З маленства ў "блазноту"




НазваЗ маленства ў "блазноту"
Дата канвертавання28.11.2012
Памер53.73 Kb.
ТыпДокументы
З МАЛЕНСТВА Ў “БЛАЗНОТУ”

(Iнiцыяцыя ў школьнiкi. Вясёлае свята па фальклорных матывах)

Сцэнарый склалi настаўнiца тэатральнага фальклору Алена Яцкоўская i настаўнiца пачатковых класаў Вольга Пухальская

Выканалi вучнi падрыхтоўчага класа а ў 2001 годзе. Пастаноўка Алены Яцкоўскай.


Дзеючыя асобы:

Вядучая (першая настаўнiца)

“ Нячысцiкi”: лесавiк, кiкiмары, русалкi (старэйшыя вучнi)

Магiстр( старэйшы вучань)

Вучнi падрыхтоучага класа


Вядучая. Дзень добры, шаноўныя паночкi i панi! Шчыра запрашаем вас на спатканне з намi. Сёння свята ў нашай хаце, ды не абы якое: свята дзетак нашых – свята выпускное!


Вучнi падрыхтоўчага класа выходзяць на пляцоукў, танцуючы танец “верабейка”.Раптам чуюцца крыкi, свiст – гэта з лесу ўсякая “нечысць” прыбегла на свята – напэўна задумала нешта нядобрае.

Нячысцiкi”. (Кажуць па чарзе):

  • чулi мы, што ў гэтай хаце ёсць дзецi, якiя хочуць вучыцца i збiраюцца перайсцi з дзiцячага садка ў школу?

  • Ой, мае ж вы даражэнькiя, навошта ж вам гэта? Хiба не лепей бегаць па вулiцы, у жмуркi гуляць? Што добрага ў гэтай навуцы?

Вядучая. Цi праўду кажуць гэтыя нячысцiкi? Давайце дакажам, што гэта не так!

Дзецi. ( Кажуць па чарзе прыказкi пра розум):

  • няма горшай рэчы, як розум авечы

  • век жывi – век вучыся

  • за багацце розуму не купiш

  • розум не кулеш – у галаву не ўльеш

  • дурному хоць кол на галаве чашы, а ён усё сваё

  • без мукi няма навукi

  • няўмеламу рукi не баляць

  • у дурной птушкi дурныя песнi

  • у людзей пытай, ды свой розум май

  • без розуму горш, чым без здароўя

  • па адзежы сустракаюць, а па розуме праважаюць!

Кiкiмара. Добра, крыху пераканалi! Але ў школу бяруць вельмi разумных дзяцей, а вы ж пэўна нiчога не ведаеце. Напачатку адгадайце загадкi!

Нячысцiкi”.(Па чарзе загадваюць загадкi ):

  • хто гаворыць на ўсiх мовах? (язык)

  • хто ляцiць без крылаў? (вецер)

  • бегла свiнка – залатая спiнка, iльняны хвосцiк (iголка з нiткай)

  • не брэша, не кусае, а ў хату не пускае ( замок )

  • прышла чорная карова – усiх людзей пабарола (ноч )

  • ляцiць – вые, сядзе – зямлю рые (жук )

  • жыве без цела, гаворыць без языка, нiхто яго не бачыць, а ўсякi чуе (рэха )

Кiкiмара. Ну разумныя ж дзецi, нiчога не скажаш!

Лесавiк. А каб вы песню нам яшчэ заспявалi, тады зусiм было б добра! Але ж, вiдаць, не ўмееце!

Дзецi усе разам спяваюць песню “Сядзiць камар на дубочку”

Русалка. І нiчога добрага я тут не ўбачыла! Танцуюць, спяваюць, загадкi адгадваюць – у школе вучыцца хочуць! Але ж працаваць вы ня ўмееце i ня ведаеце нават, што гэта такое. А можа хто i баiцца тае працы!

Кiкiмара. Так, так – хаваецца ад яе!

Лесавiк. Бацькi самi усё зробяць! Правiльна я кажу?

Вядучая. Што ж мы адкажам гэтым нячысцiкам, дзецi?

