Зьявіўся дакумэнтальны фільм "У сьнягах драмае вясна"




НазваЗьявіўся дакумэнтальны фільм "У сьнягах драмае вясна"
Дата канвертавання28.11.2012
Памер22.91 Kb.
ТыпДокументы
Kvia0802Noch


Зьявіўся дакумэнтальны фільм “У сьнягах драмае вясна”.


107 хвілін дакумэнтальнай стужкі прысьвечаныя палітычным падзеям вясны 2006: прэзыдэнцкім выбарам, Плошчы, і студэнтам-каліноўцам, якія зьявіліся пасьля акцыі пратэсту на Кастрычніцкай плошчы, перайменаванай удзельнікамі супрацьстаяньня з уладай у плошчу Каліноўскага. Фільм выйшаў у межах творчага праекту “Беларускі гальфстрым”. Аўтары стужкі Сяргей Патаранскі і Сяргей Чырык на пачатку жніўня завяршылі працу над другой -- апошняй -- “У сянягах драмала вясна”. Фільм паглядзеў Севярын Квяткоўскі.


Сярод герояў фільму -- маладыя творцы, гісторыкі, студэнты, палітыкі. Вядомыя дзеячы апазыцыі і ўлады. Перад вачыма гледача зьмяняюцца кадры з пэрформансам, беларускім краявідам, рэлігійнай сымболікай... Прамаўляе стары селянін, студэнтка, прэзыдэнт Лукашэнка, кандыдаты ў прэзыдэнты Аляксандар Казулін і Аляксандар Мілінкевіч, вязень ГУЛАГУ і пратэстанцкі пастар Эрнст Сабіла... Дырэктар гнанага гуманітарнага ліцэю Ўладзімер Колас і адзін з ініцыятараў намётавага мястэчка на Плошчы Вячаслаў Сіўчык. У фільме шмат цытат з выпускаў дзяржаўнай тэлевізіі, насычаных прапагандай. Сяргей Патаранскі называе свой фільм “панарамным”:


“Мінулагодняя вясна ўскрыла ракавую пухліну, і пайшла ня толькі жывая кроў, але і шмат гною нашай так званай былой апазыцыі выйшла. І ўзьнікла трэцяя сіла -- рэгіянальныя лідэры, якія па-сутнасьці і паднялі плошчу Каліноўскага -- заклікалі народ. Бо ані Мілінкевіч, ані Казулін непасрэднага дачыненьня да гэтай Плошчы ня маюць”.


Кульмінацыя фільму -- міні-інтэрвію са студэнтамі-каліноўцамі. маладымі людзьмі, якія паехалі вучыцца ў польскія ВНУ, пасьля таго, як іх выключылі зь беларускіх -- за ўдзел у акцыях пратэсту. Ініцыятар праграмы Аляксандар Мілінкевіч кажа, што “каліноўцы” самі мусяць вырашыць, ці вяртацца ім у Беларусь. Людзі ў кадры ня ведаюць дакладнага адказу:


Дзяўчына: “Што будзе далей -- хто з нас ведае?”


Хлопец: “Пры прэзыдэнце Казуліне -- вядома, вярнуся”.


Патаранскі: “Мы хочам разабрацца, чаму праваленая рэвалюцыя. А рэвалюцыя праваленая таму, што туды (у Польшчу) паехалі далдоны, а не сумленныя людзі...”


Дзяўчына: “... Так, далдоны!”


Патаранскі: “Дык ты і кажы мне гэта, калі ласка”.


Дзяўчына: “Не!”


Патаранскі: “Чаму?”


Дзяўчына: “Мне не патрэбныя лішнія праблемы”.


Хлопец: “Справа ў тым, што я не хачу адсюль зьяжджаць”.


Сяргей Патаранскі задае пытаньне сваім героям: "Што для іх свабода?" Сам у працэсе стварэньня фільму адкрыў для сябе стан Беларусі, які называе сумным:


Патаранскі: “Гэты фільм у першую чаргу зроблены на заходняга гледача. І ясная справа, што гэта бомба. І ў першую чаргу мне бы хацелася яго прадаць на Захад. Зразумела, спачатку зробім нейкую прэзэнтацыю ў верасьні. Калі тут усё будзе добра, і мяне і маіх калег не прымусяць шукаць палітычнага прытулку ў якой-небудзь краіне Заходняй Эўропы. Таму што я разумею, што фільм неадназначны, што ў мяне можа зьявіцца вельмі шмат ворагаў з гэтай нагоды”.


