеканалу «БелСат». Блогерша filosofinja filosofinja.livejournal.com адзначыла: “БЕЛСАТу, канешне, яшчэ чагосьці не хапае. Напэўна, поўнага этэру, больш прафэсійнай агучкі. Цікава, для фільмаў яны запрашалі прафэсійных актораў ці зноў атрымалася, як ў сп. Франака "зь міру па нітцы"? Зрэшты, я й гэтым задаволена. Нават нейкі гонар адчула... так узрадвалася сэрца маё, што вось ужо пра праблемы нашыя й па тэлеку кажуць і, што істотна, паказваюць!»


Блогер fon-schtirliz ва занатаваў: «Зайздросьце мне! Я сёньня глядзела «БелСат»! Нечым БТ нагадвае, але па-нашаму. Учора былі да прыкладу «Аб'ектыў» (кароткі агляд навін), «Саша і Сірожа» (абрагочашся пра школу), «Рэпарцёр» (ціпа «Панарамы», толькі ня брыдкай), сэрыял нейкі па-беларуску і міні-канцэрт (4-5 кліпаў беларускіх выканаўцаў)».


Ананім адказвае: «Большасьць людзей чакае інтэрнэт-вяшчаньня, таму што спадарожнік — гэта толькі ўвечары пару гадзін, ня болей. А вось калі ў сеціве зьявіцца, тады можна на працы глядзець з добрым настроем. Я жыву ў Кіеве... Наконт інтэрнэту — ня ведаю, як сёньня ў Беларусі, а вось у Кіеве інэт такі, што ого-го, што на працы, што дома. Я дома тэлевізар гляджу ў сеціве».


У суполцы “Неафіцыйны клюб «Дапамога» community.livejournal.com/minsk_help карыстальніца fanatka_st зьмясьціла сьпіс навагодніх падарункаў, якія пажадалі атрымаць пацыенты, што знаходзяцца на лячэньні ў дзіцячым анкалягічным цэнтры ў Бараўлянах. Блогерша toma-lisitskaya, якая каардынуе дапамогу гэтаму цэнтру, ва ўласным дзёньніку toma-lisitskaya.livejournal.com дадаткова нагадвае: “24 сьнежня на навагоднім канцэрце нам спатрэбіцца дапамога "транспартнага цэху". 3-4 мінівэны, якія будзем адносна стрымана эксплюатавацца вечарам 23-га і ў першай палове 24-га. Будзем вельмі ўдзячныя за падтрымку. Яшчэ для канцэрту патрэбныя 4 касьцюмы Дзядоў Марозаў (па аднаму Дзеду на кожнае аддзяленьне, апранем каардынатараў) і Дзед Мароз прафэсійны, які здолее са сцэны павіншаваць дзяцей, пабавіцца зь імі».


Ва ўступе да сёньняшняга выданьня інтэрнэт-газэты “Ежедневник” ej.by са спасылкай на агенцтва БЕЛТА адзначаецца: “Чарадзейная елка вернасьці зьявіцца ў менскім парку імя Горкага. На ёй маладыя менчукі змогуць павязаць стужкі ці пашоўкі з пажаданьнямі. Елка вернасьці — гэта, канешне, пацяшалаўка цікавая. Па аналёгіі зь ёй можна прыдумаць дуб чэснасьці, асіну нязлопамятлівасці, ліпу бескарыслівасьці, карэльскую бярозу прамалінейнасьці. Увогуле, прыдумаць можна шмат чаго. Тым больш што парк — дзіцячы. А дзеці схільныя шчыра верыць у тое, што адбываецца. Толькі чамусьці дарослым ніякія елкі не дапамагаюць. Хоць многія з гадамі робяцца ўсё больш драўлянымі. Зьлівайцеся з прыродай у разумных межах!»


На гэтым “Начная аблога” разьвітваецца з вамі. Тут быў Дзьмітрый Падбярэзскі, яшчэ сустрэнемся...

Дадаць дакумент у свой блог ці на сайт

Падобныя:

Наведнікі парталу tut by камэнтуюць паведамленьне пра тое, што першы віцэ-прэм\3-4 мінівэны, якія будзем адносна стрымана эксплюатаваць вечарам 23-га І ў першай палове 24-га. Будзем вельмі ўдзячныя за падтрымку. Яшчэ для канцэрту патрэбныя 4 касьцюмы Дзядоў Марозаў
Наведнікі парталу tut by камэнтуюць паведамленьне пра тое, што першы віцэ-прэм'ер ураду Расеі Дзьмітрый Мядзьведзеў просіць Улазімера...