Дзецi. ( Па чарзе кажуць прыказкi пра працу):

  • працаваць не любiш – чалавекам не будзеш

  • хочаш быць шчаслiвы – не будзь лянiвы

  • рабi так, каб сабак не дражнiць i людзей не смяшыць

  • за справу бярыся: не бойся i не хвалiся

  • дзе праца, там i песня!

Вядучая. А яшчэ нашы дзецi ведаюць вершыкi пра птушак i жывёл, якiя дапамагаюць чалавеку.

Дзецi.( Чытаюць па чарзе вершыкi пра карысных жывёл):

ПЕЎНIК

Люлi, люлi, люлi – курачкi паснулi

Толькi пеўнiку не спiцца –

Ранак ён праспаць баiцца.

ПЧОЛКА

Пчолка цэлы дзень улетку

З кветкi лётала на кветку

Для таго, каб цэлы год

Нашы дзецi елi мёд.


У куце сядзiць мядзведзь – хустку вышывае,

А лiсiчка-невялiчка хатку прабiрае.

А каток пячэ аладкi, маслам палiвае,

Мышанятка жвава-гладка катку памагае

А варона-сцеражона на скрыпачцы грае,

А ваучок-скрыпачок пяе-падпявае,

А сарока-белабока госцiкау склiкае!


Дзецi выконваюць танец “Таўкачыкi”

Вядучая. А зараз мы пакажам , як мы ўмеем дапамагаць бацькам на агародзе(Размiнка). Ладачкi-ладкi! Мы палолi градкi! Мы палолi самi – сваiмi рукамi. Ад стараннай працы выраслi на градцы: вось такiя буракi! Вось такiя агуркi! А капусты качаны – вось такой велiчыны!

Вядучая.( Расказвае пра абрад пасвячэння ў пастухi). У сялянскiх сем’ях пераход з маленства ў перыяд дзяцiнства суправаджаўся “пасвячэннем у пастухi”. Дзецi уступалi у падлеткавы перыяд, або , як гаварылi у народзе – “у блазноцтва”. У гэты час, гадоў з сямi-васьмi, хлопчыка ўпершыню апраналi у штаны, а дзяўчынку – у спаднiчку. Дзiця паступова пачынала выконваць усю прасцейшую хатнюю работу: нянчыла малодшых братоў i сёстраў, прабiрала ў хаце, даглядала жывёлу i пасвiла яе. Гэта сваеасаблiвая iнiцыяцыя азначала пераход да зусiм iншага ладу жыцця: праца давала пэўную свабоду, радасць сустрэч з равеснiкамi, але i прывучала да самастойнасцi.Зараз нашы дзяўчынкi

пакажуць вам, цi гатовы яны самастойна дапамагаць бацькам.


Дзяучынкi пад музыку iнсцэнiруюць выкананне хатняй працы:кормяць курэй, нянчаць дзяцей.

А першая работа, якая даручалася хлопчыкам – гэта пасвiць жывёлу. Для гэтага трэба было абавязкова ўмець ездзiць конна. То давайце зараз паглядзiм: цi дастаюць нашы хлопчыкi-пастухi да страмён, цi умеюць яны ездзiць на конях?


Хлопчыкi пад музыку iмiтуюць язду конна.

Пад урачыстыя гукi музыкi уваходзiць Магiстр.

Магiстр. Увага! Я магiстр тэатральнага фальклору пятай гiльдыi саветнiк настаўнiцкай калегii Сенiцкай школы! Пасланы сюды для таго, каб высветлiць: цi гатовыя вы перайсцi да сталага жыцця, гэта значыць з дзiцячага садка ў школу? Што на гэта скажуць шаноўныя госцi? А “нячысцiкi”?

Госцi i “нячысцiкi”выражаюць згоду.

Магiстр. Ну добра! У такiм разе цяпер вы павiнны прынесцi клятву. Паўтарайце, калi ласка, за мной па чарзе.

Я ( iмя i прзвiшча) урачыста абяцаю: добра вучыцца, слухаць i паважаць бацькоў i настаўнiкаў. Берагчы культурныя традыцыi свайго народа. Ахоўваць прыроду Роднага Краю. Быць патрыётам сваёй Радзiмы.

КЛЯНУСЯ!

А цяпер прашу зацвердзiць клятву адбiткам далонi вось на гэтым аркушы.