Паводле Сяргея Патаранскага, “У сьнягах драмае вясна” будзе даступная для спампаваньня ў інтэрнэце і набыцьця на дысках пасьля таго, як фільм будзе прадэманстраваны па адным з эўрапейскіх тэлеканалаў.

Дадаць дакумент у свой блог ці на сайт

Падобныя:

Зьявіўся дакумэнтальны фільм \"У сьнягах драмае вясна\" iconСтваральнікі фільму "У сьнягах драмае вясна" рэжысэр Сяргей Патаранскі І апэратар Сяргей Чырык заяўляюць, іхная стужка частка вялікай карціны, называецца
Сяргей Чырык заяўляюць, іхная стужка – частка вялікай карціны, называецца “Усім героям Вясны-2006 прысьвячаецца”. Фільм “У сьнягах...

Зьявіўся дакумэнтальны фільм \"У сьнягах драмае вясна\" iconСтваральнікі фільму "У сьнягах драмае вясна" рэжысэр Сяргей Патаранскі І апэратар Сяргей Чырык заяўляюць, іхная стужка частка вялікай карціны, называецца
Сяргей Чырык заяўляюць, іхная стужка – частка вялікай карціны, называецца “Усім героям Вясны-2006 прысьвячаецца”. Фільм “У сьнягах...

Зьявіўся дакумэнтальны фільм \"У сьнягах драмае вясна\" iconПатаранскі: "Гэты фільм у першую чаргу зроблены на заходняга гледача "
Кастрычніцкай плошчы, перайменаванай удзельнікамі супрацьстаяньня з уладай у плошчу Кастуся Каліноўскага. Фільм выйшаў у межах творчага...

Зьявіўся дакумэнтальны фільм \"У сьнягах драмае вясна\" iconНачной Свабодзе" прэзэнтацыя фільму "
...

Зьявіўся дакумэнтальны фільм \"У сьнягах драмае вясна\" iconУдзельнікі мастацкага праекту "З табурэтам" рухаюцца празь Беларусь
Пасьля вандроўкі празь Кітай І тыбэт да Індыйскага акіяну “з табурэтам” рушаць да выспы Шпіцбэргэн. Адмысловасьць сёлетняй выправы...

Зьявіўся дакумэнтальны фільм \"У сьнягах драмае вясна\" iconВэтэраны Адраджэньня" І грамадзкая ініцыятыва "
Беларускае грамадзкае аб’яднаньне “Вэтэраны Адраджэньня” І грамадзкая ініцыятыва “Беларускі Гальфстрым” у сэрыі “Героі нацыянальнага...

Зьявіўся дакумэнтальны фільм \"У сьнягах драмае вясна\" iconВэтэраны Адраджэньня" І грамадзкая ініцыятыва "
Вэтэраны Адраджэньня” І грамадзкая ініцыятыва “Беларускі Гальфстрым” у сэрыі “Героі нацыянальнага супраціву ХХ стагодзьдзя” выпусьці...

Зьявіўся дакумэнтальны фільм \"У сьнягах драмае вясна\" iconУ польшчы выйшаў дакумэнтальны фільм "Урокі беларускай мовы"
Якуба Коласа цягам апошніх гадоў, ІХ удзел у палітычным жыцьці, пікам якога становяцца выбары прэзыдэнта 2006 года І пасьлявыбарчыя...

Зьявіўся дакумэнтальны фільм \"У сьнягах драмае вясна\" icon"Зімняя школа" так завецца супольны чэска-беларускі праект, мэта якога паглядзець на абедзьве краіны вачыма чэскіх І беларускіх студэнтаў. Праект стартаваў у
Праект стартаваў у Менску цяпер у лістападзе, а мае скончыцца ў Чэхіі ў сьнежні. Вынікам станецца дакумэнтальны фільм. Ідэя праекту...

Зьявіўся дакумэнтальны фільм \"У сьнягах драмае вясна\" iconУ менску прайшла прэзэнтацыя фільма "Васіль Быкаў. Вяртаньне" Да 4 гадавіны з дня сьмерці народнага пісьменьніка, у менскай штаб-кватэры бнф адбыўся першы ў
Віктара Корзуна “Васіль Быкаў. Вяртаньне”. Гэты дакумэнтальны фільм быў зьняты ў 2003—2004 гадах І ўжо быў ацэнены за мяжой. Але...

Размесціце кнопку на сваім сайце:
be.convdocs.org


База данных защищена авторским правом ©be.convdocs.org 2012
звярнуцца да адміністрацыі
be.convdocs.org
Галоўная старонка