Журналісты І рэдактары амэрыканскай газэты "usa today" склалі сьпіс з 25 самых запамінальных цытатаў І выказваньняў прэзыдэнтаў, дзяржаўных мужоў І грамадзкіх




НазваЖурналісты І рэдактары амэрыканскай газэты "usa today" склалі сьпіс з 25 самых запамінальных цытатаў І выказваньняў прэзыдэнтаў, дзяржаўных мужоў І грамадзкіх
Дата канвертавання28.11.2012
Памер28.46 Kb.
ТыпДокументы
Stud0409


Журналісты і рэдактары амэрыканскай газэты “USA Today” склалі сьпіс з 25 самых запамінальных цытатаў і выказваньняў прэзыдэнтаў, дзяржаўных мужоў і грамадзкіх дзеячаў Злучаных Штатаў Амэрыкі. Некаторыя выразы сапраўды сталі крылатымі, іншыя забыліся. Выказваньні некаторых расейскіх палітыкаў, кшталту “мачыць у сартыры”, “Мухі асобна, катлеты асобна”, “Хацелі, як лепш, атрымалася, як заўсёды” таксама сталі анэкдотамі і нагодамі для кпінаў сатырыкаў, гумарыстаў. Як з пачуцьцём гутару ў беларускіх палітыкаў, грамадзкіх дзеячоў, дасьледавала Іна Студзінская.


Беларускія палітыкі таксама часьцяком выказваюцца трапна і на першы погляд сьмешна. На пачатку 90-х, калі па тэлебачаньні і радыё вяліся прамыя рэпартажы з паседжаньняў Вярхоўнага Савету 12 скліканьня, народ запісваў “пэрлы” за тагачасным сьпікерам парлямэнту Мікалаем Дземянцеям. Мікалай Іванавіч сказаў аднойчы сакрамэнтальную фразу на “трасянцы”: “Хто как хаціт, тот так і гаварыт”. І пайшло: “Включыце шастой мікрафон, там в заднем праходзе чалавек уже давно стаіт”. “Сядзьце, дэпутат Крыжаноўскі, а то сейчас назаву вашу фамілію”...


Ну а пасьля настала цэлая эпоха аднаго палітыка, з цытатаў якога можна не адну 25-ку запамінальных цытатаў скласьці. Тут ад сьмешных “Толькі ўзяўся за яйкі – масла зьнікла”, “Я эканаміст па паходжаньні” да трагікамічных, кшталту “Скарыны, які ў Піцеры вучыўся” і “Быкава, на вершах якога я выхоўваўся”.


Адкуль бяруцца гэтыя “пэрлы”? Выпадковасьць альбо добра прадуманы “піярскі” ход?


Палітоляг Аляксандар Фядута, які пэўны час знаходзіўся ў блізкім атачэньні беларускага прэзыдэнта, шмат працаваў на выбарчых кампаніях ва Ўкраіне і Расеі, ведае паліттэхналёгіі, выказаў такое меркаваньне:


Фядута: “Я зараз не магу сказаць, тое, што кажа Лукашэнка – гэта падрыхтавана, ці не. Таму што можа быць і так, і так. Аўтара фразы “Чачэнскіх тэрарыстаў будзем мачыць у сарціры” таксама ведаю. А вядомая фраза Барыса Ельцына “Сядзяць 100 снайпэраў і чакаюць” – гэта “ляп”. Таму невядома, што казаць...”


Культуроляг Вацлаў Арэшка мяркуе:


Арэшка: “Я думаю, што гэта ня хітрыкі “піярскія”, а гэта з душы рвецца. А паколькі душа – яна такая, кшталту “толькі ўзяўся за яйкі, дык масла прапала”, яна прыкладна такой глыбіні і ёсьць. І зь яе прыкладна такое ж выплывае, таму мы час ад часу бачым твар без маскі. А што да таго – гэта гумар ці не – яно сьмешна, але, так бы мовіць, скрозь сьлёзы”.


Палітоляг Ўладзімер Мацкевіч лічыць, што спантаннае параджэньне, такі народны крэатыў:


“Шмат якія гэтыя бязглуздыя афарызмы так званыя зьявіліся наступствам непісьменнасьці, мне падаецца. Гэта і пра Скарыну Піцерскага, і пра вершы Быкава. Думаю, што і шмат іншыя якія бязглузьдзіцы маюць такое ж паходжаньне”.


Ільвіная доля пэрлаў, крылатых выразаў належыць Аляксандру Лукашэнку. Аднак некалі, калі Лукашэнка толькі стаў прэзыдэнтам, ягоны паплечнік дэпутат Віктар Кучынскі заявіў, што гатовы з грамнатамётам у руках абараняць свайго прэзыдэнта.


Летась дэпутат Нацыянальнага сходу Васіль Хрол прапанаваў ператварыць мястэчка Глыбокае, што на Віцебшчыне, у эўрапейскі Лас-Вэгас, сканцэнтраваць там ўвесь беларускі ігорны бізнэс. На поўным сур’ёзе ён фактычна цытаваў Астапа Бэндэра: “Уявіце, у Глыбокім зьявяцца хмарачосы, будуць арганізаваныя авіярэйсы з усіх буйнейшых гарадоў сьвету”.


Дэпутат Сяргей Касьцян прапанаваў (цытую) “падвергнуць прымусовай стэрылізацыі безадказнага лавэласа”, дый наагул, усіх асацыяльных элемэнтаў.


Берасьцейскі губэрнатар Канстанцін Сумар так хацеў пагадзіць прэзыдэнту, што сказаў: “Вы вышэй за Бога, Аляксандар Рыгоравіч”.


Палітоляг Аляксандар Фядута цалкам перакананы: у беларусаў няма пачуцьця гумару.