Гучыць музыка, дзецi “ зацвярджаюць” сваю клятву.

Магiстр.(Разгортвае i чытае Ўказ): “Указам дырэктара Сенiцкай школы iмя Янкi Купалы ад 22 мая 2001 года вучнi падрыхтоўчага “В” класа пераводзяцца ў першы клас! Вiншую!

Вядучая. Ну вось, так зараз у нашай хаце добра, а на душы як хораша! Аж спяваць хочацца!

Усе разам спяваюць песню “Чаму ж мне ня пець”

Дзецi. (Развiтваючыся , кажуць па чарзе):

  • каб вы былi багатыя, як зямля, каб былi здаровыя, як вада

  • каб заўсёды мелi, уволю спажывалi i бедных надаралi

  • каб дзяды не зналi бяды, а ўнукi не зведалi мукi

  • няхай збудзецца, што жадаецца, што задумана – прыдбаецца!

Да пабачэння!(Разам)

Дадаць дакумент у свой блог ці на сайт

Падобныя:

З маленства ў \"блазноту\" iconГрамадскі дзеяч. Самы ранні пераклад твору Баляслава Пруса на беларускую мову зрабіў Міхал Чарнецкі (апавяданне "Міхалка", 1930). Янка Брыль пераклаў на
Баляслава Пруса: “На канікулах”, “Антэк”, “Грахі маленства”, “Шарманка”, “Камізэлька”, “Стасевы прыгоды”, “Цені”, “Жывы тэлеграф”,...

З маленства ў \"блазноту\" iconПершая частка украдзенае маленства
Шаснаццацігоднія хлопцы хадзілі па пілоўцы, а семнаццацігоднія пачыналі пераймаць цяслярства

З маленства ў \"блазноту\" iconЦікавая сустрэча
Маленства Леаніда Дранько-Майсюка – гэта родная хата ў Давыд-Гарадку. Пісьменнік у сваёй творчасці паэтызуе красу роднага краю

З маленства ў \"блазноту\" iconАддзел адукацыі Астравецкага райвыканкама
Мэта: пашырыць веды вучняў пра родны край, выхоўваць любоў І павагу да дарагіх з маленства мясцін, цікавасць да гісторыі І культуры...

З маленства ў \"блазноту\" icon-
У бацькі нас было пяцёра. Я – “паскробыш”, самы малодшы. Працаваць даводзілася з маленства, але мелі дзевяць гектараў уласнай зямлі...

З маленства ў \"блазноту\" iconПАЎтарэнне вывучанага ў 10 класе
А ў жытнёвае лета вісіць над зямлёю яблык п распелы І с(?)ветлы як даўняя журба. Ён упадзе — І надыдзе восень, а восенню хлапчукі...

З маленства ў \"блазноту\" iconСказ пра вероніку І діднора
Гурый І люцыя, дзеці небагатых баронаў маленькага княства Карнавалі, сябравалі з самага маленства. Менавіта таму ІХ бацькі не клапаціліся...

З маленства ў \"блазноту\" iconМайстар кавальскіх спраў – Аляксандр Сяргеевіч Дубіна
Яшчэ з самага маленства Аляксандр Сяргеевіч хацеў маляваць, І ў яго гэта вельмі добра атрымоўвалася, ён любіў зрысоўваць розныя выявы...

З маленства ў \"блазноту\" iconДзе дзеліся сарокі?
Гэтую пацешку слухаюць дзеткі з самага маленства. І ўжо ў годзік, паўтара, калі маці свайму дзіцятку пяе гэтую пацешку, паказваючы...

З маленства ў \"блазноту\" iconУ адной афрыканскай вёсцы ў экватарыяльных джунглях у адным з мноства дамоў жылі бацька І сын. З самага маленства бацька сам выхоўваў сына І з самага пачатку
Бацька вельмі любіў сваё дзіцятка І рабіў усё, каб выхаваць яго як найлепш. Сын таксама вельмі любіў свайго бацьку І ва ўсім яго...

Размесціце кнопку на сваім сайце:
be.convdocs.org


База данных защищена авторским правом ©be.convdocs.org 2012
звярнуцца да адміністрацыі
be.convdocs.org
Галоўная старонка