Наведнікі парталу tut by камэнтуюць паведамленьне пра тое, што першы віцэ-прэм\Абмяркоўваюць навіну пра тое, што беларускі ўрад вядзе перамовы з Расеяй на атрыманьне крэдыту на адзін мільярд даляраў. Паводле віцэ-прэм’ера Уладзімер
Расеяй на атрыманьне крэдыту на адзін мільярд даляраў. Паводле віцэ-прэм’ера Уладзімер Сямашкі, “крэдыт дазволіць Беларусі зрабіць...

Наведнікі парталу tut by камэнтуюць паведамленьне пра тое, што першы віцэ-прэм\У жж-суполцы "Беларуская палітыка" community livejournal com/by politics наведнікі камэнтуюць навіну пра тое, што пасьля выказваньняў Аляксандра Лукашэнкі
У жж-суполцы “Беларуская палітыка” community livejournal com/by politics наведнікі камэнтуюць навіну пра тое, што пасьля выказваньняў...

Наведнікі парталу tut by камэнтуюць паведамленьне пра тое, што першы віцэ-прэм\На форумах парталу tut by абмяркоўваюць навіну пра тое, што кошт расейскага газу для Беларусі на першы квартал 2008 году будзе складаць 119 даляраў за тысячу
На форумах парталу tut by абмяркоўваюць навіну пра тое, што кошт расейскага газу для Беларусі на першы квартал 2008 году будзе складаць...

Наведнікі парталу tut by камэнтуюць паведамленьне пра тое, што першы віцэ-прэм\На форумах парталу tut by абмяркоўваюць навіну пра тое, што кошт расейскага газу для Беларусі на першы квартал 2008 году будзе складаць 119 даляраў за тысячу
Калі згаворацца на 150 — гэта ўжо добра. Але малаверагодна. Думаю, што мой прагноз куды бліжэйшы да ісьціны, чым у Сямашкі. Хутчэй...

Наведнікі парталу tut by камэнтуюць паведамленьне пра тое, што першы віцэ-прэм\На форумах парталу tut by актыўна абмяркоўваюць навіну дня пра тое, што старшыня Палаты прадстаўнікоў Уладзімер Канаплёў падаў прашэньне аб адстаўцы ў сувязі са
На форумах парталу tut by актыўна абмяркоўваюць навіну дня пра тое, што старшыня Палаты прадстаўнікоў Уладзімер Канаплёў падаў прашэньне...

Наведнікі парталу tut by камэнтуюць паведамленьне пра тое, што першы віцэ-прэм\Наведнікі форумаў парталу tut by актыўна абмяркоўваць публікацыю Лявона Баршчэўскага ў "Нашай Ніве", у якой ён згадаў, што ў новавыдадзеных праграмах па
Наведнікі форумаў парталу tut by актыўна абмяркоўваць публікацыю Лявона Баршчэўскага ў “Нашай Ніве”, у якой ён згадаў, што ў новавыдадзеных...

Наведнікі парталу tut by камэнтуюць паведамленьне пра тое, што першы віцэ-прэм\Начная аблога 20 верасьня
На форумах парталу Tut byкамэнтуюць выказваньні палітоляга Юр’я Шаўцова пра тое, што ў выпадку ўступленьня Ўкраіны ў нато беларусы...

Наведнікі парталу tut by камэнтуюць паведамленьне пра тое, што першы віцэ-прэм\Начная аблога 29 лістапада
На форумах парталу Tut by абмяркоўваюць інфармацыю пра тое, што Аляксандар Лукашэнка запатрабаваў ствараць толькі канкурэнтаздольныя...

Наведнікі парталу tut by камэнтуюць паведамленьне пра тое, што першы віцэ-прэм\= Tut by абмяркоўваюць афіцыйны візыт прэзыдэнта Расеі Ўладзімера Пуціна ў Менск. Камэнтары: "Неўзабаве пачнецца гандаль. Цікава, што будзе галоўным лотам"
Расеі Ўладзімера Пуціна ў Менск. Камэнтары: "Неўзабаве пачнецца гандаль. Цікава, што будзе галоўным лотам"

Размесціце кнопку на сваім сайце:
be.convdocs.org


База данных защищена авторским правом ©be.convdocs.org 2012
звярнуцца да адміністрацыі
be.convdocs.org
Галоўная старонка