Дан I на ўсенароднай любв I i пашаны




НазваДан I на ўсенароднай любв I i пашаны
Дата канвертавання28.11.2012
Памер19.11 Kb.
ТыпДокументы
ДАНIНА ЎСЕНАРОДНАЙ ЛЮБВI I ПАШАНЫ


Душой я вольны чалавек.

I гэткiм буду цэлы век!


Так аглядваў пiльныi вачыма новыя далi, новыя чыстыя гарызонты сённяшняга дня сваiх братоў Янка Купала. Не здолелi пагасiць свет вольнага чалавека – чалавека працы, чалавека, якi шукае праўды на зямлi, нi царскiя чыноўнiкi, нi катаргi, нi расстрэлы. Я. Купала, верны свайму слову, застаўся на цэлыя вякi як магутны буравеснiк рэвалюцыi не толькi сярод беларусаў, але i ў сэрцах усiх народаў свету.

…У 1942 годзе, калi фашысцкiя варвары палiлi нашы гарады i вёскi, Купала верыў – вораг загiне. Яго пакарае чалавецтва. Яго ваенныя вершы, як зброя, грамiлi ворага i, як нiколi, акрылялi беларускiх сыноў-партызан на подзвiгi. У цяжкiя днi Айчыны я з усiмi народамi нашай Радзiмы адстайваў гонар i незалежнасць нашага народа на беларускай зямлi, на зямлi Янкi Купалы. Мне добра запомнiлася бацькоўская парада нашага старэйшага i вядомага калмыцкага паэта Санджы Каляевiча Каляева: калi хочаш быць сапраўдным паэтам, чытай i перакладай творы Янкi Купалы.

Санджы Каляеў разам з Янкам Купалам прымаў удзел у рабоце I з’езда пiсьменнiкаў нашай краiны. Я. Купала, як i М. Горкi, добра ведалi наш народны эпас «Джангар». Два пiсьменнiкi вялiкiх народаў, два буравеснiкi рэвалюцыi гаварылi, што «Джангар» у перакладзе на русскую мову зойме сваё дастойнае месца ў сусветнай культуры. Тады ж па iнiцыятыве М. Горкага «Джангар» быў перакладзен на рускую мову. Цяпер гэты гераiчны эпас чытаюць i працоўныя Беларусi.

У 1940 годзе я працаваў над перакладамi вершаў Я. Купалы. Але вайна не дала магчымасцi закончыць працу. I толькi вясной 1944 года, пасля разгрому нямецкага гарнiзона, партызаны нашага атрада прыселi на некалькi хвiлiн адпачыць над Бярэзiнай. I тут яны пачулi крылатыя вершы Купалы. Iх чытаў партызанскi камiсар П.А. Вiлiткевiч.

Адгрымелi ваенныя кананады. I вось я бясконца шчаслiвы, што ажыццявiў запаветную мару – пераклаў цудоўныя вершы Купалы на калмыцкую мову. Чытаюць на сваёй роднай мове вершы Я. Купалы i наш старэйшы чабан Герой Сацыялiстычнай Працы Эрднi Бембышаў, знатныя гуртаправы Мацаг Хурманаў, Даўдон Манжыеў, даярка Булгун Карнусава.

Працоўныя Калмыкii ў творах беларускага паэта бачаць жывую крынiцу жыцця народа. Яны натхняюць людзей на гераiчную працу, дапамагаюць узводзiць цудоўны будынак усяго чалавецтва – камунiзм.


Мiхаiл Хонiнаў, калмыцкi паэт.


Мiнская праўда. – 1962. – 6 лiпеня (№ 131). – С. 1.

Сонца беларускай паэзii.

Дадаць дакумент у свой блог ці на сайт

Падобныя:

Дан I на ўсенароднай любв I i пашаны iconЛеонардо Дан Браун шифърът на леонардо дан Браун Пролог Лувърът, Париж 22: 46
Голямата галерия и се хвърли към първата картина, която му попадна пред очите, платно на Караваджо. Седемдесет и три годишният старец...

Дан I на ўсенароднай любв I i пашаны iconТрагікамедыя «трыбунал» — адлюстраванне гераічнай барацьбы беларускага народа
Не дзіўна, што беларуская літаратура з такой гарачай зацікаўленасцю І пільнай увагай звярталася І звяртаецца да гераічнай усенароднай...

Дан I на ўсенароднай любв I i пашаны icon36 лет Владимир Новиков руководил лучшим сельхозпредприятием Докшицкого района
Сярод ІХ – Ганаровыя граматы, дыпломы, ордэны Працоўнага Чырвонага Сцяга, Айчыны 2-й І 3-й ступеняў, ордэн “Знак Пашаны”, два сярэбраныя...

Дан I на ўсенароднай любв I i пашаны iconСтук у дзверы. Увагодзіць гурт дзяцей
Радзіме, з ведання яе гісторыі, з пашаны да спадчыны. У старажытнай Беларусі быў такі звычай : ведаць свій радавод да пятага калена....

Дан I на ўсенароднай любв I i пашаны iconУрок – путешествие «По городам Саратовской области, связанным с космонавтикой» (19. 04. 11. дан в 6 классе моу «Основная школа с. Хлебновка»)

Дан I на ўсенароднай любв I i пашаны iconDance Weekend 05. 03. 11
Дан Балан и Вера Брежнева Лепестками слез (dj nejtrino & dj stranger Remix). Agr mp3

Дан I на ўсенароднай любв I i пашаны iconПеревал Изумрудных Озёр
Заранее извиняюсь, что хронометраж дан приблизительно. Это просто очерк. В паспорте перевала всё будет описано поминутно

Дан I на ўсенароднай любв I i пашаны iconВишня, выросшая на гранатовом дереве
В ролях: Чунь-лин Ши, Ли Нин, Тин-жу Мяо, Ган Чжан, Юй-цинь Чжоу, Чэнь Дан, Чун-лянь Го

Дан I на ўсенароднай любв I i пашаны iconВ. И. Ермолаев канд техн наук, зав мастерской
Аннотация. Дан анализ современных кормоуборочных комбайнов и измельчающего рабочего органа конструкции внии кормов

Дан I на ўсенароднай любв I i пашаны iconИамбическим и хореическим составленных
«Собака! без ума ты чванишься пред нами: Тебе ведь не в красу, но дан в признак звонок, Что нравами ты зол, а разумом щенок»

Размесціце кнопку на сваім сайце:
be.convdocs.org


База данных защищена авторским правом ©be.convdocs.org 2012
звярнуцца да адміністрацыі
be.convdocs.org
Галоўная старонка