“Адзіны чалавек з пачуцьцём гумару – гэта Рыгор Барадулін. Ва ўсіх астатніх публічных пэрсонаў пачуцьцё гумару адсутнічае. Тое, што яны кажуць – нясьмешна. Нават калі ўсе потым сьмяюцца. Як, напрыклад, з глупства, якое кажа спадар Касьцян, ці спадар Хрол, ці нават Лукашэнка – ня сьмешна. Яны проста кажуць гэта сур’ёзна. Пачуцьця гумару ў беларускай палітыцы няма”.

Дадаць дакумент у свой блог ці на сайт

Падобныя:

Журналісты І рэдактары амэрыканскай газэты \"usa today\" склалі сьпіс з 25 самых запамінальных цытатаў І выказваньняў прэзыдэнтаў, дзяржаўных мужоў І грамадзкіх iconЖурналісты І рэдактары амэрыканскай газэты "usa today" склалі сьпіс з 25 самых запамінальных цытат І выказваньняў прэзыдэнтаў, дзяржаўных мужоў І грамадзкіх
Злучаных Штатаў Амэрыкі. Некаторыя выразы сапраўды сталі крылатымі, іншыя забыліся. Выказваньні некаторых расейскіх палітыкаў, кшталту...

Журналісты І рэдактары амэрыканскай газэты \"usa today\" склалі сьпіс з 25 самых запамінальных цытатаў І выказваньняў прэзыдэнтаў, дзяржаўных мужоў І грамадзкіх iconНаведнікі форумаў парталу tut by абмяркоўваюць позву Мікалая Чаргінца да журналіста Аляксандра Тамковіча І газэты "Новы час". Журналісты мусяць заплаціць
Наведнікі форумаў парталу tut by абмяркоўваюць позву Мікалая Чаргінца да журналіста Аляксандра Тамковіча І газэты “Новы час”. Журналісты...

Журналісты І рэдактары амэрыканскай газэты \"usa today\" склалі сьпіс з 25 самых запамінальных цытатаў І выказваньняў прэзыдэнтаў, дзяржаўных мужоў І грамадзкіх icon" Кнігі як хобі" -так называлася галоўная тэма Інтэрнэт-чату, які быў сёньня арганізаваны Менскім Інтэрнэтцэнтры iatp ў рамках амэрыканскай праграмы пашырэньня
Менскім Інтэрнэтцэнтры iatp ў рамках амэрыканскай праграмы пашырэньня доступу І навучаньня ў Інтэрнэце (iatp). Сярод удзельнікаў...

Журналісты І рэдактары амэрыканскай газэты \"usa today\" склалі сьпіс з 25 самых запамінальных цытатаў І выказваньняў прэзыдэнтаў, дзяржаўных мужоў І грамадзкіх iconInterracial dating 57% of Teens Who Date Have Dated Interracially by Karen S. Peterson usa today

Журналісты І рэдактары амэрыканскай газэты \"usa today\" склалі сьпіс з 25 самых запамінальных цытатаў І выказваньняў прэзыдэнтаў, дзяржаўных мужоў І грамадзкіх iconАмэрыканскі аташэ І 30 маладых беларусаў маюць аднолькае хобі: кнігі
Менскі Інтэрнэт-цэнтр ў рамках амэрыканскай Праграмы пашырэньня доступу І навучаньня ў Інтэрнэце (iatp). Сярод удзельнікаў чату –...

Журналісты І рэдактары амэрыканскай газэты \"usa today\" склалі сьпіс з 25 самых запамінальных цытатаў І выказваньняў прэзыдэнтаў, дзяржаўных мужоў І грамадзкіх iconСтварэнне І афармленне табліц у тэкставым рэдактары Word
Вучэбная: развіваць уменне працаваць у тэкставым рэдактары Word, асвоіць асноўныя прыёмы стварэння І афармлення табліц у тэкставым...

Журналісты І рэдактары амэрыканскай газэты \"usa today\" склалі сьпіс з 25 самых запамінальных цытатаў І выказваньняў прэзыдэнтаў, дзяржаўных мужоў І грамадзкіх iconНачная "аблога" 20 сьнежня
Наведнікі форумаў парталу tut by абмяркоўваюць працэс з пазову Мікалая Чаргінца да журналіста Аляксандра Тамковіча І газэты “Новы...

Журналісты І рэдактары амэрыканскай газэты \"usa today\" склалі сьпіс з 25 самых запамінальных цытатаў І выказваньняў прэзыдэнтаў, дзяржаўных мужоў І грамадзкіх iconSlow Burn Choreographed March 2004 by Kathy Hunyadi, Florida, usa and John H. Robinson, Louisville, Kentucky, usa sizzlin’ Hot

Журналісты І рэдактары амэрыканскай газэты \"usa today\" склалі сьпіс з 25 самых запамінальных цытатаў І выказваньняў прэзыдэнтаў, дзяржаўных мужоў І грамадзкіх iconFingertail’s kahluam n cream usa fingertail’s b-bop kokomo jo usa baji ya’sing

Журналісты І рэдактары амэрыканскай газэты \"usa today\" склалі сьпіс з 25 самых запамінальных цытатаў І выказваньняў прэзыдэнтаў, дзяржаўных мужоў І грамадзкіх iconО внесении изменений и дополнений в некоторые законы Республики Беларусь по вопросам осуществления административных процедур
Гэтым праектам прадугледжваецца ўнясеньне зьменаў у закон “Аб грамадзкіх аб’яднаньнях” у частцы, датычнай рэгістрацыі грамадзкіх...

Размесціце кнопку на сваім сайце:
be.convdocs.org


База данных защищена авторским правом ©be.convdocs.org 2012
звярнуцца да адміністрацыі
be.convdocs.org
Галоўная старонка